• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Грамадскаму быту насельніцтва Віцебшчыны М. Я. Нікіфароўскі прысвяціў серыю нарысаў пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі», якія былі надрукаваны ў 1892—1899 гг. у часопісе «Этнографнческое обозренне» 2. Асноўную ўвагу ў «Нарысах» аўтар удзяляе характарыстыцы становішча працоўных Віцебшчыны ў час прыгонніцтва. Сялян Віцебшчыны ён характарызуе не як аднародную масу (што характэрна для гісторыкаў, этнографаў таго часу), а сацыяльна дыферэнцыруе іх. Усё сялянства губерні ў залежнасці ад яго эканамічнага становішча Нікіфароўскі падзяляе на дзесяць груп. Першыя дзве групы складаюць заможную частку сялян — кулакі. Серадняцкая група сялян — гэта «жыхар туды і сюды, так сабе, ні то, ні сё», які валодае прыкладна палавінай багацця кулака, і «заборысты жыхар», які ідзе ўгару па шляху дабрабыту. Усе астатнія шэсць груп складаюць бядняцкую частку сялянства. Апісанню жыцця бедных слаёў сялянства аўтар пераважііа і прысвячае свае «Нарысы».
    Дыферэнцыруючы такім чынам дарэформеннае сялянства, аўтар дае ясна зразумець, што такая маёмасная
    1 Полупословпцы, полупоговоркн, употребляемые в Внтебской Белорусснн. Запнскн СевероЗападного отдела Русского географнческого обшества, кн. 1. Внльна, 1910; кн. 2, 1911; кн. 3, 1912; кн. 4, 1913; Запіскі Аддзела гуманітарных навук, кн. 4. Працы кафедры этнаграфіі, т. I. Мінск, 1928; Белорусскпе песннчастушкн. Внльна, 1911.
    2 Старцы, 1892, № 1; Дударь п музыка, 1892, № 2, 3; Пособннкп жнхара, 1893, № 2; Подданные пособннкн, 1894, № 1; Пнтушне п пропойцы, 1896, № 4; Нгры н нгрокн, 1897, № 3; Бабы, або жонкн, 1898, № 2; Сбягн, прочкн, вонкн, уходалы, 1899. № 1, 2.
    166
    няроўнасць адносіцца больш да 90х гадоў XIX ст., г. зн. да часу напісання нарыса.
    У нарысе Нікіфароўскі характарызуе «пасобнікаў жыхара» прыгоннага часу і паслярэформеннага перыяду. Пад «пасобнікамі жыхара» ён мае на ўвазе тую частку насельніцтва, якая знаходзілася на службе ў іншых асоб. Асноўная маса іх ішла з вёскі ў выніку разарэння сялянскай беднаты і ператварэння яе ў пралетарыят. Правільна ўказваючы крыніцы паяўлення свабоднай рабочай сільі, Нікіфароўскі не змог, аднак, даць аналізу гэтага працэсу, бо ён не ведаў законаў развіцця грамадства.
    Заканчваецца нарыс апісаннем свят, якія асабліва ўшаноўваліся пастухамі — «святое ягор’е», «святы Пятро», «Міколаў дзень».
    У асобным нарысе («Падданыя пасобнікі») 1 Нікіфароўскі характарызуе становішча прыгонных сялян і рознай прыслугі памешчыкаў у дарэформенны час. Ён не шкадуе фарбаў, каб паказаць цяжкае становішча сялян. Галоўнае месца ў нарысе адводзіцца характарыстыцы тых прыгонных сялян, якія мелі мясцовую назву «налле», г. зн. «рабочая хмара».
    Аўтар праўдзіва паказвае, як памешчык бязлітасна эксплуатаваў прыгонных сялян, выкарыстоўваючы для работы на паншчыне ўсіх — ад малых дзяцей да старых. У радзе месц баршчына расцягвалася на ўвесь тыдзень, і тады «прыгонны араў, жаў, касіў на сябе толькі ноччу або ў свята» 2.
    Даследчык дае маляўнічую этнаграфічную характарыстыку прыгонным сялянам, падзяляючы іх на групы згодна выконвАмай імі працы. Частка прыгонных як бы складала неад’емную долю «хламнай» уласнасці памешчыка і таму насіла назву, аналагічную назве прадметаў і жывёлы, да якіх яны былі прыстаўлены: конюхі, фурманы, гуменнікі, свірнікі, вартаўнікі, мьіццёхі, псарнікі і г. д.
    Далей Нікіфароўскі характарызуе тыя «прыгонніцкія і паліцэйскія чыны», пры дапамозе якіх памешчык прыгнятаў народ. Гэта — ураднікі, войты, соцкія, дзесяцкія,
    1 Н. Я. Н іі к іі ф о р о в с к п й. Очеркп Внтебской Белорусснн. IV. Подданные пособннкн. «Этнографііческое обозренне», 1894, № 1, стар. 30—88.
    2 Там жа, стар. 38.
    167
    цівуны, дазорцы і інш. Усе яны ў народзе атрымалі трапную назву — «бізуновыя чыны». Аўтар адзначае, што народ часта «зводзіў крывавыя разлікі» з гэтымі асобамі.
    Асобны артыкул, якім і пачыналася друкаванне «Нарысаў Віцебскай Беларусі», Нікіфароўскі прысвячае паўсядзённаму спадарожніку класавага грамадства — жабрацтву '. Нарыс «Жабракі» сведчыць аб глыбокім веданні аўтарам жыцця народа.
    Усіх жабракоў Нікіфароўскі падзяляе на дзве вялікія групы: «жабракі выпадковыя», колькасць якіх на працягу года вагаецца і павялічваецца вясной, і «пастаянныя жабракі» — прафесіянальныя. Крыніцай часовых жабракоў былі перыядычныя галадоўкі, а таксама штогодняя вясна. Прафесіянальныя жабракі паяўляліся пераважна з ліку асоб, якія страцілі працаздольнасць з прычыны старасці або фізічных недахопаў, а таксама з ліку асоб, якія страцілі сродкі да існавання. Кожную з гэтых груп жабракоў Нікіфароўскі падрабязна характарызуе, раскрывае іх цяжкі быт, асаблівасці іх жыцця.
    У склад «Нарысаў Віцебскаіі Беларусі» ўваходзяць дзве працы, якія прысвечаны правядзеншо вольнага часу і стану музычнага развіцця працоўнага народа Віцебшчьіны — гэта нарысы «Дудар і музыка» і «Гульні і ігракі» Характэрнай рысай іх з’яўляецца тое, што аўтар выступае з абвяржэннем рэакцыйных тэорый таго часу, якія паказвалі беларусаў, як людзей, задаволеных сваім прыніжаным становішчам, як людзей неразвітых, кволых і слабых. На канкрэтных прыкладах Нікіфароўскі паказвае вялікія музычныя здольнасці беларускага народа, багацце народнай музыкальнай культуры3.
    Выключную цікавасць мае аналіз Нікіфароўскім у «Нарысах» гульняў дзяцей, моладзі і дарослых Віцебшчыны. Ён дае апісанне звыш 60 гульняў, падзяляючы іх на «бавы дзяцей», «бавы падлеткаў», «бавы моладзі» і «бавы ўзмужнелых пажылых асоб». Паказвае характэрныя асаблівасці гульняў па ўзростах, а таксама агуль
    ' Б. Я. Н н к н ф о р о в с к п й. Очеркк Вптебской Белорусснн. IV. Подданные пособннкп. «Этнографнческое обозренне» 1894 № 1 стар. 70—106.	>  >
    " Н Я. Ннкнфоровскнй. Очеркп Внтебской Белорусснн.
    . Дударь іі музыка. «Этнографнческое обозренне», 1892 № 2 3' VI Мгры н нгрокн, там жа, 1897, № 3.
    3 Там жа, 1897, № 3, стар. 21.
    168
    ныя і спецыфічныя асаблівасці кожнай гульні. Пры гэтым аўтар прыводзіць рад павер’яў, прыкмет і забабонаў, звязаных з рознымі гульнямі, асабліва гульнямі дзяцей. Аўтар адзначае, што большасць гульняў жыхароў Віцебшчыны мае мясцовае паходжанне.
    Апошні раздзел, якім завяршаюцца «Нарысы Віцебскай Беларусі», носіць назву «Збягі, прочкі, вонкі, ухадалы» ’. У ім Нікіфароўскі паказвае, што адной з форм сацыяльнага пратэсту народа было бегства сялянства. Цяжкі прыгнёт прыводзіў да таго, што сяляне вымушаны былі пакідаць свае родныя мясціны, сям’ю і блізкіх. Асабліва цяжкім быў лёс селяніна, які хаваўся ад праследавання ўлад на чужыне.
    «Нарысы Віцебскай Беларусі» М. Я. Нікіфароўскага прадстаўляюць сабою каштоўнае навуковае даследаванне грамадскага быту працоўнага насельніцтва Віцебшчыны. Тут аб’ектыўна апісваецца становішча народа як у перыяд прыгонніцтва, так і пасля адмены яго, даецца глыбокі і правільны аналіз грамадскага быту беларусаў былой Віцебскай губерні.
    3 іншых работ Нікіфароўскага, у якіх закранаюцца пытанні грамадскага быту, заслугоўвае ўвагі яго праца па гісторыі Віцебска «Старонкі з нядаўняй старыны горада Віцебска» (Віцебск, 1899). У ёй упершыню змяшчаюцца каштоўныя этнаграфічныя звесткі аб жыцці гарадскога насельніцтва.
    М. Я Нікіфароўскі з’яўляецца таксама аўтарам буйнейшага даследавання па матэрыяльнай культуры беларусаў XIX ст. Яго праца «Нарысы простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку. Этнаграфічныя звесткі» (Віцебск, 1895) змяшчае падрабязныя этнаграфічныя звесткі па матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці сялян Віцебшчыны. Тут мы знаходзім даволі поўнае апісанне ежы, адзення і жылля, гаспадарчых пабудоў, прылад працы, а таксама падрабязную характарыстыку вытворчай дзейнасці беларускага селяніна. Каштоўнасць гэтай працы павялічваецца і тым, што ў ёй аналіз жыцця народа робіцца побач з паказам тых змен, якія адбыліся ў другой палавіне XIX с.т.
    1	Ы. Я. 11 п к п ф о р о в с к п й. Очеркн Вптебской Белоруссіш. Сбягп. прочкн, вонкн, уходалы. «Этнографнческое обозренпе», 1899, № 1. 2.
    169
    «Нарысы» складаюцца з чатырох частак. Першая частка прысвечана вывучэнню ежы, другая — адзення, трэцяя — жылля і гаспадарчых пабудоў, чацвёртая — вытворчай дзейнасці беларускага селяніна.
    У раздзеле «Ежа, едзіва, паядуха, прорва, жратва, момна» даволі грунтоўна апісваецца харчаванне беларусаў сярэдзіны XIX ст. Уся ежа беларуса падзяляецца аўтарам на хлебныя прыгатаванні, вадкія стравы (галоўным чынам раслінныя), мясныя стравы, «выпадковыя стравы», г. зн. згатаваныя на скорую руку, «маканіна», прыправы («прысмакі»), «ласонікі і паласункі».
    Аўтар падрабязна характарызуе 112 страў з мукі, кРуп, гародніны, мяса, рыбы, садавіны і іншых прадуктаў. Пры гэтым у большасці выпадкаў даецца не толькі апісанне прыгатавання гэтых страў, але і час, парадак і ў якіх выпадках жыцця і кім яны ўжываюцца. Кожная страва абазначана мясцовымі назвамі.
    М. Я. Нікіфароўскі называе сем гатункаў хлеба хатняга прыгатавання — чысты, градавы, пушны, палавы, бульбяны, мякінны і выпечаны з раслін.
    М. Я. Нікіфароўскі паказвае і тыя змены, якія адбываюцца ў ежы селяніна пад уплывам развіваючагася капіталізму. У вёску пранікаюць такія стравы, як катлеты, пірагі, розныя ласункі, піва, прыгатаванае на заводах, новыя фабрычныя рэчы і пасуда. Усё больш адыходзяць у нябыт такія стравы, як саладуха, розныя віды маканіны, цюрні, суслы і інш.
    Гэта частка працы Нікіфароўскага дае чытачу яснае ўяўленне аб спецыфіцы ежы беларускага народа, спосабах яе прыгатавання, аб развіцці беларускай народнай кулінарыі ва ўмовах капіталізму.
    Другая частка працы прысвечана вывучэнню адзення беларускіх сялян Віцебшчыны. Сялянскае адзенне беларусаў Віцебшчыны разглядаецца ў наступным плане: мужчынскае і жаночае адзенне, мужчынскі і жаночы абутак, мужчынскія і жаночыя ўпрыгожанні, дарожныя і выпадковыя прадметы, захаванне адзення, бялізна. Асобныя параграфы прысвечаны вытворчасці адзення, абутку і ўпрыгожання, апрацоўцы льну, прадзенню, ткацтву і пашыву адзення. Паслядоўна'і падрабязна вядзе аўтар апісанне асобных прадметаў адзення беларускага селяніна. Паведамляюцца даныя аб пакроі, памерах, матэрыяле, спосабах нашэння асобных відаў
    170
    адзення, паказваецца сувязь беларускага традыцыйнага адзення з рускім і іх узаемны ўплыў на Віцебшчыне. У большасці апісанняў указваецца на якасныя адрозненні адзення ў залежнасці ад заможнасці селяніна.