Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Каштоўны матэрыял па быту і культуры беларускага народа можна знайсці і ў іншых працах польскіх даследчыкаў ліберальнага напрамку. Прыкладам могуць служыць працы Зыгмунта Глогера 4, Канстанціна Тышкевіча 5, Феліцыяна Сурына 6, Уладзіслава Навіцкага 7 і інш.
і. Е. I was z k і е w і с z о wa. Wesele w Swigcianskiem. Wilno, 1879, стар. 34.
2 Там жа.
3 Там жа, стар. 63.
4 Gloger. Zwyczaje ludu z okolic Tykocina i Bielska. «Biblioteka Warszawska», t. I, Warszawa, 1868, стар. 141 —147.
5 K. Tyszkiewicz. Wilja i jej brzegi. Pod wzglydem hydro
graficznvm, historycznym, archeologicznym i etnograficznym. Drezno,
1871.
8 F. Suryn. Slow kilka o tworach fantaziji ludu na Biaiejrusi. «Tygodnik illustrowany», t. XI, Warszawa, 1873, стар. 58, 59.
’ Wl. Nowicki. Studyum nad wierzeniami i wyobrazeniami ludu. «Biblioteka Warszawska», t. IV, Warszawa, 1873, стар. 84—110.
148
Сяляне з Мінскай губерні (сярэдзіна XIX ст.)
У працы У. Навіцкага «Даследаванне аб народных вераваннях і ўяўленнях» даецца апісанне дахрысціянскіх вераванняў і забабонаў народа. Аўтар імкнецца паказаць прычыны ўзнікнення рэлігійных уяўленняў чалавека; пры гэтым. ён блізка падыходзіць да матэрыялістычных вывадаў: «Чалавек пад націскам сваіх унутраных патрэб заўсёды прыходзіў да пэўных паняццяў, уяўленняў, вераванняў, суджэнняў, ідэалаў, будаваў сабе свет прыгажосці, дабра і праўды; на фарміраванне яго свядомасці адчувальна ўплывала асяроддзе чалавека: людзі і прырода» ў Даследчык адзначае, што, імкнучыся зразумець прычыны розных з’яў прыроды, народ стварыў веру ў нейкія звышнатуральныя сілы.
Навіцкі паказвае далей, што з увядзеннем хрысціянства старажытныя народныя вераванні не зніклі, а новую рэлігію народ імкнуўся прыстасаваць да сваіх старажытных вераванняў і абрадаў. Пры гэтым хрысціянскае вучэнне ў разуменні народа набывала іншы сэнс: «Побач з царкоўнай навукай аб раі... народ стварыў у сваім уяўленні другі рай, не такі далёкі, як першы, больш практычны...» 2
Цікавыя заўвагі робіць Навіцкі і па пытаннях узаемаадносін мастацкай літаратуры і вуснапаэтычнай творчасці народа, якая ўзнікла ў цеснай сувязі з яго вераваннямі.
Матэрыялы аб быце беларусаў і іх вуснапаэтычнай творчасці змешчаны ў працы К. Тышкевіча «Вілія і яе берагі». Побач з геаграфічнымі і гістарычнымі апісаннямі Тышкевіч дае арыгінальныя замалёўкі з жыцця беларускага селяніна і местачковых жыхароў. Ён, у прыватнасці, прыводзіць апісанне адзення, жылля і заняткаў 3, асабліва вялікае месца адводзіцца характарыстыцы беларускіх песень і публікацыі песенных тэкстаў 4.
3 канца 70х гадоў XIX ст. значныя фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы Беларусі пачынаюць паяўляцца на старонках часопіса Кракаўскай Акадэміі навук «Zbior wiadomosci do antropologii krajowej». Часопіс меў лібе
1 Wb. Nowicki. Studyum nad wierzeniami i wyobrazeniami ludu. «Biblioteka Warszawska», t. IV, Warszawa, 1873, стар. 84.
2 Там жа, стар. 106.
3 К. Tyszkiewicz. Wilja і jej brzegi, стар. 78, 88, 137, 138.
4 Там жа, стар. 292—357.
150
ральнабуржуазны напрамак і ў асноўным быў свабодны ад нацыяналістычнай тэндэнцыі. У першых двух тамах часопіса (1877—1878) было змешчана два артыкулы 3. Глогера аб вераваннях і абрадах беларусаў 1 і артыкул П. Быкоўскага аб беларускіх абрадавых песнях2. Працы польскіх вучоных па быту беларусаў некалькі дапаўнялі сабою этнаграфічную літаратуру аб беларусах. Аднак на змесце гэтых прац у большай ступені прыкметны ўплыў міфалагічнай школы. Таму большая частка іх прысвечана апісанню вераванняў, абрадаў і запісу фальклорных твораў.
* * *
Такім чынам, у 60—70я гады беларуская этнаграфія ў сваім развіцці робіць значныя крокі наперад. У параўнанні з 40—50мі гадамі рэзка мяняюцца суадноеіны этнаграфічнай літаратуры аб Беларусі на рускай і польскай мовах, што было выклікана як агульным крызісам гістарычнай навукі феадальнай эпохі, так і рэпрэсіямі царызму ў адносінах да польскага грамадскапалітычнага руху і асабліва ў адносінах да друку на польскай мове пасля падзей 1863 г.
У сувязі з панаваннем міфалагічнай школы ў рускай этнаграфіі і фалькларыстыцы значная частка даследчыкаў быту беларусаў звяртае асноўную ўвагу на апісанне абрадавага боку жыцця народа. У праграмах навуковых таварыстваў, якія ў асноўным складаліся па прыкладу праграмы РГТ, раздзелы па матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці народа далей не распрацоўваліся. Затое падрабязна распрацоўваліся раздзелы, якія датычылі духоўнай культуры.
У падыходзе да характарыстыкі быту і культуры беларускага народа этнографы стаялі на розных пазіцыях. Даследчыкі прагрэсіўнага лагера вывучалі быт народа з
і Z. Gloger. Zabobony і mniemania ludu nadnarwianskiego, tycz^ce ptak6w, plazow i owadow. Zebra! w latach 1865—1875. Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. Krakow, 1877, t. I, dzial III, стар.
101 — 107; Nazwy weselne, wyrazenia i przedmioty, uzywane przy godowych obrz