• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Зазнаючы, што язычаскія абрады паступова адыходзяць у нябыт, Багдановіч разам з тым адзначае, што яшчэ і ў яго час «кладуць у кішэню нябожчыкукурцу люльку з тытунём, а нюхальшчыку табакерку. У нядаўні ж час клалі нажы, грэбні, а майстрам некаторыя іх прылады, а тым, хто любіў выпіць, і гарэлку ставілі ў бутэлечках ці гляках»3.
    Больш высокай ступенню першабытнай рэлігіі А. Багдановіч заканамерна лічыць політэізм — мнагабожжа. Спасылаючыся на англійскага вучонага Бокля, ён гаворыць, што характар політэізму залежыць ад акаляючага чалавека асяроддзя — ад прыродных умоў. Багдановіч прыходзіць да матэрыялістычных вывадаў пры вызначэнні адной з прычын узнікнення рэлігійных перажыткаў: «Страх і бяссілле чалавека перад грознымі сіламі прыроды, з аднаго боку, і, з другога, неразуменне іх, няўменне растлумачыць сутнасць акаляючай яго стыхіі, няўменне падпарадкаваць сілы прыроды сваёй уладзе» 4.
    1 A. Е. Богдановпч. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов, стар. 45.
    2 Там жа, стар. 48.
    3 Там жа, стар. 53.
    4 Там жа, стар. 62.
    224
    Уяўленні аб старажытных бажаствах беларусаў Багдановіч правілыіа звязвае з мясцовымі прыроднымі і бытавымі ўмовамі. Беларус пасяляў звышнатуральныя сілы ў балоты, лясы, палі, жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Гэта рознага роду хатнікі, еўнікі, хлеўнікі, нячысцікі, вадзянікі, русалкі, лесавікі і г. д.
    Асобны раздзел працы Багдановіч прысвячае перажыткам сонечнага культу. 3 гэтым культам ён звязвае такія святы і абрады гадавога круга, як каляды, масленіца, закліканне вясны, вялікдзень, купалле і інш. Пры апісанні іх (асабліва пры апісанні каляд і купалля) ён прыводзіць значныя фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы. Астатняя частка працы змяшчае апісанні рознага роду дэманічных сіл, вядзьмарства, знахарства, сродкаў народнай медыцыны, прыкмет, замоў і г. д.
    Да аналізу ўсіх гэтых перажыткаў Багдановіч падыходзіць з прагрэсіўных пазіцый, выкарыстоўваючы перадавыя дасягненні навукі таго часу. Ён вывучыў праці,. па першабытнай культуры і сацыялогіі Тэйлара, Бокля, Л. Мечнікава і інш., крытычна пераасэнсаваў іх змест і прымяніў асноўныя палажэнні і вывады гэтых вучоных пры разглядзе канкрэтнага беларускага этнаграфічнага матэрыялу.
    Праца Багдановіча «Перажыткі старажытнага светапогляду ў беларусаў» была першым буйным даследаваннем у галіне вывучэння беларускай этнаграфіі, якое наносіла рашучы ўдар па міфалагічнай тэорыі ў вывучэнні вераванняў, абрадаў і рознага роду забабонаў глыбокай старасветчыны. Аднак узнікненне рэлігіі Багдановіч зводзіць у асноўным да псіхалагічных з’яў. Ен не змог асэнсаваць галоўныя корані рэлігііінай ідэалогіі — сацыяльны прыгнёт чалавека. Даючы ў асноўным аб’ектыўны малюнак заняволенага, прыгнечанага жыцця народа, Багдановіч часта не бачыў парасткаў новага, прагрэсіўнага, не заўважаў росту нацыянальнай і палітычнай самасвядомасці народных мас. Недаацэньваў ён і вуснапаэтычную творчасць беларускага народа, ставячы яе значна ніжэй творчасці братніх рускага і ўкраінскага народаў. Вядома, напрыклад, што беларуская казка па свайму сюжэту, вобразнасці і ўзлёту фантазіі наўрад ці ўступае казачнаму фальклору іншых народаў.
    Зразумела, што ў такім падыходзе да справы А. Багдановіч кіраваўся добразычлівымі меркаваннямі — да
    J5. В. К. Бандарчык
    225
    казаць неабходнасць уздыму асветы, культуры і дабрабыту народа. Рашучае ўскрыццё адмоўных з’яў быту і культуры народа, з тым каб ліквідаваць іх, заслугоўвае адабрэння. Аднак такі падыход да характарыстыкі аблічча народа аднабаковы. He паказваючы дасягненняў, прагрэсіўных элементаў і багацця культурнай спадчыны народа, аўтар мімавольна прыніжаў чалавечую годнасць беларускага селяніна. Аднак, нягледзячы на гэта, А. БагДановіч сваімі працамі ўнёс значны ўклад у вывучэнне духоўнай культуры беларускага народа; у гэтым яго вялікая заслуга перад этнаграфіяй Беларусі.
    Публікацыі П. В. Шэйна і іншых беларускіх этнографаў
    У 80—90х гадах актыўную дзейнасць па збіранню і публікацыі фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў працягваў П. В. Шэйн, пачатак навуковай дзейнасці якога разглядаўся вышэй. Асноўныя бытавыя матэрыялы па Беларусі ён апублікаваў у працы «Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю»1 ўтрохтамах. Па насычанасці і шматграннасці бытавых матэрыялаў гэта праца займае адно з пачэсных месц у этнаграфічнай літаратуры канца XIX ст.
    Першы том — «Бытавое і сямейнае жыццё беларуса ў абрадах і песнях» складаецца з дзвюх частак. Ў першай частцы прыведзены апісанні хрэсьбін, калядных, масленічных, купальскіх і жніўных абрадаў. Усе апісанні гэтых абрадаў суправаджаюцца песнямі. У асобны раздзел вылучаны песні любоўныя, сямейныя, рэкруцкія, салдацкія, жартоўныя, застольныя, танцавальныя, сабраныя з розных месц Беларусі. У якасці дадатку да першай часткі тома прыкладаюцца нотныя запісы да 17 песень, з іх два — запісы М. А. РымскагаКорсакава, зробленыя з голасу П. В. Шэйна.
    Другая частка першага тома поўнасцю прысвечана апісанню вясельных і пахавальных абрадаў з прывядзеннем фальклорных тэкстаў. Матэрыялы сабраны ў Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Смаленскай„ Віленскай і Цвярской губернях.
    1 П. В. Ш е й н. Матерналы для нзученпя быта н языка русского населення СевероЗападного края, т. I. СПб., 1887; т. II, СПб., 1893; т. III, СПб., 1902.
    226
    У другі том Шэйн уключыў апавядальныя жанры беларускага фальклору — казкі (аб жывёлах, міфалагічныя, бытавыя), анекдоты, легенды, паданні, успаміны і расказы аб былым, прыказкі і прымаўкі, загадкі, прывітанні і пажаданні і г. Д.
    Фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы для першага і другога тамоў «Магэрыялаў» Шэйна былі дасланы яго карэспандэнтамі А. Багдановічам, М. Нікіфароўскім, Я. Карскім, I. Карскім, Л. Кандратовічам, 3. Радчанка, Ю. Крачкоўскім і інш. Частка матэрыялаў перадрукавана з раней апублікаваных прац А. Кіркора, М. Дзмітрыева, Я Тышкевіча, П. Баброўскага і інш. Так, у другі том Шэйнам поўнасцю перадрукаваны вялікі артыкул Шыдлоўскага аб вясельным абрадзе ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні з працы Я Тышкевіча.
    Збіранне матэрыялаў для трэцяга тома «Матэрыялаў» было завершана Шэйнам у канцы 90х гадоў, аднак выдаць яго ён не паспеў. Работу па завяршэнню друкавання тома ўзялі на сябе акадэмік У. I. Ламанскі і прафесар Я. Ф. Карскі. Трэці том «Матэрыялаў» найбольш багаты бытавымі звесткамі. Упершыню ў працах Шэйна ў гэтым томе паяўляюцца звесткі па матэрыяльнай культуры беларусаў — жыллю, адзенню, ежы.
    Такую велізарную колькасць матэрыялаў Шэйн змог сабраць толькі дзякуючы вялікай сетцы мясцовых карэспандэнтаў, створанай яго ўпартымі намаганнямі. У архіве Акадэміі навук СССР і Рускага геаграфічнага таварыства захоўваюцца пісьмы карэспандэнтаў да Шэйна і разнастайная перапіска яго з вядомымі рускімі вучонымі і навуковымі ўстановамі ’. Гэтыя матэрыялы сведчаць аб нястомнай паўсядзённай карпатлівай і напружанай працы этнографа па збіранню і падрыхтоўцы да друку вуснапаэтычных твораў і звестак па быту беларускага народа. Разам з тым трэба адзначыць, што выкарыстанне матэрыялаў шматлікіх карэспандэнтаў (часта вучняў школ, чыноўнікаў, пісараў і г. д.) і звядзенне іх у адзіную працу адмоўна адбілася на зборніках Шэйна 2.
    1 Архіў Акадэміі навук СССР, ф. 292, воп. 2, № 157; ф. 104, воп. 2, № 22. Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, ф. 38, № 15 і інш.
    2 Для характарыстыкі метадаў збірання матэрыялаў Шэйнам можа служыць наступная вытрымка з яго пісьма ад 1 кастрычніка 1898 г. да Я. Ф. Карскага: «Мне хочацца ўказаць Вам і некаторыя
    227
    Якасць матэрыялаў залежала ад ступені падрыхтаванасці карэспандэнтаў. Сам жа Шэйн слаба быў знаёмы з бытам і культурай беларускага народа. Таму зусім не выпадкова, напрыклад, што ў некаторых апісаннях анекдатычныя выпадкі і сатырычныя творы выдаюцца за сапраўдныя падзеі.
    Аднак, нягледзячы на гэта, пры крытычным падыходзе матэрыялы, змешчаныя ў зборніках Шэйна, даюць багатыя і каштоўныя звесткі па быту і культуры беларусаў другой палавіны XIX ст.
    Акрамя этнаграфічных прац найбольш вядомых беларускіх этнографаў Hiкіфароўскага, Раманава, Шэйна, ДоўнарЗапольскага, Багдановіча, Янчука і Дабравольскага,у 80—90х гадах паяўляюцца даволі ёмістыя зборнікі беларускіх фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў Радчанка, Булгакоўскага і інш.
    У 1882—1884 гг. выйшаў з друку трохтомнік «Вопыт апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізікагеаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах»,' матэрыялы для якога афіцыйна збіраліся праз статыстычныя камітэты і іншыя губернскія і павятовыя органы ўлады. Праца была апублікавана пад рэдакцыяй губернатара Магілёўскай губерні A. С. Дэмбавецкага. У апрацоўцы сабраных матэрыялаў і ў напісанні паасобных раздзелаў прымаў удзел шматлікі калектыў аўтараў, спецыялістаў па розных галінах гаспадаркі, быту і культуры беларусаў. Этнаграфічныя звесткі аб беларусах для першага тома сабраў і апрацаваў рэдактар «Могплевскпх губернскнх ведомостей» I. Рубаноўскі. Пры характарыстыцы маральных якасцей беларуса Рубаноўскі прытрымліваецца хадзячых версій аб непаўнацэннасці гэтага народа. Пры гэтым нярэдка ён прыводзіць супярэчлівыя матэрыялы ці звесткі, якія не адпа
    шляхі і сродкі, якія Вы б маглі паспрабаваць на карысць маёй справе. Вось яны: 1. Пастарацца спісацца з некаторымі настаўнікамі духоўнага вучылішча і семінарыі і папрасіць іх, каб яны прапанавалі больш здольным са сваіх вучняў напісаць штонебудзь з таго, што яны цвёрда ведаюць і памятаюць з народных звычаяў, абрадаў, павер’яў... 3. Зацікаўце сваіх знаёмых, каб яны вызваліся самі на запісванне даных, што датычаць гэтай галіны, з вуснаў сваіх прыслужнікаў і прыслужніц». Архіў AH СССР, ф. 292, воп. 2, № 157, лл. 11, 12.
    228
    вядаюць сапраўднасці, напрыклад, надзяляе беларуса глыбокай рэлігійнасцю, недахбпам працалюбства і г. д.
    I	. Рубаноўскі дае агульную і даволі сціслую характарыстыку жылля, гаспадарчых пабудоў і адзення беларусаў Магілёўскай губерні, прыводзіць кароткія звесткі аб занятках беларускіх сялян і іх ежы. Гэтымі кароткімі нататкамі і абмяжоўваецца апісанне матэрыяльнай культуры. Затое апісанню абрадаў, вераванняў і забабонаў адведзена асноўнае месца. Найбольш поўна апісана вяселле. Да нарыса прыкладаецца 509 беларускіх песень, большасць з якіх абрадавыя, у асноўным вясельныя. Усе песні маюць пашпартызацыю.