• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Значныя матэрыялы па быту беларусаў паявіліся ў гэты час у выданнях навуковых таварыстваў і ўстаноў— Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Рускага геаграфічнага таварыства, Акадэміі навук і інш. Вядучая роля сярод органаў друку навуковых таварыстваў належала часопісам «Этнографнческое обозренне» (Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі) і «Жнвая старнна» (РГТ).
    «Этнографнческое обозреняе» пачало выходзіць у 1889 г. Да канца 90х гадоў у часопісе было надрукавана каля 70 артыкулаў па быту, культуры і фальклору Беларусі, а таксама рэцэнзіі на работы беларускіх этнографаў. Фактычным кіраўніком часопіса быў М. А. Янчук. На старонках «Этнографнческого обозрення» друкаваліся такія буйныя працы беларускіх этнографаў, як «Нарысы Віцебскай Беларусі» Нікіфароўскага, «Нарысы сямейнага звычаёвага права сялян Мінскай губерні» і «Беларускае вяселле ў культурнарэлігійных перажытках» ДоўнарЗапольскага, шматлікія артыкулы Ляцкага, Дземідовіча і Раманава.
    Этнаграфічныя матэрыялы па Беларусі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі працягвала друкаваць і ў «Працах этнаграфічнага аддзела». Яны былі апублікаваны ў шасці кніжках з 14, якія выходзілі на працягу 1870—1900 гг. 1
    1 Гл.: йзвестня Обтества любнтелей естествознанпя, антропологпн п этнографнн, т, XLVIII, вып, I. М., 1886; т. XLVIII, вып. II, 1888; т. LXI, 1889; т. XCVII, 1900 (Труды этнографнческого отдела, кн. VII, IX, XIV).
    245
    Вялікая колькасць этнаграфічных прац па Беларусі была апублікавана ў перыядычных выданнях РГТ. Шматлікія і разнародныя матэрыялы былі змешчаны ў часопісе «Жнвая старнна», які пачаў выходзіць у 1891 г. Сярод артыкулаў найбольш значнымі з’яўляюцца «Сясялянскія гульні ў Мінскай губерні», «Заметкі аб беларускіх гаворках», «Заметкі па беларускай этнаграфіі» ДоўнарЗапольскага; «Народныя казанні аб самазабойцах», «Кісялёўскія цыганы», «Звесткі для народнага календара Смаленскай губерні», «Расказы з жыцця палех Жыздрынскага Палесся» Дабравольскага; «Катрушніцкі лемязень» Раманава і інш.
    У «Запнсках» РГТ па Аддзяленню этнаграфіі былі змешчаны вядомыя зборнікі Радчанка, Булгакоўскага і Дабравольскага.
    Што датычыць беларускай этнаграфіі ў выданнях Акадэміі навук, то трэба адзначыць, што самай буйнай і амаль што адзінай працай, апублікаванай там, быў трохтомнік «Матэрыялаў» Шэйна. Акрамя таго, у выданнях Акадэміі навук публікаваліся рэцэнзіі і дробныя артыкулы.
    Некаторыя этнаграфічныя звесткі па Беларусі змяшчаліся ў іншых органах перыядычнага друку Масквы, Пецярбурга, а таксама Кіева, Варшавы, Чарнігава і іншых гарадоў Расіі. У часопісах «Русская мысль», «Северный вестннк» і «Русская беседа» паяўляліся апісальныя матэрыялы па быту беларусаў А. Яфіменкі ‘, Д. Анучына 2, А. Занкевіча3 і інш.
    Паасобныя заметкі публіцыстычнага характару друкаваліся ў іншых часопісах і газетах — «Бнржевые ведомостн», «Мнровые отголоскн», «Наша пніца», «Правнтельственный вестннк» і інш. Рэцэнзіі і водзывы на працы беларускіх этнографаў паяўляліся пераважна ў часопісах «Нсторнческнй вестннк» (СПб.), «Журнал Мнннстерства народного просвеіцення» (СПб.), «Русскнй фнлологпческнй вестннк» (Варшава), «Кневская старнна» (Кіеў) і інш.
    1 А. Ефнменко. Народный суд в Западной Русн. «Русская мысль», М., 1893, № 8, стар. 1—20; № 9, стар. 21—40.
    2 Д. Анучнн. І4з поездкн к нстокам Днепра, Западной Двнны н Волгн. «Северный вестннк», СПб., 1891, № 8, стар. 119—162.
    3 А. 3 а н к е в н ч. Белорусскпе свадебные обряды н песнн сравннтельно с велнкорусскііміі. «Русская беседа», СПб., 1896, октябрь, стар. 104—154; ноябрь, стар. 41 —101.
    246
    У этнаграфічных матэрыялах перыядычных выданняў у асноўным адлюстроўваліся грамадскі і сямейны быт, вераванні, абрады і звычаёвае права беларускага сялянства. Такая накіраванасць часопісаў вызначалася агульным кірункам этнаграфічнай навукі таго часу і ў прыватнасці задачамі, якія ставілі перад сабою навуковыя таварыствы і Акадэмія ў галіне этнаграфіі.
    Тым не менш навуковая каштоўнасць з.мешчаных у гэтых перыядычных выданнях этнаграфічных прац і артыкулаў выключна вялікая. Побач з сырымі добра пашпар■тызаванымі матэрыяламі ў іх змяшчаліся і навуковадаследчыя артыкулы па адзначаных галінах быту і культуры беларусаў.
    Што ж датычыць палітычнай накіраванасці апубліка'ваных прац у 80—90х гадах, то ў параўнанні з 60—70мі гадамі губляецца ранейшая антыпольская тэндэнцыйнасць, а ў радзе выпадкаў паяўляюцца нават дружалюбныя выказванні ў адносінах да паасобных дзеячаў польскай культуры, якія займаліся і этнаграфічным вывучэннем беларусаў.
    Прэса Пецярбурга, Масквы, Кіева і іншых гарадоў у значнай меры змяніла і падыход да агульнай ацэнкі беларускага народа. Гэта можна вытлумачыць, папершае, тым, што навуковыя даследаванні ўзнімаюцца на новы ўзровень, становяцца больш аб’ектыўнымі і грунтоўнымі, падругое, царызму ўжо нявыгадна было паказваць забітасць беларусаў, таму што з часу далучэння Беларусі да Расіі прайшло звыш стагоддзя, а дабрабыт асноўнай масы народа не паляпшаўся.
    Параўнальна вялікія матэрыялы па быту беларусаў у 80—90х гадах змяшчаў мясцовы перыядычны друк. Характар матэрыялаў і іх накіраванасць у значнай ступені залежалі ад палітычных поглядаў рэдактараў перыядычнага друку.
    Прагрэсіўныя перадавыя настроі ў паказе быту і культуры беларусаў у большай ступені адлюстроўваліся на старонках «Мпнского лнстка» (на працягу ўсяго часу яго існавання), «Могнлевскнх губернскнх ведомостей» (у 1897—1903 гг., калі рэдактарам іх быў Е. Р. Раманаў), «Гродненскнх губернскнх ведомостей» (у 1891 —1895 гг., калі супрацоўнікам іх быў А. Багдановіч) і «Внтебскнх губернскнх ведомостей» (у 90я гады, калі ў іх супрацоўнічаў М. Я. Нікіфароўскі).
    247
    Акрамя пераліЧаных перыядычных выданняў, значныя матэрыялы змяшчаліся і ў іншых мясцовых выданнях_____ у «Внленском вестннке», «Смоленсксм вестннке», «Памятных кннжках» губерняў, календарах («СевероЗападном календаре» і «Впленском календаре») і, нарэшце, у «Епархнальных ведомостях».
    Усяго ў перыядычным друку, якмясцовым, так і цэнтральным, было апублікавана звыш 500 этнаграфічных прац і артыкулаў, якія ў агульнай сваёй масе даюць багатыя матэрыялы па самых розных галінах быту і культуры беларусаў.
    Трэба адзначыць, што ў параўнанні з 60—70мі гадамі ў гэты час у мясцовым перыядычным друку стала паяўляцца большая колькасць прац па вытворчаму і асабліва матэрыяльнаму быту народа, а таксама па звычаёваму праву і сямемнаму быту. Побач з гэтым значнае месца займаюць гісторыкаэтнаграфічныя працы аб паасобных населеных пунктах або раёнах Беларусі. Аднак і ў гэты перыяд паранейшаму большая частка матэрыялаЎ адлюстроўвала духоўны быт народа, вераванні, абрады, забабоны і звычаі.
    На старонках «Мпнского лнстка» выступаў са сваімі артыкуламі прагрэсіўны беларускі этнограф М. Янчук. Газета адвяла вялікае месца для яго заметак з экспедыцыйных паездак па Беларусі, у якіх даецца яскравая карціна быту беларускай вёскі. Быту сялян былі прысвечаны і артыкулы Е. Ляцкага \ Д, Мейчыка 2 і іншых беларускіх этнографаў.
    “«Мннскнй лнсток» змясціў таксама некалькі артыкулаў,.пРысвечаньіх быту рабочых чыгуначнікаў, плытагонаў і фабрычных рабочых 3. Вось, напрыклад, што паведамлялася ў адной з карэспандэнцый аб быце фабрычных рабочых г. Мінска: «Становішча рабочых на мінскіх фабрыках і заводах наогул і гільзавых фабрыках у пры'ватнасці вельмі цяжкае і сумнае ва ўсіх адносінах. Рабочы час на гэтых фабрыках і заводах вельмі працяглы, а заработная плата рабочых вельмі мізэрная. Заработак
    1 Е. Ляцкнй. Ольховецкне пнсьма. «Мннскнй лнсток», 1890, № 47 і наступныя; йз областн заговоров, там жа, 1892, № 95.
    2 Д. М е й ч п к. Об нсточннках местного обычного права. «Мннскнй лнсток», 1886, № 17, 18.
    3 Гл.: «Мннскнй лнсток», 1886, № 67, 68: 1895, № 7, 12; 1896, № 39 і інш.
    248
    дарослага работніка раўняецца 3—4 руб., а дарослай работніцы—1,5 руб. у тыдзень. На некаторых мясцовых гільзавых фабрыках большую частку рабочых складаюць падлеткі, праца якіх эксплуатуецца іх гаспадарамі самым страшэнным і бессаромным чынам. За надзвычай цяжкую і знясільваючую працу малалетняму рабочаму плоцяць ад 30 да 50 капеек у тыдзень, не больш. Гэта — неверагодна, але дакладны факт, які можа засведчыць той, хто піша гэтыя радкі. Няшчасныя дзеціпрацаўнікі знясільваюцца пры работах на гільзавых фабрыках, дзе яны праводзяць па 17—18 гадзін у суткі... Сэрца абліваецца крывёй, калі бачыш «малыя сілы», на якіх насычаная міязмамі фабрычная атмасфера адбіваецца самым страшэнным чынам ва ўсіх адносінах» '.
    Аўтар артыкула «Аб грамадскапалітычнай пазіцыі газеты «Мннскнй лнсток» Т. Фёдарава нават сцвярджае, што гэта газета «ў асноўным стаяла на пазіцыях рэвалюцыйнадэмакратычнай эстэтыкі, абараняла і прапагандавала яе прынцыпы — крытычны рэалізм, ідэйнасць і народнасць»2. He абвяргаючы гэтых сцвярджэнняў Фёдаравай, заўважым толькі, што больш правільна было б гаварыць аб гуманістычных і прагрэсіўных поглядах рэдактараў газеты, якія, змяшчаючы выкрывальныя матэрыялы аб цяжкім становішчы народных мас і крытыкуючы рэакцыйную палітыку царызму, аб’ектыўна садзейнічалі рэвалюцыйнадэмакратычнаму напрамку ў барацьбе грамадскапалітычных плыняў апошніх двух дзесяцігоддзяў XIX ст.
    Значныя этнаграфічныя матэрыялы былі змешчаны на старонках «Внтебскнх губернскнх ведомостей». На працягу 1894—1895 гг. газета публікавала самую вялікую працу таго часу па матэрыяльнай культуры беларусаў — «Нарысы простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі» М. Я Нікіфароўскага 3. У наступныя два гады была апублікавана другая буйная яго праца «Простанародныя прыкметы і павер’і, забабонныя абрады і звычаі,
    1 «Мннскнй лвсток», 1896, № 39.
    2 «Коммуннст Белорусснн», 1962, № 6, стар. 62.
    3 Н. Я. Н п к н ф о р о в с к іі й. Очеркн простонародного жнтьябытья в Внтебской Белорусснп. «Внтебскне губернскне ведомостн», 1894, № 4246, 48—52, 5456, 59, 60, 6574. 76, 77, 79—85, 88, 89, 92, 95, 98, 100—102, 104; 1895, № 2—5, 8, 10, 11, 14—18, 20—22, 28— 35, 38.
    249
    легендарныя казанні аб асобах і месцах» L Акрамя таго, Нікіфароўскі змясціў тут артыкулы «Старонкі з нядаўняй старыны горада Віцебска»2, «На глебе прастаты веры»3 і інш. Наогул супрацоўніцтва Нікіфароўскага ў газеце надалоёй краязнаўчы характар, этнаграфізавала яе.