• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Больш глыбокія меркаванні аб сутнасці бытаваўшых у той час вераванняў і абрадаў некалькі раней выказваў Зыгмунт Глогер у сваёй працы гЮрый»2. Даючы апісанне старажытнага свята юр’я і прыводзячы 25 беларускіх песень, Глогер адзначаў, што «звычай хаджэння дзяўчат з песнямі і віншаваннямі ў дзень свята юр’я належыць да адвечных славянскіх абрадаў, якімі прабацькі нашы зрадасцю і ўрачыстасцю віталі прыход кожнай вясны»3. Глогер замілоўваецца хараством беларускіх песеньвяснянак і заклікае этнографаў да збірання падобных матэрыялаў. «Калі ва ўсіх кутках краю, — пісаў ён, — будуць сабраны і апублікаваны рэшткі веснавых звычаяў і песень, што маглі б і павінны зрабіць найбольш адукаваныя жыхары правінцый, то тады навука, абапіраючыся на больш багаты, чым сёння матэрыял, зможа растлума
    1 L. Mlynek. Uwagi do artykuiu J. Witorta: Kucja na Litwie. «Lud», 3, 1897, стар. 171 — 175.
    2 Z. G log er. Jurej (Swigty Jerzy). «Pamigtnik Fizyograficzny», t. 3, 1883, стар. 491—499.
    3 Там жа, стар. 499.
    265
    чыць гэты забыты і адзін з наі’шрыгажэйшых вобразаў быту нашых даўнейшых продкаў» '.
    Канкрэтны матэрыял па вераваннях і забабонах у ваколіцах Крывіч Вілейскага павета сабраў Я. Кібарт2. Ва ўступе да сваёй працы «Народныя вераванні ў ваколіцах Крывіч Вілейскага павета» Кібарт імкнецца растлумачыць бытаванне старажытных вераванняў, забабонаў і •абрадаў малой колькасцю цэркваў і касцёлаў. Ён кан'.статуе факты, што многія сяляне з прычыны значнай ад•легласці наведваюць царкву толькі адзін раз у год, а іншыя па некалькі год запар не бываюць там. Рэлігійныя прадстаўленні сялян Вілейскага павета Кібарт характарызуе, як «блытаніну рэшткаў ідалапаклонніцтва са знешнім бокам хрысціянства» 3.
    Заслугоўваюць увагі разважанні аўтара гэтай працы аб тым, што ўсе вераванні і забабоны селяніна звязаны з яго жыццём. «Колькі можа быць камбінацый жыццёвых палажэнняў і акалічнасцей, столькі існуе і забабонаў»4,— пісаў ён. Кібарт прыводзіць вялікую колькасць апісанняў вераванняў, забабонаў, «сродкаў» супраць хвароб, замоў і малітваў, а ў канцы працы заклікае больш актыўна запісваць народныя матэрыялы, якія даюць магчымасць вызначэння «разумовага і маральнага стану нашых сялян» 5.
    Самай вялікай працай аб знахарстве, вераваннях, забабонах, прыкметах, звязаных з хваробай чалавека, і аб сродках народнай медыцыны гэтага часу з’яўляецца зборнік Ф. Вярэнкі «Аб народных леках» 6. Матэрыялы для гэтай працы збіраліся аўтарам у паўночнай частцы Барысаўскага і заходняй частцы Лепельскага паветаў.
    Адзначаючы цемру і забітасць народных мас, Вярэнка падрабязна расказвае аб адносінах селяніна да знахарства, паказвае, што хваробы і смерць ва ўяўленні сялян выступалі ў персаніфікаваны.м выглядзе, як
    1 Z. Gloger. Jurej (Swigty Jerzy). «Pami^tnik Fizyograficzny», t. 3,1883, стар. 499.
    2 J. Ki bort. Wierzenia ludowe w okolicach Krzywiez w powiecie Wilejskim. «Wista», t. XIII, стар. 321—337, 389—408.
    3 Там жа, стар. 324.
    4 Там жа, стар. 389.
    5 Там жа, стар. 408.
    6 Przyczynek do lecznictwa ludowego. Podai F. Werenko. Materyaly antropologicznoarcheologiczne i etnograficzne, t. I. Krakow, 1896, стар. 99—229.
    266
    жывыя істоты. Адсюль і ўсе знахарскія прыёмы «лячэння» зводзіліся да прыёмаў, з дапамогай якіх можна было б «выгнаць» хваробу з чалавека. Усяго Вярэнка прыводзіць каля 1000 апісанняў знахарскіх прыёмаў, замоў, прыкмет, забабонаў, вераванняў і сродкаў народнай медыцыны. Асобна да працы прыкладзены дадаткі «3 народнай ветэрынарыі. Знішчэнне паразітаў». Гэта праца сведчыць аб глыбокім веданні аўтарам народнага быту і сумленным вывучэнні яго.
    Невялікую групу складаюць працы польскіх этнографаў, якія прысвечаны апісанню сямейных абрадаў, пераважна вясельных. Асаблівай увагі сярод іх заслугоўвае «Вяселле ў Рудску» Гелены Чахоўскай '. Праца прысвечана апісанню вясельнага абрада беларускіх сялян вёскі Рудск Пінскага павета. У прадмове да апісання аўтар высока ставіць кемлівасць і дапытлівасць беларускага селяніна, які «над усім задумваецца..., імкнецца ўсё сабе растлумачыць, а калі што не можа зразумець, стварае міфічныя паданні і легенды» 2.
    Апісанне вяселля даецца Чахоўскай з вялікімі падрабязнасцямі, дэталёвым разглядам кожнага этапа і ілюструецца песнямі, якіх яна прыводзіць 74 (з запісам тыповых мелодый). Усе песні друкуюцца лацінкай на беларускай мове з захаваннем асноўных фанетычных асаблівасцей.
    Заслугоўвае ўвагі апісанне вясельных абрадаў беларусаў Палесся, якое даў у 1889 г. Оскар Кольберг 3. Абрады і песні (звыш 20) запісаны ў вёсцы Любяшчова Пінскага павета. Кольберг падрабязна апісвае такія элементы беларускага вяселля, як запоіны, вечар у маладога, снеданне і абед, выезд, пярэзвы і інш. Пры гэтым аўтар паведамляе цікавыя звесткі аб абрадавай ежы. У дадатак прыводзіцца 70 вясельных песень з вёсак Дубовае, Барова і Пагост Пінскага павета.
    У гэтай працы Кольберг, акрамя вяселля, дае апісанне і некаторых абрадаў гадавога круга (каляды, вя
    1 Wesele w Rudzku. Przez Helen? Czechowskq. MateryaJy antropologicznoarcheologiczne i etnograficzne, t. 2, аддзел II. Krakow, 1896, стар. 17—48.
    2 Там жа, стар. 18.
    3 Oskar Koi berg. Zwyczaje i obrzydy weselne z Polesia. «Zbidr wiadomosci do antropologii krajowej», t. 13, Krakow, 1889, стар. 209245.
    267
    О. Кольберг
    лікдзень, сёмуха, купалле і інш.) з прывядзеннем звыш 30 песень, а таксама вераванняў і забабонаў. У канцы працы даецца звыш 30 прымавак і прыказак. Рад прац Кольберга па быту беларусаў і ўкраінцаў застаўся неапублікаваным. У сучасны момант у Польскай Народнай Рэспубліцы вядзецца работа па падрыхтоўцы іх да друку. Матэрыялы аб беларусах і ўкраінцах будуць выдадзены двума паасобнымі тамамі
    1	Рукапіеы захоўваюцца ў рукапісным аддзеле Бібліятэкі польскай Акадэміі навук у Кракаве, сігнатура 3202—3205.
    268
    Значная колькасць прац польскіх вучоных 80—90х гадоў прысвечана фальклорным творам, пераважна запісам песень. Большасць фальклорных прац публікавалася на старонках Кракаўскага часопіса „Zbior wiadomosci do antropologii krajowej“. У ім надрукаваны наступныя вуснапаэтычныя творы: 43 беларускія песні ў 1889 г. апублікавана У. Вярыгай1, 25—у 1892 г. Б1рутай2, 15 беларускіх песень с запісам мелодый у 1892— 1895 гг. Бадуэнам дэ Куртэнэ3, 179 песень і прыпевак і 37 загадак у 1893 г. А. Гурыновічам4, 55 песень з нотамі ў 1895 г. чэшскім вучоным Адольфам Чэрным5, 746 прыказак і прымавак і 112 загадак у 1881, 1886 гг. У. Дыбоўскім6 і інш.
    Некаторыя фальклорныя творы беларусаў былі апублікаваны ў часопісе „Materyaly antropologicznoarcheologiczne і etnograficzne". У другім томе гэтага часопіса ўжо ў 1897 г. быў надрукаваны значны збор беларускіх загадак (128)7 з розных губерняў Беларусі, а ў 1900 г. 71 прыказка і прымаўка з беларускіх і рускіх губерняў8.
    Сярод вуснапаэтычных твораў беларусаў, апублікаваных у польскіх выданнях, асноўнае месца займаюць песні, асабліва абрадавыя і сямепныя. Але побач з імі
    1 Wladysiaw Weryha. Duinki bialoruskie ze wsi Gl^bokiego w powiecie Lidzkim gubernii Wilenskiej w. r, 1885 spisane. «Zbior wiadomosci do antropologii krajowej», t. 13, Krakow, 1889, стар. 84—103.
    2 Piesni bialoruskie z powiatu Lidzkiego. Zapisata Biruta, там жа, t. 16, 1892, стар. 239—251.
    3 Piesni bialoruskopolskie z powiatu Sokolskiego gubernii Grodzienskiej. Zapisaneprzezprof. J. Baudouin de Courtenay, там жа, t. 16, 1892, стар. 219—238, t. 18, 1895, стар. 225—231.
    4 Zbior rzeczy bialoruskich (z gminy Wiszniewskiej, parafii Zodziskiej, pow. Swiycianskiego, gubernii Wilenskiej). Zebral i utozyl Л. Hurynowicz, там жа, t. 17, 1893, стар. 136—200.
    5 Piesni bialoruskie z powiatu Dzisnienskiego gubernii Wilenskiej. Zapisal Adolf Cerny, там жа, t. 18, 1895, стар. 192—224.
    6 Zagadki bialoruskie z gubernii Minskiej. Zebral Dr. Wladyslaw Dybowski, там жа, t. 10, 1886, стар. 157—168; Przyslowia bialoruskie z powiatu Nowogrodzkiego, t. 5, 1881, стар. 3—23.
    7 Zagadki bialoruskie. Zebral Leon Wasilewski. Materyaly antropclogicznoarcheologiczne i etnograficzne, t. 2, Krakow, 1897, стар. 5—13.
    8 Przyslowia ludowe z okolic Witebska, Mohylewa, Smolenska i Orla, dotycz^ce niektorych miejscowosci w cesarstwie Rosyjskiem. Zebral Maryan Kucz, там жа, t. 4, dzial 2, 1900, стар. 217—225.
    269
    сустракаюцца і песні, у якіх адлюстроўваецца цяжкІ сацыяльны прыгнёт, нялёгкая доля сіраты, капіталістычная эксплуатацыя.
    Вось, напрыклад, што гаворыцца ў песні аб будаўніцтве чыгункі:
    Хто не быў на чыгуне,
    Той гора не зпае, А мы былі, пражывалі, Мы ўсё гора знаем...
    Мы канавушку капалі, Яе пракліналі, Будзь ты гэтая чыгунка, Будзь ты праклятая Ч
    У большасці выпадкаў збіральнікі беларускага фальклору абмяжоўваюцца кароткімі заўвагамі да запісаных твораў, пазбягаючы разважанняў па гістарычнаэтнічных, сацыяльных і палітычных пытаннях, рэдка выказваюць свае адносіны да народа.
    Самай плённай па збіранню фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў у 80—90х гадах сярод польскіх даследчыкаў Беларусі была дзейнасць М. Федароўскага.
    Міхаіл Федароўскі (1853—1923) нарадзіўся ў Варшаве. 3 малых год выхоўваўся без бацькі, які пасля паўстання 1863 г. вымушан быў эмігрыраваць. Ен скончыў агранамічны факультэт ПятроўскаРазумоўскай земляробчай акадэміі (цяпер Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя Ціміразева). Некаторы час працаваў аграномам у маёнтках польскіх магнатаў пад Варшавай. Ў 1877 г. Федароўскі пераехаў у Пружанскі павет Гродзенскай губерні. На Беларусі ён жыў каля 30 год (да 1905 г.), пасля чаго зноў пераехаў у Варшаву, дзе працаваў у розных навуковых установах.
    Навуковыя інтарэсы М. Федароўскага склаліся пад уплывам вядомых польскіх этнографаў Я. Тышкевіча, Я. Карловіча і іншых, якія ў той час займаліся збіраннем фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў у Беларусі.
    3 пераездам у Беларусь Федароўскі задумаў стварыць капітальную працу аб быце і культуры беларусаў. Каля 30 год ён займаўся збіраннем фальклорнаэтна
    1	Piesni biatoruskie z powiatu Lidzkiego. Zapisala Biruta. «Zbior wiadomosci do antropologii krajowej», 1. 16. Krakow, 1892, стар. 241. 270
    М. Федароўскі
    графічных матэрыялаў і археалагічнымі раскопкамі ў Пружанскім, Беластоцкім, Бельскім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Слонімскім паветах Гродзенскай губерні, у Вілейскім і Лідскім паветах Віленскай губерні і ў Навагрудскім і Слуцкім паветах Мінскай губерні. За гэты час ім было зроблена звыш 200 тысяч запісаў па мове, фальклору і быту беларускага народа, сярод якіх асноўнае месца займаюць вуснапаэтычныя творы.