Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Каля трох тысяч экземпляраў праграмы было разаслана настаўнікам народных вучылішчаў. Пры рассылцы праграмы да яе дадавалася пісьмо папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі. У ім прадпісвалася, каб «настаўнікі народных вучылішчаў на працягу летніх канікулаў занмаліся паведамленнем звестак тапаграфічных і геаграфічных, а таксама вывучалі сельскагаспадарчы быт сялян і запісвалі мясцовыя песні, казкі, абрады і звычаі і затым сабраны матэрыял прадстаўлялі ў дырэкцыі» *. На гэты раз адказы сталі паступаць больш актыўна. Ужо 12 красавіка 1873 г. на пасяджэнні распарадзіцель
1 ЦДГА ЛітССР, ф. 576, воп, 5, № 3913, л. 7.
106
нага камітэта ПаўночнаЗаходняга аддзела РГТ паведамлялася, што настаўнікі народных вучылішчаў прыслалі ў Аддзел «262 апісанні, а іменна: па Мінскай губерні —84, па Віленскай — 75, па Гродзенскай — 59, па Віцебскай—27, па Ковенскай—14, па Магілёўскай—3» Акрамя таго, частка дасланых матэрыялаў, атрыманых ад настаўнікаў народных вучылішчаў, трапіла ў архіў папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі2.
Адказы на праграмы даюць багаты матэрыял для вывучэння быту беларускіх сялян у паслярэформенны перыяд. Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць звесткі па канкрэтных населеных пунктах і сялянскіх гаспадарках. Настаўнікі павінны былі «выбраць тры сялянскія сям і ў суседняй мясцовасці — заможную, сярэдняй рукі і бедную» 3. Пры апісанні гэтых гаспадарак даваліся звесткі аб колькасным і ўзроставым складзе сям’і, падрабязна характарызавалася хата і гаспадарчыя пабудовы, эканамічнае становішча сям’і, прылады працы, заняткі паасобных членаў сям’і, памер розных падаткаў і г. д. На аснове гэтых апісанняў можна скласці ўяўленне аб эканоміцы розных тыпаў сялянскіх гаспадарак, аб агульным стане сельскай гаспадаркі і промыслаў Беларусі і г. д. Адказы на праграму ўпершыню далі багатыя матэрыялы аб класавай дыферэнцыяцыі беларускай вёскі пасля рэформы 1861 г.
Побач з тым у адказах на праграму ёсць многа этнаграфічных апісанняў сялянскага быту, звычаяў, абрадаў, вераванняў і забабонаў і нямала запісаў фальклорных твораў 4.
У 1872—1873 гг. ПаўночнаЗаходні аддзел распачау падрыхтоўчую работу па складанню этнаграфічнан карты ПаўночнаЗаходняга краю. Было прынята таксама рашэнне прыступіць да разбору, сістэматызацыі і вьівучэння адказаў на праграмы. У 1874 г. Аддзел склікаў з’езд сакратароў статыстычных камітэтаў, на якім абмяркоўваліся задачы этнаграфічнага вывучэння Белару
1 Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага універсітэта, АТ66, л. 11556.
2 Гл.: ЦДГА ЛітССР, ф. 567, воп. 5, № 3913.
3 Программа для собнрання сведеннй о состояннн сельского хозяйства н промышленностп. Впльна, 1872, стар. 16; ЦДГА ЛітССР, ф. 576, воп. 5, № 3913, л. 16.
1 Гл.: Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага універсітэта, АТ59, АТ60, АТ61, АТ63, АТ64.
107
сі. Аднак ні адна з задач не была даведзена да канца. Прычынай з’яўлялася ўзмацненне рэакцыйнай антынароднай палітыкі царызму ў сувязі з уздымам рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Беларусі, асабліва ў сувязі з дзейнасцю народнікаў. У выдадзеных царом цыркулярах «прадпісвалася і напаміналася ўсім служачым, што яны не маюць права, не павінны нічым займацца, акрамя сваіх прамых абавязкаў». Цыркуляры мясцовых царскіх улад пагражалі «суровымі спагнаннямі» служачым, якія займаюцца навуковай і літаратурнай дзейнасцю ў Беларусі. «Зразумела, што пры такім настроі мясцовых вышэйшых улад усякая літаратурная работа ў існуючых таварыствах павінна была спыніцца і самі таварыствы павінны былі закрыцца. Гэта здарылася і з ПаўночнаЗаходнім аддзелам Геаграфічнага таварыства» \
Суровым папярэджаннем аб спыненні дзейнасці ПаўночнаЗаходняга аддзела было афіцыйнае распараджэнне цара аб закрыцці Паўднёвага аддзела Рускага геаграфічнага таварыства на Украіне.
Спыненне работы ПаўночнаЗаходняга аддзела РГТ нанесла значную шкоду этнаграфічнаму вывучэнню Беларусі.
I ўсё ж, нягледзячы на параўнальна кароткі тэрмін існавання, на тое, што кіравалі Аддзелам царскія чыноўнікі, якія выкарыстоўвалі яго для дасягнення вялікадзяржаўных мэт, разгорнутая Аддзелам работа па вывучэнню Беларусі (асабліва рассылка праграм) у значнай ступені садзейнічала ўздыму новых сіл і абуджэнню цікавасці да вывучэння роднага краю. Практычна дзейнасць Аддзела выйшла за рамкі афіцыйных задач. Вакол Аддзела групаваліся мясцовыя даследчыкі быту і культуры беларускага народа. Для некаторых беларускіх этнографаў адказы, складзеныя імі па праграме Аддзела, былі і першымі іх працамі па быту і культуры беларускага народа. Прыкладам можа служыць пачатак навуковай дзейнасці Е. Р. Раманава. У 1872—1873 гг. ён прыслаў у Аддзел два апісанні сельскай гаспадаркі і промыслаў з Аршанскага 2 і Сенненскага 3 паветаў.
1 Е. Р о м а н о в. Внльна. «Внтебскне губернскне ведомостп» 1910, № 16, 17.
2 Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага універсітэта, АТ60 № 10895.
3 Там жа, № 10999.
108
Зразумела, што актывізацыя мясцовых сіл, дзейнасць якіх выходзіла за межы афіцыйнай навукі, была не ў інтарэсах самадзяржаўя. Царызм баяўся гэтаіі актывізацыі і прымаў меры да спынення яе.
у залежнасці ад сацыяльнапалітычных поглядаў этнографы Беларусі стаялі на розных пазіцыях. Больш прыхільна да народа ставіліся выхадцы з мясцовай інтэлігенцыі, галоўным чынам настаўнікі.
Сярод мясцовых даследчыкаў Беларусі гэтага часу найбольш вядомымі былі I. Насовіч, Ю. Крачкоўскі, М. Дзмітрыеў, А. Семянтоўскі, А. Васільева, Ф. Стаўровіч, В. Сакалоў, I. Сердзюкоў, I. Берман, Г. Кульжынскі, М. Рубяроўскі і інш.
Адным з першых буйнейшых даследчыкаў беларускага краю быў I. I. Насовіч.
Іван Іванавіч Насовіч (1788—1877) нарадзіўся ў в. Гразіўка Быхаўскага павета Магілёўскай губерні ў сям’і свяшчэнніка. Абставіны жыцця склаліся так, што сям’я Насовічаў была цесна звязана з простым народам, захоўвала народныя звычаі і традыцыі. Дзед Івана Іванавіча быў прыгонным кадзінскага пана Пацея.
У дзесяцігадовым узросце Насовіч паступае ў Магілёўскую семінарыю, якую заканчвае ў 1812 г. 3 гэтага часу пачынаецца папружанае працоўнае жыццё. Спачатку ён працуе настаўнікам і інспектарам Аршанскага і Магілёўскага (з 1814 г.) духоўных павятовых вучылішчаў, а ў 1818 г. займае пасаду рэктара Магілёўскага духоўнага вучылішча.
У 1832 г. Насовіч з духоўнага ведамства пераходзіць на службу ў Міністэрства народнай асветы. Ен працуе ў Дынабургскай гімназіі, а пазней наглядчыкам 5класнага дваранскага вучылішча ў Маладзечне і Свянцянах
У 1844 г. Насовіч нечакана атрымлівае адстаўку. Вестка аб адстаўцы вельмі засмуціла яго, бо ён адчуваў сябе поўным сіл і энергіі. Пазней яго сын В. I. Насовіч пісаў, што раптоўная адстаўка бацькі «выклікала вялікі жаль як у яго падначаленых, — настаўнікаў і вучняў, — так і з боку ўсяго свянцянскага грамадства» 2.
1 ЦДГАЛ, ф. 733, воп. 66, № 459, лл. 14—17.
2 Рукапісны аддзел Фундаментальнай бібліятэкі AH СССР, шыфр 26. 5. 107, лл. 14—17.
109
Дарэчы трэба адзначыць, што і пазнейшая навуковая Дзейнасць Насовіча не цанілася царскімі ўладамі. У 1870 г. Насовіч з горкай усмешкай пісаў:
Старнк надеждою пнтался, Что за его ученый труд, Которым долго заннмался, Крестом его украсят грудь. Он ждет н — наконец дождался: Ему прнслалн эту честь
— На грудь? — Нет!.. на могнльный крест!1
Атрымаўшы адстаўку, Насовіч пераехаў на пастаяннае месцажыхарства ў Мсціслаў. Тут ён пачаў збіраць матэрыялы па беларускай этнаграфіі і мове, а таксама для беларускага слоўніка. Яго сын успамінаў: «Для паспяховага выканання гэтай справы быцька мой не шкадаваў ніякіх сродкаў, ездзіў у розныя беларускія мясцовасці, якія цікавілі яго. 3 маленства жывучы сярод вясковага люду, добра ведаў як гаворку беларусаў, так і мноства іх песень, прыказак, прымавак і г. д. Ён ведаў і шанаваў іх звычаі... Памятаю яшчэ, што ён, як толькі пачаў збіраць матэрыялы для слоўніка, то заўсёды насіў пры сабе сшытак, куды зараз жа заносіў кожнае новае для яго слова, якое траплялася яму ў гутарцы з простым чалавекам, кожную цікавую песню, прыказку і г. д.» 2
Матэрыялы для слоўніка і іншых прац Насовіч збіраў на значнай тэрыторыі Беларусі. Ён аб’ехаў Магілёўскую, Мінскую і Гродзенскую губерні. Ужо ў 1850 г. даследчык пасылае Аддзяленню рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук тры рукапісныя працы: кароткія філалагічныя назіранні над беларускай гаворкай, невялікі беларускі слоўнік і зборнік беларускіх прыказак (да 1000 запісаў). Па даручэнню Аддзялення водгук на гэтыя працы зрабіў акадэмік I. I. Сразнеўскі. «Працы I. Насовічапісаў ён,— заслугоўваюць пільнай увагі, а ўменне п. Насовіча ўзяцца за справу, уменне, якое падмацоўваецца тут магчымасцю рабіць і правяраць назіранні на месцы, яшчэ больш выклікае да яго павагу... Зборнік прыказак выдатны не толькі па велічыні, але і па ўнутранай каштоўнасці» 3.
' Архіў AH СССР, ф. 764, воп. 2, № 528, лл. 5, 6.
, Ро?аГіс,ФЬІ аддзел Фундаментальнай бібліятэкі AH СССР шыфр 26. 5. 107, лл. 14—17.
Нзвестня Академнн наук по Отделенню русского языка н словесностн, т. I. СПб., 1852, стар. 75.
110
I. I. Насовіч
У 1852 г. Акадэмія навук у «йзвестнях» друкуе прыказкі Насовіча ў раздзеле «Помнікі і ўзоры народнай мовы і славеснасці», а ў раздзеле «Матэрыялы для слоўніка» змяшчае яго артыкул «Тлумачэнні да беларускіх прыказак і прымавак» (усяго каля 250 беларускіх слоў у перакладзе на рускую мову) '. Зборнік беларускіх слоў, які складаў аснову ўсёй працы, прысланай Насовічам, II аддзяленне перадала I. Грыгаровічу як матэрыял для
1 йзвестня Академнн наук по Отделенню русского языка н словесностн, т. I.
111
дапаўнення слоўніка. За гэту вялікую і капітоўную працу Акадэмія ўзнагародзіла Насовіча. Акрылены першым поспехам Насовіч аддаецца любімай рабоце з яшчэ большым запалам. У 1852 г. ён перасылае ў Акадэмію навук Сразнеўскаму зборнік беларускіх народных баек, аповесцей і былей ’, а затым зборнік беларускіх песень. Лёс абодвух зборнікаў невядомы. Сын Насовіча паведамляў, што «абодва гэтыя зборнікі Івана Іванавіча прапалі, здаецца, бясследна».
Пасля смерці I. Грыгаровіча (у 1853 г.), які рэдагаваў «Слоўнік заходнерускай мовы», Насовіч меркаваў, што Акадэмія прапануе яму працягваць работу. Але Аддзяленне звярнулася з гэтай прапановай да маладога беларускага мовазнаўцы С. П. Мікуцкага. Насовіч, аднак, не спыняе сваёй работы над слоўнікам. Ен прадстаўляе ў Акадэмію «ГІачатковы сшытак складзенага ім зборніка абласных беларускіх слоў на літары А, Б і В, прыгадаўшы, што словы на наступныя літары Г, Д, Е, Ж і 3 апрацаваны ўчарне, а для іншых падрыхтаваны матэрыялы, просіць Аддзяленне паведаміць, ці працягваць яму пачатую працу — складанне Беларускага слоўніка...» 2