• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    У 1886—1894 гг. Раманаў займаецца археалагічнымі раскопкамі як самастойна, так і па даручэнню і на сродкі Маскоўскага археалагічнага таварыства і Археалагічнай камісіі. Яшчэ і цяпер у Эрмітажы, у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра I AH СССР захоўваецца звыш 2000 прадметаў з археалагічных раскопак Раманава (розныя ўпрыгожанні, прылады працы і інш.). Гэтыя раскопкі даюць багацейшыя археалагічныя матэрыялы для вывучэння гісторыі Беларусі, Літвы і Латвіі.
    У 1891 г. у сувязі з цяжкай хваробай Раманаў рашыў скласці падрабязнае апісанне свайго жыццёвага шляху на фоне быту беларускага народа. Гэта апісанне засталося ў рукапісу, які захоўваецца ў рукапісным аддзеле Фундаментальнай бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР. Знойдзены рукапіс прадстаўляе сабою этнаграфічны нарыс аўтабіяграфічнага характару. У ім даецца апісанне дзіцячых год аўтара і некаторых бакоў быту на
    1 Е. Р а д н м н ч. Кара в сто лет. Вптебск, 1894, стар. 2—4.
    2 Е. Р а д н м н ч. Мнлостнвый Оснп, нлн мнлостн хочу, а не жертвы. Быль. По «Белорусскому сборннку» Романова. Внтебск, 1896, стар. III.
    181
    сельніцтва Беліцы і яе ваколіц. Асабліва красамоўна апісана вера ў розныя звышнатуральныя сілы, якімі палохалі дзяцей. Дзе б ні быў чалавек, асабліва дзіця, яго ўсюды праследавалі страх і «небяспека» ад штукарстваў нячыстай сілы.
    Забабонныя жахі яшчэ моцна трымаліся ў свядомасці беларусаў таго часу (сярэдзіна XIX ст.). Дамавікі, вадзяныя, лесавікі, мара, жалезная баба, чэрці, вогненныя змеі, вядзьмаркі, ваўкалакі і іншая нечысць наводзілі страх на палкае ўяўленне дзіцяці.
    Характарызуючы розныя ўяўленні народа аб «нячыстай сіле», Раманаў абвінавачвае царкву і царкоўную літаратуру, якія садзейнічалі ўтрыманню гэтых уяўленняў. «У гэтых адносінах,— адзначае ён,— немалую ролю для выпрацоўкі^ такіх уяўленняў адыгралі ілюстраваныя жыціі айцоўпадзвіжнікаў, якім, як вядома, прыходзілася часта ваяваць з гэтымі прадстаўнікамі царства цемры»
    У Магілёўскі перыяд (1895—1903 гг.) Раманаў апублікаваў каля 100 розных прац. Выдаць такую вялікую колькасць матэрыялаў яму ўдалося дзякуючы таму, што ён з 1897 па 1903 г. быў рэдактарам неафіцыйнай часткі газеты «Могнлевскне губернскне ведомостн».
    У 1901 г. пасля 10гадовага перапынку выходзіць VI выпуск «Беларускага зборніка», цалкам прысвечаны казкам.
    Другой буйнай працай Раманава гэтага часу з’яўляюцца «Матэрыялы па гістарычнай тапаграфіі Віцебскай губерні.^Павет Веліжскі» (1898), матэрыялы для якой ён пачаў збіраць яшчэ ў 1886 г. Тут аўтар смела выступае супраць антынавуковых поглядаў дваранскіх і буржуазных гісторыкаў на беларускі народ, супраць русіфікатарскай палітыкі царызму ў Беларусі, да глыбіні дувіы абураецца тым, што многія айчынныя і зарубежныя «публіцысты» па свайму невуцтву і па «даных нашых невуцкіх падручнікаў геаграфіі» характарызуюць беларускі народ «пазбаўленым усіх добрых якасцей, і фізічных, і маральных, і разумовых» 2.
    1	Фундаментальная бібліятэка АН ЛітССР, рукапісны аддзел 518—VBF, XXI, лл. 1—6.
    Е.	Р о м а н о в. Матерналы по нсторнческой топографнн Внтебской губерннн. Уезд Велнжскнй. Памятная кннжка Внтебской rvберннн на 1898 г., 1898, стар. 119.
    18?
    Ва ўступе да гэтай працы Раманаў дае этнаграфічную характарыстыку беларусаў Віцебскай губерні. Па асаблівасцях мовы ён падзяляе іх на трьі групы. Характарызуючы кожную з гэтых груп па моўных прызнаках, Раманаў паказвае адрозненні паміж імі па этнаграфічных асаблівасцях, звяртаючы ўвагу ў першую чаргу на форму, колер і тыпы адзення.
    На аснове тапанімічных матэрыялаў Віцебскай jyберні Раманаў робіць некаторыя вывады. Ен устанаўлівае, напрыклад, што «рух славян сюды адбыўся ў дагістарычную эпоху» Р Раманаў адзначае таксама адсутнасць польскай тапанімікі на тэрыторыі Віцебскай губерні. «Падпарадкаванне Польшчы, — пісаў ён, — на мове зямлі не пакінула ніякіх слядоў, акрамя адзінкавых назваў»2. Насельніцтва Веліжскага павета, на думку Раманава, менш за ўсё перамешвалася з іншымі народамі. «Павет,—падкрэслівае ён,—з’яўляецца выключным па чысціні аазісам славянскага племені. Найбольш цікавымі пунктамі яго з’яўляюцца: Казакоўская, Будніцкая, Вязьменская і Сяртэйская воласці — з паўднёвых, Усмынская, Баранаўская, Царкоўшчынская і Усвяцкая — з паўночных.
    Сюды галоўным чынам і павінны быць накіраваны даследаванні нашых вучоных» 3.
    «Матэрыялы па гістарычнай тапаграфіі Віцебскай губерні...» належаць да найбольш буйных даследаванняў Раманава. Асабліва каштоўным з’яўляецца тое, што многія навуковыя вывады ў іх зроблены на аснове асабістага даследавання Беларусі.
    Цікавы праграмны артыкул Е. Раманава «Што зроблена па вывучэнню Магілёўскай губерні і што яшчэ трэба зрабіць», надрукаваны ў 1898 г. у «Могнлевскнх губернскнх ведомостях», у якім побач з аглядам стану вывучанасці Магілёўшчыны ён прапануе шырокую праграму даследавання яе ў гістарычных, этнаграфічных, археалагічных, геаграфічных і эканамічных адносінах.
    Нястомная дзейнасць Раманава па ўсебаковаму вывучэнню Беларусі і выдадзеныя ім працы стварылі яму шырокую вядомасць як вучонаму. У 1886 г. яго абіра
    1 Е. Р о м а н о в. Матерналы по нсторнческой топографнн Вптебской губерннн. Уезд Велнжскнй, стар. 279.
    2 Там жа, стар. 280.
    3 Там жа. v
    183
    юць правадзейным члёнам РГТ і членамкарэспандэнтам Маскоўскага археалагічнага таварыства, а ў 1890 гправадзейным членам гэтага Таварыства; у 1888 г,— правадзейным членам Маскоўскага таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі і ў 1891 г. правадзенным членам Віцебскага статыстычнага камітэта За дасягненні ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі Раманаў некалькі разоў узнагароджваецца Маскоўскім таварыствам аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі і Акадэміяй навук.
    Аднак трэба адзначыць, што да канца XIX ст. навуковая дзейнасць Е. Раманава мела ў асноўным фалькларыстычную накіраванасць. Асноўная этнаграфічная праца — восьмы выпуск «Беларускага зборніка» — выйшла ў пачатку XX ст. (1912). У гэты перыяд ён выступае як актыўны арганізатар і супрацоўнік ПаўночнаЗаходняга аддзела РГТ, які праводзіў вялікую работу паэтнаграфічнаму вывучэнню Беларусі ўпачатку XX ст. (1910— 1914). Ён працягвае друкаваць фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы (VII — IX вып. «Беларускага зборніка», I—II вып. «Матэрыялаў па этнаграфіі Гродзенскай губерні») і шматлікія артыкулы. Незадоўга да смерці Раманаў падрыхтаваў да друку X—XIV выпускі «Беларускага зборніка», аднак рукапісы іх былі знішчаны ў час нямецкафашысцкай акупацыі Беларусі.
    Знаёмства з фальклорнаэтнаграфічнымі працамі Е. Р. Раманава паказвае, што амаль ні адна галіна народнага жыцця не выпала з поля зроку выдатнага беларускага этнографа. Быт народа, яго творчасць, матэрыяльная і духоўная культура ва ўсіх яе праяўленнях, абраднасць, вераванні, тлумачэнні сноў, народная медыцына, дзіцячыя гульні — усё гэта знайшло яскравае адлюстраванне ў яго працах. Па сведчанню самога Раманава, ён не займаўся толькі вывучэннем юрыдычнага быту беларуса.
    Е.	Раманаў адносіцца да той часткі беларускай інтэлігенцыі, якая выйшла з гушчыні народа і, перажываючы матэрыяльныя нястачы, не змагла атрымаць адукацыі, нягледзячы на багатыя прыродныя дараванні. He падпаушы пад непасрэдны ўплыў рэвалюцыйных дэмакратаў, ён у сваім разуменні сацыяльнагістарычных
    1 ЦДГА ЛітССР, ф. 567, воп. 12, 1906, № 9403, лл. 97—104.
    1£4
    працэсаў застаўся на пазіцыях ідэолага сялянскай беднаты. Бачачы сацыяльную несправядлівасць існуючага ладу і асуджаючы яго ў сваіх работах, ён, аднак, не здолеў узняцца да разумення неабходнасці звяржэння гэтага ладу рэвалюцыйным шляхам, а шукаў магчымасці паляпшэння яго шляхам рэформ.
    Аднак як выхадзец з народа і палымяны патрыёт сваёй радзімы Е. Раманаў да канца свайго жыцця быў прасякнут гарачай любоўю да свайго шматпакутнага народа і яго гісторыі, з усёй палымянасцю сваёй душы горача выступаў у абарону яго ад нападкаў з боку паклёпнікаў і іншых ворагаў, якія адмаўлялі права беларусаў на нацыянальнае развіццё, апашлялі яго гістарычнае мінулае, мову і народную творчасць. Ен нястомна падкрэсліваў самабытнасць беларускай культуры і яе агульныя з рускай культурай гістарычныя вытокі.
    У. М. Дабравольскі
    Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі (1856—1920) нарадзіўся ў с. КраснаСвяцкае Прудскай воласці Смаленскага павета ў дробнай дваранскай сям’і '. Праводзячы сваё дзяцінства з вясковымі хлапчукамі, ён блізка пазнаёміўся з бытам і культурай простага народа.
    У 1876 г. пасля заканчэння Смаленскай гімназіі Дабравольскі паступіў на філалагічны факультзт Маскоўскага універсітэта, у якім былі сканцэнтраваны відныя вучоныяэтнографы таго часу — Ф. Буслаеў, М. Кавалеўскі, Д. Анучын, В. Мілер і інш. Яны зрабілі вялікі ўплыў на фарміраванне грамадскіх і навуковых поглядаў Дабравольскага.
    Пасля заканчэння Маскоўскага універсітэта (1880) Дабравольскі працаваў выкладчыкам рускай мовы Смаленскай жаночай гімназіі. Але з прычыны хваробы праз два гады ён выходзіць у адстаўку і па парадзе ўрачоў пасяляецца жыць у вёсцы. 3 гэтага часу ён пачынае вывучаць вуснапаэтычную творчасць і быт народа.
    Дабравольскі лічыў, што настаў час, калі трэба пры
    1	Гл.: А. Шлюбскі. Этнаграфічная дзейнасць Дабравольскага. Запіскі Аддзела гуманітарных навук Інстытута беларускай культуры, кн. 4. Працы кафедры этнаграфіі, т. I, сш. 1. Мінск, 1928, стар. 117—126.
    185
    ступаць да стварэння мясцовых фальклорнаэтнаграфічных зборнікаў, каб вызначыць, штб ў даным канкрэтным этнаграфічным раёне сваё арыгінальнае і штб агульнае з іншымі месцамі краіны. Галоўную ўвагу ён звяртаў на вывучэнне беларускай абрадавай вуснапаэтычнай творчасці Смаленшчыны. Аб энтузіязме, з якім Дабравольскі займаўся вывучэннем роднага краю, сведчаць наступныя радкі з пісьма П. В. Шэйна ў РГТ: «Яно (вывучэнне.— В. Б.) захапіла ўсяго яго, зрабілася яго культам, яго надзённай патрэбай. Такі энтузіязм яго да збіральніцтва намагніціў і яго маладую жонку і паважаную яго маці... Мала таго, і работнікі і работніцы..., як толькі ўспомняць якуюнебудзь песню, казку, прыказку, зараз жа нясуць яе да гаспадара...»1
    На Смаленшчыне жыў музыказнаўца і кампазітар М. Д. Бэр, які праяўляў вялікую цікавасць да народнай музычнай творчасці і займаўся запісам народнага меласу. Разам з Бэрам Дабравольскі аб’ездзіў многія паветы Смаленскай губерні, сабраў вялікую колькасць фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў 2. У доме Бэра Дабравольскі (у сярэдзіне 80х гадоў) пазнаёміўся са старшынёй Аддзела этнаграфіі РГТ праф. У. I. Ламанскім. Яго прозвішча Дабравольскі называе адным з першых, каму ён выказвае глыбокую падзяку за садзеянне ў этнаграфічных даследаваннях3. К гэтаму часу адносіцца і знаёмства Дабравольскага з П. В. Шэйнам. Шэйн настаяў на хутчэйшым накіраванні сабраных Дабравольскім матэрыялаў у РГТ. У 1886 г. Рускае геаграфічнае таварыства пачало рыхтаваць іх да выдання. У гэтым жа годзе Таварыства прыняло Дабравольскага членамсупрацоўнікам.