Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
1 Н. Э р е м п ч. Очеркн Белорусского Полесья. «Вестннк Западной Росснн», кн. 9, стар. 213.
2 «Мннскне губернскне ведомостн», 1878, № 8, 13—15, 17.
96
і г. д.; сюды адносяць і пакланенне пябесным целам, так звалы рапей сабеізм»
Аснову рэлігіі Ласіеўскі бачыць у адухаўленні першабытным чалавекам сіл прыроды. На канкрэтным міфалагічным і фальклорным матэрыяле аўтар раскрывае сутнасць культу Сонца і Месяца, паказвае аснову такіх старажытных свят і абрадаў славянскіх народаў, як каляды і купалле. Матэрыялістычныя і атэістычныя погляды аўтара ярка выражаны ў прадмове да артыкула: «Захаваліся легенды, падслухалі іх вучоныя, запісалі, прывялі ў сувязь з іншымі легендамі і пакрысе, паставіўшы ў рад з імі тыя факты, што меліся ў распараджэнні, выпрацавалі погляд на паступовы ход цывілізацыі, такім чынам, навука утылізавала легенды, навука развянчала багоў, якія ўвасаблялі сілы прыроды і яе агентаў, указаўшы ім сапраўднае месцаўрадзе іншых сіл і дзеячаў; але не паміраюць легенды, і доўгадоўга, мабыць, будуць яны служыць крыніцай паэтычнай асалоды народаў і шмат яшчэ пройдзе часу, перш чым сапраўдныя паняцці аб навакольнай прыродзе і сістэме сусветаў трапяць у масу і ўвасобяцца ў ёй. Да таго часу паэтызацыя прыроды не спыніцца і шмат вады сплыве, пакуль атрыманая доўгім і цяжкім шляхам вывучэння ісціна, што «мы — дзеці сонца не ў паэтычным сэнсе, а ў чыста механічным», зробіцца агульным здабыткам, і маса прыйдзе да пераканання, што толькі рэальнае вывучэнне законаў прыроды можа прывесці да агульнага дабрабыту, таму што, «ведаючы законы сіл прыроды, мы можам прымусіць іх дзейнічаць згодна з нашымі жаданнямі і, значыць, мы падпарадкуем іх нашай волі» 2.
Паяўленне такіх артыкулаў было выключэннем. Аднак гэта сведчыла аб тым, што ў этнаграфію сталі пранікаць матэрыялістычныя і атэістычныя ідэі.
Большасць артыкулаў аб вераваннях і абрадах у перыядычным друку 60—70х гадоў прысвечана апісанню цыклаў абрадаў каляндарнагадавога круга — (калядных, купальскіх, велікодных, юр’еўскіх, сёмушных і інш.). Напрыклад, у артыкуле Ф. Сярэбранікава «Аб народных святах Себежскага павета» падрабязна апісваюцца аб
1 «Мннскне губерпскне ведомостн», 1878, № 8.
2 М. Л о с н е в с к н й. Солнце н месяц в народных легендах н заговорах СевероЗападного края. «Мпнскне губернскне ведомостн», 1878, № 8.
7. В. К. Бандарчык
97
рады каляд. Асобна выдзяляюцца «ласая тлустая каляда» і «каляда хрышчэнская посная». Далей ідзе апісанне масленіцы, вялікага паста і вялікадня. Завяршаецца артыкул апісаннем кірмашу і зборнічкам беларускіх народных песень (Ютэкстаў). Аўтар артыкула абмяжоўваецца толькі апісаннем гэтых абрадаў, каб даць «звесткі... аб айчыннай этнаграфіі» *, не выказвае сваіх адносін да апісваемага.
Апісанню абрадаў і вераванняў прысвечаны таксама артыкулы У. Быкоўскага2, Е. Кучынскага3, П. Маркоўскага 4, В. Сакалова 5 і многіх іншых.
У цыкле прац аб сямейных абрадах (радзінных, вясельных і пахавальных) асабліва яскравымі з’яўляюцца апісанні беларускага вяселля. Яго абрады і фальклор найбольш каларытна вылучаліся ў быце народа, яны надзвычай багатыя як па свайму зместу, так і па вобразнасці.
Асаблівай увагі заслугоўвае артыкул мясцовага свяшчэнніка М. Юхневіча «Вясельныя абрады ў Марочскім прыходзе Мазырскага павета». Тут падрабязна апісваецца вяселле канкрэтнага населенага пункта, змяшчаюцца і тэксты вясельных песень. Аўтар захапляецца прыгажосцю і багаццем беларускага вяселля. «Калі б я, — пісаў Юхневіч, — валодаў здольпасцю адлюстраваць напісанае кісцю і прыклаў да гэтага апісання малюнкі, зробленыя з натуры, то наважваюся сказаць, што даў бы задавальненне тым, хто цікавіцца этнаграфіяй» 6
1 Ф. Серебренннков. О народных празднпках Себежского уезда. Памятная кнпжка Внтебской губерннн на 1867 г. СПб., 1867, стар. 209.
2 В. Б ы к о в с к іі й. О праздннке купалы. Памятная кнпжка Внленского генералгубернаторства на 1868 г. СПб., 1868, стар. 77— 80; Праздннк куста, там жа, стар. 80—84.
3 Е. М. Кучннскнй. Обычан н поверья в некоторых местностях Рогачевского уезда. «Могнлевскне губернскне ведомостп», 1868, №22.
4 П. Марковскнй. Встреча нового года в Гомельском уезде Могнлевской губернпп. «Могнлевскне губернскне ведомостн», 1870, № 6.
5 В. Соколов. Очеркн нравов Борпсовского уезда. «Мннскне губернскне ведомостн», 1869, № 2; Очеркн народных празднеств н моленнй на Полесье, там жа, № 25.
6 М. Ю х н е в п ч. Свадебные обряды в Морочском прнходе Мозырского уезда. «Мннскпе губернскне ведомостн», 1877, № 23, 24, 26.
98
Беларускаму вяселлю прысвечаны і іншыя артыкулы перыядычнага друку 60—70х гадоў
Пахавальныя абрады разглядаюцца ў працы свяшчэнніка А. Троіцкага «Уклад»2, у артыкуле П. Васюковіча «Абрады пры пахаванні ў Ігуменскім павеце, сяле Пырашаве» 3 і інш.
У 60—70х гадах вывучэнню Беларусі была прысвечана вялікая колькасць артыкулаў у перыядычным друку Пецярбурга, Масквы і Кіева. 3 60х гадоў рускае грамадства нібы «адкрывае» для сябе «невядомую раней краіну».
У 1862 г. славянафільская газета «День» абвясціла сябе «першаадкрывальніцай» Беларусі. 3 гэтага часу на яе старонках паяўляюцца шматлікія артыкулы і карэспандэнцыі, галоўнай мэтай якіх была «абарона беларускага народа ад апалячвання і акаталічвання». Аднак гэта «абарона» вялася з пазіцый вялікадзяржаўнага шавінізму. Былі мабілізаваны самыя ашалелыя рэакцыянеры. Каб надаць аўтарытэт усёй кампаніі, рэдактар газеты I. С. Аксакаў запрасіў на старонкі «Дня» ўраджэнцаў Беларусі, галоўнае месца сярод якіх займаў прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі М. 0. Каяловіч — рэакцыйны гісторык і публіцыст.
Беларуская кампанія «Дня» побач з антыпольскай накіраванасцю мела на мэце і ўдушэнне рэвалюцыйнага і дэмакратычнага руху ў заходніх губернях Расіі.
1 Ш у м о в п ч. Свадебные обычан н обряды простонародья в Борнсовском уезде. «Мннскне губернскне ведомостн», 1865, № 41 — 43; Н. П о л н в е н. Свадебные обряды крестьян Себежского уезда. «Внтебскне губернскне ведомостн», 1864, № 3; Н. Р у б е р о вс к п й. Свадебные обряды крестьян Мннского уезда. «Внленскнй вестнпк», 1868, № 8, «Мннскне губернскне ведомостн», 1869, № 31; Корреспондент. Свадебные обряды крестьян Гродненской губерннн. «Внленскнй вестнпк», 1867, №103; Ф. С е р е б р е н н нк о в. Обычан н обряды крестьян Себежского уезда прн крестннах, свадьбах н похоронах. Памятная кннжка Вптебской губерннп на 1865 г.
2 A. Т р о н ц к п й. Уклад. «Лнтовскне епархнальные ведомостн», Впльна, 1875, № 8, стар. 69, 70; № 11, стар. 95, 96; № 18, стар. 153—155; № 30, стар. 258, 259; № 35, стар. 298, 299; 1876, № 10 стар. 74, 75; № 11, стар. 83, 84; № 15, стар. 117—119; № 17, стар’ 136, 137. 1
3П. Васюковнч. Обряды прн погребеніш в йгуменском уезде, селе Пырашеве. «Мннскпе губернскне ведомостп», 1867, № 12.
99
У ідэалагічнай барацьбе супраць рэвалюцыйнага руху ў Беларусі галоўнае месца адводзілася духавенству. У газеце «День» была надрукавана «Аб’ява аб ахвяраваннях у карысць рускага духавенства ў Заходнім краі». Вялікай заслугай духавенства лічылася тое, што яно «словам і справай падтрымлівае пасялян у вернасці цару і Расіі, у пакорлівасці ўладам і вотчыннікам» '.
Аксакаў, Каяловіч і іншыя славянафілы намагаліся ўсялякімі сродкамі затушаваць сацыяльны характар паўстання 1863 г. Рух беларускіх сялян супраць сваіх прыгнятальнікаў яны паказвалі як барацьбу «дзвюх народнасцей: польскай і рускай, двух пачаткаў веры: каталіцкага і праваслаўнага» 2.
Адначасова з фальсіфікацыяй руху 1863 г. у Беларусі газета «День» вяла варожую кампанію супраць рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў і дэмакратычнага друку— «Современнмка», «Колокола», у тым ліку і супраць беларускай газеты «Мужыцкая праўда». Герцан абвінавачваўся ў здрадзе рускаму народу. Адчуваючы агітацыйнаарганізатарскую сілу «Колокола», газета «День» папярэджвала, што заклікі Герцана могуць выклікаць «цэлыя рэкі крыві» 3. М. Г. Чарнышэўскі абвінавачваўся ў касмапалітызме, абыякавасці да лёсу беларускага народа, у адсутнасці «клопатаў аб беларускіх сялянах». «Мужыцкая праўда» 1\. Каліноўскага называлася ганебным польскім творам, поўным паклёпаў на Расію 4.
Рускія рэвалюцыйныя дэмакраты далі дастойную водпаведзь славянафільскаму «Дню». Яны адстайвалі права на існаванне самастойнай дэмакратычнай Польшчы, але разам з тым выступалі супраць нацыяналшавіністычных імкненняў польскіх паноў, лозунгам якіх было: «Польшча ў межах 1772 года». Герцан пісаў, што «прыродных межаў няма», межы краіны трэба шукаць «у самім жыцці народа, у яго быце», што нельга «распісваць, якая паласа зямлі куды належыць, не пытаючыся ў людзей, якія на ёй жывуць» 5.
Гэта пытанне ўзнімалі і такія перыядычныя выданні, як «Русскнй вестннк», «Русскнй лйсток», «Основа»,
1 «День», 1863, № 14, стар. 9.
2 Там жа, № 2, стар. 2.
3 Там жа, № 19, стар. 8.
4 Там жа, № 25, стар. 3.
5 A. Н. Герцен. Полн. собр. соч., т. IX. М., 1956, стар. 466.
100
«Русскнй ннвалнд», «Нллюстрнрованная газета», «Голос», «Северная почта» і інш. Кожнае з іх пасвойму мудрагельствавала ў падачы матэрыялаў аб Беларусі. Выказваліся самыя супрацьлеглыя думкі і меркаванні. У большасці сваёй яны грунтаваліся на павярхоўных уражаннях рускіх чыноўнікаў, якія пасылаліся ў Беларусь. Адны аб’яўлялі гэты край чужым і варожым, апалячаным, другія, наадварот, даказвалі, што там жыве рускае насельніцтва, «шчыра адданае царскаму ўраду».
Аднак нярэдка сярод гэтага многагалосага і супярэчлівага шуму раздаваліся цвярозыя і аб’ектыўныя галасы, якія большменш правільна характарызавалі Беларусь і яе народ. Такія матэрыялы давалі звычайна ўраджэнцы мясцовага краю або тыя рускія чыноўнікі, якія жылі там доўгі час, блізка сутыкаліся з народам і прыхільна ставіліся да яго.
У 1862 г. «Русскнй лнсток» змясціў арыгінальны артыкул магіляўчаніна Ф. Падабеда «Аб беларус.кай народнасці. 3 прычыны ўзнятай аб гэтым спрэчкі ў часопісах «Русскнй вестннк» і «День». Аўтар артыкула быў, відаць, выхадцам з народа, ён добра ведаў яго быт. Беларусаў ён характарызуе як асобную галіну славянскага племя са сваёй арыгінальнай гаворкай і многімі асаблівасцямі ў характары і звычаях ‘. Разглядаючы асобныя слаі насельніцтва па нацыянальнаму і саслоўнаму складу, аўтар паказвае, што просты народ варожа адносіцца да паноў: «Пан, які карыстаецца ў чымнебудзь давер’ем мужыкоў, у нас з’ява вельмі рэдкая» 2.