Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Разглядаючы гістарычны лёс беларускага народа, яго мову, рэлігію, Рыпінскі хоча даказаць, што гэта тэрыторыя і яе народ цясней звязаны з Польшчай, чым з Расіяй. Ён ігнаруе гістарычныя факты, барацьбу беларускага народа супраць панскакаталіцкага прыгнёту.
Побач з павярхоўнадылетанцкімі разважаннямі адносна беларусаў і іх культуры ў працы Рыпінскага ёсць рад вартых увагі этнаграфічных замалёвак (апісанні працоўных працэсаў, заўвагі аб беларускім вяселлі, аб гульнях, танцах і музыцы, разгляд працоўных песень —
1 Bialorus! Kilka siowopoezii prostego ludu tej naszej polskiej prowincii; o jego muzyce, spiewie, tancach, etc. przez Alexandra Rypinskiego... Paryz, 1840, стар. 11.
2 Там жа, стар. 10, 11.
55
жніўных, пры ўборцы ільну, касавіцы і інш.). Знаходзячыся доўгі час у асяроддзі беларускага сялянства, Рыпінскі меў магчымасць пазнаёміцца з яго бытам. Даследчык неаднаразова падкрэслівае, што беларускі мужык «забіты доўгай нядоляп», але не раскрывае прычыну цяжкага становішча народа.
Ў нацыяналістычным духу вытрымана і праца аб Беларусі Л. Г а л е м б о ў с к a г a (1773—1849) «Люд польскі, яго звычаі, забабоны» '. У адрозненне ад Рыпінскага, які, ігнаруючы гісторыю, намагаўся даказаць адзінства быту і культуры палякаў і беларусаў, Галёмбоўскі выказвае рэзкія антыпатыі да культуры суседніх з палякамі народаў і разам з тым ідэалізуе ўсё тое, што датычыць палякаў.
Гэта кніжка Галембоўскага была першай спробай этнаграфічнага агляду ўсіх груп населыііцтва (палякаў, літоўцаў, беларусаў, украінцаў і рускіх), якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Сярод прац польскіх даследчыкаў, у якіх змешчаны каштоўныя матэрыялы аб быце і культуры беларусаў (хоць і напісаны яны з некаторай пагардай да ўсяго рускага), трэба адзначыць «Матэрыялы да статыстыкі і этнаграфіі Гродзенскай губерні. Бельскі павет» I. Я pain э в і ч а 2. У ёй даецца этнаграфічная характарыстыка розных груп насельніцтва Бельскага павета, у якім назіралася надзвычай вялікая стракатасць насельніцтва па нацыянальнаму складу. Беларусаў Бельскага павета аўтар называе «рускім племенем». Многа месца адводзіцца параўнанню быту беларусаў і палякаў. Пры гэтым сімпатыі аўтара на баку суайчыннікаў. У нарысе змешчан каштоўны фактычны матэрыял аб размяшчэнні, занятках, жыллі, адзенні, ежы і фальклору беларусаў Бельскага павета.
Як відаць з аналізу этнаграфічнай літаратуры перыяду крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы, розныя колы грамадскасці Расіі і Польшчы парознаму падыходзілі да вывучэння Беларусі. Этнаграфія ў руках рэакцыйна настроеных даследчыкаў (вялікадзяржаўныя
1 L. G о 1 е Ь і о w s k і. Lud polski, jego zwyczaje, zabobony. Warszawa, 1830.
2 I. Jaroszewicz. Materyaly do statystyki i etnografii gubernii Grodzienskiej. Powiat Bielski. «Athenaeum», Wilno, 1848, t. VI, стар. 168—186,
56
рускія і польскія шавіністы, а таксама ідэолагі памешчыкаўпрыгоннікаў) была зброяй захавання і ўмацавання свайго панавання над працоўнымі масамі, зброяй вырашэння палітычных спрэчак.
Прагрэсіўна і дэмакратычна настроеныя даследчыкі быту і культуры беларусаў прысвячалі свае працы справе служэння народу, абароне яго ад цяжкага прыгнёту, ад паклёпаў на яго культурную спадчыну.
Этнаграфічныя звесткі гэтага часу пераважна насілі агульнапазнавальны характар і ў асноўным друкаваліся ў гісторыкаэтнаграфічных і публіцыстычных нарысах, таму і навуковая каштоўнасць іх параўнальна невялікая. Гэта тлумачыцца станам і ўзроўнем развіцця тагачаснай этнаграфічнай навукі наогул. Гэта быў перыяд станаўлення этнаграфічнай навукі ў Расіі наогул і ў Беларусі ў прыватнасці.
БЕЛАРУСКАЯ ЭТНАГРАФІЯ У 60—70х гадах XIX ст.
ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСІ РУСКІМІ ВУЧОНЫМІ I НАВУКОВЫМІ УСТАНОВАМІ
Пасля рэформы 1861 г., падаўлення сялянскага руху і паўстання 1863 г. з сярэдзіны 60х гадоў у краіне зноў устанавілася палітычная рэакцыя. Праследаваліся рэвалюцыйныя дэмакраты. Страх перад рэвалюцыйным рухам прывёў ліберальна настроеную інтэлігенцыю ў лагер рэакцыі. У ідэалагічнай барацьбе адбылося канчатковае размежаванне паміж лібераламі і дэмакратамі.
У Расіі сацыяльны пратэст народных мас пасля рэформы 1861 г. парадзіў утапічныя сацыялістычныя вучэнні. Носьбітамі гэтых ідэй была разначынная інтэлігенцыя. «Падзенне прыгоннага права,— пісаў У. I. Ленін,— выклікала паяўленне разначынца, як галоўнага, масавага дзеяча і вызваленчага руху наогул і дэмакратычнага, бесцэнзурнага друку ў прыватнасці. Пануючым напрамкам, які адпавядае пункту гледжання разначынца, стала народніцтва»
На этнаграфію і фалькларыстыку да 70х гадоў значны ўплыў яшчэ мела міфалагічная школа, ідэалогія якой з’яўлялася выражэннем інтарэсаў кансерватыўнай часткі грамадства. Паралельна развівалася і таорыя запазычанняў («вандруючых сюжэтаў»), якая ў асноўным не пярэчыла палажэнням міфалагічнай школы па фалькларыстыцы. 3 70х гадоў паступова ўзмацняецца ўздзеянне эвалюцыйнай школы — найбольш прагрэсіўнай з школ буржуазнай этнаграфіі.
Міфалагічпая школа разглядала вераванні, паданні,
1 У. I. Л ені н. Творы, т. 20, стар. 226.
58
паэзію і нават абрады і звычаі не як вынік іх развіцця, а як вынік дэградацыі ўзвышанага рэлігійнаміфалагічнага светапогляду продкаў індаеўрапейскіх народаў, які нібыта існаваў у старажытнасці. Прадстаўнікі міфалагічнай школы спрабавалі штучна прыстасаваць паасобныя элементы духоўнай культуры народаў да сваіх памылковых тэарэтычных меркаванняў.
Руская міфалагічная школа не мела адзінай, строгай навуковай сістэмы. Яна аб’ядноўвала розных даследчыкаў. Больш абгрунтаванымі былі погляды Буслаева і Патэбні.
Міфалагічная школа пакінула прыкметны след у развіцці рускай і беларускай этнаграфіі. Пад уплывам міфолагаў знаходзіліся збіральнікі і даследчыкі быту і вуснапаэтычнай творчасці народа. Яна адыграла некаторую станоўчую ролю ва ўзняцці цікавасці да духоўнай культуры народа і многае рабіла ў параўнальным вывучэнні фальклору, вераванняў і абрадаў славянскіх народаў. Аднак разам з тым прадстаўнікі міфалагічнай школы сваёй дзейнасцю перашкаджалі публікацыі, папулярызацыі і вывучэнню сацыяльных з’яў у быце і творчасці народа. Яны замоўчвалі антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя матывы, ігнаравалі прагрэсіўныя тэндэнцыі ў быце і культуры народа.
Памылковыя сцвярджэнні міфолагаў рэзка крытыкаваліся рэвалюцыйнымі дэмакратамі. У гэты ж час рэвалюцыйнадэмакратычны напрамак у барацьбе з ліберальнабуржуазным выпрацаваў правільнае разуменне этнаграфіі якнавукі. Погляды В. Р. Бялінскага атрымалі сваё далейшае развіццё ў дзейнасці М. Г. Чарнышэўскага і М. А. Дабралюбава. Этнаграфічную навуку яны звязвалі з задачамі рэвалюцыйнай барацьбы таго часу.
Рускім рэвалюцыйным дэмакратам 60—70х гадоў даводзілася весці барацьбу на два франты: з аднаго боку —супрацв рэакцыянераўпрыгонйікаў, а з другога — супраць лібералаў. У першым выпадку гэта быў працяг барацьбы Бялінскага з рэакцыйным славянафільствам і канцэпцыямі прадстаўнікоў афіцыйнай народнасці, у другім — барацьба супраць праяўлення рознага роду нігілістычных адносін да творчых магчымасцей народных мас.
Асноўны ўдар рэвалюцыйных дэмакратаў быў накіраваны супраць ідэалістычных і антынавуковых сцвяр
59
джэнняў прадстаўнікоў міфалагічнай'школы, а таксама супраць афіцыйнай этнаграфіі.
Галоўным прынцьшам у навуковай дзейнасці рэвалюцыйных дэмакратаў было спалучэнне тэорыі з практыкай, навукі з жыццём '. М. Г. Чарнышэўскі, паказваючы класавы характар навукі і звязваючы навуковыя напрамкі і тэорыі з палітычнымі задачамі таго ці іншага класа, пісаў: «Навуковыя трактаты служаць водгукам гістарычнай барацьбы, маюць на мэце затрымаць ці паскорыць ход падзей» 2. Няцяжка зразумець, што Чарнышэўскі гэтым падкрэсліваў важнейшую задачу навукі — служыць рэвалюцыйнаму пераўтварэнню грамадства.
3 усіх.. навук важнейшае значэнне Чарнышэўскі надаваў грамадскім навукам і ў першую чаргу навуцы аб чалавеку: «Як ні ўзвышана відовішча нябесных цел, якія ні чароўныя, велічныя ці цудоўныя малюнкі прыроды,— чалавек важней, цікавей за ўсё для чалавека. Таму, хоць і вялікая цікавасць, якая выклікана астраноміяй, хоць і прывабныя прыродазнаўчыя навукі, самай важнай, карэннай застаецца і застанецца назаўсёды навука аб чалавеку»3. Сярод гістарычных дысцыплін Чарнышэўскі этнаграфіі адводзіў адно з першых месц. Ён лічыў, што гісторыя можа стаць сапраўднай навукай пры ўмове, калі, акрамя іншых пытанняў (гістарычных падзей, грамадскіх адносін, навукі і мастацтва), яна будзе вывучаць «норавы, звычаі, сямейныя адносіны, нарэшце, матэрыяльны быт: жыллё, ежу, сродкі здабывання ўсіх тых рэчаў і ўмоў, якімі падтрымліваецца існаванне, якімі дастаўляюцца жыццёвыя радасці ці гора»4. «Этнаграфія,— пісаў ён,— дае нам усе тыя гістарычныя звесткі, у якіх мы маем патрэбу» 5.
М. Г. Чарнышэўскі пільна сачыў за дзейнасцю рускіх і беларускіх этнографаў і Рускага геаграфічнага таварыства, радаваўся іх поспехам, але адначасова і крытыкаваў недахопы ў рабоце, патрабаваў расшырэння сферы этнаграфічных даследаванняў. Так, у рэцэнзіі на чацвёр
1 Гл.: В. Е. Гусев. Русскне революцнонные демократы о народной поэзніі. М., 1955.
2 Н. Г. Чернышевскпй. Іізбранные фнлософскне сочннення, т. III. М., 1947, стар. 163.
3 II. Г. Ч е р н ы ш е в с к п й. Полн. собр. соч., т. II. М., 1949, стар. 616.
4 Там жа, т. IV, М., 1948, стар. 502.
5 Там жа, т. I, М„ 1939, стар. 223—226.
60
ты выпуск «Этнаграфічнага зборніка» ён пісаў: «Галіна этнаграфіі надзвычай шырокая, у яе ўваходзіць не толькі тое, чым, уласна, і абмяжоўваліся звычайна нашы этнографы: казкі, песні, прымаўкі, вясельныя абрады, павер’і і да т. п., г. зн. не толькі археалагічны і знешні бок народнага быту, але і сучасная грамадская і эканамічная рэчаіснасць, грамадскія і рэлігійныя паняцці і наогул цяперашні змест народнага мыслення, тое, што чакае свайго развіцця ў будучых поспехах нашай цывілізацыі. Этнаграфія наша значна магла б выйграць, калі б дала больш месца... сучасным бытавым пытанням» '.
Надзвычай каштоўныя палажэнні аб прынцыпах і метадах этнаграфічных даследаванняў пакінуў і другі выдатны прадстаўнік рэвалюцыйнадэмакратычнага напрамку —М. А. Дабралюбаў. Найбольш ярка яго погляды па гэтаму пытанню выказаны ў рэцэнзіі на зборнік казак Афанасьева. Дабралюбаў разглядаў вуснапаэтычную творчасць як важны матэрыял для вывучэння народа. «Нам казкі больш за ўсё важны,— пісаў ён,— як матэрыял для характарыстыкі народа. А народа таго і не пазнаеш з казак, выдадзеных п. Афанасьевым». Дабралюбаў патрабаваў, каб навуковая публікацыя паказвала, «у якіх адносінах знаходзіцца народ да расказваемых ім казак і паданняў, ці вераць, напрыклад, у народзе ў тую разумнасць адносін паміж звярамі, якая выказваецца ў многіх казках». Вось чаму, на яго думку, асоба, якая запісвае фальклорныя творы, павінна перадаць «усе абставіны, як чыста знешнія, так і больш унутраныя, духоўныя (маральныя), пры якіх удалося яму пачуць песню ці казку» 2.