Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Аўтары «Быту беларускіх сялян» часта падкрэсліваюць класавую і маёмасную дыферэнцыяцыю беларускай вёскі напярэдадні адмены прыгоннага права. Гэта наглядаецца пры апісанні вытворчага быту, адзення, ежы селяніна, сямейных абрадаў і г. д. Так, пры апісанні вяселля аўтар адзначае, што «поўнае вяселле з усімі абрадамі бывае толькі ў заможных сялян; вяселлі сялян сярэдняга дастатку і бедных. адрозніваюцца ад апісанага тым, што ў нявесты і жаніха не бывае вечарынак і нявеста пасля шлюбу прама з царквы, не заязджаючы да сваіх бацькоў, едзе разам з мужам да яго ў дом. Прытым у бедных к вяселлю не вараць піва: яго замяняе звычайны квас» 2.
У трэцім выпуску «Этнаграфічнага зборніка» матэрыялы з Беларусі займаюць асноўнае месца. Тут змешчаны дзве вялікія працы — «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» А. Кіркора 3 і «Заметкі аб заход
1 Этнографнческнй сборннк, вып. II, стар. 250, 251.
2 Там жа, стар. 190.
3 Там жа, вып. III. СПб., 1858, стар. 115—276.
3. В. К. Бандарчык
33
няй частцы Гродзенскай губерні» I Апошняя праца, па сведчанню Я. Ф. Карскага, належыць пяру Куклінскага 2.
У артыкуле Куклінскага этнаграфічнага матэрыялу па сутнасці няма. Артыкул складаецца з дзвюх частак: 1) Гістарычныя заметкі па Гродзенскай губерні да пачатку XIV ст.; 2) Быт сучасны (з боку мовы). Аўтар прыводзіць некалькі фальклорных твораў (тры паданні і 27 песень) і робіць заўвагі аб асаблівасцях мовы Гродзеншчыны.
Большую цікавасць мае праца А. Кіркора, хоць па багаццю матэрыялаў яна некалькі ўступае аналагічнай працы, змешчанай у другім выпуску «Этнаграфічнага зборніка». Праца Кіркора, як і праца «Быт беларускіх сялян», паявілася ў адказ на праграму Рускага геаграфічнага таварыства. Яна была напісана на даволі высокім прафесіянальным узроўні.
АдамГаноры К а р л а в і ч Кіркор (1819— 1886) нарадзіўся ў м. Слівін (паблізу ад г. Мсціслава) Магілёўскай губерні ў сям’і дробнага землеўласніка, ці аднадворца. Пасля заканчэння Магілёўскай гімназіі і Віленскага дваранскага інстытута ён працаваў у Вільні сакратаром губернскага статыстычнага камітэта, удзельнічаў у гуртку, у які побач з лібераламі (браты Тышкевічы, Нарбут і інш.) уваходзілі і прадстаўнікі перадавой грамадскапалітычнай думкі таго часу (Сыракомля).
Кіркор рана пачаў займацца археалагічнымі, гістарычнымі і этнаграфічнымі даследаваннямі. Яго матэрыялы публікаваліся ў выданнях статыстычнага камітэта. 3 1843 г. Кіркор быў рэдактарам часопіса «Radegest», а потым «Pamgtnik umyslowe»; з 1850 па 1854г. ён рэдагаваў «Памятную кннжку Внленской губерннн», пасля чаго выдаваў часопіс «Тека Wilenska» (1857—1858), выпусціў два тамы «Внленского сборннка». 3 1860 па 1866 г. рэдагаваў газету «Внленскпй вестннк», пасля закрыцця апошняй Кіркор пераехаў у Пецярбург, дзе стаў рэдактарам газеты «Новое время» (1867—1871).
У пачатку 70х гадоў Кіркор вымушан быў пакінуць
1 Этнографнческнй сборннк, вып. III, стар. 47—114.
2 Гл.: Е. Ф. К а р с к н й. Белорусы, т. I. Внльна, 1904, стар. 228.
34
Л. К Кіркор
Пецярбург у сувязі з праследаваннямі царскіх улад. Ен пераязджае ў Кракаў
1 У Кракаве ў Аддзеле рукапісаў Ягелонскай бібліятэкі захоўваецца архіў навуковых прац А. Кіркора. Побач з чарнавымі рукапісамі яго апублікаваных прац тут знаходзяцца наступныя яго неапублікаваныя рукапісы па беларускай этнаграфіі: Скокі простага мужычка (прыпеўкі да танцаў); Падарожныя запіскі; Беларускі слоўнік і песні з дадаткам апісанняў абрадаў куцці, каляд, гульняў і танцаў беларусаў. Акрамя рукапісаў Кіркора, у яго архіве знаходзяцца рукапіс Адама Кастравіцкага «Апісанне Вілейскага павета Віленскай губерні», ч. 2, рукапіс невядомага аўтара «Вясельны абрад у Лідскім павеце», а таксама перапіска Кіркора з рознымі асобамі і навуковымі ўстановамі (сігнатура № 4496—4498, 5007, 5099).
35
Кіркор з’яўляецца аўтарам вялікай колькасці гістарычных, археалагічных і некалькіх этнаграфічных прац.
Акрамя працы «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню», пазней, у 70—80х гадах, па матэрыялах, якія былі сабраны яшчэ ў 40—50х гадах, Кіркор надрукаваў рад прац па этнаграфіі Беларусі. Найбольш каштоўныя з іх увайшлі ў III том «Жнвоппсной Росснн»
Праца Кіркора «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» складаецца з уводзін, шасці раздзелаў, адпаведных раздзелам праграмы РГТ (I. Знешнасць. II. MoBa. III. Хатні быт. IV. Асаблівасці грамадскага быту. V. Разумовыя і маральныя якасці. VI. Народныя паданні і помнікі). Да працы прыкладзены слоўнік «беларускакрывіцкай гаворкі» і тэксты фальклорных твораў. Напісана яна з ліберальных пазіцый, але з вялікай любоўю да простага народа. Яна па сутнасці носіць характар агляду. Тут амаль няма этнаграфічных апісанняў канкрэтных населеных пунктаў. У агульных рысах дадзена і апісанне матэрыяльнай культуры насельніцтва Віленскай губерні (жылля, адзення, ежы). Пры гэтым вельмі мала або зусім нічога не гаворыцца аб спецыфічных асаблівасцях у быце і культуры розных частак губерні, розных этнаграфічных груп. Сваё апісанне Кіркор у аднолькавай меры прысвячае беларусам і літоўцам, хоць ва ўводзінах і адзначае, што, нягледзячы на векавую блізкасць, «літоўцы і беларусы ў многім адрозніваюцца паміж сабою» 2. Больш удалым з’яўляецца апісанне паасобных элементаў духоўнага жыцця беларусаў, асабліва сямейных абрадаў (вяселля, пахавання, хрэсьбін), некаторых каляндарных абрадаў і вераванняў (купальскіх, калядных і інш.), а таксама гульняў і танцаў з прывядзеннем адпаведных песень.
У агульнай характарыстыцы народа, яго сацыяльнага становішча, маральных і разумовых якасцей Кіркор робіць значны крок наперад у параўнанні са сваімі папярэднікамі. Ен рашуча выступае супраць рэакцыйных тэндэнцый таго часу — паказваць беларусаў і літоўцаў людзьмі, якія пазбаўлены ўсялякіх дадатных разумовых і маральных якасцей. Кіркор падкрэслівае, што беларусы і літоўцы ніколькі не горш за іншых суседніх
1 Жнвопнсная Россня, т. III. СПб., М., 1882.
2 Этнографнческнй сборннк, вып. III, стар. 119.
36
народаў, хоць ім прыйшлося выцерпець больш цяжкі нацыянальны і сацыяльны прыгнёт: «Іншы раз незнарок выказаная селянінам думка даказвае глыбокую вопытнасць і веданне жыцця; другі раз трапна выкарыстаная прыказка ці прымаўка міжвольна прыводзіць у здзіўленне. Адкуль, здаецца, у гэтым грубым, бедным самаахвярніку столькі простага розуму і спрыту» ’.
Аўтар паказвае вельмі цяжкае становішча селяніна. «Бедныя працаўнікі, якія крывавым потам здабываюць сабе дзённы пражытак, са здзіўляючай энергіяй і мужнасцю пераносяць свой цяжкі лёс, ахвяруючы ўсімі сваімі сіламі з самага малога ўзросту...»2 Яшчэ з большым смуткам апісвае ён смерць селяніна: «Жаласна і ўрачыста канчына беднага працаўніка, які ўвесь век правёў у цяжкай працы, а на схіле дзён, калі адрахлелыя сілы не далі яму магчымасці працаваць, нярэдка пазбаўлены першых жыццёвых патрэб. Бедны! Ен памірае з засмучаным усведамленнем, што апошнія дні яго былі ў цяжар для сям’і...»3
Нават за тое, што селянін калінікалі вымушан глушыць сваё гора ў гарэлцы, Кіркор абвінавачвае сацыяльны строй. Але выхад з цяжкага становішча ён бачыць у клопатах «добрых» паноў аб дабрабыце сваіх сялян і нават імкнецца даказаць, што такія паны ўжо нібыта «звярнулі асаблівую ўвагу на выгады жыцця сваіх сялян, пабудавалі цэлыя вёскі, і ў іх печы ўсюды з комінамі»4. Тут адчуваецца класавая абмежаванасць аўтара.
У цэлым праца Кіркора дае правільнае ўяўленне аб жыцці беларусаў Віленскай губерні, хоць фактычны матэрыял тут вельмі абмежаваны. Этнаграфічныя апісанні амаль не могуць быць выкарыстаны сучаснымі даследчыкамі быту беларусаў, паколькі адсутнічае дакладная пашпартызацыя матэрыялаў. Што ж датычыць слоўніка, песень, прыказак і прымавак, то яны ў большасці сваёй, як слушна заўважае Я. Ф. Карскі5, перадрукаваны са зборнікаў песень Я. Чачота і з працы Я. Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета». Пры гэтым Кіркор не
1 Этнографнческпй сборннк, вып. III. стар. 177, 178.
2 Там жа, стар. 134.
3 Там жа, стар. 150.
4 Там жа, стар. 135.
5 Е. Ф. К а р с к н й. Белорусы, т. I. Варшава, 1903, стар. 228—230.
37
толькі не спасылаўся на крыніцы, але і механічна перанёс фальклорны матэрыял з Мінскай губерні ў Віленскую.
Некалькі дзесяткаў рукапісаў, атрыманых РГТ у адказ на праграму, засталіся неапублікаванымі *. Многія з іх прадстаўляюць вялікую цікавасць як матэрыял для характарыстыкі быту беларусаў розных мясцовасцей. Так, па Віцебскай губерні, акрамя рукапісаў, выкарыстаных для працы «Быт беларускіх сялян», былі атрыманы апісанні Г. Каладніцкага «Этнаграфічныя звесткі аб жыхарах Лепельскага павета с. Вяжышча»2, П. П. Пароменскага «Этнаграфічныя звесткі аб жыхарах г. Суража і яго павета»3, апісанне I. Іваноўскага «Этнаграфічныя звесткі аб жыхарах маёнтка Сволна Дрысенскага павета Віцебскай губерні» 4 і інш.
3 рукапісаў, дасланых з Гродзенскай губерні, заслугоўваюць увагі адказы К Брэна «Мясцовае этнаграфічнае апісанне Бельскага павета»5, I. Кадлубоўскага «Бездзежскі прыход Кобрынскага павета»6 і С. Пашкевіча «Холмскі прыход Кобрынскага павета» 7. Па Віленскай губерні цікавыя звесткі ёсць у рукапісах з Ашмянскага павета 8.
Ва ўсіх рукапісах даюцца апісанні жылля, гаспадарчых пабудоў, адзення, ежы, прылад працы і інш.
Акрамя этнаграфічных прац, якія паявіліся ў адказ на праграму Рускага геаграфічнага таварыства напярэдадні адмены прыгоннага права, было апублікавана некалькі бытавых апісанняў беларускіх этнографаўаматараў. Асаблівай увагі заслугоўваюць артыкулы П. М. Шпілеўскага, якія былі надрукаваны ў часопісах «Журнал Мнннстерства народного просвешенмя», «Москвнтяннн», «Пантеон», «Современннк» і інш.
Павел Міхайлавіч Шпілеўскі (Драў
1 Кароткае аіпісанне гэтых рукапісаў зроблена Д. К. Зяленіным у працы «Апісанне рукапісаў вучонага архіва Рускага геаграфічнага таварыства» (вып. I—II, Птр., 1914—1915).
2 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, разр. 5, воп. 1, № 4, 5.
3 Там жа, № 6.
4 Там жа, № 3.
5 Там жа, разр. 2., воп 1, № 4.
6 Там жа, № 6.
7 Там жа, № 7.
8 Там жа, разр. 4, воп. 1, № 6, 7.
38
лянскі, 1827—1861) нарадзіўся ў Слуцкім павеце Мінскай губерні. Біяграфічныя звесткі аб ім амаль адсутнічаюць. Відаць, Шпілеўскі працаваў у нейкай навуковай установе, па заданню якой падарожнічаў па Беларусі і збіраў фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы.