• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Ва ўнутрыпалітычных адносінах гэта быў перыяд разгулу дэспатызму і рэакцыі пасля падаўлення дзекабрысцкага руху. Але ў 30—40я гады ў Расіі ў процівагу рэакцыі развіваўся рэвалюцыйны рух. На арэну выступіў выдатны рэвалюцыянердэмакрат В. Р. Бялінскі. Ленін так ахарактарызаваў значэнне яго дзейнасці: «Папярэднікам поўнага выцяснення дваран разначынцамі ў нашым вызваленчым руху быў яшчэ пры прыгонным праве В. Р. Бялінскі» 3.
    Прагрэсіўныя, дэмакратычныя тэндэнцыі ў вывучэнні быту, вуснапаэтычнай творчасці народаў Расіі ідуць
    1 У. I. Л е н і н. Творы, т. 2, стар. 475.
    2 У. I. Л енін. Творы, т. 16, стар. 110.
    з У. I. Л е н і н. Творы, т. 20, стар. 225.
    23
    яшчэ ад дзекабрыстаў і Пушкіна. У 40—50х гадах гэтыя тэндэнцыі былі ўзняты на новы ўзровень В. Р. Бялінскім і A. I. Герцанам.
    ^ галіне этнаграфіі і фалькларыстыкі рэвалюцыйныя дэмакраты змагаліся галоўным чынам супраць рэакцыйных канцэпцый славянафільства і афіцыйнай народнасці. У процівагу іх рэакцыйным поглядам на народ Бялінскі пад народнасцю і «духам народным» разумеў ідэалогію шырокіх слаёў сялянства, імкненне яго да свабоды, пратэст супраць сацыяльнага прыгнёту, стыхійны народны атэізм.
    Погляды на народ другога рэвалюцыянерадэмакрата, A. I. Герцана, поўнасцю супадалі з поглядамі В. Р. Бялінскага. Аналізуючы разбойніцкія песні, Герцан, напрыклад, прыходзіць да наступнага вываду: «Гэта 'ўжо не жалобныя элегіі, гэта смелы крык, паўната весялосці чалавека, які адчувае сябе, нарэшце, свабодным; гэта— крык пагражальны, гнеўны і задзёрлівы» '.
    Рэвалюцыііныя дэмакраты непасрэдна не займаліся этнаграфічнымі даследаваннямі. Аднак у мастацкіх і публіцыстычных творах яны паказвалі цяжкі лёс народа, каб выклікаць нянавісць да прыгнятальнікаў. «Успомніце быт рускага сялянства таго часу, — пісаў В. Р. Бялінскі,—„яго дымную, неахайную хаціну, так падобную^на хлеў, яго поле, то палітае крывавым потам свайго уладальніка, то пустое, незасеянае ці патаптанае татарскімі атрадамі, а часам і псовым паляваннем пана...» 2 Звяртаючыся да этнографаў, Бялінскі падкрэсліваў, што народныя масы трэба паказваць такімі, якія «яны ёсць у сапраўднасці, а не апранутых у тэатральныя касцюмы, што выяўляюць пачуцці і паняцці, чужыя іх быту, становішчу і адукацыі» 3.
    На этнаграфію і фальклор рэвалюцыянерыдэмакратьі глядзелі як на сродак зразумець народ, яго быт, каб ліквідаваць цёмныя бакі быту і ў першую чаргу вызваліць народ ад прыгнёту. A. I.’ Герцан пісаў: «Не ведаючы народа, можна прыцясняць народ, кабаліць яго, заваёўваць яго, але вызваліць нельга» 4.
    * А. й. Герцен. Собр. соч., т. VI. М., 1955, стар. 340.
    В. Г. Белннскнй. Полн. собр. соч т V М стар. 441.	’
    3 Там жа, т. X. М„ 1956, стар. 296.
    4 A. Н. Г е р ц е н. Собр. соч., т. XVI, 1959, стар. 77.
    24
    Зусім іншыя мэты перад этнаграфіяй ставілі ідэолагі афіцыйнай народнасці і рэакцыйнага крыла славянафілаў. Асноўную ўвагу яны звярталі на кансерватыўныя бакі быту, адшуквалі ў ім элементы рэлігійнасці, пакорлівасці і адданасці самадзяржаўю. Прадстаўнікі рэакцыйнай плыні ў этнаграфіі ўсяляк ігнаравалі прагрэсіўныя, новыя рысы ў быце і культуры народа, замоўчвалі яго свабодалюбівыя, рэвалюцыйныя імкненні, сацыяльны пратэст. У вуснапаэтычнай творчасці на першы план яны высоўвалі духоўныя вершы і поўнасцю ігнаравалі тыя творы, ў якіх гучалі сацыяльны пратэст і стыхійны народны атэізм.
    На баку такой «навукі» аб народзе быў велізарны самадзяржаўны бюракратычны апарат і цэнзура, цемрашальскія і рэакцыйныя сілы. Вельмі добра аб гэтым сказаў у свой час A. М. Пыпін: «...Права навукі ніколі не было прызнана ў нас ні ўстановамі, ні грамадскімі нормамі; навука дапускалася толькі ў вузкіх, утылітарных мэтах і ніколі не ведала свабоды даследавання, і калі...аказвалася ўсё ж такі нешта новае, крытычная думка, ідэальны парыў, незнаёмыя ў абставінах звычайнай субардынацыі, хоць і прапушчаныя больш разважлівым цэнзарам, то чытачы напаўадукаваныя — бясконцае племя фамусавых і скалазубаў — лямантавалі аб шкодзе навукі, аб небяспецы для грамадства»
    Зразумела, што пры такіх умовах друкавання этнаграфічная літаратура насіла на сабе пэўны адбітак рэакцыйных поглядаў таго часу. Фальклорнаэтнаграфічныя зборнікі нават такіх вядомых збіральнікаў, як I. Снегіроў (1793—1868), I. Сахарау (1807—1863), А. Цярэшчанка (1806—1865),'не былі пазбаўлены ўплыву афіцыйнай народнасці2.
    На развіццё рускай этнаграфічнай навукі значны ўплыў зрабіла барацьба грамадскіх плыняў, якія мяня
    1 A. Н. П ы п н н. Нсторкя русской этнографнн, т. I. СПб., 1890, стар. 358.
    2 Гл. іх працы: П. М. Снегпрев. Русскяе в свопх пословнцах, ч. I—IV. М., 1831 —1834; Русскне простонародные праздннкн п суеверные обряды, ч. I—IV. М., 1837—1839; О лубочных картннках русского народа. М., 1844 і інш. II. П. С a х а р о в. Сказанпя русского народа о семейной жнзнн свонх предков, тт. I—II, СПб., 1836—1838; Песніі русского народа, тт. I—IV, 1838—1839; Русскпе народные сказкн, 1841. A. В. Тереіценко. Быт русского народа, тт. I—VII, 1848.
    25
    ліся ў залежнасці ад канкрэтнагістарычных умоў. Так, заўзятыя спрэчкі заходнікаў і славянафілаў у другой палавіне 30—40х гадоў аб тым, якім шляхам павінна развівацца Расія, значна павялічылі цікавасць перадавой грамадскасці таго часу да вывучэння народа. На пытанне аб тым, ці павінна Расія вучыцца ў «Захада» і ці ісці ёй сваім, уласным шляхам, заходнікі і славянафілы імкнулісязнайсці адказ у гісторыі і жыцці народа. Аднак як першыя, так і другія дапускалі памылкі ў вызначэнні далейшага лёсу Расіі.
    Славянафілы, блізкія па сваіх поглядах да прадстаўнікоў афіцыйнай народнасці, ідэалізавалі дапятроўскую Русь і ўсхвалялі патрыярхальны быт, асаблівую ўвагу звярталі на яго кансерватыўныя бакі — містыцызм, рабалепства, пакорлівасць, адсталыя нормы ўнутрысямейных адносін і г. д. Такім чынам, сваёй дзейнасцю яны дапамагалі царскаму самадзяржаўю адстайваць феадальнапрыгонніцкія ўстоі.
    Сярод прадстаўнікоў славянафільства ў этнаграфіі і фалькларыстыцы дарэформеннай Расіі цэнтральнае месца належыць П. В. Кірэеўскаму (1808—1856). Разам з паэтам М. М. Языкавым ён узначаліў славянафільскую плынь у вывучэнні вуснапаэтычнай творчасці і быту народа. Кірэеўскі пры дапамозе шырокай сеткі карэспандэнтаў сабраў вялікую колькасць абрадавых, неабрадавых, гістарычных песень і духоўных вершаў. Найбольш каштоўнымі ён лічыў духоўныя вершы, памылкова выдаючы іх за народныя песні'.
    У процівагу славянафілам заходнікі даказвалі, што нібыта руская народная творчасць не мае ніякага значэння і не з’яўляецца арыгінальнай, што яна вельмі бедная і пазбаўлена нацыянальнай самастойнасці2.
    Памылковыя погляды славянафілаў і заходнікаў вельмі рэзка крытыкавалі рэвалюцыйныя дэмакраты. «Крайнасці,— пісаў В. Р. Бялінскі,— выклікаюць такія ж супрацьлеглыя ім крайнасці. Адны кінуліся ў фантастычную народнасць, другія — у фантастычны касмапалітызм у імя чалавецтва. На думку апошніх, нацыянальнасць паходзіць ад чыста знешніх уплываў, выражае
    1 У 1848 г. П. В. Кірэеўскі выдаў зборнік духоўных вершаў пад назвай «Русскне народные песнн».
    2 Гл.: А. П. Мнлюков. Очерк псторнп русской поэзнп. СПб., 1847.
    20
    сабою ўсё, што ёсць у народзе нерухомага, грубага, абмежаванага, неразумнага і дыяметральна проціпастаўляецца ўсяму чалавечаму. Гэта думка тых, якія бачаць народнасць у звычаях і забабонах, не разумеючы, што ў іх сапраўды адлюстроўваецца народнасць, але што яны адны ні ў якім разе яшчэ не складаюць народнасці. Падзяліць народнае і чалавечае на два зусім чужыя, нават варожыя адзін другому пачаткі — значыць трапіць у самы абстрактны, у самы кніжны дуалізм» ’.
    В. Р. Бялінскі падкрэсліваў, што трэба імкнуцца да агульначалавечых ідэалаў, але разам з тым не адмаўляцца і ад нацыянальнай своеасаблівасці свайго народа.
    Вострая барацьба грамадскапалітычных плыняў у перыяд крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы і рэвалюцыйнае браджэпне народных мас прывялі да шырокага размаху этнаграфічных даследаванняў. У 1845 г. у Пецярбургу было створана Рускае геаграфічнае таварыства (РГТ) з Аддзяленнем этнаграфіі. Хоць гэта афіцыйная ўстанова знаходзілася пад апекай царскага ўрада, аднак вакол яе групаваліся значныя навуковыя сілы, сярод якіх былі і вучоныя з прагрэсіўнымі поглядамі. У дзейнасці Таварыства вялікае месца займалі этнаграфічныя даследаванні.
    Важна адзначыць, што ў гэты перыяд былі ўпершыню сфармуляваны асноўныя задачы і прынцыпы этнаграфіі як навукі. Гэта заслуга належыць вядомым рускім вучоным К. М. Бэру, М. I. Надзеждзіну і К. Д. Кавеліну. Асаблівай увагі заслугоўвае дзейнасць старшыні Аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства (з 1848 г.) М. I. Надзеждзіна (1804—1856), якога высока цаніў Чарнышэўскі2. Галоўнай задачай этнаграфіі Надзеждзін лічыў вывучэнне народаў Расп і ў першую чаргу ўсходніх славян (рускіх, украінцаў, беларусаў). Ен адзначаў, што адно бессістэмнае збіранне этнаграфічных матэрыялаў яшчэ не навука. Сама навука «паяўляецца толькі тады, калі, папершае, збор матэрыялаў праводзіцца не набежна і ўрыўкамі, як дзе прыйшлося, як папала пад руку, а сістэматычна, у па
    1 В. Г. Белннскнй. Взгляд на русскую лнтературу 1846 г. Полн. собр. соч., т. X, 1956, стар. 25, 26.
    2 Н. Г. Ч е р н ы ш е в с к п й. Очеркн гоголевского лернода русскоіі лнтературы. М., 1953, стар. 171—173.
    27
    радку, сувязі і паўнаце, якія патрабуюцца навукай» '. Надзеждзін з’яўляецца аўтарам першай этнаграфічнай праграмы, якая была распаўсюджана ў 1847 г. Вызначаючы заслугі Надзеждзіна ў галіне распрацоўкі задач этнаграфічнай навукі, A. М. Пыпін пісаў: «Надзеждзін указаў тэарэтычны аб’ём этнаграфіі з такой шырынёй, якой і нам яшчэ не было відаць» 2.
    Цікавыя тэарэтычныя меркаванні аб этнаграфічным вывучэнні рускага народа выказаў і вядомы рускі вучоны К. Д. Кавелін, актыўны супрацоўнік Аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць яго погляды на пытанне аб «тэорыі перажыткаў», якія ён выказаў у сваёй працы «Быт рускага народа» (1848). Аўтар правільна сцвярджаў, што тлумачыць народныя абрады, звычаі і прыкметы рускага народа трэба зыходзячы з гісторыі самога рускага народа, а не спасылаючыся на паралельныя з’явы ў старажытных яўрэяў, грэкаў, індусаў і інш.