Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
1 A. Н. П ы п іі н. Нсторня русской этнографпн, т. IV. Бслоруссня н Снбнрь. СПб., 1892, стар. 1—173.
2 Е. Ф. К а р с к н й. Белорусы, т. 1. Внльна, 1904.
7
Нягледзячы на гэта, указаная праца Карскага, як і праца Пыпіна, у свой час мела вялікае значэнне. Асноўнай заслугай Пыпіна і Карскага з’яўляецца тое, што яны паказалі свету багацце беларускай краязнаўчай літаратуры і ўпершыню прывялі яе ў сістэму. Аднак працы Пыпіна і Карскага не поўнасцю адлюстроўваюць стан беларускай этнаграфічнай навукі і не вырашаюць важнейшых яе праблем.
Буржуазныя вучоныя ў сілу сваёй класавай абмежаванасці не маглі стварыць сапраўды навуковай гісторыі беларускай этнаграфіі. Гэта можна было зрабіць толькі на аснове марксісцкаленінскай метадалогіі.
У 20—пачатку 30х гадоў XX ст. Інстытутам беларускай культуры былі зроблены першыя крокі па стварэнню гісторыі беларускай этнаграфіі на новай метадалагічнай аснове. Беларускія этнографы тых часоў склалі бібліяграфію этнаграфічнай літаратуры і апублікавалі некалькі артыкулаў аб дзейнасці некаторых беларускіх этнографаў (Е. Р. Раманава і У. М. Дабравольскага).
У 1957 г. у Акадэміі навук БССР быў створан Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Адразу ж былі прыняты меры па распрацоўцы пытанняў гісторыі беларускай этнаграфіі, у выніку чаго як першыя крокі гэтага ў 1960—1961 гг. выйшлі дзве кніжкі: аб этнаграфічнай дзейнасці Е. Р. Раманава 1 і М. Я. Нікіфароўскага 2. Асобны артыкул прысвечан агульнаму агляду гісторыі беларускай этнаграфіі за гады Савецкай улады 3.
У прапануемай чытачу працы аўтар паставіў задаЧУ — на аснове аналізу апублікаваных этнаграфічных прац, фальклорнаэтнаграфічных зборнікаў і архіўных матэрыялаў, на аснове аналізу дзейнасці віднейшых беларускіх этнографаў, а таксама рускіх і польскіх вучоных, якія займаліся вывучэннем быту і культуры беларускага народа, на аснове аналізу дзейнасці важнейшых этнаграфічных цэнтраў, якія кіравалі вывучэннем Беларусі, даць кароткую гісторыю беларускай этнаграфічнай навукі ад яе ўзнікнення і да канца XIX ст.
1 В. К. Б а н д а р ч ы к. Еўдакім Раманавіч Раманаў. Мінск, 1961.
В. К. Б о н д а р ч іі к, М. Г. Ч іі г р н н о в. Ннколай Яковлевнч Ннкнфоровскіій. Мннск, 1960.
3 М. Я. Грынблат, A. I. Залескі. Беларуская савецкая этнаграфія. Навука ў Беларускай ССР за 40 год. Мінск, 1958.
8
БЕЛАРУСЬ У XIX ст.
(Гісторыкаэтнаграфічная характарыстыка)
Бела.русы разам з рускімі і ўкраінцамі этнічна складаюць усходнеславянскую групу народаў Еўропы. Яны размешчаны ў асноўным у межах сучаснай тэрыторыі Беларускай ССР, займаючы па дарэвалюцыйнаму адміністрацыйнаму дзяленню Мінскую губерню, большую частку Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў, значную частку Віленскай губерні і частку НоваАляксандраўскага павета Ковенскай губерні.
Культурнабытавыя асаблівасці беларусаў з усіх усходнеславянскіх народаў найбольш аднародныя. Тым не менш насельніцтва паасобных частак Беларусі мае і свае этнаграфічныя асаблівасці. Некалькі адрозніваецца па бытавому ўкладу і гаспадарчаму тыпу паўночная частка ад паўднёвай. У прыватнасці, значна выдзяляюцца беларусы Пінскага Палесся і паўднёвазаходніх раёнаў сучаснай Брэсцкай вобласці. У этнаграфічнай літаратуры яны атрымалі назвы палешукоў і берасцянцаў. Адрозненні наглядаюцца і ў культурнабытавых асаблівасцях захаду і ўсходу Беларусі. Этнаграфічныя асаблівасці паасобных частак Беларусі тлумачацца як гісторыкакультурнымі сувязямі беларусаў (усход і поўнач з рускімі, поўдзень і захад з украінцамі, палякамі і літоўцамі), так і геаграфічнымі адрозненнямі, а таксама рэшткамі племянных адрозненняў, якія ў некаторай ступені яшчэ захоўваліся.
Старажытныя летапісы расказваюць, што тэрыторыю сучаснай Беларусі ў даўнія часы насялялі ўсходнеславянскія плямёны: крывічы (Верхняе Падняпроўе, верхняя і сярэдняя часткі Заходняй Дзвіны і вярхоўе Беразі
9
ны), дрыгавічы (паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной), радзімічы (на Сожы), часткова севяране і валыняне (на поўдні Беларусі). К IX ст. гэтыя плямёны разам з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі ляглі ў аснову фарміравання старажытнарускай народнасці, якая ўтварыла Старажытнарускую дзяржаву з цэнтрам у Кіеве. На базе старажытнарускай народнасці склаліся руская, беларуская і ўкраінская народнасці. Такім чынам, асаблівасцю этнагенезу беларусаў, як і рускіх і ўкраінцаў, з’яўляецца тое, што гэта народнасць утварылася не ў выніку зліцця першасных плямёнаў, а прайшла стадыю старажытнарускай народнасці. Складванне беларускай народнасці адбывалася на працягу XIV—XVI стст., а ў XIX ст. у выніку капіталістычнага развіцця беларуская народнасць ператварылася ў нацыю.
Працэс разлажэння феадальнапрыгонніцкай сістэмы ў Беларусі, што ішоў на працягу першай палавіны XIX ст., к сярэдзіне XIX ст. перарос у стадыю глыбокага крызісу. Капіталістычныя пераўтварэнні ў гаспадарцы Беларусі адбываліся ў своеасаблівых умовах і выклікалі ўзмацненне феадальнага прыгнёту народа. Уцягненне памешчыцкай гаспадаркі ў таварнаграшовыя адносіны (а Беларусь была раёнам буйнага землеўладання) прывяло да рэзкага павелічэння феадальнай рэнты. Імкнучыся ўзняць таварнасць сваёй гаспадаркі і разам з тым захаваць яе феадальныя ўстоі, памешчыкі пайшлі па шляху павелічэння паншчыны (да 4—6 дзён у тыдзень з паўвалокі зямлі), згонаў, ці гвалтаў (у час уборкі), дарожных і іншых павіннасцей. У пошуках новых прыбыткаў памешчыкі стваралі мануфактуры, дзе выкарыстоўвалася праца прыгонных сялян.
Для павелічэння вытворчасці таварнага хлеба памешчыкі пачалі расшыраць пасевы за кошт абеззямелення сялян. Нарэшце адной з пашыраных форм феадальнай эксплуатацыі была аддача памешчыкамі сваіх сялян у наём на будаўнічыя і іншыя работы ў суседнія губерні Расіі.
Усё гэта падрывала вытворчыя сілы сельскай гаспадаркі і прывяло сялянства Беларусі да крайне цяжкага становішча. Дробныя сялянскія надзелы яшчэ больш скарачаліся, сяляне пераводзіліся на горшыя землі. Для апрацоўкі сваіх надзелаў у сялян не заставалася часу. Іх палі зарасталі пустазеллем.
10
Напярэдадні адмены прыгонніцтва становішча сялян заходніх (беларускіх) губерняў Расіі было самым цяжкім. Гэта вымушан быў прызнаць і царскі ўрад. У прыпісцы Мікалая I на даклад беларускага генералгубернатара, напрыклад, гаварылася наступнае: «У Камітэт міністраў з тым, каб усе паны міністры прачыталі і пераканаліся, у якім страшэнным становішчы губерні знаходзяцца» *. Зразумела, тут гутарка ішла не аб паляпшэнні становішча сялян. Царызм баяўся, каб не скараціліся даходы ў казну ад заходніх губерняў.
У адказ на ўзмацненне эксплуатацыі сяляне ўзнімаліся на барацьбу супраць прыгнятальнікаў. Характэрнай рысай сялянскага руху напярэдадні адмены прыгоннага права было няўхільнае імкненне да волі — выхад з прыгоннай залежнасці. 3 другой палавіны 40х гадоў шырыцца сялянскі рух у сувязі з увядзеннем інвентароў.
Абвастрэнне крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы і рост стыхійнага сялянскага руху ў 40—50х гадах XIX ст. узмацнілі вызваленчы рэвалюцыйны рух супраць царызму і прыгонніцтва. На яго развіццё ў Беларусі дабратворны ўплыў зрабіла рэвалюцыйнадэмакратычная думка рускага народа.
К канцу 50 — ітачатку 60х гадоў у краіне склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Пануючыя класы ўжо не маглі кіраваць сялянамі старымі метадамі, а народ не хацеў жыць пастарому. Аднак рэвалюцыйная сітуацыя гэтых год не перарасла ў рэвалюцыю, яна завяршылася рэформай 1861 г. Тым не менш «...падзенне прыгоннага права, — пісаў Ленін, — ускалыхнула ўвесь народ, разбудзіла яго ад векавога сну, навучыла яго самога шукаць выхаду, самога весці барацьбу за поўную свабоду» 2.
Паслярэформенны перыяд для Беларусі, як і для Расіі, быў перыядам параўнальна хуткага развіцця капіталізму. Значна вырасла фабрычная прамысловасць Беларусі. Пры гэтым адбываўся працэс канцэнтрацыі прамысловасці і рабочага класа. Асабліва хутка расла колькасць буйных капіталістычных прадпрыемстваў (з колькасцю рабочых звыш 100). Калі з 1879 па 1900 г. колькасць усіх прадпрыемстваў вырасла на 30,7%, то
1 ЦДГА БССР, ф. 1297, воп. 1, № 12112, лл. 17—20.
2 У. I. Л е н і н. Творы, т. 17, стар. 66.
11
колькасць буйных прадпрыемстваў павялічылася на 161%, а лік рабочых узрос на 258% ‘.
Развіваўся капіталізм і ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Вёска ўсё больш цесна звязвалася з рынкам, сельская гаспадарка набывала таварны характар. Развіццё капіталізму ў вёсцы суправаджалася рассяляньваннем вёскі, класавай дыферэнцыяцыяй сялянства. Масы абеззямеленага сялянства ў пошуках працы ішлі ў горад. Беларуская вёска канца XIX — пачатку XX ст. прадстаўляла сабою ўжо рэзкі кантраст у сацыяльным плане— з аднаго боку, забітая галечаю бедната з адсталай тэхнікай, з другога, кучка міраедаўкулакоў, якія эксплуатавалі наёмную працу.
Асноўнае месца ў сялянскай гаспадарцы Беларусі займалі паляводства і жывёлагадоўля. Сяляне сеялі жыта, ячмень, гарох, проса, грэчку, авёс. 3 развіццём капіталізму значна павялічваліся пасевы тэхнічных культур: бульбы, ільну, канапель. Некаторае распаўсюджанне знайшла кукуруза (паўднёвая частка Беларусі). Агародніцтва і садоўніцтва мелі другараднае значэнне. Апрацоўка ворнай зямлі вялася на аснове трохпольнай сістэмы севазвароту. Толькі некаторыя памешчыкі і кулакі, якія перабудавалі сваю гаспадарку на вытворчасць таварнай прадукцыі, уводзілі чатырохполле і шматполле.
Для апрацоўкі зямлі пераважна карысталіся драўлянай сахой, плугам і бараной. Прымітыўным спосабам апрацоўвалася зямля і ў тых памешчыцкіх маёнтках, дзе гаспадарка вялася шляхам адпрацовак.
3 развіццём капіталізму беларуская вёска паступова мяняла сваё аблічча. Побач з нізенькімі старымі хатамі беднаты ў вёсцы ўзвышаліся дабротныя хаты і гаспадарчыя пабудовы кулакоў, валасное праўленне, дамы папа, урадніка, старасты і іншых прадстаўнікоў эксплуататарскай часткі вёскі.
Паступова адбываліся змены ў тэхніцы будаўніцтва. Калі раней першы вянок хаты лажыўся прама на зямлю, то пазней больш заможныя сем’і сталі ўзводзіць драўляныя і каменныя фундаменты. Зніклі і такія элементы сялянскага жылля феадальнай эпохі, як валакавыя вокны, канструкцыя страхі «закотам», скляпеністыя столі, глі
1 Нсторня БССР, т. I. Міінск, 1961, стар. 381—383.