Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
У трэцяй частцы «Нарысаў» Нікіфароўскі дае грунтоўнае апісанне жылля Віцебшчыны, змяшчае каштоўныя звесткі аб велічыні населеных пунктаў Віцебшчыны, аб планіроўцы вуліц, сяліб і паасобных пабудоў. Далей ідзе апісанне будаўнічай тэхнікі і парадку ўзвядзення жылога памяшкання, падрабязна характарызуецца ўнутраная планіроўка ў доме, кладка печаў, уладжванне лаў, палацяў, розных паліц і полачак, назначэнне асобных месц дома (вуглоў, бэлек, слупоў), упрыгожанне сцен і г. д. Асобныя параграфы прысвечаны гаспадарчым пабудовам. Усё гэта суправаджаецца ўказаннем размераў, бытавога прызначэння, апісаннем паасобных працоўных і іншых жыццёвых працэсаў. Прыводзяцца планычарцяжы жылля і сяліб.
Такім чынам, і гэта частка «Нарысаў» дае багатыя і шматлікія звесткі, якія дазваляюць атрымаць поўнае ўяўленне аб матэрыяльнай культуры беларусаў Віцебшчыны.
Асаблівую цікавасць прадстаўляе апошняя, чацвёртая частка «Нарысаў» Нікіфароўскага. У ёй разглядаюцца вытворчая дзейнасць, прылады працы і прадметы хатняга ўжытку беларускага селяніна. Бадай ні адзін прадмет хатняга ўжытку, ні адна прылада працы земляроба, цесляра, рыбалова, паляўнічага, пчаляра не выпадае зпад увагі вопытнага этнографа. Усяму гэтаму з вялікан назіральнасцю даецца ўсебаковая, красамоўная і разам з тым аб’ектыўная характарыстыка.
Якое б пытанне жыцця селяніна ні абмяркоўвалася Нікіфароўскім, ён свядома або міжвольна выклікае пратэст як супраць адышоўшага прыгонніцтва, так і супраць існаваўшай у яго час несправядлівасці. Пры кожным зручным выпадку М. Я. Нікіфароўскі праводзіць рэзкую граніцу паміж бедным працоўным народам і маёмаснымі слаямі вёскі, спачувае бедцяку.
3 фальклорных прац Нікіфароўскага заслугоўвае ўвагі першы буйны зборнік беларускіх частушак «Беларускія песнічастушкі», выдадзены пасля смерці збіральніка (у 1911 г.) ПаўночнаЗаходнім аддзелам Рускага геаграфічнага таварыства. Зборнік змяшчае 2356 часту
171
шак, сабраных Нікіфароўскім і яго карэспандэнтамі (на‘ ВуЧНЯМІ наР°дных школ) у перыяд з 1860 па 1905 г. У сувязі з тым што матэрыялы зборніка ахопліваюць параўнальна вялікі гістарычны адрэзак часу, у іх атрымалі яркае адлюстраванне бытавыя з’явы, думы і спадзяванні народа і адносіны яго да існаваўшага ладу як у перыяд прыгонніцтва, так і ў эпоху капіталізму. Гэты зборнік дае багаты матэрыял, з дапамогай якога можна прасачыць і працэс развіцця частушачнага жанра вуснапаэтычнай народнай творчасці з сярэдзіны XIX да пачатку XX ст. У частушках перыяду капіталізму вельмі добРа.адлюстРоўваецца працэс пралетарызацыі беларускап вёскі, вымушаны ўход селяніна ў горад. Многія частушкі паказваюць бяспраўнае становішча жанчыны і яе пратэст супраць такой няроўнасці. Значная колькасць частушак характарызуе адносіны народа да рэлігіі і царкоўных служкаў, паказвае рост стыхійнага народнага атэізму.
Арыгінальным па свайму зместу з’яўляецца зборнік М. Я. Нікіфароўскага «Паўпрыказкі і паўпрымаўкі, якія ўжываюцца ў Віцебскай Беларусі» (1870—1904). Друкаванне яго пачалося ў 1910 г. у «Запісках ПаўночнаЗаходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства». Поўная публікацыя была закончана ў савецкі час.
Паўпрыказкі і паўпрымаўкі, сабраныя Нікіфароўскім на Віцебшчыне, з’яўляюцца багатым матэрыялам не толькі для лексіколагаў і фалькларыстаў, але і для этнографаў. Многія з іх з’яўляюцца каштоўнымі згусткамі народнай мудрасці, кемлівасці, гумару і сатыры. Трэба адзначыць, што падобныя матэрыялы ў Беларусі Нікіфароўскі пачаў запісваць адным з першых.
М. Я. Нікіфароўскаму належыць і зборнік беларускіх народных загадак. запісаных ім і яго супрацоўнікамі ў Віцебскан губерні Па колькасці сабраных матэрыялаў сн пераўзыходзіць падобныя зборнікі I. I. Насовіча, Е. Р. Раманава, Д. Г. Булгакоўскага, П. В. Шэйна’ A. М. Семянтоўскага.
Заслугоўваюць увагі і капітальныя працы Нікіфароўскага «Простанародныя прыкметы і павер’і, забабоны’ і звычаі, легендарныя сказы аб асобах і месцах» (1897)
1 Н. Я. Ннкнфоровскн й. Простонародные загадкн. Вптебск. 1898.
172
і «Нячысцікі. Звод простанародных у Віцебскай Беларусі каЗанняў аб нячыстай сіле» (1907)1 .
У першай кнізе апублікавана 2307 розных народных прыкмет, павер’яў, забабонаў, абрадаў, звычаяў, сродкаў народнай медыцыны і ветэрынарыі, а таксама некалькі легенд і сказаў аб асілках, аб паходжанні азёр, балот, гор і інш. Увесь гэты велізарны матэрыял збіраўся даследчыкам каля 40 год (з 1860 да 1897 г.). У канцы кнігі дадзены заўвагі і зноскі, у якіх тлумачацца паасобныя словы і тэрміны, а таксама алфавітны паказальнік мясцовасцей, у якіх быў сабран матэрыял.
Праца Нікіфароўскага «Нячысцікі. Звод простанародных у Віцебскай Беларусі казанняў аб нячыстай сіле» прысвечана сістэматычнаму ізлажэнню старажытных вераванняў, прымхаў і забабонаў беларусаў. Яна была закончана аўтарам яшчэ ў 1898 г., але надрукавана толькі ў 1907 г. у часопісе «Впленскнй временннк» А. Харузіным.
У прадмове да працы «Нячысцікі» Нікіфароўскі параўноўвае матэрыяльны, эканамічны прыгнёт народа з духоўным прыгнётам. Даследчык адзначае, што ў адрозненне ад першага другі прыгнёт, г. зн. цемра народа, усё хутчэй знікае з быту працоўных. Паказваючы, як свядомасць народа паступова вызваляецца ад рознага роду вераванняў і забабонаў, Нікіфароўскі падкрэслівае, што ўсіх гэтых «нябачных ворагаў» (чарцей, дамавых, русалак, вядзьмарак і г. д.) ён ужо «не толькі не баіцца», але і «губіць іх канчаткова» 2.
Працы Нікіфароўскага аб перажытках старажытнага светаўспрымання і вераваннях беларусаў даюць багаты матэрыял для даследавання гісторыі развіцця рэлігійных уяўленняў народа. Гісторык, этнограф, фалькларыст, лінгвіст знойдуць у іх каштоўныя звесткі для характа
1 Акрамя ўказаных работ, М. Я. Нікіфароўскаму належыць і некалькі невялікіх прац і артыкулаў аб вераваннях "беларусаў, напрыклад: Матерналы для народного снотолкователя (Внтебской губерннн). «Этнографнческое обозренне», 1898, № 1, стар. 131—139; На почве простоты веры. Внтебск, 1899; Освеіценные предметы п отношенне к нпм простонародья Внтебской Белорусснн. Внтебск, 1903; Громннчные свечн. «Полоцкпе епархпальные ведомостн», 1903, № 10, стар. 372—377.
2 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Нечнстнкн. Свод простонародных в Внтебской Белорусснн сказаннй о печнстой снле. Внльна, 1907, стар. 7.
173 '
рыстыкі розных бакоў быту і культуры беларускага народа.
Такім чынам, навуковая дзейнасць М. Я. Нікіфароўскага была плённай і каларытнай. Ён належаў да той плеяды беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была выклікана да актыўнай дзейнасці пачаўшымся ростам нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа ў перыяд развіцця капіталізму.
Як і многія прадстаўнікі перадавой культуры, напрыклад, I. I. Насовіч, Е. Р. Раманаў, Я Ф. Карскі, М. Я. Нікіфароўскі ўсё сваё жыццё да апошніх дзён аддаў справе вывучэння беларускага народа. Сваімі даследаваннямі па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Беларусі ён абараняў свой народ ад розных фальсіфікатараў гісторыі (польскіх нацыяналістаў і рускіх вялікадзяржаўных шавіністаў), якія адмаўлялі яго права на самастойнае нацыянальнае развіццё.
Працы Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Беларусі, яго слоўнікі жывой народнай мовы прадстаўляюць невычэрпную крыніцу для ўсебаковага вывучэння быту народа, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, вуснапаэтычнай народнай творчасці і гісторыі.
Е. Р. Раманаў
Еўдакім Раманавіч Раманаў (1855—1922) нарадзіўся ў м. Беліца Гомельскага павета Магілёўскай губерні ў мяшчанскай сям’і, «якая жыла ў вялікай беднасці, амаль у галечы» Пазней Раманаў успамінаў, які хлеб яму даводзілася есці ў дзяцінстве: «Да самай нязначнай колькасці мукі дадавалі шмат вотруб’я, мякіны, тоўчаных жалудоў, лісцяў лебяды, ліпы, маладой папараці і інш.»2
Пачатковую адукацыю Раманаў атрымаў у Беліцы. У 1867 г., нягледзячы на цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і, дванаццацігадовы хлопчык паступае ў Гомельскую прагімназію. У 1869 г. памірае маці, Раманаў застаецца круглым сіратою. Каб мець магчымасць скон
1 Падрабязней аб жыцці і навуковай дзейнасці Е. Р. Раманава гл. у кн,: В. К. Б а н д а р ч ы к. Еўдакім Раманавіч Раманаў. Мінск, 1961.
2 Е. Р о м а н о в. Внешннй быт быховского белоруса. Запнскн СевероЗападного отдела Русского географнческого обіцества, кн. 2. Внльна, 1911, стар. 109.
174
Е. Р. Раманаў
чыць гімназію, ён наймаецца да багатага купца рэпетытарам
Пасля заканчэння прагімназіі ў 1870 г. Раманаў спрабуе паступіць у Магілёўскую гімназію. Аднак ва ўмовах царскай Расіі яму як выхадцу з народа не ўдалося ажыццявіць сваю мару, нягледзячы на тое што ён паспяхова вытрымаў уступныя экзамены. У гімназіі для яго «не аказалася вакансій» 2. Няўдача не спыніла Раманава. Ахоплены прагай да ведаў, ён многа працуе сама
1 Архіў AH СССР, ф. 134, воп. 3, № 1308, лл. 19, 20.
2 Внленскнй календарь на 1911 год, стар. 138.
175
стойна, у кароткі тэрмін зіцае экзамен на званне настаўніка народнаіі школы і атрымлівае пасаду настаўніка ў Герасімаўскім народным вучылішчы Хлыстоўскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні.
1 верасня 1873 г. Раманаў быў пераведзен на пасаду настаўніка Бобрскага народнага вучылішча Сенненскага павета Магілёўскай губерні, а роўна праз год — у Гомельскае павятовае вучылішча, дзе працаваў да 1 лістапада 1876 г. Пазней педагагічная дзейнасць Е. Р. Раманава праходзіла ў розных школах Магілёўскай, Віленскай і Віцебскай губерняў. Адначасова ён працягвае займацца самаадукацыяй. Вывучае гісторыю (у тым ліку летапіс Нестара), параўнальную і гістарычную граматыку, чытае класікаў рускай літаратуры (Гогаля, Тургенева, Пушкіна і інш.).
Займаючыся вывучэннем гісторыі, літаратуры і мовы, Раманаў пераканаўся ў тым, што руская грамадскасць дрэнна ведала тады Беларусь, яе народ, культуру. Гэта прымусіла яго заняцца збіраннем твораў вуснапаэтычнай творчасці і вывучэннем культуры і быту роднага народа. «Балюча стала беларускаму майму сэрцу такое незнаёмства вучоных з маёй роднай мовай,— пісаў ёп пазней,— і, ведаючы беднасць літаратуры беларускай, узяўся я за збіранне»
1886 год адкрывае новы перыяд у жыцці і навуковай дзейнасці Раманава: яго прызначаюць інспектарам народных вучылішчаў Віцебскай губерні (на гэтай пасадзе Раманаў праслужыў да 1906 г. з перамяшчэннем у 1894 г. у Гродзенскую, а ў 1895 г. у Магілёўскую губерні). Новая пасада дала магчымасць даследчыку больш шырока разгарнуць збіральніцкую і навуковую дзейнасць.