• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Карыстаючыся гісторыкапараўнальным метадам, ДоўнарЗапольскі намагаецца знайсці агульныя заканамернасці ў гісторыі паасобных абрадаў і рытуалаў шлюбу і вяселля ў розных народаў свету, прасачыць гісторыю некаторых з іх. Ён падкрэслівае, што першапачатковы сэнс большасці абрадаў народ не помніць і не разумее. Многія з іх ператварыліся ў звычайныя ўвесяленні і забавы, і толькі некаторыя мелі магічнае значэнне. Большасць абрадаў сватаўства, заручын і вяселля ДоўнарЗапольскі выводзіць з родавага ладу, з матрыярхату, паказвае іх рытуальнае і бытавое значэнне. Так, абрады сватання і запоін ён лічыць перажыткам купліпродажу нявесты ’. Значэнне дружыны жаніха і нявесты адносіць да часу, калі нявесту ўмыкалі з другога роду. Прыводзіцца ў сувязі з гэтым цікавы абрад ад’езду дружыны жаніха ў беларусаў Цвярской губерні. Перад ад’ездам жаніх становіцца абедзвюма нагамі на скавараду, а члены дружыны (6—8 чалавек) ставяць толькі правыя ногі і даюць клятву: «Стаяць адзін за аднаго, брат за брата, за адзіную кроў каплю» 2.
    Вялікую цікавасць маюць тут даследаванні ДоўнарЗапольскага такіх абрадаў, як пасад жаніха і нявесты.
    1 М. В. Д о в н a р3 а п о л ь с к н й. Нсследовання н статьн. Кпев, 1909, стар. 66.
    2 Там жа, стар. 68.
    208
    ён паказвае складаную гісторыю гэтага абрада. У старажытнасці гэта «бытавы акт— прыняцце ў лік членаў роду новага ўзмужнелага члена...» Пазней гэты абрад перайшоў у цыкл вясельных. Толькі ўзмужнеламу члену роду»... дазваляецца ўвесці ў дом новага члена, будучую жонку яго. Гэтым тлумачыцца сувязь пасаду з вясельнымі абрадамі. Далей пасад абстаўлены пераважна родавым культам, затым аграрным. Ён прыняў канчатковы выгляд, відаць, у той час народнага жыцця, калі народ меў родавы лад і калі галоўным яго заняткам было земляробства» '.
    Пры аналізе вясельных абрадаў ДоўнарЗапольскі час ад часу паказвае бытаванне іх у сувязі з сацыяльным становішчам асобных слаёў насельніцтва і ўзаемаадносінамі народнатрадыцыйных абрадаў з хрысціянскай рэлігіяй. Так, ён заўважае, што ўвесь цыкл вясельных абрадаў бядняцкая частка насельніцтва не магла правесці ў час вяселля. «Уся гэта працэдура ў бедных скарачаецца,— піша ён,— каб пазбегнуць расходаў» 2. У другім месцы, паказваючы ролю царкоўнага вянчання, ДоўнарЗапольскі адзначае, што яно пры шлюбе «не адыгрывае істотнага значэння» 3. «Па разуменню беларусаў,— падкрэслівае ён,— без «вяселля», г. зн. усяго рытуалу, поўнасцю законнага шлюбу быць не можа. Часам паміж вянчаннем і вяселлем праходзіць некаторы час, і ўсё ж такі фармальныя муж і жонка лічацца толькі жаніхом і нявестай» 4.
    Да гэтай працы ДоўнарЗапольскага непасрэдна прымыкаюць і наступныя яго даследаванні: «Сватаўство і дружына жаніха ў беларускім вяселлі»5, «Рытуальныя значэнні каравайнага абрада ў беларусаў»6, «Матывы вясельных песень пінчукоў» 7, «Жаночая доля ў песнях пінчукоў» 8, «Сонейка і месяц у беларускай вясельнай
    1 М. В. Д о в н а р3 апольскнй. Нсследовання н статьн, стар. 121.
    2 Там жа, стар. 70.
    3 Там жа, стар. 62.
    4 Там жа.
    5 «Мннскнй лнсток», 1892, № 57.
    6 Труды этнографпческого отдела Обшества любнтелей естествознання, антропологпн п этнографнн, т. XIV. М., 1900, стар. 284—292.
    7 Гродна, 1893.
    8 Этнографнческое обозренне, кн. 1. 1891.
    14. В. К. Бандарчык
    209
    паэзіі» ’, а таксама да некаторай ступені і праца «Першабытныя формы шлюбу»2.
    ДоўнарЗапольскі вядомы і як даследчык сямейнага звычаёвага права беларусаў. Па гэтай галіне быту асноўнай яго працай з’яўляецца «Звычаёвае сямейнае лрава сялян Мінскай губерні» 3. Для гэтай працы М. В. ДоўнарЗапольскі выкарыстаў матэрыялы валасных судоў з розных валасцей Рэчыцкага, Бабруйскага і. Пінскага паветаў, якія ён наведаў у час экспедыцыі 1890—1891 гг., а таксама асабістыя назіранні ў час экспедыцый і звесткі карэспандэнтаў з Мінскага, Навагрудскага і Мазырскага паветаў. Найбольш •'верагоднай крыніцай ён памылкова лічыў рашэнні валасных судоў. Ва ўмовах паліцэйскабюракратычнага рэжыму царскай Расіі валасныя суды ў сваіх рашэннях звычайна ігнаравалі народнае звычаёвае права і мясцовыя традыцыі. Пры этнаграфічных даследаваннях звычаёвага права найбольш верагоднымі былі б непасрэдныя нагляданні даследчыка за жыццём народа.
    ДоўнарЗапольскі разам з тым слушна заўважае, што заканадаўства царскага ўрада не пранікла ў сямейнае жыццё селяніна таму, відаць, што яно не адпавядала яго ўнутраным заканамернасцям і насіла антынародны характар. Ен прыводзіць прыклад, у якім «нават сустракаем цікавую барацьбу мясцовага звычаю з уладай установы па сялянскіх справах»4 і адзначае, што «асновы звычаёваправавых поглядаў так ці інакш падрываюцца»5, асабліва ў практыцы вырашэння крымінальных спраў.
    Паслядоўна адно за другім ДоўнарЗапольскі разглядае праяўленне народнага звычаёвага права ў розных формах сям’і, ва ўзаемаадносінах, правах, становішчы паасобных членаў сям’і, у шлюбе і вяселлі, становішчы нявесткі і прымака, адносінах да сям’і і працы,
    1 «Мннскнй лнсток», 1894, № 84.
    2 Упершыню надрукавана ў 1892 г. Гэта і большасць астатніх этнаграфічных прац ДоўнарЗапольскага змешчаны ў яго зборніку «Нсследованмя п статыі», т. I. Кнев, 1909.
    3 «Внленскнй вестннк», 1892, № 174, 186; Этнографпческое обозренне, кн. 1, 2, 1897.
    4 М. В. Д о в н а р3 апольскнй. Нсследовання н статьн, т. I, стар. 2.
    5 Там жа.
    210
    у пытаннях сямейных падзелаў, права спадчыны і г. д. У радзе выпадкаў ён паказвае змены ў сямейным быце сялян і прававых нормах, што адбыліся ў перыяд капіталізму, і падкрэслівае, што ў глухіх кутках Палесся «распад вялікайсям’і ісямейнай абшчыны ідзе найбольш хутка» L ДоўнарЗапольскі вылучае як новую з’яву складванне на месцы патрыярхальнай сям’і «штучнай абшчыны», якая стваралася не на сваяцкіх адносінах, a на эканамічных сувязях.
    Вядома, што капіталізм бесперапынна выштурхоўваў масы сялян у лік пралетарыяў. Пазбаўленыя зямлі і сродкаў вытворчасці такія сяляне ішлі ў горад ці наймаліся парабкамі, а ў радзе выпадкаў прымаліся ў сем’і, якія не мелі дастатковых сіл, у якасці здольнікаў. Часта здольнік пасля шматгадовай працы згодна звычаёваму праву станавіўся паўнапраўным членам сям’і. На прыкладзе такой «штучнай сям’і» можна прасачыць як новыя ўзаемаадносіны, так і традыцыйныя — зямля павінна належыць таму, хто яе апрацоўвае. «Недастаткова, — пісаў ДоўнарЗапольскі, — быць фармальна прынятым у сям’ю—трэба яшчэ на яе папрацаваць. Звычаёвае права адносіцца з глыбокай павагай да шматгадовай працы, якая прыкладаецца да яе: прызнае права на валоданне зямлёй і пабочных асоб, якія доўгі час працавалі на ёй і набылі такім чынам права на самую зямлю» 2.
    He ўскрываючы прычыны рассяляньвання вёскі, ДоўнарЗапольскі добра заўважыў гэту тэндэнцыю. Ен паказвае, што ў малодшага пакалення ўжо няма той цягі да зямлі, якая была раней. Усведамленне таго, што на невялікіх зямельных надзелах пры далейшым іх драбленні «ўнукам есці не будзе чаго», сялянская сям’я вымушана «звяртаць больш увагі на пабочныя заробкі, адсылаць лішнія рабочыя рукі шукаць шчасця ў горадзе»3.
    Пераходзячы да характарыстыкі звычаёвага права пры сямейных падзелах, ДоўнарЗапольскі бачыць асноўную прычыну ўзмацніўшыхся сямейных раздзелаў «у заняпадзе агульнага эканамічнага ладу»4. «Збядненне сям’і,— адзначае ён,— малазямельнасць, неўраджаі, якія
    1 М. В. Д о в н а р3 апольскн й. Нсследовання н статьн, т. I, стар. 4.
    2 Там жа, стар. 8.
    3 Там жа, стар. 44.
    4 Там жа, стар. 48.
    211
    часта бываюць у апошні час, цяжкасць знайсці заробкі і між тым дастаткова значныя падаткі, якія абцяжарваюць гаспадарчы бюджэт селяніна,— вось агульныя прычыны, што выклікаюць раздзелы» *.
    Такім чынам, ДоўнарЗапольскі надзвычай добра паказваў знешнія фактары заняпаду асноўнай масы сялянскіх гаспадарак, але не змог убачыць іх прычыну ў існаваўшым сацыяльнапалітычным ладзе царскай Расіі. Класавыя супярэчнасці ім па сутнасці ігнаруюцца.
    Акрамя навуковадаследчых прац, ДоўнарЗапольскаму належыць і рад даследаванняў апісальнага характару, у якіх ён дае каштоўныя звесткі па быту, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Гэта перш за ўсё яго «Заметкі з падарожжа па Беларусі» 2, якія друкаваліся ў ходзе яго экспедыцыі 1890—1891 гг. У гэгай працы ДоўнарЗапольскі змясціў рад каштоўных і надзвычай цікавых бытавых замалёвак, апісанні эканамічнага быту, матэрыяльнай культуры, вытворчага быту, абрадаў і юрыдычных звычаяў і г. д. У гэтых нарысах ён рашуча выступаў супраць паклёпаў на годнасць беларуса і з вялікай цеплынёй і любоўю ахарактарызаваў простага беларускага селяніна.
    Але ў апісаннях быту народа ДоўнарЗапольскі скатваўся да ідэалізацыі яго, ён заплюшчваў вочы на цяжкае эканамічнае становішча асноўнай масы беларускага сялянства, ігнараваў класавы антаганізм і класавую барацьбу, якія ў эпоху капіталізму асабліва яскрава праяўляліся ў вёсцы. Вось як, напрыклад, характарызуе ён сялян Піншчыны: «Знешні выгляд насельніцтва адпавядае тым эканамічным умовам, у якія яно пастаўлена. Жанчыны і мужчыны апрануты чыста, маюць бадзёры выгляд; аб праславутай загнанасці Беларусі тут не можа быць і гутаркі. Уваходзячы да вас, селянін вольна падае руку, сядае і г. д. Усюды і ва ўсім селянін адчувае сябе гаспадаром і чалавекам самастойным, незалежным» 3.
    I толькі ў паасобных месцах сваёй працы ДоўнарЗа
    1 М, В. Д о в н a р3 а п о л ь с к н й. Нсследовання я статьн, т. I, стар. 48.
    2 М. Запольскнй Заметкн яз путешествня по Белорусснн. «Вяленскнй вестннк», 1890, № 202, 206, 210, 211, 217, 219, 220, 225, 232, 264, 265; 1891, № 9, 18, 22, 23, 25, 27, 28.
    3 М. Запольскнй. Заметкя нз путешествпя по Белорусснн. «Внленскнй вестннк», 1890, № 220.
    212
    польскі падкрэслівае цяжкую эканамічную прыгнечанасць народа. У гэтых выпадках ён стаіць на баку народа. Так, эпіграфам да аднаго з артыкулаў «Заметак» ДоўнарЗапольскі прыводзіць урывак з паэмы Н. Д. «Палессе» (відаць, рукапіснай), у якім гучыць смутак з прычыны цяжкага лёсу народа і любоў да яго:
    Здесь невесело жнвется, Но средь бедного народа Нет нн праздных, нн леннвых... Он в мечтах свонх правднвых Ценнт днвным даром неба Драгоценною свободой. й куском насушным хлеба, Данным мачехойпрнродой У
    У канцы «Заметак» даюцца прыклады капіталістычнай эксплуатацыі сялян, якія наймаюцца на плытагонныя промыслы. Прамыслоўцы, карыстаючыся цяжкім эканамічным станам сялян, шляхам крэдыту закабаляюць іх яшчэ зімою. «Я думаю,— пісаў ДоўнарЗапольскі,— цяжка камунебудзь паверыць, каб у нас, амаль у дваццатым стагоддзі, мог існаваць гандаль людзьмі; а між тым гэты гандаль існуе ў самых шырокіх памерах. Справа вядзецца вельмі проста і на цалкам законных асновах» 2.