Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Другая праца Максімава — «Беларуская Смаленшчына з суседзямі» ў асноўным паўтарае папярэднюю. Аднак яна больш падрабязна асвятляе рад пытанняў з жыцця народа. Найбольш каштоўнай трэба лічыць чацвёртую частку гэтай працы, дзе даецца даволі яркая карціна матэрыяльнага быту беларуса, яго жылля, адзення, ежы. Аўтар паказвае забітасць, беднасць і абяздоленасць народа.
У працы «Беларуская Смаленшчына з суседзямі» даследчык больш прыхільна ставіцца да беларускага народа. Прычыну цяжкага становішча ён ужо шукае не столькі ў адмоўных якасцях характару беларуса, колькі ў гістарычных умовах яго жыцця. Аднак і тут на першы ’ план выстаўляюцца прыроднагеаграфічныя ўмовы.
Звесткі аб Беларусі ёсць і ў працах Максімава «Нячыстая, няведамая і хрэсная сіла» (СПб., 1903),' «Куль хлеба і яго прыгоды» (СПб., 1881) і «Жабрацкая брація» (Збор тв., т. V).
Працы Максімава аб Беларусі маюць толькі агульнапазнавальную каштоўнасць, навуковая ж іх вартасць параўнальна невялікая ў сувязі з тым, што амаль усе этнаграфічныя звесткі не звязаны з канкрэтнымі пунктамі, не маюць пашпартызацыі і нярэдка падаюцца суб’ектыўна і тэндэнцыйна.
Праграма М. Я Дубенскага (сакратара Магі
1 Древняя н Новая Россня, т. II, № 8, стар. 304.
77
лёўскага статыстычнага камітэта) прадугледжвала падлік насельніцтва ЗаходнеРускага краю па плямёнах і веравызнаннях і вывучэнне эканамічнага жыцця насельніцтва. Для сваіх даследаванняў ён вызначыў наступныя метады работы: «Пасля прыбыцця ў тую ці іншую акругу даследчыкі перш за ўсё звяртаюцца за садзейнічаннем да мясцовых улад з мэтай атрымання ад іх як афіцыйных звестак, так і рэкамендацый да старажылаў і спецыялістаў, служачых і няслужачых». Даследчыкі павінны былі ўваходзіць у самыя блізкія адносіны з усімі слаямі мясцовага насельніцтва, «каб больш дакладна зразумець перакананні, погляды, жаданні і надзеі, якія склаліся і жывуць у народзе»
М. Я. Дубенскі правёў у ЗаходнеРускім краі больш чым паўтара года (з чэрвеня 1867 да канца 1868 г.). У летнія месяцы 1867 г. ён наведаў Ковенскую, Віцебскую, Магілёўскую, Віленскую і Гродзенскую губерні2. 4 мая 1868 г. Дубенскі выслаў у РГТ запіску, у якой на аснове мясцовай тапанімікі выклаў некаторыя меркаванні аб заходніх граніцах рассялення ўсходніх славян, называў раёны пасялення стараабрадцаў, намагаўся вызначыць працэнтныя суадносіны насельніцтва па нацыянальнаму прызнаку і г. д.
Аб грамадскапалітычных поглядах Дубенскага можна меркаваць па некаторых месцах запіскі. Так, пры вызначэнні раёнаў пасялення стараабрадцаў аўтар абураецца тым, што царскі ўрад па рэлігійных матывах праводзіў жорсткія рэпрэсіі ў адносінах да сваіх суайчыннікаў, прымушаў іх пакідаць сваю радзіму, хоць у самой Расіі на вялікіх ільготах дазвалялася існаванне нямецкіх калоній, цяжар утрымання якіх быў для карэннага рускага насельніцтва новым ярмом 3. Часам Дубенскі рэзка выступаў супраць палітыкі царквы і ўрада. «Калі і трэба даць якінебудзь занятак набожным і ненабожным, — пісаў ён, — то ва ўсякім разе такі, які не наносіў бы шкоду натуральнаму эканамічнаму ходу і л^ду народа. А для жыцця ёсць, акрамя рэлігіі і фанатызму, навука і грамадзянская ўлада, якія не перашкаджаюць уцехам ніякай рэлігіі, ёсць дзяржава, але не штукары, якія за
1 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, разр. 54, воп. 1, № 2, лл. 1—5.
2 Там жа, ф. 1—1862, воп. 1, № 26, лл. 184—187.
3 Гл.: Там жа, разр. 54, воп. 1, №11, лл. 1—4.
78
баўляюць і дураць народ. Забаўляюць, але дрэнна, калі дураць і маральна разбэшчваюць народ, хаваючы пад прывабнай абалонкай набажэнства сваё невуцтва і махлярства, як спрытны аферыст і шарлатан, прыкрываючы сябе то сумленнасцю, то загадкавасцю і наогул агідным фарысействам» ■.
У 1870 г. Дубенскі выслаў у РГТ яшчэ дзве запіскі аб выніках сваіх нагляданняў за размеркаваннем і рухам насельніцтва ў Заходнім краі2. У запісцы «Размеркаванне насельніцтва ў Заходнім краі па гушчыні» на аснове статыстычных звестак за 1867 г., сабраных ім у час экспедыцыі, падрабязна разглядаецца шчыльнасць насельніцтва ў паветах і губернях Беларусі і суседніх з ёю губернях. Ставячы шчыльнасць насельніцтва ў залежнасць ад канкрэтных прыроднагеаграфічных умоў, урадлівасці глебы, Дубенскі разам з тым паказвае, што ў аднолькавых прыродных умовах населенасць розных тэрыторый далёка не аднолькавая. Адной з прычын гэтай неадпаведнасці ён лічыць рознасць сацыяльнабытавых умоў. Так, нізкая . шчыльнасць насельніцтва на правым беразе Нёмана тлумачыцца, напрыклад, доўгім панаваннем тут прыгоннага права, большая ж колькасць насельніцтва на левым беразе Нёмана тым, што прыгонніцтва тут ужо не існавала задоўга да 1861 г.
Залежнасць шчыльнасці і руху насельніцтва ад гістарычных і сацыяльнабытавых умоў яшчэ больш пераканаўча паказана ў другой запісцы Дубенскага «Рух насельніцтва ў Заходнім краі»3. Прыводзячы падрабязныя факты аб прыросце ці змяншэнні насельніцтва розных частак Заходняга краю як у час прыгонніцтва, так і пасля адмены яго і параўноўваючы гэтыя звесткі з прыроднымі ўмовамі, аўтар прыходзіць да наступнага вываду: «Такім чынам, і на Палессі не клімат і не глеба затрымлівалі прырост насельніцтва, а прыгонны быт яго»4. У гэтай запісцы Дубенскі выказвае адмоўныя адносіны да рэлігійнай нецярпімасці і нацыянальнай варожасці. Прыводзячы статыстычныя звесткі, ён даказвае, што гэта ва
1 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, разр. 54, воп. 1, №11, лл. 1—4.
2 Там жа, № 16, лл. 1—25.
3 Там жа, лл. 5—21.
4 Там жа, л. 14.
79
рожасць рэзка адбіваецца на прыросце насельніцтва на стыках розных рэлігійных і нацыяналыіых груп.
Аднак. вынікі экспедыцыі Максімава і Дубенскага не задаволілі Рускае геаграфічнае таварыства. У сувязі з гэтым у пачатку 1869 г. яно пачало падрыхтоўваць новую экспедыцыю. На гэты раз галоўнымі аб’ектамі даследавання былі ПаўднёваЗаходні край (Украіна), літоўцы і латышы ПаўночнаЗаходняга краю.
6 мая 1869 г. камісія зацвердзіла новы састаў экспедыцыі '. Для вывучэння Украіны была падабрана даволі ўдалая кандыдатура — ужо вядомы даследчык, аматарэтнограф П. П. Чубінскі. Вывучэнне літоўцаў і латышоў даручана было Ю. П. Кузняцову.
Павел Платонавіч Чубінскі2 (1839—1884) нарадзіўся на Украіне паблізу м. Барыспаль. Яшчэ будучы студэнтам, ён займаўся вывучэннем народнага быту. Сваю дысертацыю «Нарыс народных юрыдычных звычаяў і паняццяў у Маларасіі» (1861) напісаў на ўкраінскім этнаграфічным матэрыяле. Пасля заканчэння Пецярбургскага універсітэта Чубінскі вярнуўся на радзіму, але за сувязь з рэвалюцыйным рухам у 1862 г. быў выслан у Архангельскую губерню, дзе працаваў следчым сакратаром статыстычнага камітэта, рэдактарам «Губернскнх ведомостей». У 1867 г. па даручэнню РГТ і Вольнага эканамічнага таварыства ён узначаліў экспедыцыю ў сем паўночных губерняў па вывучэнню гандлю хлебам, а таксама прымаў удзел у вывучэнні Пячорскага краю.
Такім чынам, П. П. Чубінскі быў к 1869 г. ужо вопытным даследчыкам, таму яму была даручана этнаграфічная экспедыцыя ў ПаўднёваЗаходні край Расіі (яна была разлічана на два гады). У задачу Чубінскага ўваходзіла правесці статыстычныя даследаванні толькі на Украіне. Аднак ён расшырыў як межы даследавання, так і тэматыку. Экспедыцыя даследавала таксама паўднёвыя часткі Мінскай і Гродзенскай губерняў і ўсходнія паветы Сядлецкай губерні3. Штож датычыцца тэматыкі, то
1 Гл.: йзвестня Русского географнческого обшества, т. V, кн. 5. СПб., 1869, стар. 241, 242.
2 Гл.: A. С. Куннцкнй. Украннскнй этпограф П, П. Чубннскнй. «Советская этнографня», 1956, № 1, стар. 77—85.
3 Труды Этнографнческостатпстпческой экспеднціш в ЗападноРусскнй край, подготовленной Русскнм географнческнм обіцеством, ЮгоЗападный отдел. Матерналы н нсследовання, собранные действ. чл. П. П. Чубннскнм, т. I. СПб., 1872, стар. XII.
80
на першы план высоўваліся задачы этнаграфічнага вывучэння.
Чубінскі вырашыў «збіраць матэрыялы, якія датычаць розных бакоў народнага жыцця, даючы, такім чынам, магчымасць кожнаму бачыць народ незалежна ад уражанняў назіральніка» '. Выбіраючы такі метад, збіральнік кіраваўся не толькі тым, што навука павінна мець аб’ектыўныя звесткі аб жыцці народа (хоць і пры такім метадзе не выключаўся суб’ектыўны ўплыў, асабліва калі мець на ўвазе падбор матэрыялаў), але і жаданнем сабраць як мага больш канкрэтных апісанняў быту, асабліва запісаў вуснапаэтычных твораў, якія хутка дэфармаваліся ці нават знікалі зусім. Каб ажыццявіць сваю задачу, Чубінскі імкнуўся расшырыць сетку карэспандэнтаў з ліку мясцовых даследчыкаў. Яшчэ да пачатку экспедыцыі ён разаслаў праграмы на месцы. Акрамя Taro, праграмы былі апублікаваны ў «Губернскнх ведомостях» Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губерняў і ў «Епархнальных ведомостях» Падольскай губерні2.
Чубінскі зрабіў тры працяглыя паездкі. Раёны Беларусі ён наведаў у час першай і другой паездак (1869— 1870). Даследчык асабіста аб’ехаў Мазырскі і Пінскі паветы Мінскай губерні, Кобрынскі, Слонімскі, Пружанскі і Брэсцкі паветы Гродзенскай губерні. Ён сабраў вялікую колькасць фальклорнаэтнаграфічных і іншых матэрыялаў, якія былі згрупаваны ў 7 тамах пад назвай «Працы этнаграфічнастатыстычнай экспедыцыі ў ЗаходнеРускі край, падрыхтаванай РГТ. ПаўднёваЗаходні аддзел. Матэрыялы і даследаванні, сабраныя сапр. чл. П. П. Чубінскім» (1872—1878). Беларускія фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы раскіданы па ўсіх тамах (за выключэннем сёмага). Сярод беларускіх матэрыялаў, змешчаных у «Працах», большасць фальклорных твораў — каля 400 песень і 25 казак. Пераважная колькасць матэрыялаў у
1 Труды Этнографнческостатнстнческой экспеднцнн в ЗападноРусскнй край, подготовленной Русскнм гсографнческнм обшеством, ЮгоЗападный отдел. Матерналы н нсследованяя, собранные действ. чл. П. П. Чубннскнм, т. I, стар. XII.
2 Было разаслана пяць праграм: 1) Агульнаэтнаграфічная, складзеная і раней апублікаваная РГТ; 2) Праграма для запісу павер’яў і забабонаў, выдадзеная РГТ; 3) Праграма для збірання матэрыялаў па мове, складзеная Навіцкім; 4) Праграма для збірання эканамічных звестак; 5) Праграма па звычаёваму праву. Апошнія дзве праграмы складзены П. Чубінскім.
6. В. К. Бандарчык
81
чацвёртым томе. У ім прыведзена звыш 300 вясельных песень і даецца пяць даволі грунтоўных апісанняў вяселля — два з Мінскай губерні (в. Плотніца Пінскага павета, в. Міхалкова Мазырскага павета), два з Гродзенскай губерні (Кобрынскі павет і в. Кульчына Бельскага павета). Каля 50 песень з розных паветаў Мінскай і Гродзенскай губерняў змешчана ў пятым томе і звыш 20 — у трэцім. Казкі надрукаваны ў другім томе (запісаны ў в. Дрошчын Кобрынскага павета Гродзенскай губерні).