Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Побач з Нікіфароўскім у «Внтебскнх губернскнх ведомостя.х» друкавалі свае матэрыялы краязнаўцы і этнографы Е. Раманаў, I. Гарбачэўскі, В. Стукаліч, I. Далгоў і інш. Артыкулы гэтых аўтараў давалі каштоўныя і аб’ектьіўныя матэрыялы па быту беларусаў, яны падкрэслівалі высокую самабытную культуру беларусаў. Прыкладам можа служыць артыкул Гарбачэўскага «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» 4. Тут аўтар спыняецца на беларускіх песнях, «каб насуперак ганьбавальнікам даказаць старажытнае багацце іх зместу, глыбокапаэтычнае выражэнне пачуццяў і думак і своеасаблівую прыгажосць напеваў». «Трэба да іх прыслухацца чуйным вухам, і яны вельмі многае скажуць нашаму сэрцу» 5. Гарбачэўскі даказвае, што беларусы маюць тонкі музыкальны слых. Аднак як паслядоўнік буржуазных поглядаў на вуснапаэтычную творчасць горада, ён смуткуе, што ў вёску пранікае гарадская песня. Мала верыць ён і ў магчымасць нацыянальнага развіцця беларускага народа.
«Гродненскне губернскне ведомостгі» актывізавалі сваю дзейнасць у галіне публікацыі матэрыялаў па быту з пачатку 90х гадоў, калі ў Гродна пераехаў беларускі этнограф А. Я. Багдановіч. Супрацоўніцтва яго ў газеце на працягу пяці год (1891 — 1895), а ў 1895 г. Е. Р. Раманава змяніла яе змест і прывяло да таго, што на старонках газеты публікавалася вялікая колькасць этнаграфічных матэрыялаў. Так, у прыватнасці; газета змясціла вя
1 Н. Я. Ннкмфоровскнй. Простонародные прнметы п поверья, суеверные обряды н обычан, легендарные сказання о лнцах н местах. «Внтебскне губернскне ведомостн», 1896, № 36, 42, 45—61 77—87, 89—103; 1897, № 1—6, 8, 10, 11, 13, 14, 16. 17, 19—24, 23—2б’
2 «Вптебскне губернскне ведомостн», 1900, № 231, 232.
3 Там жа, 1898, № 11, 12.
4 II. Горбачевскнй. Древность белорусскнх песен н нх напевов. «Внтебскне губернскне ведомостн», 1896, № 83—85, 87, 89.
5 Там жа.
250
лікую працу А. Багдановіча «Перажыткі старажытнага светапогляду ў беларусаў» '.
У «Гродненскнх губернскнх ведомостях» больш.чым у іншых газетах, якія выходзілі ў Беларусі ў той час, было змешчана гісторыкабытавых нарысаў па паасобных мясцовасцях губерні і канкрэтных населеных пунктах, важнейшымі з якіх з’яўляюцца «Кароткае апісанне Ятвеска Гродзенскай губерні, Ваўкавыскі павет» 2 М. Раманоўскага, «Сяло Ляхавіцы Гродзенскага павета»3, «Сяло Дружылавічы Кобрынскага павета»4 без подпісу аўтара, «Лосінская воласць Бельскага павета» 5, «Да этнаграфіі Кобрынскага павета» 6 Блізняца, «Мельнік—заштатны горад Гродзенскай губерні (умовы жыцця і заняткі)»7 А. Г. Да ўсёй Гродзенскай губерні адносяцца артыкулы «Кароткае апісанне Гродзенскай губерні»8 К В. Бірулі, «Да этнаграфічнага мінулага Гродзенскай губерні»9 П.Мна. Нарэшце, вялікая колькасць артыкулаў і заметак па быту народа, галоўным чынам па вераваннях, абрадах, народнай медыцыне, паасобных баках сямейнага быту, друкавалася пад рубрыкай — карэспандэнцыі з месц. У большасці выпадкаў гэтыя карэспандэнцыі не маюць подпісаў ці падпісаны ініцыяламі. Назавём некаторыя з іх: С. «Сёетое аб патрыярхальнасці сярод нашага сялянства»10, М. Г. «Мясцовыя народныя звычаі на калядныя святы» н, «3 Кобрынскага павета (талака)»12, В. Н. «Куст»13, М. Р. «Сёетое аб знахарстве» 14, «Вясельныя абрады» 15, Ф. Лвіч «Цёмныя сілы вёскі (знахарства ў Слонімскім павеце)» 16.
1 A. Е. Богдановнч. Пережнткп древнего мнросозерцання у белорусов. «Гродненскне губернскне ведомостн», 1895, № 11, 12, 14, 18, 19, 20, 22—26, 31, 32, 34, 37, 38, 42, 44, 45.
2 «Гродненскне губернскне ведомостн», 1891, № 15—17, 21—24.
3 Там жа, № 73, 75, 77.
* Там жа, 1892, № 3, 4, 7.
5 Там жа, 1894, № 3, 4.
6 Там жа, 1895, № 68, 69.
7 Там жа, 1897, № 74.
8 Там жа, 1897, № 20.
9 Там жа, 1895, № 99.
10 Там жа, 1894, № 6.
11 Там жа, 1892, № 2.
12 Там жа, 1893, № 51.
13 Там жа, 1894, № 47.
11 Там жа, № 46.
15 Там жа, 1895, № I.
16 Там жа, 1897, № 66.
251
«Внленскнй вестннк» — старэйшая газета на Беларусі — мела ўжо вялікі вопыт у публікацыі краязнаўчых матэрыялаў, але ў 80—90х гадах яе перавага перад іншымі газетамі губляецца. У «Внленском вестннке» друкаваліся нарысы М. В. ДоўнарЗапольскага, артыкулы С. Карскага аб сямейным і вытворчым быце беларусаў і П. Дземідовіча аб вераваннях, К. Сіроткі «Аб быце белаРУсаЎ» ', К «Вясковыя рабочыя Свянцянскага павета» 2, «Сёетое аб пчалярстве на Палессі»3, Аскарэўскага «Пісьмы з беларускай вёскі» 4, «3 галіны народных паданняў»5, «Сіла забабонаў»6, А. Валынца «Вялікдзень у Беларусі»7 і зборнік беларускіх песень A. М. Булгакова «Помнікі народнай творчасці»8.
Спробай даць апісанне многіх галін быту беларусаў з’яўляюцца артыкулы, змешчаныя ў «Внленском вестннке» мясцовым дзеячам Сяргеем Карскім. У артыкуле «Эканамічны быт беларусаў Віленскай губерні» С. Карскі характарызуе вытворчы быт беларусаў. Асноўным заняткам беларусаў Віленскай губерні ён называе земляробства, якому селянін аддае ўсе свае сілы. «Цяжкую і настойлівую барацьбу вядзе ён з прыродаймачыхай, пры самых неспрыяльных атмасферных з’явах праводзіць ён барозны на беднай сваёй ніве, якая вельмі дрэнна ўзнагароджвае яго настойлівую працу»9. Для паляпшэння становішча сялян Карскі прапануе ўвесці ўдасканаленыя сельскагаспадарчыя прылады працы, палепшыць пароды жывёлы, сортнасць насення і ўгнаенне глебы. А пакуль гэта не будзе зроблена, то «не можа быць прагрэсу, ніякіх лепшых вынікаў».
Даючы агляд іншых заняткаў, Карскі характарызуе іх як падсобныя. Рыбалоўства, напрыклад, служыць для таго, каб здабыць грошы для выплаты налогаў. «Нягледзячы на тое, — піша ён, — што наш беларус з такім за
1 «Впленскнй вестннк», 1889, № 70.
2 Там жа, 1893, № 36.
3 Там жа, 1890, № 60, 61.
4 Там жа, 1893, № 33.
5 Там жа, № 3.
6 Там жа, № 178.
7 Там жа, № 66.
8 Там жа. 1881, № 144—146, 148, 149, 151.
9 С. К а р с к н й. Экономнческнй быт белорусов Внленской губерннп. «Внленскнй вестннк», 1891, № 64.
252
давальненнем займаецца рыбнай лоўляй, рыбы ён амаль не есць, а імкнецца яе прадаць»
Артыкул «Знешні быт беларусаў у Віленскай губерні» 2 Карскі прысвячае апісанню матэрыяльнай культуры беларусаў Віленскай губерні. Ен дае агульную характарыстыку жылля, паказваючы пры гэтым тыя змены, якія адбыліся ў быце сялян у перыяд капіталізму. Аўтар падкрэслівае, што ў сувязі з правядзеннем чыгункі і ўзмацненнем гандлёвага значэння рэк Нёмана і Віліі «ў быце беларусаў паявіліся прызнакі прагрэсу»3. На яго думку, гэта відаць у збудаванні жылля і гаспадарчых пабудоў. Пры характарыстыцы адзення беларускіх сялян Карскі адзначае, што ў вёсцы, асабліва ў моладзі, паявіліся прадметы адзення з фабрычнай тканіны, якія «сваёй формай набліжаюцца да інтэлігенцкай вопраткі. Сюртукі, паліто мужчынскія і жаночыя, пінжакі і кофтачкі не з’яўляюцца рэдкасцю ў адзенні беларусаў»4.
У артыкуле «Сямейны быт беларусаў Віленскай губерні» Карскі адзначае, што ў яго часы сямейны быт беларусаў у значнай меры яшчэ рэгламентаваўся нормамі звычаёвага права. На працягу ўсяго артыкула ён падкрэслівае станоўчыя маральныя якасці ва ўзаемаадносінах паміж членамі сям’і. С. Карскі яскрава паказвае маёмасныя ўзаемаадносіны членаў сям’і, характарызуе ролю гаспадара і гаспадыні, дзяцей і састарэлых членаў сям’і. Асобна спыняецца на паказе становішча жанч.ыны ў сям’і. Адзначаючы, што большасць жанчын непісьменныя, Карскі прапануе павялічыць колькасць жаночых школ. «Вельмі пажадана, — пісаў ён, — каб нашы школы як мага энергічней праводзілі б ідэю жаночай народнай асветы, ва ўсякім разе ў беларускіх губернях. Адукаваць беларускую жанчыну раўназначна таму, што ўзняць мараль народа» 5.
Як і многія іншыя этнографы, С. Карскі шкадуе аб тым, што ў вёсцы рушацца старыя, патрыярхальныя ўстоі
1 С. К а р с к п й. Экономнческнй быт белорусов Внленской губерннн. «Внленскнй вестннк», 1891, № 64.
2 С. К а р с к н й. Внешннй быт белорусов в Внленской губернпн. «Внленскнй вестннк», 1891, № 78.
3 Там жа.
4 Там жа.
5 С. Карскнй. Семейный быт белорусов Впленской губершш. «Впленскнй вестннк», 1891, № 12.
253
сям’і, асабліва непакоіцца з прычыны ўзмацніўшыхся сямейных раздзелаў, якія, на яго думку, былі галоўнай прычынай збяднення сялянскіх гаспадарак.
Сямейнаму быту беларусаў С. Карскі прысвячае вялікі артыкул «Народныя беларускія вяселлі ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні» ', у якім паведамляе, што ён блізка знаёмы з бытам простага народа і ўсё, што публікуе, запісваў сам. Даючы падрабязнае апісанне вясельных абрадаў, гульняў і танцаў, якія адбываюцца ў час вяселля, Карскі паказвае багацце народнай творчасці, бадзёрасці і жыццярадаснасці, якія праяўляюцца ва ўрачыстых выпадках жыцця беларуса. Але разам з тым ён падкрэслівае, што нельга меркаваць аб становішчы народа па гэтых момантах яго жыцця, паколькі «вяселле па сваёй урачыстасці вельмі рэзка і рэльефна, як нейкі дысананс і ненармальная з’ява, выдзяляецца з масы паўсядзённых праяў жыцця. На вяселлі беларус забывае ўсё сваё гора і стараецца, так сказаць, адгуляць за ўсе журботныя і цяжкія дні» 2.
Апісанню каляндарных свят беларусаў Карскі прысвяціў артыкулы «Калядныя святы ў беларусаў Віленскай губерні» 3, «Вялікдзень у беларусаў Віленскай губерні» 4. У іх даецца даволі падрабязная характарыстыка народных гульняў, абрадаў хаджэння калядоўшчыкаў (шчадровак), валачобнікаў, упамінаецца аб батлеечных прадстаўленнях і прыводзіцца некалькі народных песень і духоўных вершаў.
У сваіх артыкулах С. Карскі выступае як гуманістасветнік, які не разумеў сутнасці і глыбінных працэсаў развіцця капіталістычнага грамадства таго часу.
Прыкладна такім жа чынам падыходзілі да апісання быту беларусаў і іншыя аўтары этнаграфічных прац, што друкаваліся ў газеце «Внленскнй вестннк».
«Могнлёвскне губернскпе’ведомостн» шырока разгарнулі вывучэнне Беларусі толькі з 1897 г., калі рэдакта
1 С. К а р с к н й. Народные белорусскне свадьбы в Ошмянском уезде Внленской губерннн. «Внленскнй вестннк», 1888, № 104, 106, 110, 112 і інш. і асобна: Вільна, 1888.
2 Там жа, стар. 71, 72.
3 С. Я. К а р с к н й. Рождественскпе святкн у белорусов Внленской губерннн. «Внленскнй вестннк», 1891, № 277, 278.
4 С. Й. К а р с к п й. Пасха у белорусов Внленской губерннн. «Вяленскнй вестннк», 1891, № 86.