Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
1 Н. Г. Чернышевскнй. Полн. собр. соч. в 15 томах, т. 16, дополннтельный. М., 1953, стар. 56.
2 Нсторнческне сведення о прнмечательнейшнх местах в Белоруссші с прнсовокупленнем п другнх сведеннй к ней же относяшнхся. Составлены генералмайором М. О. БезКарннловнчем. СПб., 1855.
3 Там жа, стар. 244.
43
кніжкі БезКарніловіч прысвячае апісанню звычаяў беларусаў, народнай метэаралогіі і вытворчай дзейнасці.
Кніга БезКарніловіча, па якой чытач мог у агульных рысах пазнаёміцца з асноўнымі асаблівасцямі гісторыі і быту беларускага народа, у свой час была прыкметнай з’явай у літаратурным жыцці Беларусі. М. Г. Чарнышэўскі лічыў яе «не бескарыснай для тых, у каго пад рукамі няма добрага збору кніг па рускай гісторыі» *.
Буйнай працай 50х гадоў па беларускаму фальклору з’яўляецца зборнік «Народныя беларускія песні» Е. П. (СПб., 1853), які атрымаў высокую ацэнку ў «Современннке» і «Отечественных запнсках» 2. У ім змешчана звыш 100 беларускіх песень з Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.
У першай палавіне XIX ст. у .перыядычным друку Пецярбурга, Масквы, Кіева, а таксама ў мясцовай прэсе паяўляецца некалькі артыкулаў па этнаграфіі беларусаў 3. Найбольш значным з іхз’яўляецца артыкул А. Васкоўскага «Беларусь», які быў змешчан у газеце «Московскне губернскне ведомостн»4. Большая частка яго прысвечана апісанню вясельных абрадаў. Тут коратка характарызуецца сялянскае жыллё, робяцца заўвагі аб адзенні і асаблівасцях беларускай мовы. Пад Беларуссю Васкоўскі, як і БезКарніловіч, разумее толькі дзве губерні — Віцебскую і Магілёўскую. Апісанні, як відаць з артыкула, зроблены на аснове канкрэтных назіранняў на Віцебшчыне і Магілёўшчыне.
' «Современннк», 1856, № 1.
2 «Современннк», 1853, т. 42, № 11, стар. 22—27; «Отечественные запнскн», 1853, кн. X, стар. 77—81.
3 Мухлннскнй. Праздннкн, забавы, предрассудкн н суеверные обряды простого народа в Новогрудском уезде ЛнтовскоГродненской губернпн. «Вестннк Европы», 1830, №' 14, стар. 147— 153; № 15, 16, стар. 271—276; В. В е р е m а г н н. Белорусы. «Лучн», 1850, № 2, стар. 95—102; Н. 14. Мнхайлов. Народные предрагсудкк. Вера в порчу н врачевання. Бпблнотека для чтення, кн. 8. СПб., 1859, стар. 1—44; С. Л а ш к а р е в. Путевые заметкп от Москвы до Бобруйска. «Экономнст», 1859, т. II, кн. 4, аддзел III, стар. 1—14; Свадьба в Полесье. «Кневскнй телеграф», 1859, № 19, стар. 79, 80; № 20, стар. 82—84; № 25, стар. 105, 106; К н ю п ф е р. Отчет об агрономнческом путешествіін летом 1854 года по Вптебской н Лнфляндской губернням. Журнал Мпннстерства государственных пмушсств, 1857, ч. LXIII, стар. 281—301; ч. LXIV, стар. 33—52 і інш.
1 A. В а с к о в с к н й. Белорусспя (Этнографнческнй очерк). «Московскне губернскне всдомостн», 1854, № 148, 149, 152, 153.
44
Этнаграфічныя працы польскіх даследчыкаў
Як і ў рускай і мясцовай беларускай этнаграфіі, сярод польскіх даследчыкаў Беларусі існавалі таксама прагрэсіўны і рэакцыйны напрамкі.
Прагрэсіўныя ідэі ў польскай этнаграфіі ідуць ад Калантая і Хадакоўскага (Адама Чарноцкага). Пад уплывам апошняга ў пачатку XIX ст. паяўляецца першая буйная праца па этнаграфіі Беларусі — даследаванне I. Шыдлоўскага аб вясельных абрадах у Барысаўскім павеце ', якая была напісана на аснове даследаванняў аўтара, праведзеных у 1800—1802 гг. Пазней выйшла праца аб вераваннях беларусаў М. Чарноўскай 2. Прагрэсіўныя ідэі ў паказе быту беларусаў у першай палавіне XIX ст. выражалі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Рамуальд Зянькевіч, Уладзіслаў Сыракомля (Кандратовіч) і іншыя пісьменнікі і этнографы.
Вялікі польскі паэт Адам Міцкевіч, які нарадзіўся ў Беларусі, добра ведаў быт беларусаў, яскрава адлюстраваў яго ў сваёй творчасці. Дзейнасць А. Міцкевіча высока цанілі рэвалюцыйныя дэмакраты. Адносна выдадзенай ім літаграфіі «Славянскі нявольнік» A. I. Герцан пісаў, што на ёй «са здзіўляючай вернасцю» перададзен заклік «Да сякер, братцы!». Герцан дае наступнае апісанне літаграфіі: «Беларускі мужык без шапкі, які ачумеў ад жаху, нястачы і цяжкай працы, рукі за поясам, стаіць пасярод поля і неяк коса і безнадзейна глядзіць уніз. Дзесяць пакаленняў, замучаных на паншчыне, стварылі такога парыя» 3.
■ У 30—40х гадах надзвычай плённай была дзейнасць збіральніка беларускіх народных песень Яна Чачота, аднаго з удзельнікаў польскага прагрэсіўнага руху на Беларусі, члена нелегальных студэнцкіх таварыстваў «філарэтаў» і «філаматаў».
1 I. Szydtowski. Obrzgdy weselne ludu wiejskiego w gubernii Miiiskiej, w powiecie Borysowskim, w parafii Hajenskiej, obserwowane w latach 1800, 1szym i 2gim z niektoremi pioseiikami i ich zwyczajn? not?. «Tygodnik Wilenski», 1819, t. VII, стар. 1—18, 81—104.
2 Zabytki mitologii slawianskiej w zwyczajach wiejskiego ludu na Biatej Rusi dochowane (gub. Mohilewska). «Dziennik Wilenski», 1817, t. VI, стар. 396—408.
3 A. Й. Герцен. ІІзбранные фнлософскне пронзведення. Госполнтнздат, 1946, стар. 238.
45
Ян Чачот (1797—1847) нарадзіўся ў в. Рэпіхара Навагрудскага павета. Зямляк і блізкі сябра Адама Міцкевіча, Чачот разам з ім вучыўся ў дамініканскіх школах Навагрудка, а потым у Віленскім універсітэце. У Вільні ён быў адным з заснавальнікаў рэвалюцыйнаасветніцкага таварыства філарэтаў. За актыўны ўдзел у гэтым таварыстве Чачот быў арыштаваны і ў канцы 1823 г. высланы ў г. Уфу Арэнбургскай губерні, дзе прабыў да 1831 г. Пасля гэтага ён доўгі час працаваў ва ўпраўленні інжынераў Бярэзінскага канала ў г. Лепелі. У Навагрудак паэт вярнуўся ў 1841 г. Пазней атрымаў у Шчорсах пасаду бібліятэкара ў Адама Храптовіча.
Як і Адам Міцкевіч, Ян Чачот добра ведаў жыццё, мову і культуру беларускага селяніна, уважліва адносіўся да яго вуснапаэтычнай творчасці. Ён прысвяціў сябе збіранню і захаванню беларускіх народных песень. Усяго ім запісана каля 1000 беларускіх народных песень, якія ў 1837—1846 гг. былі надрукаваны ў шасці фальклорных зборніках. Чатыры зборнікі змяшчаюць пераклады беларускіх песень на польскую мову ', а таксама перайманні беларускіх песень на польскай мове, складзеныя самім Чачотам. На беларускай мове песні друкуюцца ў двух яго зборніках 2.
Найбольшую каштоўнасць для этнографа прадстаўляе зборнік, які быў апублікаваны ў 1846 г. Да яго Ян Чачот дае вялікую прадмову, у якой ёсць арыгінальныя разважанні аб беларускай мове і цікавыя назіранні за жыццём народа. Аўтар выказвае свае сімпатыі і любоў да простага народа, спачувае яго цяжкай нядолі. У зборніку надрукавана 100 беларускіх песень, 40 беларускіх прыказак, 130 прымавак і іншых выразаў на беларускай мове. Да песень прыкладаецца беларускі слоўнік (200 слоў) з тлумачэннем іх на польскай мове.
У адрозненне ад іншых польскіх даследчыкаў Беларусі Ян Чачот выдзяляе мову беларускага народа ў са
1 Piosenki wiesniacze znacl Niemna. Wilno, 1837; Piosenki wiesniacze znad Niemna i Dzwiny. Wilno, 1839. Piosenki wiesniacze znad Niemna, Dniepra i Dniestra. Wilno, 1845.
2 Piosenki wiesniacze znad Niemna i Dzwiny, z dol^czeniem pierwotwornych w mowie slawianokrewickiej [bialoruskiej], Wilno, 1844; Piosenki wiesniacze znad Niemna i Dzwiny, niektore przysiowia i idiatyzmy w mowie slawianokrewickiej z postrzezeniami nad nia uczynionemi. Wilno, 1846.
46
мастойную, называючы яе «то славянакрывіцкай мовай», то «крывіцкім дыялектам». Ен адзначае, што на гэтай мове «некалі пісаліся ў нас урадавыя дакументы» і «размаўлялі паны і эканомы з сялянамі» '. Чачот заклікае «ўзяцца за складанне граматыкі і слоўніка крывіцкага дыялекту» 2. Ен спадзяецца, што грунтоўнае даследаванне беларускай мовы зробяць не вучоныя аўтарытэты, а просты «здольны селянін, які з дапамогай навукі ўздымецца да больш глыбокага вывучэння дасканала вядомай яму мовы» 3.
Далей Чачот разгортвае перад даследчыкам быту беларусаў цэлую праграму. Ен заклікае апісваць хатні быт, запісваць абрады, паданні, вуснапаэтычныя творы, асабліва казкі4.
Зборнікі Чачота маюць не толькі чыста фалькларыстычнае значэнне, яны адыгралі значную ролю ў абуджэнні цікавасці да вывучэння быту беларускага народа і таму заваявалі шырокую папулярнасць, асабліва сярод беларускіх этнографаў. Перадрукі з іх рабілі Кіркор, Карэва, Шпілеўскі, Дзмітрыеў, Крачкоўскі, Шэйн і інш.
На такіх жа грамадскапалітычных і навуковых пазіцыях, як і Ян Чачот, стаяў дцугі даследчык быту і культуры беларусаў—Рамуальд Зянькевіч.
Рамуальд Зянькевіч па прафесіі быў настаўнікам і ўсё жыццё правёў у Беларусі. Пад старасць ён аслеп і знайшоў сабе прытулак у доме князёў Друцкіх— Любецкіх на Піншчыне.
Першы яго збор беларускіх песень у перакладзе на польскую мову быў надрукаваны ў Віленскім часопісе «Athenaeum»5. У 1851 г. у Коўне Зянькевіч выдае вялікі зборнік, у якім змешчана 219 беларускіх песень, надрукаваных адначасова на беларускай мове і ў перакладзе на польскую. У паасобных раздзелах песень збіральнік дае апісанне абрадаў (вясельных, калядных, купальскіх, жніўных і інш.), вераванняў, гульняў і працоўных працэсаў. Найбольш падрабязна разглядаецца абрад вяселля.
1 Piosenki wiesniacze..., Wilno, 1846, стар. V.
2 Там жа, стар. ХХХІХХХІІ.
3 Там жа, стар. V.
4 Там жа, стар. ХХХІХХХІІ,
5 Piesni ludu zebrane w Pinszczyznie i przelozone przez Romualda Zienkiewicza. «Athenaeum», t. IV. zeszyt IV, Wilno, 1847, стар. 146186.
47
У прадмове да зборніка Зянькевіч з душэўнай цеплынёй піша аб вясковай песні, «чысты голас якой ідзе з глыбіні сэрца» 1 і ў якой ярка адбіваецца «ўвесь разумовы і маральны быт народа, яго патрэбы» .
Каментарыі, якія былі прыкладзены да песень, Зянькевіч у далейшым расшырыў і надрукаваў у 1852— 1853 гг. у выглядзе вялікага артыкула аб урочышчах і звычаях пінчукоў3. Гэта праца вельмі цікавая для вывучэння быту і культуры беларускага сялянства таго часу. Аўтар выступае супраць сцвярджэння некаторых гісторыкаў аб тым, што быццам бы на тэрыторыі Піншчыны ў VI ст. да н. э. жылі будзіны і што нібыта цяперашнія жыхары паявіліся тут параўнальна нядаўна. Апісаныя ім звычаі, вераванні, прыведзеныя назвы ўрочышчаў сведчаць, на яго думку, аб тым, што тэрыторыя Піншчыны заселена славянамі ў больш старажытныя часы.
Найбольш багаты этнаграфічнымі звесткамі раздзел артыкула, у якім даюцца апісанні звычаяў, абрадаў і вераванняў беларускіх сялян Піншчыны. Тут Зянькевіч у асноўным правільна апісвае быт беларускага селяніна, яго цяжкую долю. Так, пры апісанні дажынак даецца наступная замалёўка выхаду на жніво: «Сялянкі бяруцца за сярпы і пакідаюць хаты. Тая з сярпом узяла ў кош маленькае дзіця, якое плача, тая зачыніла дзверы сваёй хаты знутры драўлянай засаўкай, пакінула ў ёй дробных дзяцей і сама вылазіць праз акно святліцы, a другая, менш прадбачлівая, кідае сваю хату з немаўлятамі адчыненай»4.