Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Падабед дае сціслае, але даволі яскравае апісанне адзення і жылля беларуса. Паказваючы беднасць і галечу народа, аўтар намагаецца, хоць і ў далікатнай форме, растлумачыць прычыны такога становішча селяніна: «Усе прыналежнасці беларускага касцюма і ўсёй гаспадаркі маюць сваю арыгінальную форму самага старажытнага вынаходніцтва і застаюцца да сённяшняга часу без усякага ўдасканалення ці змены, як таму, што мужычок наш моцна любіць усё сваё, роднае, так і таму яшчэ, што пры мностве турбот аб надзённым хлебе і аб выкананні сваіх абавязкаў у адносінах да пана, яму не застаецца ні адной хвіліны, якую ён мог бы аддаць на
1 «Русскнй лнсток», 1862, № 15.
2 Там жа.
101
выдумкі. Нават жыллё нашых мужыкоў такое, якім яно магло быць і 1000 год назад» ’.
Нават газета «День», нягледзячы на рэакцыйную, шавіністычную накіраванасць, калінікалі змяшчала на сваіх старонках каштоўныя звесткі па этнаграфіі Беларусі. Такія звесткі ёсць у артыкулах асноўнага беларускага карэспандэнта М. Каяловіча 2, у карэспандэнцыях Беларуса3, Жыхара Гродзенскай губерні4, Літоўца 5, Заходнеруса 6 і інш.
У 60—70х гадах у рускім перыядычным друку паяўляюцца грунтоўныя працы па эканоміцы сельскай гаспадаркі і аб вытворчым быце беларусаў. У іх падрабязна разглядаюцца пытанні эканамічных адносін памешчыка да селяніна, спосабы вядзення гаспадаркі і апрацоўкі зямлі, бюджэты розных па маёмаснаму становішчу сялянскіх гаспадарак, робяцца рэкамендацыі па павышэнню эканамічнай эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Многа месца адводзіцца апісанню быту селяніна, яго жылля, ежы, адзення, прылад працы і нават узаемаадносін у сям’і. Найбольш каштоўныя сярод гэтых артыкулаў былі змешчаны ў часопісах «Журнал мнннстерства государственных нмуіцеств», «Сельское хозяйство п лес», у «Трудах Вольноэкономнческого обіцества» і інш.
Яскравая характарыстыка эканамічнага стану сялянскай гаспадаркі даецца ў артыкулах В. Хлюдзінскага «Эканамічны быт земляроба ў Беларусі» 7 і К. Д. «Быт беларускага селяніна, яго сродкі і патрэбы» 8. У іх аналізуюцца асобныя сялянскія гаспадаркі. Так, у апошнім разглядаецца серадняцкая сям’я з 5 чалавек і з надзелам у 9,7 дзесяціны (0,7— агароду, 6—„пашы і 3—сенажаці), што дае магчымасць устанавіць,'якГдаход можна
1 «Русскнй лнсток», 1862, № 15.
2 О расселеннн племен Западного края Росснн. «День», 1863, № 20; Лекцнп по нсторнн Западной Россші. «День», 1864, № 14, 16—29.
3 «День», 1863, № 32, 33, 39, 41, 43, 44, 49, 51; 1864, № 2, 7 і інш.
4 Там жа, № 16.
5 Там жа, № 30.
6 Там жа, № 40.
7 «Журнал мнннстерства государственных нмутеств», СПб., 1873, т. 113, № 6, стар. 135—152; № 7, стар. 209—226; № 8, стар 317—336.
8 «Экономпческне запнскн», СПб., 1862, № 21, стар. 161—166; № 22, стар. 171—173.
102
атрымаць з такога надзела. Падлічыўшы выдаткі, якія неабходны для ўтрымання сям’і і гаспадаркі, аўтар прыходзіць да вываду, што нават такія сем’і не могуць звесці канцы з канцамі. У заключэнне ён гаворыць, што цяжкія падатковыя паборы канчаткова прыводзяць да заняпаду сялянскую гаспадарку і ператвараюць селяніна ў жабрака. «Калі да гэтага дадаць... падаткі і нядоімкі мінулых гадоў,—заканчвае свой артыкул К. Д.,— то лёгка ўявіць цяжкі быт тутэйшых мужыкоў, а разам з тым тыя шляхі, якімі часам прымушае яго ісці нястача, каб набыць адзіна надзённы кавалак хлеба» '■
Пры апісанні жылля, ежы, адзення і гаспадаркі К. Д. на канкрэтных прыкладах малюе жахлівае становішча народа. «Дастаткова зірнуць на хату мужыка,— піша ён,— і асабліва ў час, калі паліцца печ, на гэтыя чорныя сцены, закапцелыя твары і адзежу людзей, на няшчасных, якія забіліся ў вугал, каб пераканацца, да якой ступені важна і неабходна замяніць курныя хаты белымі, а між тым па сённяшні дзень у гэтых адносінах зроблена вельмі мала» 2.
У радзе артыкулаў адлюстроўваюцца ўзаемаадносіны пана і селяніна ў паслярэформенны час. У артыкуле «3 Беларусі» нехта В. Н. разглядае цяжкасці паслярэформеннага развіцця сельскай гаспадаркі. На прыкладах узаемаадносін паноў з сялянамі аўтар паказвае абвастрэнне класавай барацьбы ў вёсцы. Вякамі заняволены селянін пасля рэформы 1861 г. упершыню адчуў сябе «вольным». Пан не мог сілай прымусіць яго працаваць на сваім полі. Нянавісць селяніна да пана праяўлялася ў тым, што ён «вышукваў работу за краем свету, часта без выгады..., абы толькі не быць на панскай рабоце» 3.
Адной з форм праяўлення класавай нянавісці селяніна да пана быў самавольны захоп панскай уласнасці, парубка лесу і пакосы сенажаці. На праследаванні ўлад сяляне звычайна адказвалі: «Гэта наша, тут касілі і дзяды нашы і прадзеды, і мы будзем касіць» 4.
Аб захопах панскай зямлі, лесу, сенажацей гаворыць у сваім артыкуле і A. X.: «На зямлю беларус глядзіць, як
1 «Экономпческпе заппскп», СПб., 1862, № 22, стар. 173.
2 Там жа, № 21, стар. 161, 162.
3 В. II. Йз Белорусснн. Труды Вольноэкономнческого обшества, т. II, вып. 3, стар. 277.
4 Там жа.
103
на сваю ўласнасць, уласнасць мужыцкую і зразумець не можа, нашто гэта цар пакінуў столькі зямлі ў руках паноў: яны ж яе не апрацоўваюць» ’.
Такім чынам, гэта група артыкулаў дае вялікую колькасць каштоўных звестак аб матэрыяльнай культуры, вытворчым быце і ўзроўні эканомікі Беларусі. У іх нярэдка пракідаюцца матэрыялы аб жорсткай эксплуатацыі вясковага пралетарыяту (парабкаў).
Нямала артыкулаў у рускім перыядычным друку было прысвечана вызначэнню складу насельніцтва паўночназаходніх губерняў па нацыянальнаму і рэлігійнаму прызнаку. Яны мелі ў асноўным палітычную накіраванасць — даказаць права Расіі на ўладанне гэтымі землямі і друкаваліся галоўным чынам на старонках газет «День», «СанктПетербургскне ведомостн», «Русскнй ннвалнд» і іншых перыядычных выданняў.
Мноства артыкулаў было прысвечана абрадаваму боку быту беларусаў. Узорам можа служыць серыя артыкулаў О. Б.скага 2 і М. Валатоўскага 3, якія друкаваліся ў газеце «Русскнй мнр». У іх дадзена падрабязнае апісанне старажытных вераванняў і абрадаў беларусаў, калядных, велікодных, радаўніцкіх, юр’еўскіх, купальскіх, спаскіх абрадаў і абрадаў, якімі суправаджаліся розныя працоўныя працэсы (зажынкі, дажынкі і інш.). Да апісання кожнага абраду ў многіх артыкулах дадаюцца абрадавыя песні, прымаўкі, прыказкі, паданні.
Разгледжаныя працы па этнаграфіі Беларусі сведчаць аб тым, што ў мясцовым перыядычным друку і ў перыядычных выданнях Масквы і Пецярбурга ў той ці іншай меры атрымалі адлюстраванне ўсе бакі жыцця беларускага народа, яго быту і культуры. Многія з гэтых артыкулаў пры крытычным падыходзе і цяпер могуць быць паспяхова выкарыстаны для вывучэння гісторыі быту і культуры народа. Яны таксама сведчаць аб узрастаючай цікавасці з боку адукаванай грамадскасці Расіі і Беларусі да жыцця простага народа. Перыядычны Друк у значнай ступені садзейнічаў развіццю беларускай этнаграфічнай навукі.
1 A. X. Очеркн сельского населення Белорусснн. Корреспонденцня нз Внтебского уезда. «Русская речь», СПб., 1880, № 6, стар. 88.
О. Б.екнй. Суеверные обряды простонародья Западного края «Русскнй мнр», 1873, № 342, 344; 1874, № 7, 14.
3 М. Волотовскнй. Очеркн Полесья. «Русскнй мнр», СПб. 1875, № 206, 213, 220, 236, 242, 258.
104
ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСІ МЯСЦОВЫМІ СІЛАМІ
Значную ролю ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі ў канцы 60х — першай палавіне 70х гадоў XIX ст. адыграў П а ў н о ч н а3 аходні аддзелРГТ. Зразумела, што ў стварэнні яго, як і наогул у вывучэнні Беларусі, на першым плане былі палітычныя мэты. Папячыцель Віленскай вучэбнай акругі I. ГІ. Карнілаў у сваім пісьме ад 23 верасня 1866 г. да старшыні РГТ пісаў, што такая ўстанова патрэбна ў Заходнім краі для «мірнай заваёвы і зліцця з імперыяй» Беларусі. «Я,— працягваў ён, усімі мерамі імкнуся заахвочваць навуковыя працы настаўнікаў яшчэ і таму, што даследаванні, асабліва гістарычныя і этнаграфічныя, умацоўваюць перакананне, што тутэйшы край безумоўна рускі...» 1
Патрэба ў стварэнні Аддзела РГТ у Беларусі асабліва востра адчувалася ў сярэдзіне 60х гадоў, калі сюды мелася накіравацца спецыяльная этнаграфічнастатыстычная экспедыцыя. На нарадзе ў Карнілава была выпрацавана запіска на імя галоўнага начальніка ПаўночнаЗаходняга краю аб неабходнасці стварэння АддзелаРГТ у Вільні2. Пасля адабрэння яна была накіравана ў Міністэрства народнай асветы, а адтуль да міністра ўнутраных спраў Расіі Балуева. Але ён катэгарычна адмовіў у стварэнні Аддзела, спасылаючыся на тое, што «ПаўночнаЗаходнія губерні і па кіраванню, і па свайму становішчу не маюць адрозненняў ад іншых рускіх губерняў»3.
У выніку хадайніцтваў Савета РГТ быў падпісан дакумент аб стварэнні ПаўночнаЗаходняга аддзела. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 20 чэрвеня 1867 г. у памяшканні Віленскай публічнай бібліятэкі. Старшынёй Аддзела быў абран папячыцель Віленскай вучэбнаіі акругі I. П. Карнілаў.
У кастрычніку 1869 г. была створана этнаграфічная секцыя на чале з В. I. Гамаліцкім. Ужо к канцу 1869 г.
1 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, ф. 1—1886, воп. 1, № 15, лл. 1—4.
2 Гл.: Запнскн СевероЗападного отдела Русского географнческого обіцества, кн. I. Впльна, 1910, стар. 10—13.
3 Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага унівсрсітэта, АТ65, л. 11260. Гл. таксама: Запнскн СевероЗападного отдела..., кн. I, стар. 13.
105
камісія распрацавала падрабязную праграму па збіранню этнаграфічных звестак і ў колькасці 4 000 экземпляРаЎ разаслала на месцы. Праграма ўключала наступныя пытанні: 1) тыповыя адрозненні паасобных нацыянальньіх груп насельніцтва, 2) іх мова, 3) хатні быт, 4) асаблівасці грамадскага быту, 5) разумовыя і маральныя якасці і адукацыя, 6) народныя паданні і помнікі.
У 60х гадах Аддзел сабраў некаторую колькасць 'фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў, якія былі перададзены для апрацоўкі і выдання П. А. Гільтэбранту. Аднак у цэлым паступленне матэрыялаў у адказ на прагРамУ .1869 г. ішло марудна. Гэта тлумачылася тым, што кіраўніцтва Аддзела і, у прыватнасці, старшыня секцыі этнаграфіі Гамаліцкі ўзялі асноўную арыентацыю на мясцовае духавенства.
1872 г. у сувязі са слабым паступленнем матэрыялаў было вырашана перапрацаваць праграму і паўтарыць рассылку яе. Асноўнае месца ў новай праграме адводзілася стану сельскан гаспадаркі і прамысловасці. Праграма патрабавала падрабязных звестак аб спосабах вядзення гаспадаркі, аб сельскагаспадарчых культурах і спосабах іх перапрацоўкі, аб агародных і садовых культурах, сельскагаспадарчых прыладах працы і інш. Асаблівая ўвага аддавалася мясцовым промыслам — лесараспрацоўкам, жывёлагадоўлі, рыбнай лоўлі, бортніцтву, птушкагадоўлі, паляванню, ручным промыслам— ткацтву, пашыву адзевня і абутку, вупражы, бандарным, сталярным, ганчарным, кавальскім промыслам і інш. Невялікі раздзел праграмы адведзен агульным звесткам аб населеных пунктах, жыхарах, мове і фальклору.