Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
В. К. БАНДАРЧЫК
ГІСТОРЫЛ БЕЛАРУСКАЙ ЭТНАГРАФІІ
XIX ст.
ВЫДАВЕЦТВА „НАВУКА I ТЭХНІКА" МІНСК 1964
ІНСТЫТУТ МАСТЛЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ МІШСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ БССР '.
Работа прадстаўляе сабою першы ў савецкай навуцы вопыт сістэматызаванага ізлажэння гісторыі беларускай этнаграфіі эпохі капіталізму. Развіццё беларускай этнаграфіі разглядаецца ў цеснай сувязі з рускай і польскай этнаграфічнай навукай і грамадскапалітычным рухам таго часу. У кнізе, у прыватнасці, даецца аналіз дзейнасці буйнейшых беларускіх, рускіх, украінскіх і польскіх вучоных (П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, М. Я. Нікіфароўскага, М. Федароўскага, Д. М. Анучына, С. В. Максімава, П. П. Чубінскага, У. М. Дабравольскага, Я. Чачота, Я. Карловіча, У. Вярыгі, Ю. Крашэўскага, У. Сыракомлі і многіх іншых), а таксама дзейнасці навуковых устаноў і таварыстваў (Акадэміі навук, Рускага геаграфічнага таварыства, Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі і інш.) па этнаграфічнаму вывучэнню беларусаў.
Рэдактары:
доктар гістарычных навук A. I. ЗАЛЕСКІ, кандыдат гістарычных навук Л. С. АБЕЦАДАРСКІ
ПРАДМОВА
Беларуская этнаграфія ў дарэвалюцыйны час зрабіла значныя крокі ў сваім развіцці. Этнаграфічныя веды садзейнічалі больш шырокаму азнаямленню перадавой грамадскасці з культурай і бытам беларускага народа, а культурная спадчына беларусаў стала здабыткам сусветнай навукі.
У. I. Ленін, перасцерагаючы ад шкодна нігілістычных адносін да культурнай спадчыны дарэвалюцыйнага мінулага, указваў, што «пралетарская культура павінна з’явіцца заканамерным развіццём тых запасаў ведаў, якія чалавецтва выпрацавала пад гнётам капіталістычнага грамадства, памешчыцкага грамадства, чыноўніцкага грамадства» ’. Праграма Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, прынятая XXII з’ездам КПСС, з новай сілай адлюстравала ленінскі падыход да выкарыстання гэтай спадчыны. «Культура камунізма, — гаворыцца ў Праграме, — убіраючы ў сябе і развіваючы ўсё лепшае, што створана сусветнай культурай, з’явіцца новай, вышэйшай ступенню ў культурным развіцці чалавецтва» 2.
У ажыццяўленні задач, пастаўленых XX і XXII з’ездамі КПСС, савецкія этнографы ў аснову сваіх навуковых даследаванняў кладуць вывучэнне і абагульненне практыкі камуністычнага будаўніцтва ў галіне быту, у стварэнні новых форм быту, у выхаванні чалавека камуністычнага грамадства.
Асноўнай задачай савецкай этнаграфічнай навукі
1 У. I. Ленін. Творы, т. 31, стар. 260.
2 Праграма КПСС. Мінск, 1961, стар. 131.
3
з’яўляецца вывучэнне сучаснага быту і культуры рабочага класа і калгаснага сялянства. Ва ўмовах сацыялізма этнаграфічныя веды дапамагаюць распрацоўваць правільную нацыянальную палітыку, якая забяспечвае ва ўзаемаадносінах паміж народамі цесную дружбу і брацкае супрацоўніцтва. Дзякуючы этнаграфічным ведам можна вызначыць, што з культурнай спадчыны народаў з’яўляецца рацыянальным, прагрэсіўным і заслугоўвае падтрымкі, далейшага развіцця і што перашкаджае руху наперад.
Адным з аспектаў савецкай этнаграфічнай навукі з’яўляецца вывучэнне і крытычнае асваенне той спадчыны, якую нам пакінула старая навука ў галіне быту і культуры народаў.
Марксізмленінізм вучыць, што гісторыя народа — гэта не толькі гісторыя здабывання сродкаў для жыцця, яна ўключае гісторыю жылля, адзення, ежы, сямейнага ўкладу, форм быту народа ў шырокім сэнсе гэтага слова. Гісторыя народа — гэта не толькі гісторыя яго барацьбы за свае ідэалы, гэта разам з тым гісторыя яго светапогляду, народных ведаў, звычаяў і абрадаў '. Адсюль зразумела, што этнаграфічныя веды даюць магчымасць савецкім вучоным глыбей даследаваць гісторыю народаў на ўсіх этапах развіцця чалавечага грамадства, вывучыць мнагаграннае народнае жыццё, усе бакі яго і стварыць сапраўды навуковую гісторыю народа.
Такім чынам, этнаграфія як галіна гістарычнай навукі вывучае асаблівасці культуры і быту народаў на розных ступенях іх развіцця, этнагенез, рассяленне і культурнагістарычныя працэсы, якія адбываліся ці адбываюцца ў жыцці розных народаў свету.
На розных этапах развіцця чалавечага грамадства этнаграфія займала пэўнае месца сярод іншых грамадскіх навук. У руках розных класаў і дзяржаўных органаў яна служыла сродкам вырашэння іх палітычных і сацыяльных задач. Такім чынам, этнаграфія заўсёды была навукай класавай.
Аб быце і культуры розных народаў свету паведамляецца ў самых даўніх гістарычных крыніцах. Але як навука з пэўнымі і акрэсленымі задачамі этнаграфія ўзнікла на зары капіталістычнага грамадства. Развіццё таварнаграшовых адносін штурхала маладую буржуазію
1 Гл.: Очеркн обіцей этнографнн. М., 1957, стар. 9.
4
на пошукі новых рынкаў збыту і сыравінных рэсурсаў. У эпоху каланіяльных захопаў этнаграфія была накіравана на вывучэнне бытавых асаблівасцей заваяваных краін і ў руках буржуазіі служыла сродкам каланіяльнага прыгнёту. У перыяд рэвалюцыйных падзей (канец XVIII—1я палавіна XIX ст.), якія знаменавалі сабою канчатковую гібель феадальнапрыгонніцкіх адносін, этнаграфія атрымала новы напрамак — зварот да вывучэння народных мас уласных краін. У гэты перыяд яна набыла асаблівую класавую вастрыню: ідэолагі пануючых класаў у быце і культуры народа шукалі тыя бакі, абапіраючыся на якія можна было б замацаваць і ўзмацніць класавы прыгнёт народных мас, стрымаць іх рэвалюцыйную энергію. Прагрэсіўныя ж вучоныя і рэвалюцыйныя дэмакраты выкарыстоўвалі гэту навуку для абароны інтарэсаў народа, для ўзняцця яго на вызваленчую барацьбу.
У сучасным капіталістычным свеце імперыялістычная рэакцыя выкарыстоўвае этнаграфію як служку каланіялізму, расізму, чалавеканенавісніцтва, нацыянальнага і класавага прыгнёту.
Беларуская этнаграфічная навука прайшла доўгі і складаны шлях развіцця. У яе дарэвалюцыйнай гісторыі храналагічна выдзяляюцца два буйных перыяды: першы —да пачатку 60х гадоў XIX ст. — этнаграфія эпохі феадалізму, другі — 60я гады XIX ст. — да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі — этнаграфія эпохі капіталізму.
Гісторыю этнаграфіі эпохі феадалізму ў сваю чаргу можна падзяліць на два перыяды: а) перыяд першапачатковага накаплення этнаграфічных звестак (прыкладна да канца XVIII ст.); б) перыяд фарміравання і станаўлення беларускай этнаграфіі як навукі (пачатак XIX ст. — да рэформы 1861 г.) .
У гісторыі этнаграфіі эпохі капіталізму выдзяляюцца тры перыяды, якія адпавядаюць тром хвалям уздыму грамадскай думкі — 60—70я гады, 80—90я гады і пачатак XX ст. (1900—1917 гг.).
Да сярэдзіны 70х гадоў адбывалася ажыўленне этнаграфічнай дзейнасці ў Беларусі ў сувязі з агульным уздымам грамадскапалітычнага руху пасля рэформы 1861 г. і паўстання 1863 г. 3 сярэдзіны 70х да сярэдзіны 80х гадоў назіраецца спад у этпаграфічным выву
5
чэнні Беларусі, які быў выклікан узмацненнем рэакцыі (гады жорсткай барацьбы царызму з рэвалюцыйным народніцтвам). У канцы XIX ст. у сувязі з новай хваляй грамадскага і культурнага ажыўлення і ўзмацненнем працэсу фарміравання беларускай нацыі адзначаецца новы ўздым этнаграфіі ў Беларусі. У гэтыя гады паяўляюцца буйнейшыя фальклорнаэтнаграфічныя працы Е. Раманава, П. Шэйна, М. Нікіфароўскага, У. Дабравольскага, М. ДоўнарЗапольскага, М. Федароўскага і іншых беларускіх этнографаў.
У новы перыяд гісторыі беларускай этнаграфіі эпохі капіталізму (1900—1917 гг.), які адзначан бурным ростам нацыянальнап і класавай самасвядомасці, побач са збіраннем фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў паяўляюцца буйныя працы даследчага характару (даследаванні Я. Карскага і інш.), разгортваецца больш шырокае вывучэнне матэрыяльнай культуры беларусаў. Аднак к канцу гэтага перыяду наступае крызіс буржуазнай этнаграфіі. Буржуазныя вучоныя імкнуцца адарваць гэту навуку ад сацыяльных і гістарычных праблем і выключыць этнаграфію з галіны гуманітарных навук.
Этнаграфія ў Беларусі адыграла значную ролю ў развіцці нацыянальнай культуры. Дарэвалюцыйныя этнографы сваёй дзейнасцю дапамагалі ўстанаўленню больш правільных поглядаў на гісторыю свайго народа, папулярызавалі яго культуру. Разам з тым этнаграфічная літаратура, у прыватнасці фальклорнаэтнаграфічныя зборнікі і шматлікія артыкулы па быту і культуры народа, напісаныя з дэмакратычных і прагрэсіўных пазіцый, паказваючы яго багатую культурцую спадчыну, у значнай ступені садзейнічала абуджэнню нацыянальнай і класавай самасвядомасці беларусаў, усведамленню іх чалавечай годнасці і такім чынам дапамагала кансалідацыі сіл народа.
Неабходна адзначыць і тую акалічнасць, што ва ўмовах, калі адсутнічала літаратура на беларускай мове, фальклорнаэтнаграфічныя зборнікі па сутнасці запаўнялі сабою гэты прабел у нацыянальнай культуры. Пазней яны садзейнічалі развіццю беларускай прафесіянальнай літаратуры.
Усё гэта дае права гаварыць аб этнаграфіі як аб важнейшай галіне культуры народа.
Аб значнасці этнаграфічнай навукі ў дарэвалюцыйны
6
час сведчыць тое, што яшчэ ў апошняй чвэрці XIX ст. робіцца першая спроба напісання яе гісторыі. Гэту пачэсную задачу ўзяў на сябе літаратуразнаўца і этнограф A. М. Пыпін, якому належыць вядомая праца «Гісторыя рускай этнаграфіі» (1890—1892) у чатырох TaMax. Гісторыі беларускай этнаграфіі прысвечана частка апошняга тома гэтай працы
Гэта праца адыграла вялікую ролю ў папулярызацыі этнаграфічных ведаў і актывізацыі новых сіл на высакародную справу вывучэння быту і культуры народа. Аднак пытанні гісторыі этнаграфіі ў ёй не атрымалі глыбокага аналізу. Падыходзячы да гэтай навукі з пункту •погляду буржуазнаасветніцкіх пазіцый, Пыпін па сут■насці падмяняе гісторыю этнаграфіі агульным аглядам культурнага развіцця Беларусі, пералічэннем віднейшых этнографаў і іх прац. Агляд некаторых этнаграфічных іпрац робіцца толькі ў плане характарыстыкі культурна.асветніцкай дзейнасці і нацыянальных узаемаадносін 'беларусаў з рускімі і палякамі.
У «Гісторыі рускай этнаграфіі» Пыпіна не асвятляюцца праблемы этнаграфічнага вывучэння народа. Многія працы беларускіх этнографаў зусім выпалі з поля зроку аўтара. Калі пры гэтым улічыць той факт, што агляд этнаграфічных прац даведзен толькі да 1891 г., то стане зразумелым, што ён не можа быць поўным як па ахопу этнаграфічнай літаратуры, так і па часу яе выхаду.
Больш поўны бібліяграфічны агляд важнейшых прац па беларускаму мовазнаўству, фальклору і этнаграфіі робіць Я. Ф. Карскі2. Аднак Карскі ставіў перад сабою іншую мэту —ён разглядаў краязнаўчую літаратуру таго часу з пункту погляду яе верагоднасці як крыніцы для вывучэння беларускай мовы. Таму ў гэтым томе «Беларусаў» многія працы чыста этнаграфічнага характару зусім не ўпамінаюцца. Карскі ў першую чаргу робіць аналіз методыкі запісвання і публікацыі сабраных фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў, пашпартызацыі іх, дакладнасці перадачы на пісьме фанетычных асаблівасцей мясцовых гаворак. Этнаграфічная ж характарыстыка прац амаль зусім адсутнічае.