• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    У адрозненне ад шматлікіх тагачасных этнаграфічных прац аб Беларусі, якія былі прасякнуты палітычнай тэндэнцыйнасцю, працы Дзмітрыева прысвечаны аб’ектыўнаму апісанню чыста этнаграфічных з’яў. He маючы спецыяльнай падрыхтоўкі, але будучы аматарам этнаграфіі, Дзмітрыеў даў адзін з першых узораў апісання быту беларусаў. За этнаграфічныя працы РГТ узнагародзіла яго сярэбраным медалем.
    1 М, А. Д м іі т р іі е в. Собранне песен, сказок, обрядов п обычаев крестьян СевероЗападного края. Впльна, 1869, стар. 117, 118.
    2 «Внленскпй вестннк», 1869, № 122.
    3 М. А. Д м іі т р іі е в. Несколько сведеннй о домашнем быте крестьян северозападных губсрннй. «Внленскнй вестнпк», 1869, № 122.
    117
    Сярод прац 60—70х гадоў багатымі этнаграфічнымі звесткамі вызначаліся працы Ю. Ф. Крачкоўскага.
    Юліян Фаміч Крачкоўскі (1840—1893) нарадзіўся ў в. Азяты Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Яго бацька быў сынам селяніна і служыў ва уніяцкай царкве арганістам. Пасля заканчэння Літоўскай духоўнай семінарыі і С.Пецярбургскай духоўнай акадэміі Ю. Ф. Крачкоўскі адмовіўся ад духоўнага сану і выбраў пасаду настаўніка рускай мовы. Між іншым, пераход на пасаду настаўніка для яго быў нялёгкім. Яму .пагражалі спагнаннем затрат на вучобу ў Духоўнай акадэміі.
    Педагагічная дзейнасць Крачкоўскага працягвалася каля 30 год. Ён працаваў выкладчыкам рускай мовы Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, інспектарам народных вучылішчаў Тульскай і Віленскай губерняў, дырэктарам Туркестанскай настаўніцкай семінарыі. У 1888 г. быў прызначан старшынёй Віленскай камісіі па разбору і выданню старажытных актаў.
    Цікавасць да вывучэння народнага быту праявілася ў Крачкоўскага ў самым пачатку яго працоўнай дзейнасці. У 1868 г. у перыядычным друку паяўляюцца яго першыя артыкулы, сярод якіх вылучаецца апісанне вясельнай абраднасці беларусаў
    Асноўнымі этнаграфічнымі працамі Крачкоўскага з’яўляюцца «Нарысы быту заходнерускага селяніна» 2 і «Быт заходнерускага селяніна» 3. Абедзве яны складаюць па сутнасці адзіную працу.
    У «Нарысах быту заходнерускага селяніна» аўтар апісвае жыццё дзяцей беларускіх сялян. Паказ быту беларускіх дзяцей падаецца на фоне агульнага становішча беларускага селяніна, яго цяжкага лёсу. Беларускі селянін «часта лічыць сябе нешчаслівым ужо толькі таму, што ён жыве, што паявіўся на гэты белы свет на бяду і гора». Яго доля—«спрадвечная фізічная праца без канца і меры, праца, якая працягвалася і днём і ноччу, і ў буд
    1 К Свадебные обряды западнорусскнх крестьян. «Внленскнй вестнпк», 1868, № 134, 136.
    2 Ю. Крачковскнй. Очеркн быта западнорусского крестьяннна. «Впленскнй сборннк», 1869, стар. 160—209.
    3Ю. Ф. Крачковскнй. Быт западнорусского селянпна. Чтення Обіцества нсторнн н древностей росснйскпх прн Московском уннверснтете, кн. IV. М.. 1873. і асобна: М., 1874.
    118
    Ю. Ф. Крачкоўскі
    ні і ў святы, праца па званку і пад палкай і прытым пе для сябе, а для... паноў» '. Крачкоўскі падкрэслівае, што вынікам «крывавага поту», «празмернай працы на пана» было тое, што «ў вёсцы заставалася пустой не адна хата..., паяўляліся беззямельныя парабкі».
    Характарызуючы адносіны бацькоў да дзяцей, Крачкоўскі падкрэслівае, што нараджэнне дзіцяці лічыцца вялікім святам у сям’і. Але калі селянін «нешчаслівы і ў вышэйшай ступені бедны», то ён з вялікім сумам думае аб тым, што і яго дзіцяці прыйдзецца гараваць таксама, як і яму. Журботныя бацькі «з болем у сэрцы гавораць
    1	Ю. Крачковскнй. Очеркн быта эаладнорусского крестьяннна, стар. 161, 162.
    119
    сваім дзецям: расці, расці, маё дзіцятка, гора гараваць, людзям служыць, работу рабіць»
    3	добрым веданнем народнага быту паказвае Крачкоўскі, як дзіця выхоўваецца ў сям’і, падрабязна апісвае дзіцячыя гульні і нялёгкую працу, да якой дзеці прывучаюцца з малых год. «Самы малы прыбытак сілы ў сялянскім быце ў вышэйшай ступені дзейнічае ўцешна на гаспадароў. Бацькі радуюцца, калі дзіця іх не патрабуе ўжо за сабой дагляду, наадварот, само можа дапамагчы ім у тых ці іншых адносінах» 2.
    3	6—7гадовага ўзросту асноўнымі заняткамі хлапчука, а часам і дзяўчынкі з’яўляецца догляд жывёлы, * пасьба яе. Старэйшыя дзеці ганяюць коней на начлег, прывучаюцца касіць сена і араць поле. Гэтых дзяцей Крачкоўскі вылучае ў асобную групу, называючы іх «падручнымі».
    Крок за крокам прасочвае аўтар нялёгкае жыццё дзіцяці селяніна ад яго нараджэння да сталасці, да пачатку працоўнай дзейнасці. Апісанні робяцца з вялікай любоўю да простага народа.
    Разгледжаная праца Крачкоўскага не пазбаўлена недахопаў. Даследчык не дае пашпартызацыі матэрыялаў, часта не спасылаецца на крыніцы, адкуль узяты тыя ці іншыя матэрыялы; ён, напрыклад, перадрукоўвае некаторыя песні і вершы са зборніка Гільтэбранта і не спасылаецца на яго.
    Гэтыя недахопы ў значнай ступені ўлічаны Крачкоўскім у наступнай яго працы — «Быт заходнерускага селяніна». Амаль палавіна яе прысвечана апісанню беларускага вяселля, акрамя таго, даецца характарыстыка абрадаў каляндарнагадавога цыкла, вытворчай дзейнасці і матэрыяльнага быту беларусаў. Тут змешчана звыш 200 песень, некалькі народных паданняў і казак і 90 прыказак.
    Ю. Крачкоўскі падрабязна апісвае ўсе часткі вяселля, пачынаючы ад сватання і канчаючы абрадам пераезду нявесты ў дом жаніха. Адначасова ён указвае на адміранне многіх вясельных абрадаў, якія прадстаўлялі сабою рэшткі старасветчыны, і паяўленне новых рыс у быце беларускага народа; напрыклад, аўтар адзначае,
    4 Ю. Крачковскнй. Очеркн быта эападнорусского крестьяппна, стар. 181, 182.
    2 Там жа, стар. 187.
    120
    што ў большасці выпадкаў у Беларусі існаваў свабодны выбар жаніха і нявесты і ў шлюб маладыя людзі ўступалі па ўзаемнай згодзе. Аднак нярэдка былі выпадкі, калі бацькі не лічыліся з інтарэсамі дзяцеіі, а зыходзілі выключна з патрэб сваёй гаспадаркі. У такім выпадку жаніх і нявеста не ведалі адзін другога да самага шлюбу.
    Асноўнымі станоўчымі якасцямі нявесты былі яе працавітасць і сціпласць, яе здольнасць быць добрай памочніцай у сялянскай гаспадарцы. Перад шлюбам бацькі папярэджвалі сына: «Жаніся, сынку, вазьмі сабе жонку, хоць удовіну доньку; толькі свавольніцы не бяры і нашай хаты не разары; а бяры ты работніцу, якая б дом свой шанавала, дом свой аберагала, а не тое што спінон бы вугал падпірала і нас старых з хаты за каўнер на белы свет выштурхала» '.
    На прыкладзе вяселля Крачкоўскі паказвае складанасць узаемаадносін у сям’і беларускага селяніна, які ва ўмовах цяжкага сацыяльнага прыгнёту вымушан быў нярэдка ахвяраваць інтарэсамі сваіх дзяцей, іх пачуццямі, толькі б не апынуцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Вось чаму да шлюбу сваіх дзяцей бацькі падыходзілі вельмі сур’ёзна.
    У працы «Быт заходнерускага селяніна» Крачкоўскі адводзіць вялікае месца апісанню гадавога цыкла аграрнай абраднасці. Пры разглядзе розных працоўных працэсаў (ад пасеву да збору ўраджаю) аўтар падрабязна апісвае абрады, прыкметы і забабоны селяніна, якія звязаны як з вытворчай дзейнасцю, так і з гадавым цыклам царкоўных і старажытных язычаскіх свят.
    Некаторае адлюстраванне ў працы атрымаў і матэрыяльны быт селяніна, асабліва ежа. Асноўнае месца ў харчаванні беларуса займаў хлеб. «Без солі, без хлеба худая бяседа», «Хлеб у хаце — гаспадар, на рабоце — сябра, а ў дарозе — таварыш»2, — такімі прымаўкамі народ характарызуе свой асноўны прадукт харчавання. Пра хлеб з мякінай у Беларусі бытавала такая прымаўка: «Хлеб — кудряв, кто прншел, тот удрав» 3. Усе звесткі аб ежы ўзяты з розных населеных пунктаў Ашмянскага павета Віленскай губерні.
    1 «Впленскнй вестннк», 1868, № 134, 136.
    2 Ю. Ф. Крачковскнй. Быт западнорусского селяннна. М., 1874, стар. 47.
    3 Там жа, стар. 185.
    121
    Цікавыя звесткі прыводзяцца аб народнай медыцыне і народным календары беларусаў. У канцы працы даецца апісанне абрадаў пахавання нябожчыкаў, змешчана некалькі фальклорных твораў казачнага характару.
    У працы «Быт заходнерускага селяніна» Крачкоўскі спрабуе падагульніць вядомыя ўжо звесткі па быту беларусаў. Побач з уласнымі назіраннямі і звесткамі сваіх карэспандэнтаў даследчык шырока выкарыстоўвае друкаваныя крыніцы. Ен спасылаецца амаль на ўсе важнейшыя выданні па беларускай этнаграфіі — на працы Тышкевіча, Гільтэбранта, Баброўскага, Дзмітрыева, Чачота і інш. Выкарыстоўваючы шматлікія крыніцы, Крачкоўскі спрабуе рэканструяваць агульны малюнак быту беларускага селяніна. Асабліва гэта назіраецца пры апісанні вяселля. Яно складаецца з вялікай колькасці фрагментаў, якія ўзяты амаль з усёй Беларусі. Такое звядзенне асобных фрагментаў вяселля розных частак Беларусі ў адзіны цыкл нельга лічыць навукова абгрунтаваным, таму што аналагічнага апісанаму Крачкоўскім адзінага цыкла для ўсёй Беларусі на самай справе не існавала.
    Апісанні Крачкоўскага знаёмілі шырокія колы чытачоў з багаццем і разнастайнасцю бытавых рыс беларусаў, іх скарбніцай — вуснапаэтычнай творчасцю і, такім чынам, абвяргалі антынавуковыя тэорыі аб нібыта першабытным узроўні яго свядомасці.
    У Віцебскай губерні ў першай палавіне 60х гадоў разгарнуў дзейнасць па вывучэнню статыстыкі, этнаграфіі ігісторыіАляксандр Максімавіч С е м я нтоўскі (1821 —1893). Ён быў пасланы ў Беларусь для яе русіфікацыі «ў неспакойны час паўстання». Аднак у адрозненне ад іншых чыноўнікаў, якія паводзілі сябе тут як каланізатары і выкарыстоўвалі сваё знаходжанне ў Беларусі для ўласнай нажывы, Семянтоўскі хутка «асіміляваўся з ёй і з вялікай энергіяй узяўся за даследаванне краю» '. Да прыезду ў Беларусь ён займаўся збіраннем украінскага фальклору. У 1851 г. выдаў зборнік «Маларускія і галіцкія загадкі»2. У Віцебскай губерні
    1 «Внленскнй вестннк», 1893, № 36.
    2 У 1872 г. Семянтоўскі надрукаваў сабраныя ім раней «Малорусскне загадкн» ў «Сборннке в память первого русского статнстнческого сьезда 1870 г.». СПб., 1872. У гэтай працы ім робяцца параўнанні ўкраінскіх і беларускіх загадак.
    122
    Семянтоўскі быў сакратаром Губернскага статыстычнага камітэта і адначасова рэдактарам неафіцыйнай часткі «Внтебскнх губернскнх ведомостей», пазней — рэдактарам «Памятной кннжкн Внтебской губерннп». Гэтыя пасады давалі магчымасць публікаваць яму свае навуковыя даследаванні.
    Ужо ў 1864 г. Семянтоўскі падрыхтаваў працы «Статыстычны нарыс Віцебска» і «Сінельнанабойная вытворчасць у г. Віцебску». У апошняй расказваецца аб гісторыі сінельнанабойнай майстэрні Буланава. Семянтоўскі паказвае, што пасля рэформы 1861 г. майстэрня перарасла ў фабрыку. Калі да рэформы фабрыка давала 10—15 тыс. аршын у год, то ў 60х гадах яна выпускала да 80—100 тыс. аршын у год. Гэта было выклікана развіццём капіталістычных адносін, зменамі, якія адбываліся ў традыцыйным адзенні беларусаў, у выніку чаго павысіўся попыт на каляровыя тканіны '.