• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Улічваючы гарачае жаданне вучонага працаваць у галіне мовазнаўства, Аддзяленне прапануе яму заняцца складаннем алфавітнага ўказальніка старажытных беларускіх слоў, якія ўжываюцца ў Актах Заходняй Расіі. Так паявіўся першы рукапіс гістарычнага слоўніка беларускай мовы. Гэтай справе Насовіч аддае больш пяці год, не спыняючы адначасова працы над слоўнікам і збіраннем фальклорных матэрыялаў.
    У пачатку 1860 г. Насовіч паведамляе Акадэміі аб рабоце над указальнікам і Беларускім слоўнікам. Нягледзячы на тое што вынікі работы Мікуцкага па складанню слоўніка былі вельмі мізэрныя, Акадэмія ўсё ж не падтрымала Насовіча і вырашыла складзены ім указальнік да Актаў Заходняй Расіі... мець на ўвазе, «каб надрукаваць пры зручным выпадку ў матэрыялах для слоўніка; што датычыцца Беларускага слоўніка, складзенага п. Насовічам па асабістаму жаданню, то Аддзя
    1 Мзвестня Академпн наук по Отделенню русского языка п словесностн, т. 1, стар. 405.
    2 Там жа, т. II, 1853, стар. 269.
    112
    лешіе прадстаўляе аўтару распараджацца сваёіі працай па яго меркаваннір...» 1
    У 1861 г. пасля шматлікіх намаганняў Насовіч нарэшцс дабіўся таго, што Акадэмія прапанавала яму прадставіць Беларускі слоўнікна конкурс для атрымання Дзямідаўскай прэміі, якая і была прызначана нястомнаму беларускаму вучонаму.
    Ў 1864 г. I. I. Насовіч пераязджае ў Пецярбург і паступае на работу ў архіў Публічнай бібліятэкі (служба ў Пецярбургу працягвалася да 1870 г.). Асабістыя кантакты Насовіча з вучонымі Акадэміі навук і Рускага геаграфічнага таварыства стварылі больш спрыяльныя ўмовы для публікацыі яго прац. Насовіч пасылае Таварыству збор беларускіх прыказак, які ўзнагароджваецца залатым медалем. Прызнаўшы заслугі беларускага вучонага, РГТ у 1865 г. абірае яго сваім членамсупрацоўнікам па Аддзяленню этнаграфіі. У гэтым жа годзе ён прадстаўляе ў II аддзяленне Акадэміі навук на конкурс для атрымання Увараўскай прэміі сваю шматгадовую працу «Указальнік старажытных беларускіх слоў»2. I зноў перамога: Ыасовічу прысуджаюць прэмію. 3 гэтага часу амаль кожны год у друку паяўляюцца працы беларускага вучонага. У 1866 г. у Пецярбургу асобным выданнем выходзіць яго «Зборнік беларускіх прыказак», у 1867 г. у «Запісках» РГТ друкуюцца беларускія прыказкі з прадмовай Насовіча. 3 1865 г. Акадэмія навук рыхтуе да друку Беларускі слоўнік Насовіча.
    У 1869 г. у «Запісках» РГТ друкуюцца «Дапаўненне да «Зборніка беларускіх прыказак» і «Беларускія загадкі». У 1870 г. выходзіць з друку «Слоўнік беларускай мовы» Насовіча. У 1873 г. РГТ друкуе «Беларускія песні, сабраныя I. I. Насовічам» з вельмі цікавай прадмовай, якая прадстаўляе сабою асобную навуковую працу, a ў 1874 г. выходзіць з Друку яшчэ адзін «Зборнік беларускіх прыказак», у якім было змешчана 3 500 запісаў гэтых цудоўных згусткаў народнай мудрасці.
    «Слоўнік беларускай мовы» і зборнік «Беларускія песні» змяшчаюць найбольш багатыя этнаграфічныя звесткі. У прадмове да «Беларускіх песень» Насовіч вы
    1 йзвестпя Академнн наук по Отделенню русского языка п словесностп, т. IX. СПб.. 1860—1861, стар. 59.
    2 Гэта праца з 1962 г. захоўваецца ў архіве Інстытута літаратуры АН БССР.
    8. В. К. Бандарчык
    113
    кладае свае навуковыя погляды на вуснапаэтычную творчасць, вераванні, абрады народа. Пры гэтым ён выказвае палажэнні, супрацьлеглыя міфалагічнай школе. Аднак, адкідваючы ўсе асноўныя навуковыя аргументы міфалагічнай школы, Насовіч адмаўляў і тое станоўчае, што ўнесла яна ў навуку, у прыватнасці ў параўнальнае вывучэнне славянскай міфалогіі, старажытных язычаскіх вераванняў і абрадаў. Супярэчачы сапраўднасці, Насовіч, напрыклад, намагаўся даказаць, што ў беларусаў няма нават «прызнакаў рэшткаў старажытнага славянскага язычаства» ’. Зыходзячы з гэтых пазіцый, ён тлумачыў такія святы гадавога цыкла, як каляды, вербніца, вялікдзень, радаўніца, купалле і інш. Пры гэтым аўтар спрабаваў вывесці іх паходжанне з праваслаўнага веравучэння, і таму яго «гістарычныя» экскурсы не маюць пад сабою навуковай глебы. У апісаннях свят прадстаўляюць каштоўнасць толькі канкрэтныя звесткі аб звычаях і абрадах, якія бытавалі ў той час у народзе.
    Зусім іншы характар маюць апісанні беларускай сямейнай абраднасці, асабліва вяселля, аб якім Насовіч піша вельмі падрабязна. Заслугоўваюць увагі і яго выказванні аб беларускіх песнях. Адзначаючы, што многія песні маюць старажытнае паходжанне, даследчык захапляецца іх прыгажосцю і прыходзіць да вываду: «Ці не былі ў старажытнасці просталюдзіны свабоднымі і ўладальнікамі зямель?»2. Магчыма, гэтым можна вытлумачыць, што ў песенны зборнік Насовіча трапіла некалькі песень з сацыяльным зместам. Напрыклад:
    * * *
    Камарочкі мае He кусайце мяне, А кусайце паноў, He пускаюць што дамоў 3.
    * * *
    Калі ж тая серада прыйшла, Як я не еўшы на прыгон пайшла, Увесь дзень жала не лянілаея;
    1 Н. Н. Н о е о в н ч. Белорусскне песнн. Запнскн Русского географпческого обіцества по Отделенню этнографіш, т. V. СПб., 1873, стар. 51—69.
    2 Там жа, стар. 48.
    3 Там жа, стар. 93.
    114
    Злому войту пакланілася.
    А цяпер жа не аб чым тужыць: Войт п’яны ў карчме ляжыць ‘.
    У зборніку надрукавана шырока вядомая ў той час песня «Да ў нашага пана, да нядобрая слава» 2.
    Песенны матэрыял зборніка (450 тэкстаў) мае вялікую каштоўнасць. Аднак значным недахопам яго, як і ўсіх прац Насовіча і большасці этнографаў, трэба лічыць тое, што фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы не маюць поўнай пашпартызацыі.
    Самым значным даследаваннем Насовіча, над якім ён працаваў на працягу 16 год, з’яўляецца «Слоўнік беларускай мовы». Ен уключае звыш 30 000 слоў, да якіх дадзена тлумачэнне. Часта ў якасці прыкладаў прыводзяцца прымаўкі, прыказкі і іншыя арыгінальныя народныя выразы і ўрыўкі з песень. У слоўніку ёсцьвялікая колькасць этнаграфічных матэрыялаў — каштоўныя звесткі аб жыллі, адзенні, ежы, прыладах працы, аб сямейным і грамадскім быце, абрадах і звычаях і іншых з’явах быту і культуры беларусаў.
    Збіраннем фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў і навуковым аналізам іх I. I. Насовіч займаўся да канца свайго жыцця. Нягледзячы на ўзрост і на дрэнны стан здароўя, амаль зусім сляпы, Насовіч працягвае нястомна і напружана працаваць. У красавіку 1875 г. у пісьме да акад. Я. К Грота ён паведамляў, што яшчэ «ў 1872 годзе ўзяўся за складанне поўных звестак аб беларускай гаворцы ў наступным парадку: I. Аб характары беларускай гаворкі; II. Аб двух дыялектах яе; III. Аб пабочным уплыве на гаворку беларускага народа; IV. Погляд на славянскія плямёны, якія насяляюць Беларусь;У. Аб славянізмах у беларускай гаворцы; IV. Аб словах, якія ўваходзяць у склад беларускага слоўніка; VII. Аб фанетычных асаблівасцях крывіцкадзвінскага дыялекту; VIII. Аб арфаграфічных асаблівасцях беларускай гаворкі ў абодвух дыялектах; IX. Аб этымалагічных і сінтаксічных асаблівасцях у абодвух дыялектах у адрозненне ад рускай мовы; X. Аб вялікай роднасці беларускай гаворкі з маларасійскай; XI. Аб выражэнні
    1 Н. Н Носовяч. Белорусскне песня. Запнскн Русского географнческого обіцества по Отделенню этнографнн, т. V, стар. 94.
    2 Там жа, стар. 95.
    115
    думак і аб беларускіх простанародных творах; XII. Лб беларускім старажытным і сучасным вершаскладанні» '. Лёс гэтых прац нам не вядомы.
    Працы Насовіча працйгвалі выходзіць і пасля яго смерці. У 1881 г. выйшаў «Зборнік Аддзялення рускай мовы і славеснасці», у якім было змешчана «Дапаўненне да беларускага слоўніка I. I. Насовіча».
    Такім чынам, за 30 год навуковай дзейнасці Насовіч сабраў і апублікаваў велізарную колькасць фальклорнаэтнаграфічных і мовазнаўчых матэрыялаў. Фальклорнаэтнаграфічныя працы Насовіча, яго публікацыі вуснапаэтычных твораў і беларускі слоўнік адыгралі велізарную ролю ў развіцці маладой беларускай навукі. Яны не страцілі свайго значэння і сёння.
    Плённай была дзейнасць па вывучэнню Беларусі настаўніка рускай мовы Навагрудскага дваранскага вучылішча, пазней дырэктара Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў Міхаіла Аляксеевіча Дзмітрыева (біяграфічныя звесткі аб ім адшукаць не ўдалося). Вывучэнне Беларусі ён пачаў у сярэдзіне 50х гадоў. У справаздачы Віленскай вучэбнай акругіза 1858 г. паведамлялася, што «настаўнікам Дзмітрыевым складзен алфавітны паказальнік мясцовых слоў з філалагічным іх тлумачэннем, а таксама апісанне дажынак з песнямі і народнага свята купалы. Усё гэта было прадстаўлена ў Рускае геаграфічнае таварыства. Акрамя таго, ён падрыхтаваў да друку збор гістарычных звестак аб Навагрудку» 2.
    У 1869 г. М. А. Дзмітрыеў выдаў у Вільні «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян ПаўночнаЗаходняга краю», у які ўвайшлі матэрыялы, што друкаваліся раней у перыядычных выданнях, а таксама і новыя. Найбольшае месца ў зборніку займаюць песні і тлумачэнні да іх (277 песень). У асобны раздзел выдзелены казкі (8 тэкстаў). Прыводзяцца шматлікія апісанні абрадаў (вясельных, пахавальных, калядных, купальскіх, абрадаў памінак, дзядоў і інш.), розных народных гульняў, забаў і танцаў з дадаткам песень. Часта побач з абрадавым бокам жыцця селяніна аўтар дае і цікавыя заўвагі аб яго сацыяльным становішчы, аб адносінах да
    1 Ар.хіў AH СССР, ф. 137, воп. 3, № 688, лл. 4, 5.
    2 ЦДГАЛ. ф. 733, воп. 95, № 428, лл. 32, 33.
    116
    прыгнятальнікаў. У адной з прыведзеных песень народ шле праклён панам.
    Да ў нашага пана, Да нядобрая слава. Па месяцу жыта жалі, Па зорам копы клалі. Цёмна ў полі цёмна, Бадай таму цямней было, Хто да хаты не пушчае, Да на полі нас трымае, Да мы позна з поля йдзём, Да прыганятага клянём ‘.
    Матэрыяльнаму быту беларуса Дзмітрыеў прысвяціў артыкул «Некалькі звестак аб хатнім быце сялян паўночназаходніх губерняў» 2. Аўтар дае агульную характарыстыку жылля, адзення, ежы, земляробчых і іншых прылад працы, транспартных сродкаў і інш. У артыкуле ёсць даволі поўнае апісанне сахі, плеценай бараны, ярма (па матэрыялах з Мінскай губерні). Цікавым з’яўляецца паведамленне Дзмітрыева аб тым, што ў той час у сялянскіх хатах побач з полам і палацямі нярэдка сустракаліся і ложкі. Тут у параўнанні з папярэдняй працай больш яскрава падкрэсліваецца цяжкае становішча народа. Аўтар прыхільна ставіцца да яго патрэб, спачувае селяніну, аднак, знаходзячыся на ліберальнаасветніцкіх пазіцыях, выхад беднаты з цемры ён бачыў у асвеце. «Уплыў народнай асветы,— пісаў ён,— прынясе яшчэ больш поспехаў, і тады наш паўночназаходні селянін разгадае сваю загадку: «Маю душу, цела, а не магу хадзіць, маю многа пер’я, а не магу лятаць» 3.