Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
ЖЫВАПІС
Глыбінныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці краіны рэзка змянілі працэсы развіцця сюжэтна-тэматычнага жывапісу. 60-я гады сталі тым рубяжом, калі пачалі ўзнікаць новыя ідэйна-эстэтычныя канцэпцыі, стылістычныя напрамкі ў выяўленчым мастацтве. У жывапісцаў нарастала неабходнасць пашырэння змястоўнай і эмацыянальнай прасторы сваёй творчасці, узмацнення пафасу сацыяльнай значнасці мастацкага твора.
Сучаснасць стала магістральнай лініяй наватарскіх пошукаў у вызначэнні шляхоў далейшага развіцця сюжэтна-тэматычнай к а р ц ін ы. Вопыт мінулага дзесяцігоддзя папаўняўся эмацыянальнай насычанасцю манументальнага вобраза, сімвалізацыяй усёй выяўленчай сістэмы. Актыўнае ўключэнне мастакоў у пра-
цэсы сучаснага жыцця змяніла характар трактоўкі самой тэмы працы, якая стала адлюстроўваць глыбокія паэтычныя рэальнасці. Гэтыя змястоўныя якасці пашырылі арсенал выразных сродкаў, стылістычную разнастайнасць мастацкага ўвасаблення.
Эвалюцыя ідэйна-выяўленчай сістэмы прыкметна праявілася ў творчасці М. Савіцкага. Ад непасрэднага ўвасаблення жыцця ў першых кампазіцыях жывапісец схіляецца да асацыятыўных структур, мастацкіх абагульненняў формы.
Глыбокай развагай напоўнены яго невялікія палотны «Хлеб», «Сцелюць лён», «Ільнаводы» (усе 1962). Мастак мэтанакіравана канструюе постаці сваіх герояў на ўмоўна абазначанай прасторы, робіць акцэнт на грамадзянскай значнасці нялёгкага сялянскага жыцця. Часам рацыяналізм абагульнення вобразаў паслабляе канкрэтнасць іх нацыянальных характарыстык і набывае значэнне абагульнена чалавечых катэгорый («Ураджай», 1967; «Хлябы», 1968). Узнімаючыся да ўсё болыпай абагульненасці, ён пераводзіць вобразы сваіх сучаснікаў у асобны, метафарычны план, у выніку чаго яго сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі пачынаюць выходзіць за межы звычайнага жанру.
Адлюстраванне нашай сучаснасці займае значнае месца ў творчасці I. Стасевіча. Мастака захапляе жывапісна-пластычнае багацце рэчаіснасці, размах новабудоўляў у краіне, чалавек, які пакарае магутныя сілы прыроды. Спробы вырашэння гэтых тэм можна бачыць у эпічных па характары палотнах «Пакарыцелі падунскіх парогаў», «Ангара-Ангара» (1960), створаных у час паездкі на будоўлю Брацкай ГЭС.
Да найбольш удалых кампазіцый мастака на тэму працы адносіцца карціна «Шахцёры Салігорска» (1963), дзе ён паказвае буйным планам людзей, што ідуць на працу. Усё
гэта пададзена без патэтыкі, з пачуццём рэальнасці і нават будзённасці. Празрыстая свежасць снегу, аранжавыя гірлянды агнёў у перадсвітальнай смузе мяккай раніцы, лёгкая сілуэтнасць напружаных па колеры фігур шахцёраў, кантрастнасць іх аліўкава-залацістага адзення адносна
7. М. Савіцкі. Хлеб. 1962
цёмна-зялёных плоскасцей пабудоў ствараюць аптымістычнае гучанне. Вобразы шахцёраў глыбока індывідуалізаваныя і жыццёвыя. У серыі натурных замалёвак, эцюдаў, партрэтаў адлюстраваны пошук мастака, яго імкненне выявіць у сваіх герояў тыповыя рысы характару — настойлівасць, сілу, мужнасць, чалавечнасць.
Такі ж падыход да раскрыцця тэмы назіраецца і ў творчасці Я. Красоўскага. Сакавітай, тэмпераментнай жывапіснай мовай расказвае мастак аб вытворчых буднях рабочых Мінскага трактарнага завода. У сваіх работах ён засяроджвае ўвагу на рас-
крыцці іх унутранага свету. У карціне «Мінскі трактарны» (1959 — 1960) групы рабочых паказаны буйным планам, выдзелены не толькі кампазіцыйна, але і ўсёй сістэмай жывапісных сродкаў выяўлення. Палатно адметнае багаццем каларыту, важкасцю жывапісу, што дапамагае
чэнкі дазваляе па-новаму ўбачыць працоўныя будні, адкрыць у іх своеасаблівую паэтычнасць. Яго простыя па кампазіцыі палотны «На трасе газаправода» (1961), «Новае заданне»
8. I. Стасевіч. Шахцёры Салігорска. 1963
больш поўна перадаць выразнасць натуры.
Пошукі новага пры вырашэнні жывапісных задач займаюць значнае месца ў творчасці Н. Воранава. Паўсядзённым, празаічным тэмам ён імкнецца надаць паэтычнае адценне з дапамогай каларыту, пабудаванага на тонкай колеравай і танальнай нюансіроўцы. Маштабныя палотны «Жалезабетон — новабудоўлям» (1960), «Шахтабудаўнікі Салігорска» (1961) — гэта своеасаблівыя жывапісныя паэмы аб прыгажосці чалавека працы. У гэтых работах бачна спроба дабіцца арганічнага сплаву ўсіх кампанентаў кампазіцыі. Увага жывапісца засяроджана на танальнай дакладнасці палатна, што дапамагае паўней раскрыць сюжэтнае дзеянне, дасягнуць большай праўдзівасці ў выяўленні канкрэтнага факта.
Урачыстае гучанне каларыту тэматычных карцін жывапісца А. Шаў-
(1963) прасякнуты глыбокай павагай да чалавека працы, раскрываюць рамантыку і прыгажосць жыцця. Яркая сакавітасць пленэрнага жывапісу, яго каларыстычнае багацце перадаюць захапленне мастака тым асяроддзем, дзе жывуць і дзейнічаюць яго героі.
Творчасці мастака Ф. Дарашэвіча ўласцівы рысы лірыка-эпічнай прыўзнятасці, своеасаблівасць стылістычнага строю, эмацыянальная выразнасць вобраза. Да якой бы тэмы ні звярнуўся мастак, у якім бы жанры ні працаваў, ён заўсёды адкрывае новыя грані рэальнага жыцця. Ёсць яны ў карціне «Газаправод» (1961), жанравай кампазіцыі «Сяброўкі» (1961). Рамантычнай насцярожанасцю напоўнена карціна «Трывога» (1961), якая апавядае аб напружаным жыцці пагранічнікаў. Чалавек у неразрыўнай злітнасці з навакольным асяроддзем — галоўная тэма творчасці Ф. Дарашэвіча.
Блізкія задачы вырашае і М. Беляніцкі. Жывапіс яго кампазіцыйных палотнаў фактурны, падкрэслена матэрыяльны. Жыццю вёскі прысвечана карціна «На калгасным ветэрынарным пункце» (1963). Творчы працэс майстроў шклозавода ярка перададзены ў рабоце «Шкловыдзімальшчыкі» (1967). Зіхатлівыя пералівы расплаўленай шкляной масы, водбліскі агню плавільных печаў, плаўнасць рухаў рабочых, іх творчая натхнёнасць паказаны мастаком выразна і пераканаўча. Тут аўтар развівае лепшыя якасці жывапісу, дасягнутыя ім у карціне «Пасля вайны. Размініраванне», напісанай у пачатку 60-х гадоў.
У традыцыях рэалістычнага мастацтва будуецца кампазіцыя карціны «Наша будучае сяло» (1961) I. Давідовіча. Індывідуалізаваныя вобразы калгаснікаў, якія абмяркоўваюць праект планіроўкі і забудовы новага цэнтра вёскі, атмасфера прафесійнай дзелавітасці добра выяўлены мастаком. Зямной радасцю вее ад кампазіцыі П. Гаўрыленкі «На рыштаваннях» (1960), дзе паказаны дзве дзяўчыны на фоне асветленага сонцам зялёнага горада. Карціна ўзнаўляе атмасферу мірнага жыцця і працы, вечнай прыгажосці прыроды.
У першай палове 60-х гадоў у творчасці мастакоў яшчэ працягваюцца традыцыі ілюстрацыйнага бытапісальніцтва 40—50-х гадоў. Гістарычная канкрэтнасць падзеі, засяроджанне ўвагі на індывідуальнасці вобраза, непасрэднае адлюстраванне рэчаіснасці ў рэальных формах жыцця сталі тыповымі прыкметамі многіх сюжэтна-тэматычных палотнаў.
Жыццёвасць назіранняў і глыбокае вывучэнне калгаснага жыцця ў работах А. Шыбнёва спалучаецца з апавядальным характарам кампазіцыі. Жывапіс яго карцін адметны сваёй праблемнасцю і матэрыяльнасцю. Шматпланавасць сюжэтнага дзеяння вызначае шырокую інфармацыйнасць зместу такіх яго твораў,
як «Радасць ураджаю», «Дажынкі» (абодва 1960), «Маладзёжная брыгада ў полі» (1961), дзе мастак расказвае аб працоўных буднях калгаснага сялянства, аб іх прыгажосці і аптымістычнасці.
А. Шыбнёў — мастак з ярка выражанай якасцю бытапісальніка. У яго творчасці дакладнае адлюстраванне жыцця адыгрывае вызначальную ролю. Пры стварэнні вобраза простага чалавека натурны матэрыял для А. Шыбнёва з’яўляецца невычэрпнай крыніцай індывідуалізацыі вобразаў.
Актуальнасць тэмы, злабадзённасць зместу ўласцівы творам А. Казлоўскага. Вобразы працаўнікоў палёў запамінаюцца ў кампазіцыях «Не спіцца» (1962), «Пра калгасныя справы» (1963). Але інфармацыйнасць, актуальнасць твора не вызначаюць сацыяльную значнасць зместу, не вырашаюць праблемы яго сучаснага эстэтычнага гучання. Ілюстрацыйна-апавядальны падыход да адлюстравання жыцця застаецца нязменным у бытапісалыіых творах М. Манасзона «Мінск нерадсвяточны» (1960), «У новы дом» (1962). Вобразная інфармацыйнасць без яркай ацэнкі з’яў сучаснасці некалькі прызямляе тэматычныя палотны «Камсамольская брыгада» (1960) і «Трактары «Беларусь» у Кітай» (1961) Я. Ціхановіча.
Актывізацыя суб’ектыўнага пачатку ў некаторых творах жывапісцаў звязана з распрацоўкай маладзёжнай тэматыкі, што дазволіла напоўніць вобразы жыццёвай праўдай, задушэўнасцю і паэтычнасцю. У гэтым плане паказальны цыкл сюжэтных палотнаў Р. Кудрэвіч, прысвечаных моладзі. Яе творы — паэтычная песня маладым рамантыкам. У кампазіцыйным і каларыстычным вырашэннях карціны «Беларускія прыпеўкі» (1960) яна знайшла тую лірычную напеўнасць сюжэтнага дзеяння, якая складае яго сутнасць. Рытміка фігур, змешчаных па вертыкалі, музыкальнасць жывапіснай
мовы, канкрэтнасць духоўнага стану кожнага персанажа ствараюць эмацыянальную цэльнасць кампазіцыі. Гэтымі ж мастацкімі якасцямі адзначаны яе аптымістычныя палотны «Першае знаёмства» (1960) і «Маладыя едуць» (1961).
Вячэрняму адпачынку моладзі прысвячае П. Крохалеў невялікае палатно «Вясна на Прыпяці» (1961), дзе лірычны пачатак перадаецца свежасцю колеравага вырашэння і спецыфічнай падачай вясновага пейзажу. Чыстая зелень мая, празрыстая роўнядзь ракі, барвовае вялікае сонца, якое гасне ў вячэрнім змроку, святочныя белыя адзенні дзяўчат і цёмныя сілуэты хлопцаў, што паволі рухаюцца па беразе рэчкі,— усё гэта надае палатну паэтычнае гучанне.
Гарманічнае адзінства халодных і цёплых тонаў, якія складаюць маляўнічую структуру і багацце каларыту палотнаў В. Жолтак, уздзейнічае на гледача пачуццёва і эмацыянальна. Якім жыццёвым дыханнем напоўнена яе карціна «Вясна» (1960)! У бярозавым гаі маладая дзяўчына любуецца сабраным вясновым букетам. Мяккая, серабрыста-блакітная танальнасць жывапісу ўзмацняе гучанне паэтычнай задумы.
3 кожнай работай В. Жолтак пашырае багацце сваёй жывапіснай палітры. Асабліва тонкай нюансіроўкі, натуральнасці колеравых танальнасцей яна дасягае ў вясеннім цыкле. Сонца на заснежаных пералесках, доўгія цені і ззянне снегу надаюць работам «Сяброўкі», «У вясеннім лесе», «У школу» (усе 1963) незвычайную свежасць. Белая серабрыстаблакітная гама з разнастайнымі адценнямі становіцца дамінуючай у яе творах наступных гадоў.