• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Публікацыю сабраных матэрыялаў Федароўскі пачаў у 1897 г. 3 14 тамоў, якія ён меркаваў выдаць, пры яго жыцці выйшлі толькі тры пад назвай «Беларускі народ на Літоўскай Русі» (Кракаў, Варшава, 1897—1903), у якіх апублікавана 2835 фальклорных твораў, тэкстаў
    271
    з матэрыяламі па вераваннях, забабонах, сродках народнай медыцыны, у тым ліку 410 беларускіх народных казак, 571 запіс розных паданняў і расказаў з сямейнага жыцця, анекдотаў і г. д. Чацвёрты том (1935) змяшчае 13 230 прыказак, прымавак, крылатых выразаў, жартаў і г. д., а пяты (1958) і шосты (1960) тамы —■ 4171 беларускую песню з 1500 запісамі мелодый. Чыста этнаграфічныя матэрыялы яшчэ не апублікаваны. У архівах Варшавы і Вроцлава захоўваецца вялікая колькасць рукапісных матэрыялаў Федароўскага па быту беларусаў. Сярод іх апісанні матэрыяльнай і духоўнай культуры, пераважна абрадаў гадавога круга, вясельных абрадаў, сродкаў народнай медыцыны і г. д.1
    Трэба адзначыць, што апублікаваныя Федароўскім фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы пры іх аналізе патрабуюць крытычнага падыходу. Матэрыялы апавядальнага жанра, асабліва анекдоты, паданні і расказы, падабраны некалькі тэндэнцыйна. Яны ў значнай меры разлічаны на знешні эфект — з мэтай павесяліць чытача. Збіральнік занадта вялікую ўвагу звярнуў на запіс тых твораў, у якіх падкрэсліваюцца адмоўныя, анекдатычныя бакі жыцця народа.
    У агульнай сваёй масе апублікаваныя польскімі вучонымі ў 80—90х гадах беларускія фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы прыкметна ўзбагацілі літаратуру па быту і культуры беларускага народа, яго вуснапаэтычнай творчасці. Як і ў працах беларускіх этнографаў, у іх асноўнае месца займаюць звесткі па духоўнай культуры — вераваннях, абрадах і фальклору. Пры гэтым пераважаюць ліберальныя тэндэнцыі і аб’ектыўны паказ асаблівасцей хатняга быту народа, хоць і з затушоўваннем сацыяльных супярэчнасцей.
    У 80—90я гады XIX ст. у параўнанні з 60—70мі гадамі этнаграфічнае вывучэнне Беларусі набывае больш шырокі размах. Намаганнямі вялікай колькасці збіральнікаў і даследчыкаў быту беларускага народа былі апублікаваны ці падрыхтаваны да друку шматлікія фальклорнаэтнаграфічныя зборнікі. Большасць іх дае аб’ектыўны малюнак жыцця беларусаў, асабліва працы прагрэсіўных этнографаў. На новы ўзровень,
    1 Гл.: Рукапісны аддзел бібліятэкі Варшаўскага універсітэта, фонд М. Федароўскага. Архіў Польскага этнаграфічнага таварыства ў Вроцлаве, сігнатура 1378—1384.
    272
    асабліва з 90х гадоў, узнімаецца методыка збірання і вывучэння этнаграфічных звестак. 3 усталяваннем у гістарычнай навуцы эвалюцыянісцкага напрамку і развіццём буржуазнай сацыялогіі, а таксама пад прыкметным уплывам марксізма этнаграфічная навука з 90х гадоў робіць значны крок у бок вывучэння матэрыяльнага і вытворчага быту народа. Побач з накапленнем сырых матэрыялаў робяцца значныя спробы навуковага аналізу іх.
    18. В. К. Бандарчык
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    На працягу XIX ст. вывучэнне быту і культуры беларускага народа прайшло складаны шлях ад першых кароткіх этнаграфічных заметак у пачатку стагоддзя да фундаментальных прац к канцу яго. Калі ў першай палавіне XIX ст. этнаграфічнае вывучэнне Беларусі праводзілася пераважна польскімі і рускімі даследчыкамі, то на працягу другой палавіны гэтага стагоддзя яно пераходзіць да мясцовых сіл.
    Аналіз этнаграфічнай літаратуры перыяду крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы ў Беларусі паказвае, што этнаграфія выкарыстоўвалася рознымі коламі грамадскапалітычных плыняў для сваіх мэт. Яна была сродкам палітычнай і класавай барацьбы.
    Што датычыць методыкі навуковых даследаванняў, то ў гэты перыяд яна яшчэ толькі пачынала распрацоўвацца. He былі выпрацаваны пэўныя патрабаванні да запісу фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў, вялікія недахопы меліся ў этнаграфічных праграмах навуковых устаноў і таварыстваў. Працы гэтага часу ў пераважнай большасці насілі характар гісторыкаэтнаграфічных і публіцыстычных нарысаў. Навуковая каштоўнасць іх была крайне абмежаваная.
    У першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права ва ўмовах бурнага развіцця капіталістычных адносін этнаграфія Беларусі робіць значныя крокі наперад. Павялічваецца колькасць этнаграфічных даследаванняў як з боку рускіх навуковых колаў, так і з боку мясцовых сіл. Аднак асноўная маса прац гэтага перыяду па быту і культуры народа была напісана з пазіцый міфалагічнай школы.
    274
    Палажэнні міфалагічнай школы ў гэты час падвяргалі рэзкай крытыцы рэвалюцыйныя дэмакраты, асабліва Чарнышэўскі і Дабралюбаў. Трыбунай прапаганды рэвалюцыйнадэмакратычных ідэй быў часопіс «Современннк». Іменна ў гэты час Чарнышэўскі, Дабралюбаў і Пыпін выпрацавалі асноўныя патрабаванні да этнаграфіі як навукі і далі адказ грамадству, як трэба разумець этнаграфію.
    Многае каштоўнае, што паявілася ў этнаграфічных працах было заслугай рэвалюцыйных дэмакратаў, якія дапамагалі даследчыкам быту крытычна адносіцца да палажэнняў, пануючых у той час у этнаграфіі.
    У Беларусі пад уплывам палітычных і рэвалюцыйных падзей 1863 г. этнаграфічныя даследаванні набылі своеасаблівы характар. У 60х гадах беларуская этнаграфія набывае вострую палітычную тэндэнцыйнасць. Таму побач з матэрыяламі, якія адлюстроўвалі патрабаванні міфалагічнай тэорыі, паявіўся рад прац па пвітаннях складу насельніцтва Беларусі і яе этнаграфічных межаў.
    У 80—90х гадах XIX ст. беларуская этнаграфія ўзнімаецца на новы ўзровень. Разгортваюць навуковую дзейнасць беларускія этнографы М. Я Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, A. Е. Багдановіч, М. В. ДоўнарЗапольскі, П.'В. Шэйн, Е. А. Ляцкі, П. П. Дземідовіч і многія іншыя. Яны апрацавалі і выдалі багацейшыя матэрыялы па быту і культуры беларускага народа другой палавіны XIX ст. Публікацыі вучоныхэтнографаў у выданнях і перыядычным друку навуковых устаноў, а таксама ў цэнтральным і мясцовым друку ў сваёй агульнай масе стварылі надзейную базу для навуковых даследаванняў разнастайных галін быту і культуры беларусаў. У далейшым яны ляглі ў аснову навуковых даследаванняў Я. Ф. Карскага, М. М. Нікольскага і іншых беларускіх вучоных. Большасць сабраных этнаграфічных матэрыялаў не згубіла сваёй каштоўнасці і ў наш час для даследчыкаў гісторыі быту і культуры беларускага народа, для вывучэння культурнай спадчыны мінулага.
    У параўнанні з мінулымі дзесяцігоддзямі ў 80—90х гадах этнаграфічныя працы былі выкананы на больш высокім навуковым узроўні. У гэты час робяцца першыя спробы даследавання сабраных матэрыялаў, наву
    275
    ковага аналізу іх, а таксама спробы стварэння гісторыі этнаграфіі. Значныя змены наглядаюцца ў вывучэнні матэрыяльнага быту народа, шырэй даследуюцца сямейныя ўзаемаадносіны, звычаёвае права, грамадскі і вытворчы быт. Па матэрыяльнаму быту паяўляецца першая капітальная праца — «Нарысы простанароднага жыццябыцця Віцебскай Беларусі» М. Я Нікіфароўскага. Аднак паранейшаму большасць прац па этнаграфіі прысвечана духоўнай культуры народа — вераванням, абрадам, фальклору.
    У гэты перыяд у значнай ступені губляецца ранейшая палітычная тэндэнцыйнасць этнаграфічных прац. Аднак этнографы ўсё яшчэ не маглі ўзняцца вышэй буржуазнага аб’ектывізму. Працы па быту і культуры дарэвалюцыйных этнографаў у лепшым выпадку аб’ектыўна адлюстроўвалі жыццё народа, паказвалі ўзровень яго матэрыяльнай і духоўнай культуры. Прагрэсіўная частка этнографаў разумела неабходнасць карэнных змен існуючых парадкаў, спачувала цяжкаму лёсу народа, але не бачыла сапраўднага шляху вызвалення ад сацыяльнага і духоўнага прыгнёту. Усе свае надзеі яны ўскладалі на асвету — у пад’ёме адукацыі і культуры народа да ўзроўню пануючых класаў яны ўтапічна спадзяваліся ў будучым убачыць раўнапраўных пана і селяніна.
    Нягледзячы на ўсе педахопы, этнаграфічныя працы другой палавіны XIX ст. адыгралі вялікую ролю ў культурным развіцці Беларусі.
    Этнаграфія ў дарэвалюцыйны чае аб’ядноўвала некалькі навук — уласна этнаграфію (быт народа), фалькларыстыку і мовазнаўства. Яна зрабіла жыватворны ўплыў на развіццё беларускай прафесіянальнай літаратуры. Этнаграфічныя даследаванні садзейнічалі больш паспяховаму развіццю і іншых гуманітарных навук, што ўплывала на агульны стан культурнага развіцця Беларусі.
    Сваёй плённай дзейнасцю этнографы Беларусі прапагандавалі культуру беларускага народа, шматтомныя фальклорнаэтнаграфічныя зборнікі адлюстроўвалі мнагаграннае жыццё народа, багацце народнай вуснапаэтычнай творчасці, чым абвяргалі антынавуковыя погляды на творчыя магчымасці беларусаў, ставілі яго ў адзін рад з іншымі народамі свету.
    276
    У процівагу буржуазным нацыяналістам, якія высунулі і заўзята абаранялі ідэю бяскласавасці беларускай нацыі, тэорыю «адзінага патоку», працы беларускіх этнографаў далі багаты матэрыял аб сацыяльнай і класавай дыферэнцыяцыі дарэвалюцыйнай Беларусі.
    На глебе этнаграфічнага вывучэння Беларусі мацнелі агульнаславянскія культурныя сувязі і ў прьіватнасці рускабеларускапольскія. Гэтаму садзейнічалі этнаграфічныя працы прагрэсіўных і дэмакратычна настроеных этнографаў Расіі, Беларусі і Польшчы.
    АЛФАВІТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК ІМЁН I НАВУКОВЫХ УСТАНОУ
    Ажэшка Э. 206, 258, 259
    Аксакаў I. С. 99, 100
    Аксакаў К 132
    Аненкаў 234
    Анімеле М. 32
    Анучын Д. М. 156, 158—160, 185, 246
    Аскарэўскі 252
    Астраганаў М. А. 21
    Афанасьеў A. М. 28, 29, 61
    Баброўскі П. О. 65—69, 122, 227, 242
    Багданаў А. П. 84
    Багдановіч А. Я. 19, 21, 156, 160, 161, 215—226, 247, 250, 251, 275
    Багдановіч М. А. 19
    Багрым П. 20, 21
    Багушэвіч Ф. К. 21
    Бадуэн дэ Куртэнэ 269
    Барсаў Я. В. 89
    Баршчэўскі Я. 53, 54
    БезКарніловіч М. 43, 44
    Бекарэвіч С. 128
    Берві В. В. (Фляроўскі) 154
    Берман I. 83, 93, 109, 129, 130, 160
    Біруля К. В. 251
    Блізнец 251
    Бокль 225
    БончБруевіч 190
    Брэн К. 38
    Быкоўскі У. 98
    Быкоўскі П. 151
    Бычкоў А. Ф. 178
    Булгакоў A. М. 252
    Булгакоўскі Д. Г. 172, 228, 231, 246
    Буслаеў Ф. I. 28, 29, 59, 61, 185, 194 947
    Бушан’ А. Б. 72, 73
    Бэр К. М. 27
    Бэр М. Д. 186
    Бялінскі В. Р. 23, 24, 26, 27, 59, 236, 239
    Бяссонаў П. А. 87, 140, 142— 145, 218, 244
    Валатоўскі М. 104
    Валынец А. 252
    Васільева А. Я. 93, 109, 126—
    128
    Васкоўскі А. 44
    Васюкевіч П. 99
    Вацлаў 146, 147
    Весялоўскі A. М. 156
    Вітарт Я. 264, 265
    Вольнае эканамічнае таварыства 90, 102