Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
1 Г. К у л ь ж п н с к п й. Об этнографнческнх сведеннях касательно Западной Росснн. «Гродненскне губернскне ведомостп», 1867, № 22.
2 «Гродненскне губернскне ведомостп», 1866, № 41.
3 Там жа, 1867, № 21.
91
вых даследчыкаў не абмяжоўвацца адной старасветчынай, Кульжынскі звяртае ўвагу на тое, што трэба ў першую чаргу ведаць паўсядзённы быт народа. «Няўжо, — пісаў ён, — з таго часу як паявілася грамадства, а з ім і літаратура, просты народ нічога не стварыў у мастацкім слове?.. Гэтага, відавочна, нельга ўявіць і зыходзячы са здаровага розуму, і на аснове сабраных помнікаў народнай творчасці, якія засталіся амаль што ад усіх эпох нашай гісторыі». Аўтар артыкула абураецца тым, што вучоныя таго часу абмяжоўваюцца «толькі міфічным і багатырскім перыядамі» і зусім не ведаюць, «як жыў наш мужычок у розных канцах матушкіРусі, як пачынаў і векаваў свой век, што хвалявала і прыводзіла ў захапленне яго ў паўсядзённым і святочным яго жыцці...» 1
У рэдакцыйным артыкуле «Гродненскнх губернскнх ведомостей» у некалькі іншай форме паведамлялася: «Як просты матэрыял для будучых зборнікаў і навуковых даследаванняў мы будзем змяшчаць час ад часу мясцовыя народныя казкі і песні з дакладным захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі. Калі песня не пазбаўлена гістарычнага значэння, мы будзем па магчымасці імкнуцца растлумачыць змест яе ўказаннем на факты і гістарычныя ўмовы мясцовага жыцця» г. Падкрэсліваючы навуковае і палітычнае значэнне фальклору, газета пісала: «Сабраць мясцовыя народныя казкі і песні, правесці гістарычную і філалагічную паралель паміж імі і песнямі велікарускага імаларускаганародаў, прыйсці затым да тых ці іншых гістарычных і этнаграфічных вывадаў — праца вялікая, тым не менш вельмі каштоўная, нават неабходная. Праца гэта яшчэ чакае дзеячаў, дастаткова падрыхтаваных навукай і практычным веданнем народнага жыцця да гэтай справы» 3.
Такія звароты садзейнічалі актывізацыі беларускіх даследчыкаў. У сваю чаргу мясцовы перыядычны друк з’яўляўся свайго роду трыбунай для даследчыкаў быту беларускага народа.
Усяго ў мясцовым перыядычным друку ў 60—70х гадах XIX ст. намі выяўлена каля 250 артыкулаў, якія поўнасцю ці часткова прысвечаны этнаграфіі і фальклору
1 «Гродненскне губернскне ведомостн», 1867, № 21.
г Местные народные русскце песнн. «Гродненскне губернскне ведомостн», 1864, № 45.
3 Там жа.
92
Беларусі. Большую колькасць артыкулаў змясцілі ў гэты перыяд «Внленскніі вестннк», Мінскія, Магілёўскія і Гродзенскія «Губернскне ведомостн». Тлумачыцца гэта ў першую чаргу тым, што на чале іх стаялі асобы, якія прыхільна ставіліся да вывучэння Беларусі, а нярэдка— мясцовыя аматары этнаграфіі. Напрыклад, значны час рэдактарам «Внленского вестннка» быў вядомы этнограф А. Кіркор, «Мннскне губернскне ведомостн» рэдагаваліся аматарам археалогіі і этнаграфіі Р. Ігнацьевым, а «Памятная кннжка Внтебской губерннн» выдавалася этнографам і археолагам A. М. Семянтоўскім.
Асноўнае месца ў апублікаваных артыкулах займаюць матэрыялы аб вераваннях і абрадах. Зварот этнографаў пераважна да гэтай галіны быту народа вызначаўся клерыкальным кірункам афіцыйнай этнаграфіі.
Параўнальна невялікае месца ў перыядычным друку займаюць публікацыі са звесткамі аб матэрыяльным і вытворчым быце народа. Большая частка звестак па матэрыяльнай культуры змешчана ў гісторыкаэтнаграфічных артыкулах, у якіх аўтары звычайна намагаюцца ахапіць розныя бакі жыцця краіны і народнага быту. Найбольш грунтоўныя артыкулы па этнаграфіі Беларусі належаць М. Дзмітрыеву, М. Рубяроўскаму, А. Васільевай, В. Сакалову, А. Семянтоўскаму, Ф. Стаўровічу, I. Сердзюкову, I. Берману і многім іншым.
Адной з галоўных задач мясцовага перыядычнага друку 60х гадоў XIX ст. быў падбор гістарычных і этнаграфічных матэрыялаў, якія абвяргалі б устаноўкі польскіх шавіністаў аб тым, быццам бы заходнія губерні Расіі з’яўляюцца неад’емнай тэрыторыяй Польшчы. Гэтаму пытанню прысвячалася нямала артыкулаў у «Губернскнх ведомостях». Так, у 1862 г. «Мвнскне губернскне ведомостн» перадрукавалі з «Северной почты» (№ 160 за 1862 год) артыкул А. Б. «Насельніцтва Заходняга краю Расіі». Карыстаючыся гістарычнымі, этнаграфічнымі і статыстычнымі фактамі, аўтар паказвае, што беларусы, украінцы і літоўцы з’яўляюцца карэнным насельніцтвам заходніх губерняў і толькі часова знаходзіліся пад уладай Польшчы, што заходнюю частку Расіі ніяк нельга лічыць польскай тэрыторыяй.
Артыкул А. Б. — тыповы ўзор тагачаснай публіцыстыкі, якая востра ставіла пытанні палітычнай барацьбы Расіі супраць аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г. Аўтар
93
прыводзіць пераканаўчыя аргументы: «Запытайцеся ў любога мужыка кіеўскага ці падольскага, хто ён такі, — і кожны адкажа вам: «Я рускі, я маларасіянін». Запытайцеся амаль ва ўсіх паветах Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губерняў, хто жыхары, кожны вам скажа — «беларусы»; запытайцеся, хто жыве на Віліі і Нёмане, адкажуць — «літоўцы»; а між тым тысячы галасоў з гарадоў Заходняга краю, з царства Польскага і з усіх канцоў Заходняй Еўропы настойліва і ва ўвесь голас сцвярджаюць, што ўсё гэта палякі — і хахол, і беларус, і літвін» I Для падмацавання сваіх сцвярджэнняў аўтар спасылаецца на фальклорнаэтнаграфічныя звесткі, прыводзіць пераканаўчыя статыстычныя лічбы (узятыя пераважна з вядомай працы Лябёдкіна). Завяршаецца артыкул вывадам: «Усе ўмовы грамадзянскага і палітычнага быту ў Заходнім краі відавочна ўказваюць на цесную сувязь яго з астатняй Расіяй, яго адзінакроўнай сваячкай і па гісторыі і паданнях, і па мове і веры, і па матэрыяльных і прамысловых інтарэсах»2.
3 артыкула А. Б. відаць, што звесткі аб быце і фальклоры ў той час набывалі вострае палітычнае гучанне.
Побач з дробнымі заметкамі на старонках перыядычнага друку беларускіх губерняў сталі паяўляцца і буйныя гісторыкаэтнаграфічныя працы, напрыклад «Нарысы Беларускага Палесся»3 I. Эрэміча, «Тураў і Тураўшчына» 4 Тур. Б. Л.
Эрэміч і Тур.— прыхільнікі метадалогіі П. М. Шпілеўскага. Абвяргаючы сцвярджэнні рознага роду пісак, якія толькі па чутках ведалі Беларусь, але тым не менш паказвалі беларусаў дзікунамі, Эрэміч і Тур. на канкрэтным гісторыкаэтнаграфічным матэрыяле паказваюць свой народ у станоўчым плане, змагаюцца за раўнапраўе яго ў сям’і славянскіх народаў. 3 любоўю да свайго народа яны гавораць аб высокай чалавечай годнасці беларуса, яго гасціннасці, калектывізме, таварыскасці і працаздольнасці. «Працавітасці палескіх простых
1 «Могнлевскне губернскне ведомостн», 1862, № 33.
2 Там жа.
3 Н. Э р е м н ч. Очеркн Белорусского Полесья. «Вестннк Западной Росснн», Впльна, 1867, кн. 8, стар. 107—133; кн. 9, стар. 201— 222; кн. 10, стар. 1—20; кн. 11, стар. 95—117.
4 Тур. Б. Л. Туров н Туровшнна. «Мннскне губернскне ведомостн», 1877, № 4—9.
94
людзей,— пісаў Эрэміч, — нельга надзівіцца... Яны працуюць не толькі ад ранку да вечара, але і ранкам, і ўвечары, і нават ўначы. Калі ў палешука ёсць лішняя пара валоў і дзве свабодныя рукі, ён не патраціць на сон месячнай ночы, а правядзе яе над сахой, бараной ці перавозкай з поля снапоў. Ён так зжыўся з працай, што шкадуе некалькіх хвілін, якія павінен выдаткаваць на самы лаканічны абед ці полудзень. Паляшук заўсёды чымнебудзь заняты... У доўгія зімовыя і восеньскія вечары, калі лучына ярка гарыць на пасвеце лучніка, паляшук пляце вяроўку ці лапаць, вяжа сетку, гне вобад, — вырабляе полаз, вось, драбіны ці шчэпіць лучыну...» 1
Аднак у сваім жаданні паказаць беларуса ў станоўчым плане аўтары даходзяць да ідэалізацыі, якая часам фальсіфікуе сапраўднае жыццё народа. Эрэміч, напрыклад, сцвярджае, што «багатая і разнастайная прырода, якая акружае палешука, песціць дзіця сваё рознымі ласункамі не менш самай пяшчотнай і клапатлівай маткі»2. I ежа палешука сыцей, чым у жыхара стэпаў. Паляшук нібыта ніколі не адчувае недахопу ў прадуктах харчавання. «А калі яму не было ў час вячэры чым паласавацца, ён здымае са сцяны сваю знявечаную стрэльбу, пераступае парог сваёй хаціны (часам нават не выходзіць з яе), страляе як можна лаўчэй, каб не закрануць свойскіх качак, што дружна вячэраюць на рацэ ці прытоцы яе з дзікімі гасцямі, і дзветры з ліку апошніх смажацца на яго патэльні ці кіпяць у яго поліўцы» 3. Пры апісанні абутку Эрэміч сцвярджае, што нібыта «ніякі аксаміт і атлас не даюць назе таго пачуцця мяккасці, цеплыні, прастору, пяшчоты, якое адчувае яна ў лапцях» 4.
Ідэалізацыя, асабліва ў працы Эрэміча, наглядаецца і ў характарыстыцы грамадскага быту жыхароў Палесся. Шырока прапагандуюцца рэлігійнасць, цярплівасць і пакорлівасць народа. Зразумела, што нявопытнаму чытачу цяжка было разабрацца, што тут з’яўляецца аб’ектыўным адлюстраваннем жыцця народа, а што ідэалізацыяй ці проста фальсіфікацыяй.
Некалькі іншы падыход аўтараў да ацэнкі жыцця на
1 й. Э р е м н ч. Очеркп Белорусского Полесья. «Вестннк Западной Росснн», кн. 8, стар. 212.
2 Там жа, стар. 121.
3 Там жа.
4 Там жа, стар. 112.
95
рода ў мінулым, пры прыгонным праве. Эрэміч, папрыклад, не шкадуе фарбаў для паказу цяжкага бяспраўнага становііпча народа і жорсткасці паноў. Гэта быў час, гаворыць ён, калі парод цярпеў ад бескантрольнага насілля і дзікага самавольства не толькі пана, розных падпанкаў, але нават панаарандатара і есаулаў. Малюючы здзекі паноў над народам, Эрэміч прыгадвае ўрыўкі з беларускіх народных песень таго часу, якія «трэба пісаць бы слязьмі ці крывёю і якія «сціскаюць сэрца і гнятуць душу»
Працы Эрэміча і Тур. змяшчаюць цікавы і даволі каштоўны фактычны матэрыял па этнаграфіі беларускага Палесся — апісанне жылля, ежы, адзення, сямейнага быту, абрадаў і вераванняў. Тур., напрыклад, падрабязна характарызуе адзенне палешука, спосабы яго пашыву, нашэння і ўпрыгожвання. Пры характарыстыцы ж паселішчаў ён сцвярджае, што вёскі жыхароў Тураўшчыны размяшчаліся так, каб такія гаспадарчыя пабудовы, як гумно, кароўнік, авечнік, канюшня, а нярэдка і свіран (усе яны насілі агульную назву «гумны»), будаваліся асобна ад жылых. Гумны ў Тураве складалі цэлыя вуліцы і былі асноўным багаццем жыхароў. Таму гаспадар і праводзіў большую частку часу ў гэтых пабудовах, займаючыся рознымі гаспадарчымі справамі.
Сярод артыкулаў аб абрадах і вераваннях сваім навуковым зместам асабліва вылучаецца праца М. Ласіеў*скага «Сонца і месяц у народных легендах і замовах ІПаўночнаЗаходняга краю» 2. На аснове глыбокага ана,>лізу дасягненняў тагачаснай навукі, выкарыстоўваючы працы вядомых фізікаў Гельмгольца, Джона Цындаля і іншых, Ласіеўскі выказвае надзвычай цікавыя думкі. Ён стаіць на матэрыялістычных пазіцыях у падыходзе да гісторыі рэлігіі. У гісторыі чалавецтва ён вылучае безрэлігійны перыяд і далей характарызуе ступені першабытнай рэлігіі: «Адной з самых старадаўніх форм рэлігіі,— піша Ласіеўскі, — услед за атэізмам, — у сэнсе поўнай адсутнасці ўяўленняў аб бажастве і фетышызме, можа лічыцца пакланенне прыродзе, ці татэмізм, г. зн. пакланенне бачным прадметам: каменням, дрэвам, жывёлам