• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    127
    рад вамі такім дурнем, што падумаеш, ён не ўмее сказаць некалькіх слоў. Станьце ж назіраць за ім непрыкметна для яго і ўбачыце процілеглае: песні, жарты, досціпы так і сыплюцца. Адзіны сродак выклікаць тутэйшага селяніна на шчырую размову — гэта замаскіраваць сапраўдную мэту вашай з ім размовы, апусціцца да ўзроўню яго ўяўлення, нават паказацца, калі магчыма, неразумеючым святасці яго перакананняў, і вось самалюбства прачынаецца ў нашага суб’екта, і ён у якасці настаўніка гатовы ўсё вам расказаць, усё да самых дробязей» '.
    Рад гісторыкаэтнаграфічных артыкулаў па Гродзенскай губерні надрукаваў ураджэнец мясцовага краю Фёдар Васільевіч Стаўровіч 2. У 1870 г. ён выдаў зборнік артыкулаў3, раней апублікаваных у мясцовым перыядычным друку. У іх даецца агульная характарыстыка розных галін быту і культуры беларусаў. Трэба адзначыць, што навуковая каштоўнасць яго прац вельмі нязначная. Яны носяць белетрыстычны характар.
    Быту беларусаў 60—70х гадоў прысвечаны і артыкулы былога рэдактара «Внленского вестннка» В. Сакалова 4, свяшчэнніка С. Бекарэвіча5 і землеўласніка I. Сердзюкова 6.
    Арыгінальныя працы па народнаму календару, народнай метэаралогіі і вераваннях апублікаваў у 1869—
    1 А, Я. Васнльева. Рождественскне праздннкн у крестьян Мозырского уезда. «Мннскне губернскне ведомостн», 1878, № 5.
    2 Гл. яго артыкулы: Местечко Бездеж (Кобрннского уезда Гродненской губерніш). «Гродненскне губернскне ведомостн», 1867, № 46, 48, 49; 1868, № 3; Лобарн (Этнографнческнй очерк). «Внленскнй сборннк», Внльна, 1869, стар. 119—145; Село Спорово, там жа, стар. 88—97; Черная весь. Памятная кннжка Гродненской губерннн на 1869 г., стар. 28—55.
    3 Ф. В. С т а в р о в п ч. Опыт псторпческнх п этнографнчеекнх нсследованнй о СевероЗападном крае. Внльна, 1870.
    4 В. С о к о л о в. Очеркн нравов Борпсовского уезда. «Мпнскне губернскпе ведомостн», 1869, № 2 і «Вестннк Западной Росспн», кп. VI, 1868, стар. 197—203; Полесье. Поездка на озеро «КнязьЖнд». «Мннскне губернскне ведомостн», 1869, № 35, 36.
    5 С. С. Бекаревнч. Сельскне очеркн. Село Нежково. «Могнлевскне губернскпе ведомостн», 1864, № 31, 33, 45; Свадебный обряд у крестьян в прпходе с. Нежково Мопілевского уезда, там жа, 1865, № 13; Взгляд на собственность, там жа, 1867, № 29.
    ° М. С е р д ю к о в. Крестьянская жнзнь п обычап в Мстнелавльском уезде. «Могялевскне губернскне ведомостн», 1867, № 50—52; 1868, № 14, 22.
    128
    1873 гг. I. Берман1. У артыкуле «Каляпдар па народных паданнях у Валожынскім прыходзе Віленскай губерні Ашмянскага павета» ён падкрэслівае, што зза непісьменнасці народ не мог карыстацца друкаваным календаром і таму працягваў лічыць час дзедаўскімі спосабамі: «Каму не здаралася здзіўляцца, — пісаў BepMan,— як мужычок раптам па памяці знаходліва скеміць: колькі часу прайшло ад такогата дня і колькі застаецца да такогата дня. Такое арыгінальнае вылічэнне часу народ робіць хутка па тэрмінах дзён святочных»2.
    На аснове вывучэння быту народа (у час, калі служыў свяшчэннікам у Валожынскім прыходзе Ашмянскага павета Віленскай губерні) Берман прыводзіць у сваёй працы спосабы вылічэння часу, дае падрабязны пералік усіх свят і апісанне іх бытавых абставін. Зразумела, што ўсё гэта падаецца з клерыкальнарэлігійных пазіцый. Для аўтара галоўная мэта вывучэння быту заключалася ў тым, каб, добра ведаючы народ, умела выкарыстоўваць мясцовыя асаблівасці і глыбей укараняць праваслаўе. Аднак умелае выкарыстанне фактычнага матэрыялу падобных прац прыносіць пэўную карысць для вывучэння быту народа.
    Цікавы фактычны матэрыял па народнай метэаралогіі змешчан у артыкуле Бермана «Назіранні нашага паўночназаходняга селяніна адносна надвор’я і ўраджаю». У ім аўтар падкрэслівае, што прадбачанне надвор’я неабходна было народу, для таго «каб мець магчымасць загадзя паклапаціцца аб занятках, якія залежаць ад стану надвор’я, і наогул прыняць меры па аслабленню шкоднага ўплыву няўстойлівасці і ліхалецця надвор’я. У народзе было мноства рацыянальных прыкмет, з дапамогай якіх селянін часта беспамылкова вызначаў на
    1 14. Б е р м а н. Порядок народнбго времянсчнслення н праздннчные обычан в СевероЗападной Русн. «Вцленскнй вестннк», 1869, № 6, 7, 12, 19, 34, 39, і асобна: Внльна, 1869; Календарь по народным преданяям в Воложннском прнходе Впленской губерннн Ошмянского уезда. Запнскн Русского географнческого обіцества. т. V. СПб., 1873, стар. 1—44; Наблюдення нашего северозападного крестьяннна относнтельно погоды н урожая. «Внленскнй вестннк», 1870, № 130, 132; Чаровннкн н знахарн западнорусского простонародья. «Внленскнй вестннк», 1903, № 152, 158, 160, 164. Апошняя праца была надрукавана пасля смерці Бермана.
    2 Н. Берман. Календарь по народным преданням в Воложннском прнходе Внленской губерннн Ошмянского уезда. Запнскн Русского географнческого обіцества, стар. 3.
    9. B. К. Бандррчык
    129
    двор’е амаль на ўвесь перыяд года. «Народ зпаходзіць нейкую залежнасць летняга стану надвор’я ад зімовага і, мяркуючы па характару зімы, робіць здагадку аб тым, якой трэба чакаць вясны і лета, а разам з тым, на які спадзявацца ўраджай і як рана пачынаць сяўбу збожжавых» ‘.
    Надзвычай цікавымі з’яўляюцца прыкметы аб надвор’і, якія ўзніклі ў сувязі з назіраннямі за паводзінамі раслін, насякомых, птушак і жывёл. «Вясной, калі бяроза распусціцца раней алешніку, будзе сухое лета... Калі дуб зазелянеў раней ясеня, можна з упэўненасцю чакаць сухога лета..., калі ж ясень пасля таго, як распусцяцца ўсе дрэвы, марудна пакрываецца лісцем, то лета будзе вельмі непагоднае. На сушу, як кажуць у народзе (г. зн, калі сухое лета), вылятае з роем пчол ядна матка, а на макрыню вылятае некалькі матак» 2. «Ранні адлёт птушак у вырай, асабліва адлёт бусла каля спасава дня, азначае хуткае наступленне халоднага часу і суровую зіму, а пасля яе цёплую вясну... Увосень, калі птушкі трывожна хаваюцца пад дахі забудоў ці ў кусты, a мышыпалёўкі бегаюць па снапах, гумнах і свірнах, трэба чакаць ранняга надыходу доўгай і суровай зімы. Taro ж трэба чакаць, калі мураўі збіраюць вялікія кучы» 3. «Калі ў вячэрнім паўзмроку рыба іграе і плёскаецца на паверхні вады, то будзе добрае надвор’е, калі ж рыба скача над вадой і ловіць камароў і машкару, то быць дажджу» 4.
    У народзе склалася вялікая колькасць прыкмет, звязаных і з назіраннямі за рознымі прыроднымі з’явамі: вызначэнне надвор’я па характару хмар, ветру, нябесных свяціл, асабліва ўсходу і захаду сонца і месяца і інш. У артыкуле прыводзіцца рад прыкмет, па якіх прадказвалася будучае ўраджаю розных сельскагаспадарчых культур. Берман адзначае рацыянальнасць і верагоднасць многіх з гэтых прыкмет. Адначасова ён звяртае ўвагу і на тое, што да рацыянальных прыкмет дадаецца «мноства бязглуздзіцы і нават забабонаў». Тым не менш
    1 М. Б е р м а н. Наблюденпя нашего северозападного крестьяннна относнтельно погоды н урожая. «Внленскнй вестннк», 1870, № 130.
    2 Там жа.
    3 Там жа, № 132.
    1 Там жа.
    130
    сн заклікае этнографаў збіраць усе назіранні народа «для навуковай праверкі іх»
    У 60—70х гадах XIX ст. пачынаецца дзейнасць вядомых беларускіх этнографаў П. В. Шэйна, М. Я. Нікіфароўскага, Е. Р. Раманава.
    Павел Васільевіч Шэйн (1826—1900) нарадзіўся ў сям’і магілёўскага яўрэягандляра2. Да 17 год кволы і хваравіты хлапчук выхоўваўся дома і ў школе рабінаў у духу старых забабонных правіл талмуда. Знахарырабіны, якія «лячылі» П. Шэйна, давялі яго да таго, што ён не мог самастойна рухацца. Вельмі дрэнны стан здароўя хлапчука вымушае яго бацьку звярнуцца за дапамогай да ўрачоў. У 1843 г. яго адпраўляюць для лячэння ў Маскву. У сценах НоваЕкацярыненскай бальніцы П. Шэйн праляжаў тры гады. Гэты перыяд стаў паваротным у жыцці юнака. Перад ім адчыніўся новы свет, зусім не падобны на той, у якім ён знаходзіўся да гэтага часу. Тут Шэйн вывучыў рускую і нямецкую мовы, пазнаёміўся з лепшымі творамі рускай і зарубежнай літаратуры. Асабліва захапляўся ён вершамі Пушкіна і Жукоўскага.
    Пад уплывам княгіні Кастровай Шэйн прыняў лютэранства і, такім чынам, парваў адносіны з бацькамі, якія былі фанатыкамі іудаізму. Два гады юнак знаходзіўся ў сіроцкім аддзяленні нямецкай школы пры лютэранскай царкве ў Маскве, дзе і атрымаў званне хатняга настаўніка. На працягу 50х і ў першай палавіне 60х гадоў яго прыватная педагагічная дзейнасць працякала пераважна ў памешчыцкіх сем’ях (Загражскіх, Аленіных, Каратковых, Шэвыровых і ў ЯснаПалянскай школе Л. М. Талстога). 3 1865 па 1872 г. Шэйн працуе выкладчыкам нямецкай і рускай моў у Віцебскай гімназіі, а з 1872 па 1879 г. — настаўнікам у Шуі, Зарайску
    1 14. Б е р м а н. Наблюденпя нашего северозападного крестьяннна относнтельно погоды н урожая. «Внленекнй вестннк» 1870 № 130.
    2 Біяграфічныя звесткі аб Шэйне гл. у працах: В. Ф. М н лл е р. П. В. Шейн. Бнографнческнй очерк. М., 1901; Б. М. Сокол о в. Собнрателн народных песен П. В. Кнрневскнй, П. I I. Якушкнн, П. В. Шейн. М., 1923; Н. Новнков. П. В. Шейн как собпратель іі нздатель русскнх п белорусскнх народных песен. Автореферат днссертацнн на степень кандпдата фнлологнческнх наук. Л„ 1953; Н. В. Н о в н к о в. П. В. Шейн как составнтель сборннка «Русскне народные песнн». Русскнй фольклор, кн. V. М,—Л., 1960, стар. 391 —
    131
    і Калузе. Педагагічная дзейнасць мала цікавіла Шэйна. Таму ён пры першай магчымасці пакідае яе і поўнасцю аддаецца збіранню і публікацыі фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў. П. Шэйн пасяляецца ў Пецярбургу і пад кіраўніцтвам Акадэміі навук вядзе навуковую работу.
    Збіральніцкая дзейнасць П. Шэйна пачынаецца з 50х гадоў пад уплывам славянафілаў. Дзякуючы паэтуперакладчыку Ф. Мілеру, з якім ён пазнаёміўся яшчэ ў сіроцкай нямецкай школе, Шэйн атрымлівае доступ у вузкі літаратурны гурток Масквы, у складзе якога былі вядомыя дзеячы рускай культуры Ф. Глінка, М. Дзмітрыеў, М. Рамазанаў і інш. Амаль адначасова ён наладжвае сувязь і з гуртком братоў Аксакавых.
    Знаёмства з дзейнасцю і працамі I. П. Сахарава, П. В. Кірэеўскага, I. М. Снегірова, A. В. Цярэшчанкі і іншых, збліжэнне з некаторымі маскоўскімі літаратарамі выклікала ў Шэйна цікавасць да вуснапаэтычнай творчасці народа '. Пад кіраўніцтвам К Аксакава ўжо ў 1859 г. Шэйн друкуе першы свой збор рускіх былін і гістарычных песень, запісаных у Корсунскім павеце Сімбірскай губерні ў сярэдзіне 50х гадоў2. Першыя фальклорныя запісы насілі выпадковы і аматарскі характар.