• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Падрабязныя звесткі аб жыцці беларусаў Янчук паведамляе ў працы «Па Мінскай губерні». Малюючы разнастайнасць беларускай прыроды, ён разам з тым заўважае: «I толькі адна рыса ў гэтым малюнку паўтараецца паўсюдна, — гэта беднасць насельніцтва, якая даходзіць да галечы і невуцтва» 2. Некалькі лепш выглядаюць казённыя вёскі, аднак і там пануе беднасць і беззямелле. «Сямейныя раздзелы, драбленне надзелаў на маленькія ўчасткі паміж сынамі яшчэ больш узмацняюць гэта гаротнае становішча» 3.
    Побач з характарыстыкай цяжкага жыцця народа Янчук адлюстроўвае і сацыяльную барацьбу, якая адбывалася ў той час у вёсцы. Ён паказвае адзін з відаў народнага пратэсту—перасяленчы рух. Аўтар адзначае таксама, што «здараюцца часам і бунты сялян у Беларусі» 4. Селянін адносіцца да пана з недавер’ем, у ім ён бачыць «свайго тайнага ворага» 5. Адкрыта Янчук піша і аб поглядах сялян на панскую ўласнасць: «Нярэдка сяляне выказваюць тую думку, што ўся зямля павінна належаць народу, і таму яшчэ больш лічаць сябе ў праве
    1 Н. Я н ч у к. По Мннской губерннн (Заметкн нз поездкн в 1886 г.). йзвестая Обіцества любнтелей естествознання, антропологнн н этнографнн, т. LXI. Труды этнографнческого отдела, кн. IX, вып. I. М., 1889, стар. 57, 58.
    2 Там жа, стар. 71.
    3 Там жа.
    4 Там жа, стар. 76.
    5 Там жа, стар. 77.
    197
    прысвоіць сабе ўласнасць пана і казны. Але большай часткай гэта робіцца па неабходнасці» '.
    Асноўную частку сваіх нарысаў Янчук прысвячае апісанню духоўнай культуры народа, пераважна вераванняў, паказваючы пры гэтым цесную сувязь і залежнасць культуры народа ад яго матэрыяльнага становішча. Так, напрыклад, на фактычным матэрыяле ён паказвае, што селянін іншы раз адмаўляецца ад урача і бальніцы не таму, што не разумее іх карысці, а таму, што ўсе гэтыя «благі» для селяніна звязаны з новымі выдаткамі. «Усякі новы падатак, хоць бы і самы мізэрны, з’яўляецца для бяздольнага беларуса лішнім ударам па галаве» 2.
    Даследчык падкрэслівае высокія духоўныя якасці беларускага народа. Так, даючы характарыстыку народных мелодый, ён піша: «I якія багатыя ў музычных адносінах трапляюцца №№! Мне б вельмі хацелася пераканаць у адваротным тых, хто ўпэўнены, што беларускія мелодыі сумныя, аднастайныя і не маюць нічога прывабнага» 3.
    Пры апісанні вераванняў і забабонаў Янчук асабліва многа спыняецца на вераванні ў «прошчу». Ён паказвае гісторыю ўзнікнення прошчаў і выкарыстанне іх духавенствам для карыслівых мэт, падкрэсліваючы гэтым самым цесную ўзаемасувязь цемнаты і забітасці народа з шарлатанствам духавенства і эксплуататарскай сутнасцю царквы.
    Да нарыса Янчук дадае 158 беларускіх народных песень (пераважна абрадавых) і 33 нотныя запісы песенных мелодый. Пазней на аснове сваіх экспедыцый і вывучэння беларускіх фальклорнаэтнаграфічных зборнікаў Янчук напісаў некалькі кароткіх нарысаў па быту беларусаў 4.
    1 Н. Ян ч у к. По Мннской губернпн (Заметкн пз поездкн в 1886 г.). Нзвестня Обшества любнтелей естествознання, антропологнн н этнографнп, т. LXI. Труды этнографнческого отдела, кн. IX, вып. 1, стар. 76.
    2 Там жа, стар. 79.
    3 Н. А. Я н ч у к. Доклад о поездке в Белоруссню. I Ізвестня Обшества любнтелей естествознання, антропологші н этнографнн, т. LI, вып. I. М., 1887, стар. 23.
    4 Н. А. Янчук. Народы Росспн. Краткпе об'ьясннтельные очеркн к художественноэтнографнческому альбому. М., 1905; Этнографпческнй очерк Белоруссіін. Kvpc белорусоведення. М., 1918—1920 і інш.
    198
    Адначасова М. А. Янчук праводзіў вялікую арганізацыйную работу па вывучэнню Беларусі, падрыхтоўцы і рассылцы этнаграфічных праграм, дапамозе мясцовым сілам у публікацыі сабраных матэрыялаў, актыўна перапісваўся з многімі беларускімі этнографамі і меў з імі непасрэдныя кантакты. У выніку на старонках часопіса «Этнографнческое обозренне» у 90х гадах паявілася вялікая колькасць прац беларускіх этнографаў (Е. Р. Раманава, М. Я. Нікіфароўскага, М. В. ДоўнарЗапольскага, Я А. Ляцкага, П. П. Дземідовіча, П. В. Шэйна, У. М. Дабравольскага і многіх іншых). Дзякуючы Янчуку «Этнографмческое обозренне» ў аддзеле крытыкі і бібліяграфіі не прапускала без увагі па сутнасці ніводнай колькінебудзь значнай працы па этнаграфіі і фальклору Беларусі. Многія рэцэнзіі належаць пяру Янчука. Некаторым даследчыкам, якія вывучалі быт і культуру беларускага народа, Янчук прысвяціў асобныя артыкулы ў у якіх пановаму асвятляе навуковую дзейнасць гэтых этнографаў і ў прыватнасці польскіх, да якіх рускі друк адносіўся тэндэнцыйна.
    Свабодны ад вялікадзяржаўнага шавінізму і мясцовага нацыяналізму, Янчук дае аб’ектыўную ацэнкутакім вучоным, як Кіркор, О. Кольберг і інш., і заклікае да цесных сувязей з вучонымі Польшчы і іншых краін. На прыкладах навуковай дзейнасці Кольберга Янчук паказвае, што мельга адрываць паасобныя рысы культуры і быту народа ад агульнай крыніцы гэтага быту. «Народная песня, — пісаў ён, — ёсць неад’емная частка духоўнага жыцця народа, састаўное звяно гэтага жыцця, і як, з аднаго боку, нельга грунтоўна вывучыць песню, не пазнаёміўшыся з народам, які яе стварыў, і яго жыццём, так, з другога боку, нельга вырываць гэту песню з таго асяроддзя, у якім яна нарадзілася і з якім зраслася, будзь гэта звычай, абрад, гульня ці якінебудзь іншы бок народнага жыцця 2.
    Гаворачы аб арганізацыйнай дзейнасці Янчука, нельга не адзначыць, што ён быў адным са складальнікаў
    1 Н. Я н ч у к. A. К. Кнркор. Краткнй очерк жнзнн н деятельностн. М., 1888; Оскар Кольберг (по поводу 50летня его деятельностн). Этнографнческое обозренне, кн. 2, 1889, стар. 124—134; С. П. Мнкуцкнй. Этнографнческое обозренне, кн. 4, 1890, стар. 166— 168.
    2 Н. Я н ч у к. Оскар Кольберг (по поводу 50летня его деятельностн). Этнографнческое обозренне, кн. 2, 1889, стар. 129.
    199
    і рэдактарам разгорнутай «Праграмы для збірання этнаграфічных звестак», выдадзенай Таварыствам аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі ў 1887 г. Трэба адзначыць, што праграма гэта была для таго часу самай поўнай і шматграннай. Для яе складання былі выкарыстаны ўзоры аналагічных праграм як рускіх, так і замежных аўтараў. «Праграма» закранае важнейшыя галіны бытународа. Янаскладаеццаз дзесяці раздзелаў. Першыя два раздзелы прысвечаны характарыстыцы геаграфічных і гістарычных умоў данай мясцовасці і антрапалагічным звесткам, трэці — пяты — матэрыяльнай культуры народа, шосты — вытворчаму быту, а астатнія тры раздзелы — духоўнай культуры народа (фальклору, вераванням, абрадам).
    Найбольш падрабязна і поўна распрацаваны сёмы і восьмы раздзелы «Праграмы», якія прысвечаны абрадам, звычаям, вераванням і забабонам. Аднак развіццё іншых галін навук, асабліва эканамічных і сацыялагічных/усё больш і больш патрабавалі перабудовы асноў этнаграфіі. Таму не выпадкова аддзелы па матэрыяльнаму і вытворчаму быту ў «Праграме» Янчука былі пастаўлены на першае месца, хоць і распрацаваны яны слабей. Пазней Янчук і сам пачаў звяртацца да матэрыяльнай культуры народа. У 1890 г. ён надрукаваў цікавы артыкул «Этнаграфічныя нарысы Сядлецкай губерні», у якім даюцца паасобныя апісанні жылля. гаспадарчых пабудоў, ежы і асобных элементаў вытворчага быту сялян — украінцаў гэтай мясцовасці.
    Імя М. А. Янчука як вучонагаэтнографа было вядома Ф. Энгельсу. Свой артыкул «Зноў адкрыты выпадак групавога шлюбу» (1892) Энгельс цалка.м пабудаваў на паведамленнях Янчука аб даследаваннях сахалінскіх гілякоў Штэрнбергам
    М. А. Янчук быў ініцыятарам стварэння Музычнаэтнаграфічнай камісіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі,
    У пачатку XX ст. у сувязі з узмацненнем нацыянальнавызваленчага руху і развіццём культуры ў Беларусі Янчук пільна сочыць за яе жыццём і непасрэдна ўключаецца ў дзейнасць па культурнаму адраджэнню краіны.
    1	К. Маркс н Ф. Энгельс. Полн. собр. соч., т. XVI, ч. II, 1936, стар. 321—324.
    200
    Ен наладжвае цесныя сувязі з беларускімі этнографамі і пісьменнікамі і ў прыватнасці з Янкам Купалам, перакладае яго вершы на рускую мову і піша да іх музыку.
    У пачатку XX ст. пад уплывам грамадскакультурнага руху ў Беларусі Янчук ставіць перад Акадэміяй навук задачу перавыдання беларускіх фальклорных твораў і твораў мастацкай літаратуры, якія былі апублікаваны раней і раскіданы па розных выдапнях
    У гады Савецкай улады Янчук апублікаваў лекцыі па беларускай этнаграфіі і літаратуры 2, якія былі першымі паслярэвалюцыйнымі нарысамі па гэтых галінах культуры Беларусі.
    М. В. ДоўнарЗапольскі
    Мітрафан Віктаравіч ДоўнарЗапольскі (1867—1934) нарадзіўся ў г. Рэчыцы Мінскай губерні ў сям’і служачага канцэлярыі3. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Рэчыцкім народным вучылішчы. Пасля заканчэння Мазырскай прагімназіі ён працягваў сваю адукацыю ў 1й Кіеўскай гімназіі, якую скончыць не ўдалося. 3 8га класа гэтай гімназіі ДоўнарЗапольскі быў выключан з «воўчым білетам» (без права паступлення ў іншыя навуковыя ўстановы) за ўдзел у тайных гуртках і хаванне нелегальнай літаратуры. Аднак здольны і прагны да ведаў юнак у 1889 г. здае экстэрнам экзамен на атэстат сталасці пры 4й Кіеўскай гімназіі, У гэтым жа годзе ён паступае на гісторыкафілалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта, які паспяхова заканчвае ў 1894 г. Як адзін з лепшых студэнтаў ДоўнарЗапольскі быў пакінут пры Кіеўскім універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай гісторыі. Аднак паліцыя забараніла яму педагагічную дзейнасць у ме
    1 Архіў AH СССР, ф. 134, воп. 3, № 1778.
    2 Ы. А. Я н ч у к. Этнографнческнй очерк Белорусснн. Курс белорусоведення. Лекцнн, чнтанные в Белорусском народном уннверснтете в Москве летом 1918 года. М., 1918—1920, стар. 152—184; яго ж: Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры старажытнага перыяду. Мінск, 1922; Новейшая белорусская лнтература н ее деятелн. Очеркн белорусской лнтературы. М., 1920.
    3 Біяграфічныя звесткі аб М. В. ДоўнарЗапольскім узяты з архіўных матэрыялаў: ЦДГА УССР, ф. 262, воп. 1, № 1, 2, 17, 20, 31 і Архіва AH СССР, ф. 292, воп. 1, № 4.
    201
    жах Кіеўскай акругі. ДоўнарЗапольскі пераязджае ў Маскву і паступае на службу памочнікам архіварыуса Маскоўскага архіва Міністэрства юстыцыі і адначасова працуе выкладчыкам у маскоўскіх гімназіях.
    У 1898 г. пасля здачы ў Кіеве магістарскага экзамена ДоўнарЗапольскі (у выніку двухгадовых хадайніцтваў гісторыкафілалагічнага факультэта міністр унутраных спраў дазволіў яму рыхтавацца да прафесарскага звання пры Кіеўскім універсітэце, але без права пражывання ў Кіеве) атрымлівае права на чытанне лекцый у якасці прыватдацэнта Маскоўскага універсітэта. У 1901 г. ДоўнарЗапольскі абараняе магістарскую дысертацыю («Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах») і атрымлівае запрашэнне перайсці на кафедру рускай гісторыі Кіеўскага універсітэта. У 1905 г. ДоўнарЗапольскі абараняе доктарскую дысертацыю («Арганізацыя сельскага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст.»). Адначасова з прафесарскай дзейнасцю ў Кіеўскім універсітэце ён з 1906 г. выконвае абавязкі дырэктара створаных ім камерчаскіх курсаў, якія былі перайменаваны пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Інстытут народнай гаспадаркі.