• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Характарызуючы беларускую мову, яе паходжанне, Баброўскі ў адрозненне ад іншых даследчыкаў таго часу не лічыць яе мешанінай польскай і рускай, а выводзіць
    1 «Русскнй ннвалнд», 1864, № 75, 80 і асобна: СПб., 1864.
    2 Там жа, № 257, 1864.
    3 П. Бобровскпй. Гродненская губерння, ч. I. СПб., 1863, стар. 492—497.
    4 Там жа, стар. 614—648.
    5 Там жа, стар. 806—845.
    8 Там жа, стар. 621—623.
    66
    са старажытнарускай мовы, якая зза складанага гістарычнага лёсу народа тут нібыта застыла, а таму захавалася нязменнай. Такі падыход да гісторыі беларускай мовы трэба лічыць больш прагрэсіўным і навуковым, хоць Баброўскі дапускае вялікія памылкі, вызначаючы шляхі развіцця мовы.
    Пры апісанні жылля і гаспадарчых пабудоў Баброўскі дае агульны малюнак размяшчэння і планіроўкі населеных пунктаў, а таксама паасобных сялянскіх двароў. У агульных рысах расказваецца аб будове, знешнім і ўнутраным убранні, мэбліроўцы і планіроўцы сялянскай хаты. Кароткія звесткі даюцца і аб гаспадарчых пабудовах — хлявах, гумнах, калодзежах і інш.
    Баброўскі адзначае, што ў пачатку 60х гадоў сяляне Гродзенскай губерні жылі пераважна ў курных хатах. Толькі ў нямногіх казённых сялян былі хаты з комінамі.
    Апісанню ежы і адзення ў кнізе Баброўскага папярэднічае характарыстыка маёмаснага становішча розных груп сялян. Аўтар падзяляе сялян губерні на 5 груп (класаў). Першая група — «самы бедны селянін», які «не мае ні каня, ні нават жывёлы; у яго няма запасаў хлеба, можа ў якога знойдзецца лядашчая кароўка, дзве ці тры авечкі; пабудовы трухлявыя, адзенне дрэннае, участак дрэнна апрацаваны; ён заўсёды няспраўна плаціць падаткі; дамашнія адчуваюць ва ўсім недах’оп, а ў неўраджай у сям’і бедняка бывала нядолягалеча, з якой без дапамогі выйсці амаль немагчыма. Такіх сялян нямала ў разрадзе памешчыцкіх» *.
    Другая група — «бедныя сяляне», якія «маюць свойскую жывёлу і каня, але не маюць у запасе ні грошай, ні хлеба... У беднага селяніна ёсць сваё поле, але апрацаваць яго ён сам не можа, здох конь, наступіў голад — і ў халупу яго з’яўляецца галеча»2. «Самых бедных» і «бедных» сялян Баброўскі налічвае ў Гродзенскай губерні 25;%. Пры гэтым аўтар адзначае, што калі ім не дапамагаць, то, «пакінутыя на волю лёсу, яны хутка зусім абяднеюць і апынуцца ў безвыходным цяжкім становішчы» 3.
    Трэцяя група — «спраўныя сяляне». У іх «у хляве знойдуцца два кані ці адна добрая пара валоў, адна ці
    1 П. Б о б р о в с к п й. Гродненская губерння, ч. I, стар. 812.
    2 Там жа.
    3 Там жа.
    67
    дзве каровы з падцёлкам, некалькі (да 10) авечак, 2—3 свінні ды некалькі курэй і нават гусей. Пабудовы ў парадку, у адзенні няма недахопу» '. Аднак у гэтай групе сялян у выніку памешчыцкіх «гвалтаў» і іншых прычын увесь час адбываецца дыферэнцыяцыя. Адзін неўраджай, адно няшчасце робяць «спраўнага» селяніна бедняком. «Звычайна,— піша Баброўскі,— на 100 двароў лічаць 60 спраўных, з іх каля 40 лёгка трапляюць у беднасць» 2.
    Чацвёртая група — «заможныя сяляне». Яны маюць «два ці тры кані, тры пары валоў, некалькі кароў, усе земляробчыя прылады і хатняе начынне ў парадку, адзенне і пабудовы ў дастатку. У сямейным быце відны багацце, запасы хлеба ці грошай ад 50 да 200 рублёў» 3.
    Нарэшце, да пятай групы Баброўскі адносіць багатых сялян, у якіх «... накапіліся значныя капіталы» 4 — ад 300 да 3—6 тысяч рублёў. Такіх сялян ён налічвае на 100 двароў не больш 2—3, а разам з заможнымі яны складаюць каля 15 на 100 сялянскіх двароў.
    Такім чынам, Баброўскі прыводзіць вельмі каштоўныя звесткі аб класавай дыферэнцыяцыі беларускай вёскі ў пачатку 60х гадоў. Даследчык дае аб’ектыўную характарыстыку становішча беларускага сялянства таго часу, падкрэсліваючы, што «сялян Гродзенскай губерні наогул трэба лічыць небагатымі, у быце неўрадлівыя гады робяць страшэнныя катастрофы»5. «Галодны год прыносіць у быт усякага селяніна вялікую бяду: няшчасная маці, не маючы магчымасці дастаць ежы, адпраўляецца з малымі дзецьмі і з торбай на плячах прасіць міласціну. Яшчэ больш жахлівае становішча ўдавы, якая мае некалькі дзяцей галодных і паўголых»6.
    Ліберальна настроены прадстаўнік пануючага класа, Баброўскі спачувае селяніну, асуджае цяжкую эксплуатацыю бедняка кулаком і памешчыкам, выступае супраць прыгонніцкай сістэмы: «Аблытаны паншчыннай (прыгонніцкай, баршчыннай) сістэмай, натоўпам арандатараў, селянін запіваў сваё гора віном і пад уплывам ап’янення заключаў самыя неразумныя здзелкі» 7.
    1 ГІ. Бобровскнй. Гродненская губерння, ч. I, стар. 812.
    2 Там жа, стар. 813.
    3 Там жа.
    4 Там жа.
    5 Там жа.
    6 Там жа, стар. 814.
    7 Там жа, стар. 815.
    68
    Беларуска з Кобрына
    Асноўная частка фальклорнаэтнаграфічпых матэрыялаў, змешчаных Баброўскім, пашпартызавана, чаго мы не наглядаем у іншых тамах «Матэрыялаў».
    Том, прысвечаны Мінскай губерні, склаў падпалкоўнік Генеральнага штаба I. Зяленскі '. Звесткі аб быце народа не выдзелены ў томе асобна, як гэта зроблена! іншымі складальнікамі. Іх можна знайсці толькі ў раздзеле «Жыхары». Тут жа разглядаюцца некаторыя пытанні паходжання беларускага народа.
    1 II. Зеленскнй. Мшіская губерння. СПб., 1864.
    69
    Том, прысвечаны Чарнігаўскай губерні, быў складзен падпалкоўнікам Генеральнага штаба М. Дамантовічам. Этнаграфічныя звесткі ў гэтым томе даюцца ў раздзеле «Унутраны і знешні быт мясцовага насельніцтва» ’. Канкрэтных апісанняў паасобных галін быту і культуры беларусаў няма. Указваецца толькі на некаторыя знешнія адрозненні быту беларусаў ад быту ўкраінцаў (напрыклад, тое, што ў адзенні беларусаў пераважае белы колер). Дамантовіч лічыць, што «чысты тып беларусаў знаходзіцца толькі ў паветах: Мглінскім, Суражскім, Навазыбкаўскім, Старадубскім і часткова ў Гараднянскім» 2.
    Як відаць з агляду «Матэрыялаў па геаграфіі і статыстыцы», навуковая каштоўнасць этнаграфічных раздзелаў розных тамоў неаднолькавая. Яна залежыць ад падрыхтоўкі і поглядаў складальнікаў тамоў.
    Безумоўна, што зварот да вывучэння народнага быту нават такіх афіцыііных устаноў, як Генеральны штаб, аб’ектыўна садзейнічаў развіццю этнаграфічнай навукі.
    У 60—70х гадах XIX ст. вялікую ролю ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі адыгралі Рускае геаграфічнае таварыства, Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі і Аддзяленне рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук.
    Найбольшая заслуга належыць Рускаму г е а г р афічнаму таварыству. Аднак у гэты перыяд'і яго дзейнасць у асноўным была накіравана на вырашэнне палітычных задач — даказаць права Расіі на Беларусь, а таксама падрыхтаваць глебу для хутчэйшага абрусення гэтага краю. Таму не выпадкова, што галоўнай задачай Таварыства было вызначэнне этнаграфічных межаў Беларусі на захадзе і складу насельніцтва ў так званых беларускіх губернях.
    На працягу 60х гадоў РГТ публікуе рад прац, у якіх робяцца спробы вызначыць этнаграфічныя межы беларусаў на захадзе. Да іх у першую чаргу трэба аднесці этнаграфічныя карты. У 1863—1864 гг. выходзяць з друку два выданні (на французскай і рускай мовах) атласа члена РГТ Ф. Р. Эркерта з уступным артыкулам «Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі». Па прынцыпу карт Рыціха і Эркерта ў 1864 г. М. Ф. Мар
    1 М. Домонтовпч. Черннговская губерння. СПб., 1865, стар. 528—561.
    2 Там жа, стар. 533.
    70
    ковічам была складзена «Карта (царства Польскага) з нанясеннем праваслаўных цэркваў і сельскіх прыходаў Люблінскай губерні, а таксама раскольніцкіх малельняў і вёсак у Аўгустоўскай губерні».
    Некалькі інакшы падыход да вызначэння этнаграфічнай граніцы паміж Польшчай і Расіяй зроблен членам РГТ М. Галкіным у «Этнаграфічнай карце царства Польскага» і тлумачальнай запісцы да яе. Пры вызначэнні межаў Галкін у значнай меры выправіў памыдкі Рыціха і Эркерта. Ён зыходзіў з таго, што «этнаграфічным прызнакам дзялення навука лічыць ва ўсякім разе не веру, а племянное паходжанне ў сувязі з асаблівасцямі мовы і звычаяў» Р Нарэшце, даволі значную работу па складанню этнаграфічнай карты выканалі П. Кепен і яго сын Ф. Кепен. Складзеная імі этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі (больш падрабязная, чым выдадзеная П. Кепенам у 1852 г.) захоўваецца ў архіве РГТ.
    Вызначэнню складу насельніцтва Беларусі і яе этнаграфічных межаў прысвечан і рад прац апісальнага характару. У 1861 г. у «Запісках» РГТ была надрукавана праца М. Лябёдкіна «Аб складзе насельніцтва Заходняга краю Расійскай імперыі па плямёнах»2. Спасылаючыся на гістарычныя факты, статыстычныя і іншыя звесткі, a таксама на ўласныя назіранні, аўтар нары'са прыходзіць да вываду, што «векавая барацьба за рэлігійныя перакананні, да якіх прымешваліся і мэты палітычныя, не магла згладзіць рысы рускай народнасці ў Заходнім краі. Узнікшыя тут княствы, якія потым зліліся ў адно цэлае з Літоўскім, былі рускімі па сваёй аснове, рускімі па складу, па колькасці народа, па веры і мове... Пануючай мовай была руская, яна захавалася да нашых дзён у гэтым краі ў гаворках беларускай і маларасійскай» 3.
    Вызначэнню заходніх этнаграфічных межаў і складу насельніцтва Заходняга краю прысвяціў некалькі прац адзін з членаў РГТ М. 0. Каяловіч. (Напісаны яны ў 1863—1864 гг.). Аўтар выступае тут як клерыкал і праваднік вялікадзяржаўнай царскай палітыкі. Да адной з сваіх прац («Дакументы, якія тлумачаць гісторыю За
    1 «Русскнй ннвалнд», 1864, № 75, 80, стар. 160.
    2 М. Лебедкнн. О племенном составе народонаселення Западного края Росснйской нмпернн. Запнскн Русского географнческого обіцества, кн. III. СПб., 1861, стар. 131—160.
    3 Там жа, стар. 137.
    71
    ходнеРускага краю», 1865) Каяловіч дадаў этнаграфічную карту.
    Побач з публікацыямі Рускае геаграфічнае таварыст' ва праводзіць і экспедыцыйныя даследаванні Беларусі. Пачынаючы з 1862 і да 1871 г. адным з галоўных пытанняў на пасяджэннях Аддзялення этнаграфіі і Аддзялення статыстыкі была падрыхтоўка і правядзенне этнаграфічнастатыстычнай экспедыцыі ў заходнія губерні Расіі. Ставілася задача даследаваць народанасельніцтва па народнасцях, веравызнанню, саслоўях і занятках. У першую чаргу экспедыцыя павінна была сабраць статыстычныя звесткі, каб на іх аснове даказаць права Расіі на землі Украіны, Беларусі і Літвы. За адзін год экспедыцыя павінна была ахапіць дзевяць губерняў, якія размяркоўваліся па трох групах,— беларускай (Віцебская, Магілёўская, Мінская), літоўскай (Віленская, Ковенская, Гродзенская) і ўкраінскай (Кіеўская, Валынская, Падольская)'. Зразумела, што такое размеркаванне губерняў толькі прыблізна вызначала асноўны склад іх насельніцтва. Напрыклад, памылкова аднесена да літоўскай групы Гродзенская губерня, якая ў асноўным была населена беларусамі.