Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Цікавыя нарысы пра быт беларусаў пакінуў пісьменнік і этнограф Уладзіслаў Сыракомля (Л. Кандратовіч; 1823—1862), актыўны ўдзельнік дэмакратычнага грамадскапалітычнага руху на Беларусі. Ен зрабіў некалькі падарожжаў па Беларусі і Літве5. У нарысе «Вандраванне па маіх колішніх ваколіцах...» побач з геа
1 Piosenki gminne ludu pienskiego. Zbieral i przekladal Romuald Zienkiewicz. Kowno, 1851.
2 Там жа, стар. IV.
3 R. Zienkiewicz. O uroczyskach i zwyczajach ludu pinskiego oraz o charakterze jego piesni. «Biblioteka Warszawska», 1852, t. IV, стар. 505—527; 1853, t. I, стар. 104—133.
4 «Biblioteka Warszawska», 1853, t. I, стар. 109.
5 Вынікі падарожжа па Беларусі былі надрукаканы ў працы «W^drowki ро moich niegdys okolicach. Wspomnienia, studja historyczne i obyczajowe przez Wfadyslawa Syrokomle». Wilno, 1853.
48
У. Сыракомля
графічнымі і гістарычнымі апісаннямі Сыракомля з прагрэсіўных пазіцый характарызуе беларускую вёску, жыллё і адзенне вясковага насельніцтва, яго звычаі і абрады (у наваколлях Міра, Ыясвіжа, Стоўбцаў, Койданава, Слуцка). Даючы бытавыя апісанні, ён паказвае адрозненні ў жыллі, адзенні, звычаях і наогул жыцці сялян розных мясцовасцей. Вось, напрыклад, параўнанне быту сялян Случчыны і наваколля Нёмана (каля Стоўбцаў). На Случчыне, дзе больш урадлівая глеба, селянін жыве лепш, прытрымліваецца традыцыйнага адзення (мужчыны носяць світкі старога пакрою, шапку з аўчы
4. В. К. Бандарчык
49
ны, шырокі пояс; жанчыны — карсет і каптур). На Нёмане ж селянін вымушан зімою зарабляць сякерай у мястэчках, а летам сплаўляць лес. «Замест старамоднай світкі, аўчыннай высокай шапкі і ліпавых лапцей з шырокімі паясамі, якія з такім хараством апаясваюць нагу селяніна на Случчыне,— тут сустрэнеш ва ўбранні абоіх полаў нейкі навамодны капот, у жанчыны нешта накшталт чэпчыка паньмяшчанак...» 1 Гэтыя змены ў традыцыйным адзенні на Нёмане адбываліся пад уплывам адыходных промыслаў.
Асабліва падрабязна апісваецца сялянскі двор, ягобудова, хатняе ўбранне, гаспадарчыя пабудовы і інш. Усе сімпатыі аўтара на баку бедняка, у хаце якога «цёмна, часта дымна і сыра», а яго гумно, якое стаіць на другім баку вуліцы, «такое ж беднае, як той кусок хлеба, якім харчуецца наш селянін» 2. А што чакае селяніна ў старасці? «Калі дзед і баба адчуюць сябе ў хаце ўжо лішнімі, яны вешаюць сабе накрыж праз плячо дзве торбы, бяруць дзве палкі і, спяваючы дзедаўскія малітвы, ідуць ад вёскі да вёскі, ад царквы да царквы, просяць у добрых людзей капейку ці кусок хлеба» 3.
На пытанне, чаму селяніп жыве без дастатку, «калі з нашай зямлі і з поту працы нашай маглі б пасапраўднаму паплысці патокі багацця», Сыракомля адказвае: таму што селянін не мае волі, а адсталая тэхніка яго гаспадаркі «мала на што прыгодна» 4.
У 40—60х гадах XIX ст. на польскай мове паяўляецца некалькі этнаграфічных прац аб Беларусі, якія былі напісаны з ліберальных пазіцый. Самай буйнай з іх з’яўляецца кніга «Апісанне Барысаўскага павета», складзеная графам Тышкевічам5.
Яўстафій Тышкевіч (1814—1873) нарадзіўся ў Лагойску Барысаўскага павета ў спадчынным маёнтку. У 1831 г. ён скончыў Мінскую гімназію, пасля чаго
1 Wfdrowki ро moich niegdys okolicach. Wspomnienia, studja historyczne i obyczajowe, przez Wladyslawa SyrokomI?,crap. 191.
2 Там жа, стар. 226.
3 Там жа, стар. 238.
4 Там жа, стар. 219.
5 Е. Tyszkiewicz. Opisanie powiatu Borysowskiego pod wzglgdem statystycznym, geognostycznym, historycznym, gospodarczym, przemyslowohandlowym i lekarskim z dodaniem wiadomosci o obyczajach, spiewach, przyslowiach, ubiorach ludu, gustach, zabobonach i t. d. Wilno, 1847.
50
тры гады жыў у Пецярбургу. 3 1835 г. Тышкевіч пасяліўся ў Вільні і стаў займацца археалагічнымі даследаваннямі. Ён сабраў багатую калекцыю і стварыў у Вільні музей старажытнасцей. У 1840 г. атрымаў пасаду папячыцеля школ Барысаўскага павета, там жа быў выбраны прадвадзіцелем дваранства (маршалкам). У Барысаве побач з археалагічнымі даследаваннямі ён займаўся этнаграфічным вывучэннем павета. Тут ім задумана і складзена з дапамогай статыстычнага камітэта «Апісанне Барысаўскага павета». Пасля паражэння паўстання 1863 г. Тышкевіч праследаваўся царскімі ўладамі. Ён быў вызвален ад усіх займаемых пасад, у тым ліку і ад пасады папячыцеля Віленскага музея старажытнасцей.
У «Апісанні Барысаўскага павета», акрамя матэрыялаў 40х гадоў, сабраны і раней апублікаваныя працы аб Барысаўскім павеце. Побач са статыстычнымі, геаграфічнымі, гістарычнымі, археалагічнымі і іншымі звесткамі ў кнізе змешчаны каштоўныя звесткі аб гаспадарцы павета і асабліва багатыя факты аб быце і культуры беларускага селяніна. Этнаграфічныя і фальклорныя матэрыялы займаюць каля палавіны кніжкі. Падрыхтаваны яны да друку супрацоўнікамі і карэспандэнтамі Я Тышкевіча або ўзяты з іншых польскіх выданняў. Многа месца адводзіцца тут апісанням абрадаў (сямейных і каляндарных), звычаяў і вераванняў, а таксама запісам фальклорных твораў. Ёсць апісанні і матэрыяльнай культуры беларусквга селяніна. Асабліва выдзяляюцца артыкулы аб абрадах сялян з берагоў Беразіны (матэрыялы сабраны ў 1846 г. Е. М.) і артыкул I. Шыдлоўскага (друкаваўся ў 1819 г. у часопісе «Tygodnik Wilenski», т. VII) аб вясельных абрадах з некаторымі песнямі з Гаенскага прыходу.
«Апісанне Барысаўскага павета», як адзначаў Я. Ф. Карскі, з’явілася выдатнай падзеяй у этнаграфічнай літаратуры таго часу
Па багаццю этнаграфічных матэрыялаў да працы Я. Тышкевіча прымыкае кніга Ю. Крашэўскага «Успаміны з Палесся, Валыні і Літвы» 2.
1 Е. Ф. К а р с к іі й. Белорусы, т. I. Внльна, 1904, стар. 217.
2 J. Kraszewski. Wspomnienia Polesia, Wolynia i Litwy. Wilno, 1840.
Ю. Крашэўскі
Юзэф Ігнатавіч Крашэўскі (1812—1887), вядомы польскі празаік, публіцыст, гісторык і этнограф, нарадзіўся ў Варшаве (радзіма бацькоў Гродзеншчына). Скончыў Віленскі універсітэт, аднак пасля ўдзелу ў паўстанні 1831 г. не змог атрымаць пасады выкладчыка. Паліцыя забараніла яму выезд з Вільні. Тут ён распачаў літаратурную і навуковую дзейнасць. 3 1833 па 1859 г. Крашэўскі жыў на Палессі, а затым пераехаў у Варшаву. 3 1863 г. Крашэўскі атрымаў загад аб выездзе з Bap
52
шавы, пасля чаго да самай смерці знаходзіўся ў эміграцыі, у Жэневе.
Праца Крашэўскага «Уопаміны з Палесся, Валыні і Літвы» носіць белетрыстычны характар. Побач з красамоўнымі апісаннямі прыроды тут прыводзяцца каштоўныя звесткі аб жыцці народа, яго занятках, прыладах працы, жыллі, адзенні і ежы. Напісана яна з ліберальных пазіцый. Польскі пан і беларускі селянін — члены адзінай сям’і, звязанай тысячамі ніцей, і не добры пан, а дрэнны аканом з’яўляецца віноўнікам цяжкага становішча селяніна — вось галоўная ідэя гэтай працы. Пры апісанні селяніна аўтар ставіцца да яго з любоўю, дае яскравыя малюнкі з тагачаснага жыцця беларуса і спачувае яго цяжкай нядолі: «А вёскі? — Хаты да паловы ў зямлі, людзі худыя і напаўголыя, жоўтыя, быццам закопчаныя ў дыме, дзеці з пакалмачанымі валасамі, нават сабакі худыя і заезджаныя»
Акрамя названай працы, Крашэўскі прысвяціў Беларусі некалькі артыкулаў, змешчаных у перыядычным друку2.
3 ліберальных пазіцый падыходзіў у сваіх літаратурных працах да апісання быту беларусаў пісьменнік і этнограф Ян Баршчэўскі (1797—1851). У сваіх працах, якія носяць публіцыстычны характар, ён з вялікай любоўю да народа апісвае абрады і вераванні беларусаў, прыводзіць пераказ іх паданняў і легенд. «Расказы старцаў,— пісаў Баршчэўскі,— аб розных здарэннях, аб якіх паведамляюць народныя аповесці і якія пераходзілі з вуснаў у вусны са спрадвечных часоў, былі для мяне гісторыяй гэтай зямлі, характару і пачуццяў беларусаў» 3. Асабліва поўна апісаны Баршчэўскім купальскія абрады, абрады радаўніцы і некаторыя сямейныя звычаі і вераванні. На матэрыяле вуснапаэтычнай творчасці беларусаў Баршчэўскі пабудаваў свае літаратурныя творы «Шляхціц Завальня», «Успаміны з родных месц», «Курганы і русалка» і інш.
Этнаграфічныя матэрыялы аб Беларусі ў 40—50х га
1 J. Kraszewski. Wspomnienia Polesia, Wolynia i Litwy, стар. 90.
2 Гл., напрыклад, яго артыкулы ў «Tygodnik Literacki Poznariski», 1840, № 18—20 1 ў «Muzeum domowy», 1839, 1.2 i інш.
3 J. Barszczewski. Szkic pdlnocnej BiaioRusi. «Rocznik Literacki», Petersburg, 1843, стар. 194.
53
Я. Баршчэўскі
дах змяшчаліся на старонках польскіх перыядычных выданняў «Athenaeum», «Biblioteka Warszawska», «Lud i czas», «Rubon» 1 i інш.
Побач з працамі па беларускай этнаграфіі прагрэсіўнага і ліберальнага напрамкаў у польскім друку паяўляліся і даследаванні нацыяналістычнага зместу. На этнаграфічную літаратуру таго часу значны адбітак на
1 Гл.: Kilka stow о podaniach gminnych. «Lud i czas», Wilno, 1845; Chr. Ign. Wesele w okolicach Naddzwinskich, там жа; C h r. I g n. Rzut oka na poeziy ludu Biatoruskiego. «Rubon», Wilno, 1845, t. V, стар. 35—77; W. R. Piosenki gminne biatoruskie. «Rubon», Wilno, 1843, t. Ill, стар. 144—163,
54
клала палітычная барацьба Расіі і Польшчы зза Беларусі. Справядлівы гістарычны акт уз’яднання братніх беларускага і рускага народаў у канцы XVIII ст. выклікаў вострую рэакцыю з боку польскіх шавіністаў. He жадаючы мірыцца са стратай даходаў, якія давала Бе.ларусь магнатам, польскія шавіністы высунулі і заўзята абаранялі тэорыю аб тым, што быццам бы Беларусь з’яў.ляецца неад’емнай часткай Польшчы, а беларускі народ — гэта адно з адгалінаванняў польскага.
Асабліва паслядоўна гэтыя ідэі праводзіў у сваіх працахпольскі этнограф А. Рыпінскі (1811—1886). Самай буйнай яго этнаграфічнай працай з’яўляецца «Беларусь! Некалькі слоў аб паэзіі простых людзей гэгай нашай польскай правінцыі, аб яго музыцы, песнях, танцах і г. д.», якая была напісана ў эміграцыі і надрукавана ў Парыжы ў 1840 г. Кніжка пачынаецца наступным прысвячэннем: «Першаму з беларускіх сялян, які спачатку навучыцца чытаць, а потым размаўляць і думаць папольску». Рыпінскі марыць аб «вялікай Польшчы», якая раскінулася б ад Балтыкі да Чорнага мора і да сцен Смаленска ’. Беларусь ён лічыць неад’емнай часткай Польшчы, а беларускую мову разглядае як правінцыяльны дыялект польскай мовы, які ў хуткім часе, на яго думку, перастане існаваць. Для таго каб вытруціць мову народа, Рыпінскі заклікае жанчынмаці, каб яны «першым сваім абавязкам лічылі навучыць дзіця вымаўляць святое імя Польшчы, калі яно яшчэ не гаворыць «мама», Рука маці не павінна даваць дзіцяці «патрэбную ежу да таго часу, пакуль яно не папросіць папольску» 2.