Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Сярод аджыўшых абрадаў і звычаяў ён называе прымусовае прывядзенне да шлюбу без згоды маладьіх, гаспадарчы разлік памешчыка і інш. «У цяперашні час,— з задавальненнем адзначаў А. Багдановіч,— на маёй радзіме пры сватаўстве не апошняе месца занмаюць узаемная прыхільнасць і несімпатыя жаніха і нявесты, ва ўсякім разе згода ці нязгода прымаюцца бацькамі ў разлік»
А. Багдановіч вызначае чатыры тыпы вяселля, якія маюць месца ў яго мясцовасці: а) вяселле, калі нявеста ідзе ў сям’ю мужа, б) прымацкае вяселле, калі жаніх прымаецца ў дом бацькоў нявесты ў якасці прымака, в) сіроцкае вяселле, калі ў нявесты ці жаніха памёрлі бацькі, г) удавецкае вяселле, калі ўступаюць у шлюё удавец ці ўдава. Апошні тып вяселля мае яшчэ некалькі варыянтаў. Так, калі ў шлюб уступаюць удавец і ўдава, то вяселле наогул не спраўляецца, калі ж адзін з іх раней у шлюбе не быў, то вяселле спраўляецца толькі тым бокам, які ўпершыню ўступае ў шлюб. Кожнаму тыпу вяселля даецца кароткая характарыстыка.
У 1886 г. у газеце «Мннскнй лнсток» Багдановіч друкуе першае сваё этнаграфічнае даследаванне — «Нарыс
1 П. В. Ш е й н. Матерналы для нзучення быта п языка русского населення СевероЗападного края, т. II, 1890, стар. 152.
219
становішча жанчыны ў сялянскім асяроддзі Беларускага краю». Эпіграфам да артыкула ён узяў наступныя радкі з верша Някрасава «В полном разгаре страда деревенская»: «Доля ты! русская долюшка женская! Вряц лн труднее сыскать!..» 1
У гэтан працы Багдановіч выказвае разуменне грамадскіх і сямейных адносін людзей і залежнасць гэтых адносін ад канкрэтнагістарычных умоў. У прыватнасці, ён адзначае, «што светапогляд беларускага селяніна' увесь яго разумовы склад, яго сімпатыі і антыпатыі, сяменныя адносіны і інш. галоўным чынам абумоўліваліся яго мінулым і сучасным, эканамічным і грамадскім становішчам, патрабаваннямі земляробчага і сельскагаспадарчага быту, словам — «уладай зямлі» 2. Спасылаючыся на свае назіранні, на беларускія народныя песні, Багдановіч наступным чынам малюе становішча народа і ў прыватнасці становішча жанчыны: «Безвыходнае народнае гора, цяжкасць сялянскай працы і пераважна горкая доля жаноцкая.
Холадам і голадам вее ад гэтых песень... У іх нязменна фігуруе жанчына, над якою здзекуецца муж, свякрухагадзіна, змеізалоўкі, свёкар—люты звер... I дарэмна моліць няшчасная ахвяра аб дапамозе — няма для яе абаронцы» 3.
Даючы глыбокі аналіз народных песень, падкрэсліваючы, што «песнябыль» улоўлівае і перадае ў гуках і словах бытавыя адносіны, падзеі рэчаіснасці, народны светапогляд і інш.», Багдановіч адзначае, што змест «большасці беларускіх народных песень абумоўліваецца існуючым сямейным і грамадскім становішчам беларускай сялянкі» 4. Апісанне становішча беларускай жанчыны м ілюструе ўрыўкамі з народных песень.
Наступную сваю працу — «Педагагічныя погляды беларускага народа» Багдановіч прысвячае паказу духоўнага прыгнечання народа. Як змагар за народную асвету Багдановіч дае глыбокі аналіз прычын таго, чаму народ быў непісьменны і трымаўся ў цемры. Ускрываючы глыбока рэакцыйную сутнасць існуючага ладу, сацыяльную
1 А. Б. Очерк положення женіцпны в крестьянской среде Белорусского края. «Мпнскпй лнсток», 1886, № 39.
2 Там жа.
3 Там жа.
4 Там жа.
220
несправядлівасць, ён паказвае вынікі такой палітыкі: «Агульнымі намаганнямі прыгоннікаў і паслужлівага духавенства народная маса атуплялася і падаўлялася; асобы з яе асяроддзя, якія крытычна мыслілі, і наогул людзі, якія разумова ўзвышаліся над ёю, бязлітасна сістэматычна вырываліся з яе.
Народ, пазбаўлены сваёй сапраўднай інтэлігенцыі, вымушан быў жыць па звычаю, па руціне, як жылі яго продкі, пакорліва падпарадкоўваючыся знешнім умовам, а не пануючы над імі» '. Ва ўмовах панскай няволі імкненні сялян да адукацыі, як падкрэслівае Багдановіч, «знішчаліся панскай уладай, і пры гэтым у такой адчувальнай форме і такімі радыкальнымі сродкамі, якія ахалоджвалі самы гарачы запал і надоўга спынялі і заглушалі спробы такога роду. Вялікая колькасць бізуноў і аддача ў салдаты былі найбольш ужывальнымі і патэнтаванымі мерамі з боку паноў у адносінах да неспакойных і ненадзейных, на іх думку, асоб.
Зразумелы стымулы, якія кіравалі панамі ў іх рэпрэсіўных мерах у адносінах да народнай адукацыі: давіць і эксплуатаваць цёмную, непісьменную масу сялян было, безумоўна, лягчэй, чым у тым выпадку, калі б яна прыйшла да разумення сваёй чалавечай годнасці, да разумення сваёй сілы, як эканамічнай, так і палітычнай» 2.
Ведучы размову непасрэдна аб педагагічных поглядах народа, спасылаючыся на яго назіранні і на вуснапаэтычную творчасць, аўтар прыходзіць да вываду, што асноўным у выхаванні дзяцей сялян з’яўляецца дэвіз: «Усе павінны працаваць»3.
Характарыстыка цяжкага становішча народа даецца ў працы Багдановіча «Пра паншчыну»4. Звяртаючыся да горкага мінулага жыцця народа, аўтар выклікае пачуцці гневу да ўсялякага прыгнёту, ён абвяргае довады прыхільнікаў прыгонніцтва, што нібыта сяляне шкадуюць аб адмене прыгоннага права.
На канкрэтным фальклорным і бытавым матэрыяле Багдановіч паказвае не толькі жорсткасць прыгону, але
1 А. Б. Педагогнческне воззрення белорусского народа. «Мпнскнй лнсток», 1886, № 61.
2 Там жа.
3 Там жа.
4 А. Богдановнч. Про паніцпну. «Гродненскне губернскне ведомостн», 1894, № 10, 11, 16.
221
і пратэст народа супраць прыгнятальнікаў. У прыватнасці, ён прыводзіць легенду «Вялікі грэшнік», у якой выкрываецца пратэст супраць сацыяльнага прыгнёту. «Колькі нянавісці і злосці назбіралася ў душы селяніна супраць гэтых векавых прыгнятальнікаў прыгоннага люду — ясна паказвае запісаная мной легенда аб «Вялікім грэшніку» ‘. Сутнасць легенды заключаецца ў тым, што вялікі грэшнік атрымлівае прашчэнне сваіх грахоў толькі пасля таго, як забівае жорсткага войта. «Толькі ў жорсткі час,— пісаў Багдановіч,— магла скласціся падобная легенда. Шмат трэба было выпакутаваць беларускаму селяніну, па натуры дабрадушнаму, каб нарадзілася ў яго такая жорсткая ідэя» 2.
Большая частка артыкула «Пра паншчыну» прысвечана перадачы расказу былога прыгоннага селяніна Кузьмы аб здзекаваннях пана над ім і яго жонкай. Апавяданне скалечанага жорсткімі катаваннямі селяніна выклікае ў чытача нянавісць да прыгнятальнікаў і глыбокі смутак з прычыны цяжкага становішча народных мас.
Погляды Багдановіча як народніка добра адлюстраваліся і ў іншых яго этнаграфічных працах. Амаль ва ўсіх іх змяшчаюцца матэрыялы, якія паказваюць цяжкі прыгнёт селяніна, эканамічнае і духоўнае рабства працоўнага люду, жорсткасць, бязлітасную расправу і здзекі памешчыкаў над сялянамі. Гэтым самым Багдановіч будзіў у народзе нянавісць да прыгнятальнікаў, заклікаў да расплаты з імі.
Багатым этнаграфічнымі матэрыяламі з’яўляецца даследаванне А. Я. Багдановіча «Перажыткі старажытнага светапогляду ў беларусаў» 3. Матэрыялы для гэтай кніжкі аўтар збіраў у Барысаўскім, Ігуменскім, Мінскім, Слуцкім і Навагрудскім паветах Мінскай губерні, Сенненскім і Аршанскім паветах Магілёўскай губерні і Лепельскім павеце Віцебскай губерні. Тут, як і ў многіх іншых працах, выкладанне матэрыялу пачынаецца з агульнай характарыстыкі становішча народных мас. Паказваючы прычыны захавання ў быце і свядомасці
1 А. Богдановнч. Про паншнну. «Гродненскпе губернскне ведомостл», № 10. У 1893 г. легенда была надрукавана ў «Матэрыялах» Шэйна, т. II, стар. 371—373. Даслана Шэйну А. Багдановічам.
2 Там жа.
3 A. Е. Богдановнч. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. Гродно, 1895.
222
народа перажыткаў, Багдановіч у першую чаргу звяртае ўвагу на тое, што ў цяжкіх умовах нацыянальнага, сацыяльнага і духоўнага прыгнёту народ быў пазбаўлен сваёй інтэлігенцыі, якая з’яўляецца «правадніцай і распаўсюджвальніцай новых ідэй у масах». «Але гэта яшчэ паўбяды,— працягвае ён,— пры спрыяльных умовах народ мог высунуць з свайго асяроддзя новых носьбітаў скарбаў свайго духу,— новую інтэлігенцыю, мабыць, яшчэ больш натуральную... Але бяда ў тым, што ён быў пастаўлены ў такія ўмовы, пры якіх гэта было зусім немагчыма» ’. Разам з тым Багдановіч папярэджвае, што «калі рашуча не змяніць умовы жыцця, калі не будзе штуршкоў сазне моцных настолькі, каб абудзіць мысленне і накіраваць яго на крытычную перапрацоўку ўсталяваных форм думкі і жыцця, то яно рызыкуе скарчанець у гэтых формах...» 2 Для таго ж каб абудзіць розум народа, трэба, на яго думку, перш за ўсё святло навукі, святло сапраўднага пазнання, «каб рассеяць усе гэтыя прывіды, усё гэта царства цемры» 3.
Увесь фактычны матэрыял, што датычыць перажыткаў старажытнасці ў светапоглядзе народа, Багдановіч выкладае ў наступных раздзелах гэтай працы: перажыткі фетышызму, перажыткі анімізму, перажыткі ўвасабленняў, перажыткі сонечнага культу, увасабленне зла, саўдзельнікі нячыстай сілы, спосабы лячэння, заснаваныя на забабонных уяўленнях, чараўніцтва.
Фетышызм Багдановіч характарызуе як адну з першапачатковых ступеней рэлігійных уяўленняў. Першабытны чалавек у сваім імкненні растлумачыць асяроддзе, якое яго акружае, і асобныя з’явы, надзяляў «усе прадметы ўласцівасцямі і здольнасцямі, характэрнымі для жывога чалавека» 4. Багдановіч паказвае, што гэта і з’явілася прычынай пакланення чалавека асобным з’явам і прадметам, ад якіх залежаў яго лёс. На канкрэтным этнаграфічным матэрыяле ён паказвае, якія рэшткі гэтых старажытных вераванняў дайшлі да яго дзён. Прыводзяцца прыклады пакланення агню, вадзе, зямлі, хлебу, каменням, горам, лясам, раслінам, жывёлам. Асоб
1 A. Е. Богдановнч. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов, стар. 6.
2 Там жа, стар. 8, 9.
3 Там жа, стар. 180.
4 Там жа, стар. 13, 14.
223
на аўтар гаворыць аб тым, што надзяленне слова магічнай сілай прывяло да стварэння малітваў, шэптаў, вераванняў і забабонаў. 3 фетышызмам Багдановіч цесна звязвае і такую форму першабытнай рэлігіі, як татэмізм, аднак не раскрывае яго сутнасці.
Адной з форм першабытнай рэлігіі Багдановіч правільна лічыць анімізм, якому ён дае наступнае вызначэнне: «Сутнасць анімізму заключаецца ў тым, што чалавек і ўсе адчувальныя прадметы дваістыя, што яны складаюцца з бачнай, адчувальнай абалонкі, за якой хаваецца нешта няўлоўнае, тонкае, нематэрыяльнае» 1. Да анімістычных уяўленняў чалавек прыйшоў у выніку «няўмення растлумачыць такія з’явы, як рух воблакаў, ветру, назіранні за ценямі, рэхам, адлюстраваннем у вадзе і г. д., а галоўнае дзякуючы снам». «Сны — гэта бачанні душы ў час яе вандраванняў» 2— да такога вываду прыйшоў неадукаваны чалавек. Таму Багдановіч падрабязна спыняецца на гэтай з’яве. Адсюль выводзіцца вера ў замагільнае жыццё.