• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Асноўнай этнаграфічнай працай A. М. Семянтоўскага па быту і культуры беларусаў з’яўляецца «Этнаграфічны агляд Віцебскай губерні»2. Адзначаючы ажыўленне этнаграфічнай навукі, Семянтоўскі пісаў у прадмове да яе: «Ніколі этнаграфія як навука не звяртала на сябе столькі ўвагі вучоных і наогул адукаваных людзей, як у другой палавіне бягучага стагоддзя, калі да спраў дзяржаўнай палітыкі далучалася складанае пытанне аб нацыянальнасці» 3.
    У сваёй працы Семянтоўскі рэзка крытыкуе «Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі» Эркерта. Ён не згодзен са сцвярджэннем Эркерта, які пісаў, быццам бы веравызнанне найбольш яскрава вызначае рысы, што аддзяляюць адну народнасць ад другой. Абвяргаючы гэта палажэнне, даследчык прыводзіць канкрэтныя лічбы акаталічаных па Віцебскай губерні беларусаў, латышоў, эстонцаў і іншых народнасцей, якія Эркерт залічыў «у лік палякаў насуперак іх жаданню, сімпатыям, паданням, паходжанню, указанням
    1 A. М. Сементовскнй. Сннельнонабойное пронзводство в г. Внтебске. «Внтебскне губернскне ведомостн», 1864, № 43.
    2 A. М. Сементовскнй. Этнографнческнй обзор Внтебской губерннн. СПб., 1872. Друкавалася таксама ў газ. «Внтебскне губернскне ведомостн», 1872, № 24—35, 41 і ў «Сборннке в память первого русского статнстнческого сьезда 1870 г.». СПб., 1872, стар. 297—372.
    3 Там жа, стар. 1.
    123
    навукі, гісторыі і закона» \ Семянтоўскі падкрэслівае, што Эркерт карыстаўся не асабістымі назіраннямі, а паведамленнямі ваенных, якія былі раскватараваны ў Беларусі. Спасылаючыся на расказы «гэтых салдацікаў», Эркерт у сваёй працы памылкова сцвярджаў, што католікібеларусы нібыта ўсе носяць польскія касцюмы і «што яны па свайму складу думак, звычаях і спосабах жыцця сапраўдныя палякі» 2.
    Семянтоўскі адзначае, што ў быту католікаў і праваслаўных беларусаў не толькі няма адрозненняў, але нават быт так званай шляхты недалёка адышоў ад быту сялянбеларусаў. Аўтар навукова аргументавана пады’ходзіць да вызначэння этнічнага складу насельніцтва. Ён лічыць, што больш правільна «можна вызначыць народнасць па роднай мове, прымаючы пад увагу асабістыя паказанні аб сабе народа, яго мінулы гістарычны лёс і сучасны спосаб жыцця, яго сімпатыі і палітычныя перакананні» 3.
    Такім чынам, пры вызначэнні этнічнага складу побач з мовай Семянтоўскі ўлічваў такія важныя акалічнасці, як нацыянальная самасвядомасць народа, асаблівасці яго гістарычнага мінулага і сучаснага быту і культуры. Этнаграфічная карта Віцебскай губерні ім была складзена на аснове «сукупнасці ўсіх гэтых прызнакаў».
    Кожнай народнасці Віцебшчыны Семянтоўскі прысвячае ў сваёй працы асобны раздзел. Аднак агляд зроблен даволі бегла, без глыбокай характарыстыкі быту і культуры. Пры гэтым аўтар намагаецца даказаць, што нібыта беларуспасваіх інтэлектуальных і фізічных якасцях стаіць ніжэй, чым рускі. Рускі заўсёды і прыгажэйшы, і вышэйшы ростам, і больш руплівы, і больш. разумньі, і не такі прыгнечаны і забіты, як беларус. Разважанні Семянтоўскага аб этнагенезе беларусаў стаяць на ўзроўні навукі таго часу і таму ў многім памылковыя.
    На працы Семянтоўскага ляжыць некаторы адбітак вялікадзяржаўнай палі'тыкі ў дачыненні да беларусаў. Аднак вучоны ў асноўным прыхільна ставіцца да народа пры апісанні ягобытуі культуры, адначасова паказваючы яго цяжкае матэрыяльнае становішча. У працах Семян
    1 A. М. Сементовскнй. Этнографнческнй обзор Внтебской губершш, стар. 2.
    2 Там жа, стар. 6.
    3 Там жа стар. 2, 3.
    124
    тоўскага мы не сустрэнем ідэалізацыі паслярэформеннага быту народа і праслаўлення рэформы, што вельмі часта сустракаецца ў многіх тагачасных этнаграфічных працах аб Беларусі. Вось некаторыя фрагменты з апісання быту беларусаў, дадзенага Семянтоўскім. «Як і стол, непатрабавальнае таксама і жыллё беларуса. Малако, тварог, увосень і зімоіі бульба, капуста, оуракі, боб, rapox, а летам шчаўе, бацвінне і г. д. пры чорным хлебе, дрэнна выпечаным з непрасеянай жытнёвай мукі, змолатай з дрэнна адвеянага зерня на хатніх ручных жорнах,— вось звычайная, і то ў добры год і прытым у заможнага селяніна ежа большасці беларусаў» Хата беларуса «цесная, душная, курная, з бярвення, крытая часам дранкай без цвікоў, часам саломай, хата з адным ці двума маленькімі аконцамі, сяктак застаўленымі кавалачкамі шкла...» 2
    Падкрэсліваючы «сумнасць» «малюнка быту селянінабеларуса», Семянтоўскі, аднак, не вінаваціць народ у яго цяжкім лёсе. Наадварот, ён паДкрэслівае, што «нельга сказаць, каб беларус быў пазбаўлен дароў духоўных, каб зямля, якую ён неяк апрацоўвае дапатопнай сахой ды смыкам з сучча, не магла дзесяцярыцай адплаціць яму за сапраўды цяжкую працу, каб тапаграфічныя ўмовы вобласці беларусаў і фізічная прырода іх саміх стварала неадольныя перашкоды» 3.
    Арыгінальнай па свайму зместу з’яўляецца праца Семянтоўскага «Аб мерах і вазе, якія ўжываюцца цяпер і ўжываліся ў старыя гады ў Віцебскай губерні» 4. У кароткай прадмове да яе падкрэсліваецца важнасць вывучэння адзінак народнай метралогіі для даследавання быту народа.
    Семянтоўскі дае характарыстыку 53 назваў мер і Bari, размяркоўваючы іх па наступных рубрыках: меры — а) для сыпучых цел, б) для вадкасцей, в) лінейныя меры, г) меры шляху, д) пазямельныя меры, е) кубічныя
    1 A. М. Сементовскнй. Этнографнческнй обзор Внтебской губерннн, стар. 13.
    2 Там жа.
    3 Там жа, стар. 14.
    4 A. М. Сементовскнй. О мерах н весе, употребляемых ныне н употреблявшнхся в старые годы в Внтебской губерннн. Памятная кннжка Внтебской губерннп на 1878 г., стар. 173—190, і асобна: 1878.
    125
    меры, вага. Адзначаючы вялікі разнабой адзінак мер і вагі, Семянтоўскі гаворыць, што гэта прыводзіць да падману сялян рознымі перакупшчыкамі. Таму ён прапануе, каб мясцовыя ўлады хутчэй увялі адзіныя меры і вагу.
    Этнаграфічныя звесткі ёсць і ў працах Семянтоўскага, прысвечаных статыстыцы і археалогіі. Сярод іх адзначым «Беларускія старажытнасці» '. Пры апісанні старажытных помнікаў у Беларусі (земляныя валы, насыпы і замкі), а таксама археалагічных знаходак Семянтоўскі прыводзіць вялікую колькасць адпаведных народных паданняў, дае падрабязнае апісанне абрадаў пахавання і памінак і характарызуе абрады радаўніцы, якія выконваліся ў Себежскім павеце.
    Заслугоўваюць увагі таксама і працы Семянтоўскага «Валасныя суды ў Віцебскай губерні» 2, «Аб ярмарках і кірмашах Віцебскай губерні»3, «Беглы статыстычны нарыс прыроды і насельніцтва Віцебскай губерні»4 і інш.
    У Мазырскім павеце Мінскай губерні ў 70х гадах этнаграфічнымі даследаваннямі займалася настаўніца А. Я. Васільева. Яна надрукавала звыш дзесяці артыкулаў аб сямейным, грамадскім і матэрыяльным быце5, вераваннях, абрадах і фальклоры6 сялян розных
    1 A. М. Сементовскнй. Белорусскне древностн. СПб., 1890.
    2 A. М. С е м е н т о в с к п й. Волостные суды в Внтебской губерннн. «Внтебскне губернскне ведомостн», 1865, № 27.
    3А. М. Сементовскяй. О ярмарках н кнрмашах Внтебской губерннн. Памятная кннжка Внтебской губернян на 1867 г СПб., 1867.
    4 A. М. С е м е н т о в с к н й. Беглый статнстнческнй очерк прнроды н населення Внтебской губерннн. Памятная кннжка Внтебской губерннн на 1881 г., стар. 94—142.
    5 А. Я. Васнльева. Свадебные обряды в районе Грабовской волостн Мозырского уезда. «Мннскне губернскпе ведомостн», 1877, № 32—34; Крестьянскне помннкн в Мозырском уезде, там жа, № 45; Село Беседкн Мозырского уезда, там жа, 1879, № 29, 31; Выдержкн нз жнзнн белорусской женіцнны. «Внленскнй вестннк», 1880, № 246; Заметка, как проводят весну крестьяне Мннской губерннн. «Мннскне губернскне ведомостн», 1878, № 27; Заметка об обтннном земледелнн у крестьян Мннской губерннн, там жа, 1878, № 9; Заметка о быте крестьян Мозырского уезда, там жа 1879, № 17, 18.
    6 А. Я. Васнльева. Легенды н поверья в Мннской губернші. «Мннскне губернскне ведомостн», 1879, № 9—11; Краткнй очерк села Грабова Мозырского уезда, там жа, 1877, № 35, 37, 39, 41, 43, 44; Рождественскне праздннкн у крестьян Мозырского уезда,
    126
    населеных пунктаў Мазырскага павета. Гэтыя артыкулы не вызначаюцца глыбокім зместам і асаблівай прыхільнасцю аўтара да народа. Але ў радзе выпадкаў усё ж даецца трапная характарыстыка становішча народа і яго быту. Так, у артыкуле «Заметка, як праводзяць вясну сяляне Мінскай губерні» Васільева піша, што вясна, гэта радасная пара года, прыносіць многа гора селянінубедняку. Нярэдкія выпадкі, калі яго лоўка ашукваюць купцы, прымушаюць ісці на промыслы ў той час, калі трэба апрацоўваць свае палі. «Сяляне пазычаюць у купца грошы на выплату падаткаў і іншых павіннасцей, абавязваючыся адрабіць... Кідаючы свае ўласныя палявыя і хатнія работы, цягнецца селянін у лес з торбай за плячыма і сякерай за поясам часам на тыдзень адразу... Цяжкасці і нястачы церпіць селянін на кожным кроку» '.
    Шлях да паляпшэння становішча народа, на яе думку, ляжыць праз асвету 2.
    У артыкуле «Вытрымкі з жыцця беларускай жанчыны» Васільева выступае ў абарону сялянкі: «Калі на жыццё сялянкі паглядзець правільна, не праз ружовую прызму, то яна працуе за пяцярых; справа мужа пасеяць хлеб, яе ж — хадзіць за пасеяным, прыбраць з поля, дагледзець свойскую жывёлу, дзяцей, апрануць сям’ю і зрабіць сваімі рукамі ўсё патрэбнае для адзення» 3. Нялёгкая доля і жанчыныгараджанкі, усё яе жыццё і становішча ў грамадстве залежаць ад поспехаў мужа. Аўтар сцвярджае, што толькі раўнапраўная праца, якая дала б сродкі для жыцця, магла б вызваліць жанчыну ад прыгнёту. Аднак у тагачасных умовах гэта было немагчыма.
    У большасці артыкулаў Васільевай прыводзяцца народныя песні. Аўтар робіць цікавыя заўвагі і аб методыцы збірання фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў: «Папрасіце самага спрытнага селяніна пераказаць якуюнебудзь песню, казку, павер’е і г. д., ён прыкінецца пе
    там жа, 1878, № 5; «Князь», нлн «Жндозеро» (легенды), там жа, 1877, № 52; Весеннне песнн н обряды в деревнях Мозырского уезда, там жа, 1878, № 50; Знахарн. «Вяленскнй вестннк», 1880, № 197.
    1 А. Я. В а с іі л ь е в а. Заметка, как проводят весну крестьяне Мннской губерннн. «Мннскне губернскне ведомостн», 1878, № 27.
    2 Гл. яе артыкулы ў «Мннскнх губернскнх ведомостях», 1877, № 35, 37, 39, 41, 43—45.
    3 А. Я. В. Выдержкн пз жнзнн белорусской жепіцпны. «Внленскнй вестннк», 1880, № 246.