Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Погляды Надзеждзіна і Кавеліна і асабліва іх этнаграфічныя праграмы адыгралі значную ролю ў развіцці этнаграфічнай навукі. Адпак пазней у этнаграфіі паявілася іншая плынь —так званая міфалагічная школа, прадстаўнікі якой адсунулі патрабаванні Надзеждзіна — Кавеліна на апошні план, прапагандуючы свае рэакцыйныя і кансерватыўныя ідэі ў вывучэнні быту і культуры народа.
Заснавальнікамі міфалагічнай школы ў Расіі былі Ф. I. Буслаеў (1818—1897) і A. М. Афанасьеў (1826— 1871). З’яўляючыся ў палітычных адносінах кансерватарамі, міфолагі сваімі даследаваннямі перашкаджалі развіццю перадавой грамадскапалітычнай думкі. Яны прапаведавалі містыцызм, ідэалізавалі старасветчыну, затушоўвалі сацыяльную барацьбу, ігнаравалі прагрэсіўныя і дэмакратычныя рысы ў быце і вуснапаэтычнай творчасці народа, адрывалі навуку ад патрэб жыцця.
Ужо ў 50я гады рэвалюцыйныя дэмакраты М. А. Дабралюбаў і М. Г. Чарнышэўскі выступілі з рашучай крытыкай асноў міфалагічнай школы. Так, у артыкуле «Заметкі і дапаўненні да зборніка рускіх прыказак
1 Н. Н. Н а д е ж д н н. Об этнографнческом нзученнн народностн русской. Запнскп Русского географнческого обіцества, кн 2 СПб., 1847, стар. 63—67. ' '
2 А. Ы. П ы п іі н. Нсторня русской этнографнн, т. I, стар. 267.
28
п. Буслаева», крытыкуючы памылковыя тлумачэнні Буслаевым рускіх прыказак, сэнс якіх апошні бачыў у старажытнай міфалогіі, Дабралюбаў пісаў: «Ці можна даказаць, што прыказка «Обреченная скотнна — не жнвотнна» адносіцца да старажытных, язычаскіх ахвярапрынашэнняў? Хіба без гэтага не магла ўтварыцца такая прыказка? Прытым у іншых мясцовасцях гавораць: лечаная ці нават легчаная скацінка... Тут ужо ніякага намёку нельга адшукаць на язычаскі перыяд. Пры невялікай нацяжцы, зразумела, можна з прыказак вывесці вельмі многае...» 1
У рэцэнзіі на зборнік казак Афанасьева Дабралюбаў дае аўтару надзвычай каштоўную параду — фальклорнаэтнаграфічныя зборнікі павінны складацца з улікам існуючых абставін народнага жыцця. Ён, у прыватнасці, пісаў: «Нам ніхто са збіральнікаў народнага быту не растлумачыў, у якіх адносінах знаходзіцца народ да расказваемых ім казак і паданняў. Ці вераць, напрыклад, у народзе ў тую разумнасць адносін паміж звярамі, якая выказваецца ў многіх казках»2.
М. А. Дабралюбаў і М. Г. Чарнышэўскі адзначалі і карыснае ў дзейнасці міфолагаў, напрыклад збіранне і выданне фальклорнабытавых матэрыялаў, але адначасова высоўвалі новыя патрабаванні да этнаграфіі. Для рэвалюцыйных дэмакратаў яна была сродкам пазнання народа, яго быту, матэрыялам для характарыстыкі сапраўднага становішча працоўных мас.
Рэвалюцыйныя дэмакраты зрабілі пэўны ўплыў і на развіццё беларускай этнаграфіі. На старонках «Современннка» і «Отечественных запнсок» друкаваліся артыкулы беларускага этнографа П. М. Шпілеўскага, рэцэнзіі і водгукі на паасобныя фальклорнаэтнаграфічныя працы па Беларусі. Жывую цікавасць да этнаграфіі Беларусі праяўляў М. Г. Чарнышэўскі. У сваіх водгуках на працы Шпілеўскага ён з вялікім веданнем народнага быту параўноўвае звычаі, абрады і вераванні рускага і беларускага народаў і вызначае паасобныя асаблівасці ў быце беларусаў.
1 Н. А. Добролюбов. Полн. собр. соч., т. I. ГНХЛ, 1934, стар. 512.
2 Там жа, стар. 432, 433.
29
СТАН ЭТНАГРАФІЧНАГА ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСІ НАПЯРЭДАДНІ АДМЕНЫ ПРЫГОННАГА ПРАВА
Этнаграфічныя працы рускіх і беларускіх даследчыкаў
Першыя звесткі па быту плямёнаў, што насялялі сучасную тэрыторыю Беларусі, мы знаходзім у старажытных летапісах і ў іншых гістарычных помніках перыяду Кіеўскай Русі — калыбелі рускіх, украінцаў і беларусаў. Пры літоўскім і польскім панаванні — у перыяд, да якога адносіцца фарміраванне беларускай народнасці,— этнаграфічныя даныя знайшлі некаторае адлюстраванне ў мясцовых летапісах, шматлікіх інвентарах, запісках замежных і рускіх паслоў, вандроўнікаў і г. д.
Пасля ўз’яднання Беларусі з Расіяй прыкметна ўзрастае цікавасць да этнаграфіі Беларусі як з боку польскіх, так і з боку рускіх грамадскіх колаў. У Беларусь накіроўваецца экспедыцыя I. Ляпёхіна ’. Бытавыя звесткі па Беларусі даюць матэрыялы генеральнага межавання (1786—1800). Найбольш значнымі працамі гэтага часу, у якіх ёсць звесткі па этнаграфіі Беларусі, трэба лічыць «Апісанне Крычаўскага графства», складзенаеў 1786 г. А. Меерам 2, і апісанні намесніцтваў, зробленыя ў канцы XIX ст.3 Аднак па быту народа ў гэтых крыніцах сустракаюцца толькі асобныя звесткі.
1 Вынікі экспедыцыі Ляпёхіна былі апублікаваны пазней: В. П. Тарановнч. Экспедацня академмка 14. 14. Лепехяна в Белоруссню н Лнфляндню в 1773 г. Архнв нсторнн наукн н техннкн, серня I, вьш. V. М.—Л., 1935, стар. 545—568.
2 Надрукавана са скарачэннямі Е. Р. Раманавым у «Могнлевской старнне», вып. III. Могнлев, 1903.
3 Рукапіс адной з такіх прац знойдзен намі ў архіве Вольнага эканамічнага таварыства ў 1963 г.: «йсторнческое н хозяйственное опнсанне Полоцкого наместннчества вообіце н частно городов п уездов оного с прнложеннем генеральных геометрнческнх карт всего наместннчества н прочнх уездных карт особо с городскнмп планамн н гербамн, собранное н в порядок прнведенное трудамн его превосходнтельства г. генералапоручнка бывшего правнтеля сего наместннчества члена Экономнческого обіцества н кавалера Александра Мнхайловнча Луннна, сообшенное от него в дар Вольному экономнческому обшеству 18 декабря 1792 года» (Дзярж. публ. бібліятэка імя СалтыковаІІІчадрына, ф. Вольнага эканамічнага таварыства, 42^, па архіўнаму вопісу № 405).
30
3 пачатку XIX ст. паяўляюцца гісторыкаэтнаграфічныя і спецыяльна этнаграфічныя працы, у якіх пытанні быту беларусаў асвятляюцца больш кваліфікавана (напрыклад, у працах В. Севергіна)
Сістэматычнае і мэтанакіраванае збіранне этнаграфічных матэрыялаў пачынаецца ў Беларусі з заснаваннем Рускага геаграфічнага таварыства. Праграма этнаграфічнага аддзела РГТ, разасланая ў 1847 г. па ўсёй краіне, у тым ліку і ў беларускія губерні, па сутнасці акрэслівала сабою змест важнейшых этнаграфічных прац таго часу і характарызавала стан этнаграфічнай навукі. Яна аб’ядноўвала ўласна этнаграфію, антрапалогію, фалькларыстыку і мовазнаўства. Непасрэдна да быту народа ў гэтай праграме адносіліся трэці, чацвёрты і часткова пяты раздзелы, якія ў асноўным ахоплівалі важнейшыя бакі быту народа.
У хуткім часе пасля рассылкі праграмы ў Таварыства сталі паступаць адказыпаведамленні з месц. У залежнасці ад сацыяльнапалітычных поглядаў, адукацыі і разумення задач этнаграфіі паасобнымі карэспандэнтамі матэрыялы, дасланыя Таварыству, насілі разнастайны характар. Частка гэтых звестак была апублікавана ў першых трох выпусках «Этнаграфічнага зборніка» (1853—1858). У першым выпуску змешчан артыкул прафесара Літоўскай семінарыі I. Юркевіча па этнаграфіі Лідскага павета Віленскай губерні. Разважанні аўтара аб беларускім селяніне носяць суб’ектыўны характар, таму сялянам часта даецца памылковая характарыстыка. Беднасць сялян Юркевіч, напрыклад, тлумачыць не сацыяльным прыгнётам, а дрэннымі прыроднымі ўмовамі мясцовасці, неўрадлівасцю глебы, адсутнасцю прамысловасці і гандлю. У тым, што тут, асабліва вясною, «лютуюць хваробы», ён абвінавачвае саміх сялян. Прычыну хвароб ён бачыць толькі ў дрэнным санітарным стане жылля селяніна 2.
Беларускую мову аўтар характарызуе як мешаніну рускай і польскай, але больш блізкай да рускай.
У цэлым артыкул I. Юркевіча даволі павярхоўны
1 В. С е в е р г н н. Запнскн путешествня по западным провннцням Росспйского государства. СПб., 1803.
2 Гл.: 14. Юркевнч. Острннскнй прнход Внленской губерннн Лндского уезда. Этнографнческнй сборннк, вып. I. СПб., 1853, стар. 286.
31
і сведчыць аб неглыбокім веданні аўтарам жыцця народа, да якога ён адпосіцца да таго ж непрыхільна. Але ў яго паведамленнях ёсць і цікавыя для этнографа звесткі аб хатнім быце, адзенні, грамадскім быце і асабліва абрадах сялян Острынскага прыходу Лідскага павета. Больш за ўсё аддаецца ўвагі апісанню вясельных, хрэсьбінных і пахавальных абрадаў. Некалькі заўваг робіцца аб зажынках, дажынках, гульнях, вераваннях і забабонах сялян. Прыводзяцца тры вясельныя і тры жніўныя песні, 12 загадак і 4 прымаўкі.
У другім выпуску «Этнаграфічнага зборніка» была змешчана вялікая праца па этнаграфіі Віцебскай губерні — «Быт беларускіх сялян». Гэта — звод матэрьіялаў, дасланых з Віцебскай губерні ў 1848—1850 гг. рознымі карэспандэнтамі ў адказ на праграму Геаграфічнага таварыства. Апрацоўка і сістэматызацыя матэрыялаў зроблена К Д. Кавеліным. У аснову працы ўзяты апісанні, прысланыя вольнаадпушчаным селянінам М. Анімеле, мясцовым аматарам этнаграфіі і археалогіі. Гэта праца рэзка адрозніваецца ад папярэдняй як па багаццю, так і па зместу сабранага матэрыялу. Аднак з прычыны таго што па сацыяльнаму становішчу аўтары апісанняў належалі да розных класаў і саслоўяў (памешчыкі, чыноўнікі, свяшчэннікі, настаўнікі, медыкі 1 сяляне), мелі розныя погляды, яны парознаму падыходзілі да справы.
«Быт беларускіх сялян» мае рад супрацьлеглых сцвярджэнняў і супярэчнасцей. Так, памешчык Радзевіч піша аб беларускіх сялянах, што яны «непаваротлівыя, лянівыя, неахайныя ў адзенні 1 ў жыллі» '. Іншыя аўтары прыводзяць адваротнае сцвярджэнне. Яны адзначаюць, што «ахвота да фізічнай працы надзвычай моцная ў сялян сярэдняга дастатку і нават у бедных. У летні час яны спяць не больш чатырох гадзін у суткі і працуюць увесь астатні час» 2. Беларускія сяляне спрытныя і кемлівыя. 3 іх «выходзяць выдатныя слесары, кавалі, калёснікі, краўцы, шаўцы і іншыя масцеравыя. Адданыя ў рэкруты выходзяць у фельдфебелі, музыканты, кларнетысты, а жонкі іх, пажыўшы гады дватры па пашпарту ў Пецярбургу, так пераменьваюцца, што калі яны вяр
1 Этнографнческнй сборннк, вып. II. СПб., 1854, стар. 112.
2 Там жа, стар. 114.
32
таюцца дамоў, то не хочацца верыць сваім вачам, што гэта тыя ж самыя жанчыны: яны робяцца жвавымі і ў абыходжанні, і ў размовах...» 1
Што датычыць фактычнага этнаграфічнага матэрыялу, то гэта ў пераважнай большасці каштоўныя звесткі аб жыцці народа ў дарэформенны перыяд. Тут даецца апісанне знешнасці, мовы, жылля, хатняга начыння, гаспадарчых пабудоў, прылад працы, адзення, ежы, звычаяў прывітання, хрэсьбін, вяселля, хаўтур, дзядоў, звычаяў пры розных выпадках жыцця, пастоў, свят, жніва і талакі, прыкладнага бюджэту сярэдняга селяніна, характарызуюцца разумовыя і маральныя якасці і адукацыя, асаблівасці грамадскага быту, публікуюцца прымаўкі, песні, народныя паданні. У гэтай працы пераважнае месца займаюць апісанні духоўнага быту, асабліва апісанні вясельных абрадаў. Парадак заключэння шлюбу і вясельныя абрады разглядаюцца даволі падрабязна, з добрым веданнем жыцця народа і сімпатыямі да яго. Вялікую каштоўнасць маюць і апісанні абрадаў хрэсьбін, хаўтур, дзядоў, жніўных і талочных, народных звычаяў і інш. Матэрыяльнай культуры адводзіцца параўнальна невялікае месца.