• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    У шостым томе сабраны даволі значныя і цікавыя матэрыялы аб народных юрыдычных звычаях Брэсцкага, Кобрынскага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губерні і Мазырскага павета Мінскай губерні.
    Аб глыбокім пранікненні даследчыка ў народнае жыццё сведчыць характарыстыка тагачасных народных вераванняў, абрадаў і звычаяў. Чубінскі, напрыклад, адзначае, што ў яго час «некаторыя звычаі і абрады ў некаторых месцах зусім знікаюць, а іншыя захоўваюцца, але народ перастае лічыць іх неабходнымі; яны для яго застаюцца толькі нейкімі мастацкімі абставінамі жыцця. Многія павер’і, хоць і перадаюцца з вуснаў у вусны, перасталі быць прадметам шчырага веравання, так што лёгка можна сустрэць чалавека, які перадае павер’е і ў той жа час гатовы пасмяяцца над ім, калі яго запытаць, ці сапраўды ён так верыць...» 1
    «Працы» экспедыцыі Чубінскага з’явіліся выдатнай падзеяй у этнаграфічным жыцці таго часу. Па колькасці сабраных матэрыялаў гэта самае буйнае выданне для свайго часу.
    Аднак апублікаваныя ім матэрыялы маюць у асноўным каштоўнасць для характарыстыкі духоўнай культуры народа. Уплыў міфалагічнай школы прывёў да аднабаковага паказу сабраных матэрыялаў: амаль адсутнічаюць канкрэтныя апісанні матэрыяльнага быту народа паасобных частак Украіны, а з Беларусі іх зусім няма.
    «Працы» экспедыцыі Чубінскага маюць вялікае значэнне для параўнальнага вывучэння культуры беларускага і ўкраінскага народаў. Вось чаму яны так высока былі ацэнены рускай і зарубежнай навуковай грамадскасцю. Акадэмія навук прысудзіла Чубінскаму Увараўскую прэмію. РГТ узнагародзіла яго залатым медалем, а на
    1 Труды Этнографнческостатнстнческой экспеднцйн в ЗападноРусскнй край..., т. III, СПб., 1872, стар. II.
    82
    Міжнародным кангрэсе 1875 г. у Парыжы Чубінскі быў узнагароджан залатым медалем 2га класа.
    Рускаму геаграфічнаму таварыству належыць вялікая заслуга ў актывізацыі мясцовых сіл па вывучэнню роднага краю. Значную ролю ў гэтым адыграў створаны ў 1867 г. ПаўночнаЗаходні аддзел РГТ у Вільні. Мясцовыя даследчыкі Беларусі падтрымлівалі цесную сувязь з РГТ, карысталіся яго парадамі. Большасць з іх з’яўлялася членамі гэтага Таварыства (напрыклад, М. Дзмітрыеў, П. Шэйн, А. Семянтоўскі, Ю. Крачкоўскі, I. Насовіч, I. Берман і інш.).
    У 1866 г. у «йзвестнях Академнн наук» быў змешчан артыкул I. П. Карнілава *, у якім паведамлялася, што настаўнікамі народных школ і іншымі асобамі на працягу двух год вяліся этнаграфічныя, археалагічныя і іншыя даследаванні, для таго каб аблегчыць работу этнаграфічнай экспедыцыі, якую рыхтавала РГТ у Беларусь. У выніку былі сабраны значныя фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы. Частка іх (пераважна песні) апублікавана ў «Зборніку помнікаў народнай творчасці ПаўночнаЗаходняга краю» (вып. 1, 1866).
    На працягу 6070х гадоў у РГТ былі дасланы з Беларусі рукапісныя матэрыялы, большасць якіх захоўваецца ў архіве Таварыства 2. Частка з іх надрукавана ў выданнях Таварыства. Найбольш значныя з апублікаваных прац наступныя: М. Лябёдкін «Аб складзе народанасельніцтва Заходняга краю Расійскай імперыі па плямёнах», I. Насовіч «Зборнік беларускіх прыказак», «Беларускія прыказкі (дадаткі)», «Беларускія песні», «Беларускія загадкі», П. Шэйн «Беларускія песні».
    Пачынаючы з другой палавіны 70х гадоў XIX ст. цікавасць РГТ да Беларусі ў значнай меры змяншаецца. Спыняе сваю дзейнасць ПаўночнаЗаходні аддзел. Прычынай гэтага ў першую чаргу было ўзмацненне рэакцыйнай, антынароднай палітыкі царызму ў перыяд барацьбы з рэвалюцыйным народніцтвам. Вывучэннем Беларусі займаюцца галоўным чынам мясцовыя сілы.
    1 Н. П. Корннлов. Сведенпя об археологнческпх, этнографнческнх н другнх нсследованнях, предпрннятых в Западном крае в теченне 1865—1866 гг. Йзвестня Русского географнческого обтества, т. II, кн. 7, СПб., 1866, стар. 208—210.
    2 Гл.: Д. 3 е л е н п н. Опнсанне рукопнсей ученого архнва Русского географйческого обіцества, вып. I—II. Птр., 1914—1915.
    83
    Пэўную ролю ў вывучэнні Беларусі, актывізацыі мясцовых сіл адыграла Расійская Акадэ мія навук. Значную работу праводзіла Аддзяленне рускай мовы і славеснасці. Яшчэ ў 50х гадах пад кіраўніцтвам Акадэміі навук актыўную работу па збіранню матэрыялаў для слоўніка беларускай мовы праводзілі мясцовыя ўраджэнцы I. L Грыгаровіч, С. П. Мікуцкі і I. I. Насовіч.
    I. I. Грыгаровіч (1790—1852) у пачатку 50х гадоў пачаў друкаваць беларускі слоўнік. Пасля яго смерці гэту работу працягвалі Мікуцкі і Насовіч. Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Мікуцкі быў камандзіраваны ў працяглую экспедыцыю па Беларусі і Літве для вывучэння асаблівасцей беларускай і літоўскай моў і збірання фальклорных матэрыялаў для слоўніка (1853—1856). На працягу 60 і ў пачатку 70х гадоў уся работа па падрыхтоўцы да друку беларускага слоўніка праводзілася Насовічам.
    Дзейнасць Акадэміі навук па вывучэнню Беларусі некалькі ажыўляецца ў канцы 70х гадоў. У 1877 г. Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці для збірання фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў у Беларусь быў камандзіраваны П. В. Шэйн \ а ў 1879 г. першыя свае сувязі з Акадэміяй наладжвае Е. Р. Раманаў 2. У выданнях Акадэміі навук за 1860—1870 гг. аб Беларусі былі надрукаваны дзве працы I. I. Насовіча — «Слоўнік беларускай мовы» і «Зборнік беларускіх прыказак».
    У 1864 г. пры Маскоўскім універсітэце было створана Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. Яно разгарнула плённую дзейнасць па этнаграфічнаму вывучэнню народаў Расіі.
    Выдатнай падзеяй у навуковым жыцці краіны з’явілася арганізаваная Таварыствам у 1867 г. Усерасійская этнаграфічная выстаўка, якая прысвячалася Славянскаму з’езду, што праходзіў у Маскве ў маі 1867 г. Адной з яе мэт было ўзмацненне сувязей і дружбы паміж славянскімі народамі.
    Ідэя стварэння Усерасійскай этнаграфічнай выстаўкі належыць прафесару Маскоўскага універсітэта, аднаму з арганізатараў новага Таварыства — А. П. Багданаву.
    1 Запнскн Академнн наук, т. XXX. СПб., 1877, стар. 88.
    2 Там жа, т. XXXIV. СПб., 1879, стар. 125.
    84
    Камітэт па падрыхтоўцы выстаўкі ўзначаліў памочнікпапячыцеля Маскоўскай вучэбнай акругі В. А. Дашкоў, вялікі аматар этнаграфіі.
    На адкрыцці выстаўкі прэзідэнт Таварыства прафесар Маскоўскага універсітэта Г. Я. Шчуроўскі выступіў з прамовай, якая з’яўляецца яскравым сведчаннем таго павароту да вывучэння народаў сваёй краіны, што адбыўся ў сярэдзіне XIX ст. «У апошні час,—гаварыў ён,— к агульнаму задавальненню мы заўважаем паварот ад Захаду да Усходу, бачым тую жывую цікавасць, якая пачынае праяўляцца ў нас да ўсяго, што датычыць Расіі, ці, што яшчэ лепш, пачынаем разумець, што вывучэнне чужога або іншых краін павінна быць толькі дадаткам да вывучэння свайго ці айчыннага» ’. Шчуроўскі заклікаў рускую навуковую грамадскасць да сур’ёзных навуковых даследаванняў быту народаў Расіі.
    Усерасійская этнаграфічная выстаўка складалася з трох аддзелаў. Першы ўключаў экспанаты групы плямёнаў, якія насяляюць Расію і суседнія з ёю славянскія землі: «плямёны іншародныя (116 фігур) і плямёны славянскія — усходнія (118 фігур), заходнія і паўднёвыя (66 фігур)»2. Другі аддзел агульнаэтнаграфічны. У ім змяшчаліся касцюмы і часткі іх, прадметы хатняга ўжытку: розныя прылады, посуд, музычныя інструменты, мадэлі пабудоў і прылад працы. Тут жа знаходзіліся запісы песень, збор лубачных карцін, альбомы, малюнкі, фотаздымкі (больш дзвюх тысяч) 3. Трэці аддзел антрапалагічны і археалагічны. Ён уключаў калекцыі чарапоў і шкілетаў, анатамічныя прэпараты, прылады для антрапалагічных вымярэнняў, а таксама прадметы з раскопак4.
    Беларускіх экспанатаў на выстаўцы было параўнальна нямнога. Былі прадстаўлены пераважна прадметы адзення, абутку і галаўныя ўборы, макеты прылад працы, курнай хаты і гаспадарчых пабудоў — пераважна з Магілёўскай і часткова з Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай губерняў. Найбольш поўна адлюстраван быт беларусаў Магілёўскай губерні. Асобна выдзялялася група
    1 Всеросснйская этнографнческая выставка н Славянсклй сьезд в мае 1867 года. М., 1867, стар. 613.
    2 Там жа, стар. 607.
    3 Там жа, стар. 607, 608.
    4 Там жа, стар. 608,
    85
    з шасці манекенаў у беларускім народным адзенні за рознымі відамі заняткаў. Вось некаторыя з іх: «Старая сялянка з Магілёўскага павета, якая вяжа панчоху.
    Адзенне яе складаюць наступныя часткі: намётка (белая палатняная хустка, якая з’яўляецца яе галаўным уборам), світа (верхняя адзежа), сарочка палатняная, спадніца палатняная, анучы палатняныя, лапці з аборамі пяньковымі...
    Селянінрыбак з Чэрыкаўскага павета рыхтуе душагубкі (чаўны) для рыбнай лоўлі восцямі, з сякерай. Касцюм складаюць часткі: магерка (шапка), світа (верхняя адзежа), шырынга (хустка на шыю, вышываная), кушак (пояс), кашуля палатняная, вышываная, порткі палатняныя, анучы, з пяньковымі аборамі лапці.
    Каля фігуры знаходзяцца душагубкі, якімі карыстаюцца беларусы...
    Сялянская дзяўчына з таго ж павета, якая стаіць каля пчаляра.
    Адзенне яе складаюць часткі: шырынга (белая палатняная хустка, вышываная, якая складае яе галаўны ўбор), сарочка дзявочая, палатняная, вышываная, фартух дзявочы, вышываны, андарак (дзявочая спадніца, сіняя), кабат (карсет, калі ён асобны. і ліф, калі ён прышыты да спадніцы), анучы палатняныя, з пяньковымі аборамі лапці, стужкі (для зашпільвання сарочкі і для касы), каралі (бусы), пярсцёнкі, завушніцы»'.
    Асаблівую цікавасць на выстаўцы выклікала экспазіцыя 6 фігур беларускіх сялян і сялянак, вобразы якіх былі прадстаўлены ў манекенах мастаком Сяўругіным за рознымі відамі заняткаў (земляробы, рыбакі, пчаляр і інш.). Чатыры фігуры прадстаўлялі сялян Чэрыкаўскага і дзве Магілёўскага паветаў Магілёўскай губерні. «Выбар усяго тут зроблен надзвычай удала,— адзначала «Современная летопнсь», — узяты прадметы найбольш тыповыя і з лепшых узораў... Беларус у шэрым і бедным адзенні, у вечных лапцях схоплен проста з жыцця і выстаўлен у цудоўных узорах» 2. Беларуская экспазіцыя з Магілёўшчыны дае магчымасць пазнаёміцца з прыладамі земляробства, з пчалярскім і рыбацкім промысламі, з заняткамі беларускай жанчыны.
    1 Указатель Русской этнографнческой выставкн, устроенной Обшеством любнтелей естествознання, стар. 49, 50.
    2 Гл.: «Могнлевскне губернскне ведомостн», 1867, № 37—38,