• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    У этнаграфічным вывучэнні робяцца далейшыя крокі ў тым сэнсе, што побач з шырокім размахам збіральніцкай дзейнасці пачынаецца і навуковы аналіз сабраных матэрыялаў, а таксама робяцца спробы вызначэння асноўных заканамернасцей і падвядзення вынікаў у вывучэнні быту і культуры беларусаў.
    Элементы даследаванняў мелі месца і раней у працах паасобных этнографаў, напрыклад у Ю. Крачкоўскага, I. Бермана, А. Семянтоўскага і некаторых польскіх даследчыкаў. Аднак паасобныя даследчыя моманты губляліся ў масе сырых этнаграфічных матэрыялаў.
    3 канца ж 80х гадоў у беларускай этнаграфіі паяўляюцца асобы, якія не абмяжоўваюцца збіраннем сырых матэрыялаў, але разам з гэтым большы ўпор робяць на аналіз сабраных да іх і зробленых імі самімі запісаў па быту і вуснапаэтычнай творчасці народа. М. ДоўнарЗапольскі канцэнтруе ўвагу на вывучэнні беларускага вя
    160
    селля, сямейнага звычаёвага права і пекаторых іншых бакоў сямейнага быту. А. Багдановіч робіць значныя спробы ў вывучэнні старажытных вераванняў і забабонаў народа. Даследчы характар носяць і многія працы этнографаўзбіральнікаў М. Нікіфароўскага, М. Янчука, У. Дабравольскага і інш. У гэты час разгортваецца дзейнасць выдатнага этнографадаследчыка Я. Ф. Карскага.
    Агляд гісторыі беларускай этнаграфічнай навукі з моманту яе зараджэння да пачатку 90х гадоў робіць відны рускі этнограф і даследчык гісторыі рускай і зарубежнай літаратуры і фальклору А. Пыпін.
    Асобную групу этнографаўзбіральнікаў і даследчыкаў складалі М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, М. А. Янчук, У. М. Дабравольскі, М. В. ДоўнарЗапольскі і А. Я. Багдановіч. Блізкія па сваіх навуковых і грамадскапалітычных поглядах, яны займалі віднае месца ў беларускай этнаграфіі таго часу і належалі да прагрэсіўнага крыла беларускіх этнографаў.
    М. Я. Нікіфароўскі
    Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі (1845—1910) нарадзіўся ў с. Вымна Веліжскага павета Віцебскай губерні *. Яго бацька, Якаў Мікалаевіч,. служыў штатным панамаром вымнянскай царквы, маці, Ксенія Давыдаўна, была хатняй гаспадыняй. Сям’я жыла ў цяжкіх матэрыяльных умовах.
    М. Нікіфароўскі навучыўся чытаць ад выпадковага салдата, а ў канцы 1852 г. пасля пераезду бацькоў у в. Веляшковічы сямігадовы хлапчук быў уладкаваны ў школу мясцовага дзячка Пятра Семяновіча. Школа гэта, як і іншыя падобныя школы, налічвала ад 2 да 5 вучняў, ва ўмовах прыгонніцтва існавала на паўлегальным становішчы. Такія прыватныя школы падвяргаліся ганенню з боку мясцовых памешчыкаў. «У ліку абавязкаў былых «дазорцаў» (панскіх шпіёнаў), — пісаў М. Я. Нікіфароўскі,— між іншым, было разведванне — ці не вучаць дзе сялянскіх дзяцей, хто і чаму вучыць? Пры такой умове скромная школка трапляла ў становішча хаваючагася: вучні тайком прабіраліся ў яе і выходзілі, а ў час вучобы
    1	Падрабязней аб ім гл. у кн.: В. К. Бондарчнк п й. Г. Ч н г р н н о в. Ннколай Яковлевнч Ннкнфоровскнй. Мннск, 1960.
    II. В. К. Бандарчык
    161
    кожны вучань гатоў быў схавацца ў загадзя ўказаным месцы на выпадак пепажаданага наведвальніка або разыграць ролю наёмнікапастуха»
    У трох падобных школах М. Я Нікіфароўскаму давялося вучыцца амаль да канца 1854 г. Акрамя таго, перад паступленнем у Віцебскае духоўнае вучылішча (зіма 1854/55 г.) ён вучыўся ў легальнай «панскай школцы». У верасні 1855 г. Мікалай і яго брат Міхаіл былі ўладкаваны ў Віцебскае духоўнае вучылішча на казённае ўтрыманне (вучоба ў Віцебскім духоўным вучылішчы працягвалася шэсць год).
    У верасні 1861 г. Нікіфароўскі як лепшы вучань быў прыняты ў Віцебскую духоўную семінарыю на казённае ўтрыманне. У час вучобы ў семінарыі Нікіфароўскі захапляецца чытаннем самай разнастайнай літаратуры і рознымі грамадскапалітычнымі плынямі гэтага часу («рух у бок разнастайных «ізмаў») 2. Чытанне навуковай літаратуры выклікала ў ім цікавасць да быту і культуры свайго народа. Рыхтуючыся стаць свяшчэннікам, ён пачаў узмоцнена збіраць матэрыял для будучай барацьбы з перажыткамі язычаства ў народным светаўспрыманні і, у прыватнасці, матэрыял па старажытных народных вераваннях і забабонах, якія захаваліся ў быце сялянства. 3 60х гадоў пры наведванні родных мясцін малады семінарыст пачынае запісваць песні, прымаўкі, бытавыя казанпі.
    Пасля паспяховага заканчэння Віцебскай духоўнай семінарыі ў чэрвені 1867 г. Нікіфароўскаму было прапанавана паступіць на свой кошт у С.Пецярбургскую духоўную акадэмію. Але зза адсутнасці на гэта сродкаў ён вымушан быў адмовіцца ад далейшай вучобы і шукаць працу. Запаветным жаданнем яго было стаць настаўнікам. Нікіфароўскі прайшоў паўтарамесячную падрыхтоўку і пасля практычнага азнаямлення з метадамі выкладання 4 кастрычніка 1867 г. быў назначан настаўнікам народнага вучылішча ў в. Лоўжа.
    Жыццё сурова сустрэла пачынаючага педагога. Ужо ў першыя дні працы Мікалай Якаўлевіч сутыкнуўся з
    1 Н. Я. Ннкпфоровскнй, Сельскошкольное обученне в
    юговосточной окранне Внтебской Белорусснн, какнм застает его ре
    форма 19 февраля 1861 года. Внгебск, 1893, стар. 7, 8.
    4 Архіў бібліятэкі Таварыства даследчыкаў прыроды МДУ імя М. В. Ламаносава. Этнаграфічны аддзел, зв. VII, № 165.
    162
    М. Я. Нікіфароўскі
    вялікімі матэрыяльнымі цяжкасцямі. Лёс вясковай школы і настаўніка поўнасцю залежаў ад самавольства мясцовых улад. У хуткім часе малады настаўнік трапіўу няміласць мясцовага начальства і таму быў вымушан пакінуць Лоўжу.
    13 верасня 1871 г. ён па конкурсу займае месца законанастаўніка Першага прыходскага вучылішча ў Віцебску і адначасова працуе выкладчыкам рускай мовы і гісторыі ў Віцебскім павятовым вучылішчы. Але, відаць, праца законанастаўніка не задавальняла Нікіфароўскага, і таму ён пачаў старанна рыхтавацца да экзамена на
    163
    званне настаўніка рускаіі мовы павятовага вучылішча. Пасля здачы экзамена ў лістападзе 1876 г. папячыцель Віленскай вучэбнаіі акругі пераводзіць Нікіфароўскага настаўнікам падрыхтоўчага класа Свіслацкай настаўніцкай семінарыі ў Гродзенскую губерню. Аднак у 1882 г. у сувязі з цяжкай хваробай жонкі ён вярнуўся ў Віцебск і атрымаў пасаду выкладчыка падрыхтоўчага класа класічнай мужчынскай гімназіі. У Віцебску, калі не лічыць двухгадовага перапынку (1900—1902 гг,—праца ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі), Нікіфароўскі працаваў да апошніх дзён свайго жыцця.
    На педагагічнай ніве М. Я. Нікіфароўскі так і не ўзняўся вышэй настаўніка падрыхтоўчага класа гімназіі ці настаўніцкай семінарыі. Затое ён пакінуў багатую спадчыну па этнаграфічнаму вывучэнню роднай Віцебшчыны.
    Паяўленне ў Віцебску вядомага ўжо сваімі працамі па рускай этнаграфіі П. В. Шэйна ўзмацніла цікавасць Нікіфароўскага да вывучэння быту, культуры і творчасці свайго народа. Разасланыя Шэйнам праграмы па збіранню фальклорных і этнаграфічных матэрыялаў трапілі і ў рукі Нікіфароўскага, які стаў завочным карэспандэнтам Шэйна. Асабістае знаёмства з Шэйнам адбылося ў 1871 г.
    Звыш 20 год Нікіфароўскі бескарысліва і самааддана працаваў у якасці самага актыўнага карэспандэнта Шэйна. Сваёй папулярнасцю і навуковай каштоўнасцю фальклорнаэтнаграфічныя зборнікі Шэйна ў значнай меры абавязаны Нікіфароўскаму, які ўзбагаціў іх высакаякаснымі і багатымі матэрыяламі.
    Для зборніка Шэйна «Беларускія песні» Нікіфароўскі, напрыклад, прыслаў артыкулы аб калядках, валачобніках, свяце Юр’я, пахавальных і памінальных абрадах, некалькі песень, казак і народных апавяданняў. I гэта садзеянне яго высока цаніў Шэйн. Ен пісаў, што Нікіфароўскі «сваім спелым поглядам на этнаграфічныя пошукі рэзка вылучаўся з цэлага сонму сельскіх і іншых настаўнікаў...» 1
    Трэба адзначыць, што залішне працяглы тэрмін навуковай дзейнасці Нікіфароўскага толькі ў ролі карэспандэнта і супрацоўніка Шэйна ляжыць на сумленні
    1 П. В. Шейн. Белорусекне песнн. СПб., 1874, стар. 829.
    164
    апошняга. Шэйн не жадаў пазбавіцца такога стараннага пастаўшчыка матэрыялаў для выдаваемых ім зборнікаў. Спробы Нікіфароўскага выступіць з самастойнымі этнаграфічнымі працамі выклікалі перашкоды з боку Шэйна. У 1891 г., напрыклад, пасля канчатковага рашэння стаць на самастойны навуковы шлях Нікіфароўскі прасіў Шэйна вярнуць яму высланы раней рукапіс («Ад калыскі да магілы забабонны народ»), У адказ на гэту «дзёрзкасць» Шэйн надоўга спыніў перапіску з Нікіфароўскім.
    Канчаткова стацьна самастойны шлях па этнаграфічнаму вывучэнню роднай Віцебшчыны Нікіфароўскаму дапамагае Этнаграфічны аддзел Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, які ў 1892 г. пачынае выдаваць серыю нарысаў яго пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі». Паралельна з гэтай працай Нікіфароўскі выдае рад іншых каштоўных этнаграфічных прац.
    3 сярэдзіны 90х гадоў пачынаецца цеснае супрацоўніцтва Нікіфароўскага з Я Ф. Карскім L 3 гэтага часу Нікіфароўскі становіцца актыўным супрацоўнікам рада таварыстваў, якія праводзілі этнаграфічнае вывучэнне Беларусі2. За капітальныя працы па духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў ён неаднаразова ўзнагароджваецца навуковымі таварыствамі. Так, 15 кастрычніка 1893 г. Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі прысудзіла яму сярэбраны медаль, a 15 кастрычніка 1897 г.— прэмію за этнаграфічныя працы па Беларусі.
    Асноўныя этнаграфічныя працы Нікіфароўскага былі выдадзены на працягу 1892—1899 гг.
    Апошняе дзесяцігоддзе ў жыцці Нікіфароўскага не вызначаецца асаблівай актыўнасцю ў сувязі з дрэнным станам здароўя. Тым не менш за гэты час ён падрыхтаваў да друку рад прац па фальклору Беларусі з матэрыялаў, сабраных раней. Але гэтыя працы Нікіфароўскага былі выдадзены пасля яго смерці.
    1 Архіў AH СССР, ф. 292, воп. 2, № 101.
    2 М. Я. Нікіфароўскі з’яўляўся сапраўдным членам Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі (з 1890 г.), Рускага геаграфічнага таварыства (з 1897 г.), Віцебскага царкоўнаархеалагічнага старажытнага сховішча (з 1895 г.), Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта (з 1895 г.).
    165
    За дваццацігадовы перыяд самастойнай навуковай дзейнасці (1890—1910) Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі выдаў і падрыхтаваў да друку каля 20 работ па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Віцебшчыны.
    Найбольшую каштоўнасць маюць яго этнаграфічныя працы «Нарысы простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку» (1895), «Нарысы Віцебскай Беларусі» (1892—1899), «Простанародныя прыкметы і павер’і, забабонныя абрады і звычаі, легендарныя паданні аб асобах і мясцінах» (1897), a таксама фальклорныя зборнікі «Простанародныя загадкі» (1898), «Беларускія песнічастушкі» (1911), «Паўпрыказкі і паўпрымаўкі, якія ўжываюцца ў Віцебскай Беларусі» (1911 —1928)