• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Орган рэвалюцыянераўдэмакратаў часопіс «Современннк» аддаваў вялікую ўвагу этнаграфічнай навуцы. Так, у трэцім нумары «Современннка» за 1865 г. быў надрукаваны свайго роду праграмны артыкул пад назвай «Як разумець этнаграфію». Ён належыць пяру A. М. Пыпіна, які ў гэты час знаходзіўся на пазіцыях рэвалюцыйных дэмакратаў. Этнаграфія, якую прызнаваў «Современннк», пісаў Пыпін, «не ёсць этнаграфія вучоных цытат і спасылак на індыйскую міфалогію п. Буслаева, a этнаграфія жывых сцэн і жывых звычаяў». I далей:
    1 «Современннк», 1864, № 10, стар. 192.
    2 Н. А. Добролюбов. Полн. собр. соч., т. I. М., 1934, стар. 431—433.
    61
    «Дзеля археалагічных інтарэсаў этнаграфія не павінна была забываць сучасныя з’явы народнага быту і іх грамадскага інтарэсу ў сучасны момант. Адкладваючы ў бок археалогію, мы знойдзем, аднак, што належнае вывучэнне народнага жыцця ў стане даць мноства ўказанняў, якія маюць непасрэдную важнасць для сучасных практычных дадаткаў. У формах народнага быту, узятых у сучасную хвіліну, народны погляд на рэчы і стан народнага развіцця выражаецца не археалагічна, а непасрэдна жывым вобразам і злавіць гэты погляд ва ўсіх яго разнастайных варыяцыях — склала б надзвычай пачэсную задачу для навейшай этнаграфіі» ’.
    Такім чынам, «Современннк» не толькі ставіў перад этнаграфіяй задачу вывучаць сучасны народны быт, але і заклікаў яе служыць патрэбам сучаснага жыцця народа, г. зн. задачам рэвалюцыйнага пераўтварэння.
    Рэвалюцыйныя дэмакраты звярталіся да этнаграфічнага вывучэння беларускага народа. У афіцыйных колах Расіі ў той час была пашырана антынавуковая характарыстыка беларусаў, якіх параўноўвалі з дзікунамі. no634 з адмаўленнем права на нацыянальнае існаванне беларускага народа не прызнавалася яго самабытная культура. М. А. Дабралюбаў, рэзка крытыкуючы пашыраныя ў той час адмоўныя характарыстыкі беларускага народа, горача выступіў у яго абарону: «Не ведаем, у якой меры ілжывая гэта думка, таму што не вывучалі спецыяльна беларускага краю, але паверыць ёй, зразумела, не можам. Цэлы край так вось узялі ды і забілі,— як бы не так!.. Ва ўсякім разе, пытанне аб характарыстыцы беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў. Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы»2. Такім чынам, Дабралюбаў заклікаў беларускіх этнографаў да пільнага вывучэння роднага краю.
    Грамадскапалітычная, публіцыстычная і навуковая дзейнасць рэвалюцыйных дэмакратаў аказала значны ўплыў на развіццё этнаграфічнай навукі дарэвалюцыйнай Расіі. He выпадкова, напрыклад, памочнік старшыні Аддзела этнаграфіі РГТ вядомы гісторык М. Кастамараў на пасяджэнні 10 сакавіка 1863 г. гаварыў, што этнограф
    1 «Современннк», 1865, № 3, стар. 180, 181.
    2 Н. А. Добролюбов. Нзбранные фнлософскне пронзведевня, т. II. Госполптнздат, 1946, стар. 261.
    62
    павінен быць гісторыкам сучаснасці. Ён указваў, што прадметам этнаграфіі павінен быць быт усіх класаў народа, што яна павінна адлюстроўваць уплыў на народнае жыццё законаў і правоў, якія дзейнічаюць у краіне, суадносіны знешніх з’яў і палітычных падзей з народнымі поглядамі і г. д.1
    Пад непасрэдным уплывам рэвалюцыйных дэмакратаў дзейнічалі збіральнікі фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў I. Р. Прыжоў, I. А. Худзякоў, П. М. Рыбнікаў, П. 0. Яфіменка і інш. Значны час у адным лагеры з рэвалюцыйнымі дэмакратамі знаходзіўся даследчык гісторыі этнаграфіі A. М. Пыпін. Уплыў ідэй рэвалюцыйных дэмакратаў пашыраўся не толькі на збіральнікаў, якія блізка стаялі да рэвалюцыйнай дэмакратыі, але і на стан усёй збіральніцкай дзейнасці2.
    Пад уплывам ідэй рэвалюцыйных дэмакратаў разгортвалася дзейнасць Шэйна, Шпілеўскага і некаторых іншых беларускіх этнографаў (I. Насовіча, М. Дзмітрыева і інш.).
    «Заходні край» Расіі звярнуў на сябе асаблівую ўвагу царскага ўрада ў канцы 50 — пачатку 60х гадоў. Прычынай гэтага было браджэнне мас, якое абвастрылася ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеннем рэформы 1861 г., а таксама ўзмацненне руху за аднаўленне самастойнай Польшчы ў межах 1772 г.
    Палітычныя падзеі канца 50х гадоў і асабліва 1863 г. на Беларусі прывялі да таго, што адной з асноўных задач вывучэння заходніх губерняў Расіі стала вызначэнне этнаграфічных межаў і складу насельніцтва па нацыянальнаму прызнаку. Для вырашэння гэтых задач былі прыцягнуты навуковыя таварыствы і нават афіцэры Генеральнага штаба царскай арміі.
    У канцы 50х гадоў Генеральны штаб вылучыў афіцэраў, якім было даручана збіранне матэрыялаў па геаграфіі, статыстыцы і этнаграфіі заходніх губерняў Расіі. У выніку ў 60х гадах паявілася шматтомнае выданне
    1 Гл.:Н. Костомаров. 06 отношеннн русской нсторнн к географші. Запнскн Русского географнческого обтества, кн. 2. 1863, стар. 96.
    2 В. Е. Гусев. Русскне революцнонные демократы о народной поэзнн. М., 1955, стар. 175, 176.
    63
    «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба» (матэрыялы аб беларусах змешчаны ў тамах, якія прысвечаны Віленскай, Смаленскай, Гродзенскай, Мінскай і Чарпігаўскай губерням).
    Нягледзячы на тое што матэрыялы збіраліся дэпартаментам Генералыіага штаба для ваенных мэт, далёкіх ад навуковых, у гэтыя выданні трапілі параўнальна багатыя матэрыялы аб быце, культуры і вуснапаэтычнай творчасці беларускага народа сярэдзіны XIX ст.
    Том «Матэрыялаў...», які прысвечан Віленскай губерні, убачыў свет у 1861 г. Збіранне і падрыхтоўка матэрыялаў да друку былі зроблены капітанам Генеральнага штаба А. Карэвай. У аснову этнаграфічных апісанняў Карэва паклаў працу А. Кіркора «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню». Выкарыстанне матэрыялаў зроблена без належнага крытычнага падыходу. Складальніка не турбуе тое, што ў працу Кіркора аб Віленскай губерні ўключан фальклорны матэрыял з Мінскай губерні, запазычаны апошнім з кнігі Я. Тышкевіча.
    Асноўныя этнаграфічныя матэрыялы змешчаны ў пятым раздзеле — «Прыватны грамадзянскі быт мясцовага насельніцтва» ’. Акрамя таго, некаторыя звесткі этнаграфічнага характару можна знайсці і ў іншых раздзелах тома, асабліва ў тых, што датычаць вытворчай дзейнасці народа (земляробства, рамёствы) і прылад працы.
    Складальнікам тома, прысвечанага Смаленскай губерні, быў штабскапітан Генеральнага штаба М. Цэбрыкаў 2. Этнаграфічныя матэрыялы тут займаюць значна большае месца, чым у папярэднім томе. Яны вылучаны ў асобны пададдзел «Норавы і звычаі, народныя святы, мясцовыя прымхі і забабоны» 3.
    У аснову характарыстыкі беларускага народа Цэбрыкаў бярэ пашыраныя ў той час тэндэнцыйныя выказванні, рэзка супрацьстаўляе беларусаў рускім. Аднак пад уражаннем уласных назіранняў ён вымушан быў прызнаць, што «нельга безумоўна адмовіць беларускаму племені ў здольнасці да заняткаў рамёствамі і прамысловасцю і абвінавачваць у поўнай адсутнасці прадпры
    1 А. Карева. Внленская губерння. СПб., 1861, стар. 609—645.
    2 М. Ц е б р іі к о в. Смоленская губерння. СПб., 1862.
    3 Там жа, стар. 258—316.	*
    64
    мальнасці. Нам вядома, што ў многіх памешчыцкіх маёнтках беларускіх паветаў існуюць свае майстэрні: кавальскія, слясарныя, сталярныя, экіпажныя і да т. п., у якіх працуюць памешчыцкія ж сялянебеларусы і прытым з такім майстэрствам і дакладнасцю, што заслугоўваюць адабрэння знаўцаў»
    Апісанні сямейных і каляндарных абрадаў беларусаў Цэбрыкаў робіць, засноўваючыся'на артыкуле Невяровіча, які даў даволі аб’ектыўны малюнак жыцця беларусаў Смаленшчыны. Большая палавіна гэтага апісання прысвечана вясельным абрадам і песням. Разам з тым значнае месца адведзена характарыстыцы народных прыкмет, вераванняў і забабонаў, каляндарных свят (каляды, вялікдзень, сёмуха, русальны тыдзень, купалле і інш.), амаль усе апісанні суправаджаюцца песнямі.
    Найбольш багаты этнаграфічнымі матэрыяламі том, прысвечаны Гродзенскай губерні. Складзен ён членам РГТ падпалкоўнікам Генеральнага штаба і этнографам П. 0. Баброўскім 2.
    Павел ОсіпавічБаброўскі нарадзіўся 21 сакавіка 1832 г. у маёнтку Вака недалёка ад г. Вільні. Бацька яго, Осіп Кірылавіч, доктар філасофіі і доктар права, паходзіў са старажытнага дваранскага роду г. Драгічына Бельскага павета Гродзенскай губерні.
    Выхоўваўся П. Баброўскі пад наглядам свайго дзядзькі М. К. Баброўскага — вучонагаславіста, прафесара Віленскага універсітэта.
    Пасля заканчэння Пружанскага дваранскага вучылішча (1844) і Полацкага кадэцкага корпуса (1849) П. Баброўскі быў пераведзен у дваранскі полк, дзе і пачалася яго ваенная кар’ера. У 1857 г. ён скончыў Ваенную акадэмію, пасля чаго служыў у розных вайсковых часцях, пры Генеральным штабе і ў ваенных вучылішчах і даслужыўся да чына генералмаёра.
    Паралельна з ваеннай службай П. Баброўскі займаўся гісторыяй і этнаграфіяй «роднага яму ПаўночнаЗаходняга краю» 3, гісторыяй юнкерскіх вучылішчаў і ўставамі Пятра I.
    1 М. Ц е б р п к о в. Смоленская губерння, стар. 259, 260.
    2 П. Бобровскнй. Гродненская губерння, ч. I—II. СПб., 1863.
    3 С. А. Венгеров. Крнтнкббнографнческнй словарь русскпх пнсателей п ученых, т. IV. СПб., 1895, стар. 47.
    5. В. К. Бандарчык
    65
    Акрамя названай працы, Баброўскаму належыць яшчэ некалькі даследаванняў па этнаграфіі Беларусі. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць артыкулы: «Ці можна адно вераванне прыняць у аснову племяннога размежавання славян Заходняй Расіі?» 1 і рэцэнзія на кнігу Рыціха «Матэрыялы для этнаграфіі царства Польскага» 2.
    Праца П. Баброўскага «Гродзенская губерня» выгадна адрозніваецца ад папярэдніх тамоў «Матэрыялаў». Гэта — арыгінальнае і даволі грунтоўнае навуковае даследаванне. Асноўны' этнаграфічны матэрыял змешчан у першай частцы, у раздзеле аб насельніцтве. Тут даецца апісанне жылля і гаспадарчых пабудоў3. У раздзеле, які прадстаўляе сабою гісторыкаэтнаграфічны нарыс, разглядаюцца асаблівасці мовы і прыводзяцца беларускія фальклорныя творы 4, а ў раздзеле аб народным быце даецца характарыстыка становішча сялян (з падзелам на бедных, сярэдніх і заможных), прыводзяцца апісанні ежы і адзення, хатняга быту, вераванняў і забабонаў і сямейнага быту (вясельныя і пахавальныя абрады, памінкі), а таксама апісанні дажынак і купалля 5. Акрамя таго, матэрыялы аб жыцці і вытворчай дзейнасці народа раскіданы ў іншых раздзелах працы.
    Гісторыкаэтнаграфічныя нарысы Баброўскага накіраваны на тое, каб даказаць, што Гродзенская губерня па гістарычнаму племянному паходжанню з’яўляецца неад’емнай часткай Расіі. Пры гэтым «рускае насельніцтва» Гродзенскай губерні ён падзяляе на «чарнарусаў, тых жа беларусаў і маларасіян або лепш палешукоў, ці пінчукоў і бужан» 6. Да ліку маларускіх Баброўскі адносіў Пружанскі, Кобрынскі, Брэсцкі і Бельскі паветы, да беларускіх — Слонімскі, Ваўкавыскі і часткова Беластоцкі, Сакольскі і Гродзенскі.