• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    1 Зазначым, што гэты народны звычаіі/7'п^'меп!’гык+і хўЛЛ<і вы\ ^ карыстоўвалі для ўзмацнення эксплуатацы|(«рлда1Г
    2. В. К. Бандарчык
    казваўся пратэст супраць эксплуататарскага ладу. Вынікам такіх бунтарскіх сходаў былі паўстанні супраць памешчыкаў і ўлад, самавольныя парубкі, пакосы, захопы памешчыцкай зямлі, адмаўленне ад выплаты падаткаў, сабатаж і забастоўкі батракоў.
    Асабліва шырокі размах набылі сялянскія выступленні ў 1863 г. у сувязі з нацыянальнавызваленчым рухам у Польшчы. У паўстанні 1863 г. сустрэліся і цесна перапляліся такія магутныя рэвалюцыйныя патокі, як барацьба польскага народа за незалежнасць, антыпрыгонніцкі рух і ўзрастаючае супраціўленне беларускага і літоўскага народаў супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту'. Рэвалюцыйнадэмакратычную плынь паўстання ўзначальвалі Кастусь Каліноўскі, Зыгмунт Серакоўскі, Яраслаў Дамброўскі, Андрэй Патэбня, Антанас Мацкевіч і інш. Кіраўніком беларускай групы рэвалюцыйных дэмакратаў быў Кастусь Каліноўскі, рэвалюцыйнадэмакратычныя ідэі якога сфарміраваліся пад непасрэдным уплывам Чарнышэўскага, Дабралюбава і Герцана.
    Перакананы прыхільнік сялянскага паўстання Каліноўскі са сваёй групай разгарнуў шырокую прапаганду рэвалюцыйнага шляху пераўтварэння існуючых парадкаў у вёсцы. Побач з распаўсюджаннем нелегальнай літаратуры («Колокол», «Рух», «Велнкорус», «К русскнм войскам в Польше» і інш.) рэвалюцыйная група Каліноўскага стварыла і свае органы друку: газеты «Знамя свободы» і «Мужыцкая праўда». Першая выдавалася на польскай, другая на беларускай мовах.
    «Мужыцкая праўда», якую рэдагаваў К Каліноўскі, выкрывала памешчыцкі лад як ворага народа, грабежніцкі сэнс рэформы 1861 г. і заклікала сялян да паўстання.
    Рэвалюцыйным дэмакратам не ўдалося ўзняць сялян на паўстанне, аднак дзейнасць іх у Беларусі мела вялікае значэнне. Сярод народа ўпершыню шырока распаўсюджваліся рэвалюцыйнадэмакратычныя ідэі, умацоўваліся інтэрнацыянальныя сувязі паміж рускім, польскім, літоўскім і беларускім народамі. Нарэшце царызм вымушан быў пайсці на сур’ёзныя ўступкі ў правядзенні рэформы 1861 г. у заходніх губернях.
    1	Нсторня БССР, т. I. Мннск, 1961, стар. 353.
    18
    Жорсткая расправа з удзельнікамі паўстання 1863 г. не спыніла сялянскі рух у Беларусі. Барацьба супраць грабежніцкіх умоў рэформы, супраць памешчыцкага землеўладання і прыгнёту зноў стала нарастаць з другой палавіны 60х гадоў.
    У 70х гадах у Беларусі ствараюцца арганізацыі народніцкага руху. У Мінску, Магілёве, Гродна і іншых гарадах Беларусі існавалі даволі буйныя народніцкія арганізацыі, членамі якіх з’яўляліся і некаторыя беларускія этнографы. Так, актыўным членам мінскай арганізацыі быў вядомы беларускі этнограф і публіцыст А. Я. Багдановіч — бацька беларускага паэта Максіма Багдановіча.
    Побач з сялянскім і народніцкім рухам у другой палавіне XIX ст. у Беларусі разгортваўся і рабочы рух, які спачатку насіў стыхійны характар. Са стварэннем у канцы 90х гадоў арганізацый РСДРП рабочы рух набывае арганізаванасць і мэтанакіраванасць.
    Гістарычныя і сацыяльнаэканамічныя ўмовы Беларусі наклалі адбітак на развіццё яе культуры і вызначылі своеасаблівы характар развіцця грамадскапалітычных адносін.
    Важнай асаблівасцю культурнага развіцця Беларусі было тое, што ва ўмовах многавяковага жорсткага панскакаталіцкага прыгнёту значная частка беларускай інтэлігенцыі і дваранства прыняла польскую культуру, мову і веру. Таму пасля ўз’яднання Беларусі з Расіяй кадры беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі фарміраваліся вельмі марудна. Пазней гэтаму перашкаджала і нацыянальная палітыка царызму ў адносінах да Беларусі.
    Аднак. нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльнаэканамічныя ўмовы, уздым культурнага жыцця беларускага народа, рост яго нацыянальнай і класавай свядомасці праяўляліся ў развіцці мастацкай літаратуры на роднай мове, ва ўзмацненні антыпрыгонніцкіх настрояў у вуснапаэтычнай народнай творчасці, у паяўленні і кансалідацыі прагрэсіўных і дэмакратычных сіл нацыянальнай інтэлігенцыі і ва ўмацаванні сувязей гэтых сіл з перадавой грамадскасцю Расіі і Польшчы.
    Прагрэсіўны і дэмакратычны напрамкі ў беларускай культуры перыяду крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы ўзначальваліся прадстаўнікамі перадавой рускай,
    19
    беларускай і польскай інтэлігенцыі — П. Багрымам, Ф. Савічам, А. Міцкевічам, У. Сыракомляй (Л. Кандратовічам), Я. Чачотам і інш.
    Аб ажыўленні культурнага жыцця ў Беларусі гэтага перыяду сведчыла і тое, што паявіліся мясцовыя дзеячы, якія прысвяцілі сваё жыццё вывучэнню гісторыі, быту і вуснапаэтычнай творчасці беларускага народа (I. I. Грыгаровіч, П. М. Шпілеўскі, I. I. Насовіч, A. К Кіркор і інш.).
    Да 30—40х гадоў XIX ст. этнаграфічныя даследаванні Беларусі праводзіліся галоўным чынам рускімі і польскімі вучонымі. На арэну этнаграфічнага вывучэння свайго народа ўласна беларускія сілы самастойна выходзяць у 50—60я гады XIX ст. (да гэтага часу мясцовыя прадстаўнікі выступалі пераважна як карэспандэнты, за выключэннем I. I. Грыгаровіча, П. М. Шпілеўскага, I. I. Насовіча і інш.). Трэба адзначыць, што асноўныя этнаграфічныя працы гэтага часу былі напісаны на аснове матэрыялаў, сабраных беларускімі аматарамі этнаграфіі. Многія ж польскія дзеячы на Беларусі па сутнасці працавалі на ніве беларускай культуры. Гэта— прадстаўнікі апалячаных беларусаў, пераважна дробнай шляхты, або карэнныя палякі, якія з дзіцячых год былі знаёмы з бытам і культурай беларускага народа і прыхільна ставіліся да яго. Такія аматары беларускай этнаграфіі, як Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот, Рамуальд Зянькевіч і інш., у аднолькавай ступені могуць лічыцца як польскімі, так і беларускімі дзеячамі.
    У другой палавіне XIX ст. культурнае развіццё Беларусі ўзнімаецца на новы ўзровень. Беларускі народ стварыў багатую самабытную культуру, блізкую да культуры братніх рускага і ўкраінскага народаў. Багацейшым скарбам духоўнай культуры беларусаў з’яўляецца яго вуснапаэтычная творчасць, у якой адлюстраваліся мнагаграннае жыццё народа, яго барацьба супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, думы і надзеі простага чалавека. Багатая вуснап'аэтычная творчасць беларусаў у далейшым стала адной з асноў развіцця мастацкай літаратуры.
    На працягу многавяковай гісторыі беларускі народ стварыў сваю багатую народную музыку, выяўленчае і прыкладное мастацтва, народнае тэатральнае мастацтва. Цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт не змог
    20
    заглушыць імкненне народа да прыгожага, яго высокія эстэтычныя запатрабаванні. Народнае мастацтва залажыла фундамент для фарміравання беларускага прафесіянальнага мастацтва.
    У XIX ст. з асяроддзя беларускага народа выйшлі аўтары багатай ананімнай літаратуры, таленавітыя асветнікі (Паўлюк Багрым і інш.), паэтыдэмакраты (Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Адам Гурыновіч і інш.), дваранскаліберальны пісьменнік і драматург В. ДунінМарцінкевіч, рэвалюцыйны дэмакрат Кастусь Каліноўскі, мастакіжывапісцы I. К. Дабравольскі, М. А. Астраганаў, Д. М. Полазаў, С. К. Заранка, I. Т. Хруцкі, гісторыкі, этнографы і фалькларысты I. I. Грыгаровіч, I. I. Насовіч, П. М. Шпілеўскі, П. В. Шэйн, Е. Р. Раманаў, М. Я. Нікіфароўскі, А. Я Багдановіч, М. В. ДоўнарЗапольскі і многія іншыя.
    Беларуская нацыянальная культура па свайму характару не была аднароднай. У нацыянальным культурным руху Беларусі эпохі капіталізму дакладна вызначаліся дзве плыні — дваранскабуржуазная і рэвалюцыйнадэмакратычная.
    Да буржуазнадваранскай плыні ў 50—60я гады прымыкалі і прагрэсіўныя дзеячы. Віднейшым прадстаўніком іх быў В. ДунінМарцінкевіч, вакол якога групаваліся аматары вывучэння беларускай мовы, быту, фальклору і мастацтва. У далейшым буржуазнадваранская плынь набыла рэакцыйны характар. Прадстаўнікі яе А. Пшчолка і А. Ельскі ў 90х гадах прапагандавалі аджыўшыя рэакцыйныя і містычныя рысы ў быце парода і апраўдвалі панскабуржуазны прыгнёт народа.
    Рэвалюцыйнадэмакратычная плынь у грамадскапалітычным і культурным жыцці Беларусі 60—90х гадоў узначальвалася К Каліноўскім, Ф. Багушэвічам, Я. Лучынай, А. Гурыновічам і інш.
    Барацьбу двух напрамкаў грамадскапалітычнага руху 60х гадоў Ленін ахарактарызаваў як барацьбу прадстаўнікоў дзвюх гістарычных тэндэнцый, дзвюх гістарычных сіл за новую Расію.
    Капіталістычныя пераўтварэнні, бурныя рэвалюцыйныя падзеі, якія падрывалі ўстоі існаваўшага ў краіне ладу, нарэшце, уздым культурнага жыцця — усё гэта павялічвала цікавасць розных колаў грамадскасці да простага народа, які ўсё больш рашуча праяўляў сваю
    21
    сілу і волю і выступаў як тварэц гісторыі, пераўтваральнік грамадства. Аб народзе ў розных колах грамадства гаварылі парознаму. Прадстаўнікі перадавой грамадскапалітычнай думкі і грамадскага руху краіны адносіліся да яго з глыбокай павагай, станавіліся на бок простага народа і нярэдка ў імя яго ахвяравалі сваім жыццём. Іншыя глядзелі на народ са страхам і нянавісцю, бачылі ў ім толькі грубую разбураючую сілу. Аднак і яны імкнуліся «зразумець» народ, выдавалі сябе за абаронцаў яго інтарэсаў, прыкрываліся маскай клопату аб народзе і нават імя народа выстаўлялі ў пацвярджэнне сваіх грамадскапалітычных ідэй. Гэта былі прадстаўнікі рэакцыйнай плыні, ідэолагі самадзяржаўя і памешчыкаўпрыгоннікаў. Да ліку такіх «абаронцаў» інтарэсаў народа належалі, напрыклад, прадстаўнікі афіцыйнай народнасці і рэакцыйнае крыло славянафілаў, а пазней ідэолагі буржуазіі — прадстаўнікі рознага роду рэакцыйных школ у навуцы. Адсюль зразумела, чаму этнаграфія выкарыстоўвалася рознымі грамадскапалітычнымі коламі як адзін са сродкаў палітычнай і класавай барацьбы.
    Зварот розных прадстаўнікоў грамадства да этнаграфіі аб’ектыўна садзейнічаў вывучэнню быту і культуры народа, накапленню фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў і такім чынам дапамагаў развіццю этнаграфіі як навукі.
    АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ЭТНАГРАФП У ПЕРШАЙ ПАЛАВІНЕ XIX ст.
    АД АГУЛЬНЫХ ВЫТОКАУ
    Барацьба грамадскапалітычных і навуковых плыняў у перыяд абвастрэння крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы ў Расіі (30—50я гады) канцэнтравалася галоўным чынам вакол сялянскага пытання. «Нельга забываць, што ў той час, калі пісалі асвбтнікі XVIII века..., калі пісалі нашы асветнікі ад 40х да 60х гадоў, усе грамадскія пытанні зводзіліся да^барацьбы з прыгонным правам і яго рэшткамі» ], — пісаў У. I. Ленін. Гэта барацьба станавілася тым вастрэй, чым актыўней разгортваўся вызваленчы рух сярод саміх сялян, інтарэсы і настроі якіх адлюстравала перадавая руская думка. У. I. Ленін, у прыватнасці, адзначаў, што настрой правадыра рэвалюцыйных дэмакратаў В. Р. Бялінскага залежаў «ад настрою прыгонных сялян» 2.