• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    1 «Вестннк Европы», 1866, № 4, стар. 19—22; П. Бессонов. Белорусскне песнн. М., 1871, стар. XLIX—LII.
    2 Нзвестня Русского географнческого обшества, т. VI, № 2, СПб., 1870, стар. 49.
    142
    скоўскага універсітэта, а апошнія гады жыцця быў прафесарам Харкаўскага універсітэта.
    Да прыезду ў Беларусь Бяссонаў быў вядомы ў літаратуры як складальнік зборнікаў «Балгарскія народныя песні» (1855, два тамы), «Калікі перахожыя» (1861 — 1864, шэсць выпускаў). Пазней ім быў выдадзен фальклорны зборнік «Дзіцячыя песні» (1868) і закончана работа над зборнікам «Песні П. В. Кірэеўскага» (1860— 1874, дзесяць выпускаў).
    У Беларусі Бяссонаў збіраў і звяраў тэксты беларускіх песень. Цікавасць Бяссонава да беларускага фальклору была выклікана рукапісам Кірэеўскага, у якім было многа запісаў беларускіх песень. 9 кастрычніка 1863 г. на пасяджэнні Таварыства аматараў расійскай славеснасці пры Маскоўскім універсітэце П. А. Бяссонаў выступіў з вялікай прамовай аб неабходнасці збірання і выдання беларускага фальклору *. Характарызуючы беларускі архіў Кірэеўскага, ён паведамляў, што ў яго ўваходзіла да пяцісот беларускіх песень, «чыста народных з усіх беларускіх губерняў» 2. Бяссонаў прапануе хутчэй выдаць гэтыя песні і заняцца далейшым збіраннем беларускага фальклору і вывучэннем быту народа. Гэта, на яго погляд, патрэбна ў першую чаргу для вялікадзяржаўных мэт. Ён лічыць, што факты этнаграфіі маглі б даць для вырашэння так званага польскага пытання ў Беларусі куды больш карысці, «чым самы лепшы, г. зн. большай часткай павярхоўны, палітычны артыкул» 3.
    Праз некалькі год пасля выезду з Беларусі Бяссонаў змог за свой кошт выдаць частку ўзятых у Кірэеўскага і звераных у Беларусі, а таксама часткова сабраных ім самім беларускіх песень у першым і адзіным зборніку «Беларускія песні» (1871). У гэтым зборніку, акрамя абрадавых песень, змешчаны падрабязныя апісанні абрадаў. Песням папярэднічае ўступны артыкул, у якім аўтар дае агляд гісторыі вывучэння вуснапаэтычнай творчасці беларускага народа, выкладае свае погляды на гістарычнае мінулае, сучаснасць і будучае Беларусі, разглядае асаблівасці беларускай мовы, расказвае аб
    1 П. А. Бессонов. Об нзданіш памятннков белорусского народного творчества. «День», 1863, № 45.
    2 Там жа.
    3 Там жа.
    143
    гісторыі паяўлення зборніка «Беларускія песні» і інш. Да ўсіх гэтых пытанняў Бяссонаў падыходзіць з пазіцый славянафілаў. Аднак ягопадыход некалькі адрозніваецца ад агульнай накіраванасці славянафільскай ідэалогіі. Бяссонаў аб’яўляе сябе прыхільнікам чыстай навукі, нібы адмяжоўваецца ад палітычнай тэндэнцыйнасці пры вывучэнні Беларусі. На самай жа справе ідэі вялікадзяржаўнага шавінізму, хоць і ў замаскіраванай форме, праводзяцца і ў яго працах. Ён выступаў толькі супраць «грубых» мер русіфікацыі: «Мы разумелі «русенне» і «абрусенне» не ў грубым, так хутка апошленым сэнсе ці, лепш, не ў відавочнай бяссэнсіцы, а ва ўздыме мясцовых сіл, якія гістарычна закліканы рухаць наперад лёс краю» '. Для таго «каб кіраваць і распараджацца краем на карысць Расіі і для агульных мэт гісторыі, — пісаў Бяссонаў, — неабходна, меркавалі мы, перш за ўсё пазнаць і ведаць сам край, з кім і з чым маеш справу, у былой гісторыі і ў сучасным становішчы» 2.
    3 другога боку, пастаўленая Бяссонавьш мэта — «пазнаць і ведаць сам край», яго гісторыю, быт, звычаі, абрады, мову і песні была станоўчай.
    Як прыхільнік міфалагічнай школы Бяссонаў у першую чаргу цікавіўся абрадавым бокам беларускай песні і быту народа. У сучасным яму быце ён вышукваў толькі элементы старасветчыны. Вось чаму не выпадкова, што ў радзе месц прадмовы ён захапляецца рэшткамі старажытнай міфалогіі і абрадаў, адсталасцю і патрыярхальшчынай, якія захаваліся ў Беларусі зза цяжкіх гістарычных умоў. Навуковая каштоўнасць зборніка ў значнай меры зніжаецца і тым, што большасць фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў у ім не мае канкрэтнай пашпартызацыі.
    У зборніку «Беларускія песні» ацісанні абрадаў займаюць большае месца, чым тэксты саміх песень. Тут даецца вельмі падрабязнае апісанне калядных, юр’еўскіх, купальскіх, масленічных і іншых абрадаў каляндарнагадавога цыкла. На аснове вывучэння абраднасці і міфалогіі розных славянскіх народаў ён прыводзіць цікавыя звесткі аб старажытных язычаскіх вераваннях славян, паказвае, у якой ступені яны захаваліся ў быце беларусаў, і закранае пытанні ўзаемнага ўплыву абра
    1 П. Бессонов. Белорусскне песнн. М., 1871, стар. XVI.
    2 Там жа, стар. XVIII.
    144
    даў, вераванняў і міфалогіі язычаскаіі і хрысціянскай рэлігій.
    Такім чынам, Бяссонаў дае багаты матэрыял для вывучэння дахрысціянскіх рэлігійных вераванняў і абрадаў усходніх славян, у тым ліку пераважна для вывучэння старажытнаязычаскіх вераванняў беларусаў.
    У рэакцыйным духу вытрымана і папулярная літаратура аб Беларусі 60—70х гадоў (сямейныя чытанні, чытанні для войск, народа і школ). Прыкладам могуць служыць нарысы Р. С. Папова 1 і В. Маракуева 2. Гэтыя аўтары не мелі глыбокага ўяўлення аб жыцці і быце народа, таму іх нарысы аб Беларусі з’яўляюцца павярхоўнымі. Яны ў асноўным адпавядалі экзатычным запатрабаванням чытачоў і былі пабудаваны на аснове раней апублікаваных прац. Сярод папулярных выданняў большую цікавасць прадстаўляюць этнаграфічныя альбомы народаў Расіі, у якіх змешчаны ілюстрацыі, што даюць уяўленне аб адзенні, жыллі і прыладах працы беларускага селяніна 60—70х гадоў 3.
    ЭТНАГРАФІЧНАЕ ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСІ ПОЛЬСКІМІ ДАСЛЕДЧЫКАМІ
    У 60—70х гадах XIX ст. значна скарачаецца колькасць прац польскіх даследчыкаў па этнаграфіі Беларусі. Гэта тлумачыцца ўзмацненнем рэакцыйнай, вялікадзяржаўнай палітыкі царызму пасля падаўлення паўстання 1863 г. Жорсткія цэнзурныя ўмовы, ганенні і рэпрэсіі супраць прагрэсіўных сіл, ссылкі і эміграцыя прывялі да прыпынення навуковай дзейнасці польскіх вучоных. Аднак, нягледзячы на гэта, усё ж паяўляліся артыкулы і асобныя працы, якія былі поўнасцю ці часткова прысвечаны беларускаму народу і яго культуры.
    3 рэакцыйных, антынародных і нацыяналістычных пазіцый напісаны этнаграфічныя артыкулы польскага публіцыста Мсціслава Камінскага (1839—1868). У працы
    1 Р. Попов. Очеркн Белоруеснн. СПб., 1875. Пазней пад рознымі назвамі некалькі разоў перавыдаваліся.
    2 В. Маракуев. Полесье н полешукн. СПб., 1879.
    3 Т. Р a u 1 it. Les peupeles de la Russie. СП6., 1862; Народы Росспн (жнвопнсный альбом). СПб., 1877; Народы Росснн. Этнографнческнй очерк, т. I. СПб., 1878.
    10. В. К. Бандарчык
    145
    «Некалькі слоў аб звычаях люду ў Мінскай губернІ» Камінскі наступным чынам характарызуе беларускіх сялян: «Фізіяномія тутэйшага люду цалкам несімпатычная. Яго прывычкі, звычаі, уборы, нават цела — усё гэта носіць на сабе адзнаку занядбання» *. Адзінае, што аўтару падабаецца ў беларусах, — гэта іх вуснапаэтычная творчасць і абрады (асабліва абрады дзядоў) 2.
    Характэрна, што рэакцыйныя погляды на беларускі народ нярэдка ў тым жа польскім друку атрымлівалі рашучы адпор прагрэсіўна настроеных польскіх даследчыкаў. Так, у польскім часопісе „Tygodnik illustrowany" ў 1869 г. быў надрукаван палемічны артыкул Вацлава „Jeszcze slow kilka о zwyczajach і piesniach ludu wgubernii Minskiej", y якім аўтар рэзка выступае супраць поглядаў Камінскага на беларусаў. Ён рашуча абараняе беларускі народ. Вацлаў, па яго словах, з маленства жыў сярод беларускіх сялян, добра ведае іх песні, казкі, паданні і валодае іх мовай. „Жаль браў мяне, калі я чытаў яго артыкул,—пісаў Вацлаў,—так там мала сапраўднага пранікнення ў дух гэтага народа"3.
    Абвяргаючы довады Камінскага, Вацлаў працягвае: «Камінскі наракае, напрыклад, на адсутнасць маральнасці, на занядбанне, якім адзначаны звычаі, прывычкі, уборы, нават цела гэтага люду. Але чаму ён не ўказвае прычын, якія выклікалі гэты заняпад. Чаму не расказвае аб нядолі, якая прыгнятае селяніна ад нараджэння да самай смерці і якая не бывае вынікам прыроджанай нядбайнасці або гультайства да работы?» 4
    Паказаўшы, такім чынам, што галоўная прычына прыніжанасці народа — цяжкі сацыяльны прыгнёт, Вацлаў далей падкрэслівае, што непасільная праца выклікае «занядбанне адзення», ад яе «заўчасна вяне малады твар, губляецца плоць, і чалавек набывае нейкі забіты выгляд» 5. Аўтар глыбока перакананы, што калі да бела
    1 М. Kaminski. Kilka slow о zwyczajach ludu w gubernii Minskiej. «Tygodnik illustrowany». Petersburg, 1867, t. XVI, № 422, стар. 195—198.
    2 M. Kaminski. Dziady. «Kurjer Wilenski», 1862, № 91, стар. 727.
    3 «Tygodnik illustrowany», Warszawa, 1869, t. IV, № 84, стар. 66.
    4 Там жа.
    5 Там жа.
    146
    Паляшук
    рускага селяніна падыходзіць непрадузята, гуманна, можна ўбачыць у ім многа станоўчага. Ен выказвае надзею на тое, што ў будучым беларускі народ высока ўзнімецца ў сваім культурным развіцці: «Суд аб гэтым народзе можна будзе выдаць праз некалькі дзесяцігоддзяў, а можа, і пазней, калі ён... зачэрпне хоць крыху святла»
    У артыкуле Вацлава даецца праўдзівы малюнак жыцця селяніна, яго вераванняў, забабонаў. 3 любоўю
    1	«Tygodnik illustrowany», Warszawa, 1869, t. IV, № 84, стар. 66.
    147
    гаворыцца аб харастве і багацці вуснапаэтычнай творчасці беларусаў.
    Асноўная маса прац польскіх этнографаў па быту і культуры беларусаў 60—70х гадоў напісана з ліберальных пазіцый. 3 ліку прац гэтага напрамку адзначым работу Э. Івашкевіч «Вяселле ў Свянцянскім павеце» (Вільня, 1879). Характарызуючы матэрыяльнае становішча народа, яна заяўляе, што нібыта «нястачы ў вузкім сэнсе гэтага слова сёння ўжо не існуе» '. Э. Івашкевіч усхваляе рэформу 1861 г. і лічыць, што сяляне не зразумелі «важнасці атрыманага дару»2. Як абаронца памешчыцкабуржуазных парадкаў Івашкевіч дакарае беларускіх сялян за тое, што яны ў час паўстання 1863 г. рабілі сапраўдныя ўзброеныя напады на памешчыкаў, але яналічыць, што ў 70х гадах нібыта ўжоне існавала класавай нянавісці.
    У працы Івашкевіч ёсць вялікі фактычны матэрыял пераважна аб абрадах і вераваннях беларусаў Свянцянскага павета Віленскай губерні. Каля палавіны працы прысвечана апісанню вясельных абраДаў, якія аўтар лічыць важнай крыніцай для вывучэння жыцця народа: «Вясельныя абрады лепш, чым усякае апісанне, высвятляюць асаблівасці сямейнага жыцця сялян. Яны паказваюць самаўладства мужа і бацькі, залежнае становішча жанчыны ў сям’і, а таксама адносіны паміж членамі сям’і і інш.» 3