Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Любоў да вывучэння родных мясцін праявілася ў яго вельмі рана, яшчэ калі ён быў студэнтам. «Мне, — пісаў Шпілеўскі, — успамінаюцца тыя цудоўныя дні, поўныя радасці, якую нельга апісаць і якая зразумела толькі таму, хто сам гэта адчуў, дні, у якія я спяшаўся на канікулы з губернскага горада ў аддалены павет і мог з поўнай свабодай раз’язджаць па вёсках і сёлах, дзе па якойсьці страснай неўсвядомленай ахвоце да вывучэння народных павер’яў і казак, прыслухоўваўся да гукаў гарманічнай пявучай беларускай мовы, запісваў словы іі расказы з вуснаў пасялян, дамарослых баянаў і знахароў, прабіраўся ў беларускія хаты і клеці, знаходзіў задавальненне ў гутарцы за сціплай вясковай трапезай з сівымі старымі і маршчыністымі бабулямі» ’.
У 1845 г. васемнаццацігадовы юнак ужо выслаў у Аддзяленне рускай мовы Расійскай Акадэміі навук складзены ім слоўнік беларускай мовы 2, а ў наступным годзе пачаў друкаваць даследаванне «Беларускія народныя павер’і» 3, якое было часткай яго рукапіснай працы «Слоўнік і кораняслоў беларускай гаворкі».
У 1853 г. Шпілеўскі адправіўся ў працяглую экспедыцыю па Беларусі. За тры гады ён аб’ехаў Гродзенскую, Мінскую, Магілёўскую і Віцебскую губерні. Адначасова свае назіранні ён друкаваў пад назвай «Падарожжа па Палессю і Беларускаму краю» 4. Гэта праца складаецца з 13 гісторыкаэтнаграфічных і публіцыстычных нарысаў. Аўтар дзеліцца сваімі дарожнымі ўражаннямі, дае гістарычныя звесткі аб населеных пунк
1 П. Шпнлевскпй. Белоруссня в характернстнческпх опн'саннях н фантастпческнх ее сказках. «Пантеон», 1853, т. X, кн. 7, стар. 45, 46.
2 Рукапісны аддзел Фундаментальнай бібліятэкі AH СССР у Ленінградзе, рукапіс F 1, 2, 49, 50.
3 Журнал Мннйстерства народного просвеіцення. СПб., 1846. ГІрнбавлення, кн. I, стар. 4—25; кн. IV, стар. 85—125. Заканчэнне работы гл. там жа, 1852, кн. 3, стар. 1—32.
4 «Современннк», 1853, т. XXXIX, № 6, стар. 75—98; т. XL, № 7, стар. 1—26; № 8, стар. 39—110; 1854, т. XLVIII, № 11, стар. 1—58; 1855, т. L1I, № 7, стар. 1—62.
39
тах, праз якія яму прыйшлося праязджаць, вялікую ўвагу аддае іх этнаграфічнаму апісанню, прыводзіць арыгінальныя замалёўкі з быту беларускіх сялян — апісанні адзення, жылля, ежы, абрадаў, кірмашоў і свят, змяшчае рад фальклорных твораў (песень, казак і паданняў). Шпілеўскі ідэалізуе жыццё беларускага селяніна, характарызуе яго з пункту погляду ліберальна настроенага памешчыка, якому не хацелася бачыць класавай нянавісці прыгнечаных да прыгнятальнікаў. Па яго апісаннях, памешчык клапоціцца аб дабрабыце селяніна, і селянін вельмі ўдзячны свайму пану і царскаму ўраду'
Любаванне бытам беларуса, залішняя рамантызацыя яго жылля, ежы, адзення, сямейнага, вытворчага і грамадскага быту — усё гэта скажае сапраўдную карціну жыцця беларускага народа. Нават у тым, што хаткі беларусаў нізенькія, «з маленькімі акенцамі і яшчэ меншымі шыбамі», што нярэдка селянін вымушан трымаць у сенцах жывёлу, — ва ўсім гэтым Шпілеўскі бачыць толькі рамантыку. Каштоўным у гэтай працы з’яўляецца толькі фактычны этнаграфічны і фальклорны матэрыял — канкрэтныя апісанні быту селяніна, яго жылля, ежы, адзення, сямейных і каляндарных абрадаў. Але ён патрабуе крытычнага падыходу.
У 1853—1856 гг. П. М. Шпілеўскі друкуе працу пад назвай «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках» Яна ўключае 16 нарысаў, якія даюць багаты матэрыял для вывучэння быту і вуснапаэтычнай творчасці беларусаў сярэдзіны XIX ст. Напісаны яны на матэрыялах яго экспедыцыі. «Што цягнула мяне туды, у гэтыя хаціны бедных людзей? — пісаў ён. — He ведаю... я любіў гэтых добрых людзей, я знаходзіў радасць у іх павольнай, лянівай размове, у іх песнях, прымаўках і прыказках... Колькі новага, невядомага мне за школьнай партай я даведаўся ў гэтым народным вучылішчы, багатым разнароднымі прадметамі і навукамі аб роднай зямлі і мове, аб старажытным жыццібыцці продкаў, дзядоў...» 2
1 «Пантеон», 1853, т. VIII, кн. 4, стар. 71—96; т. IX, кн. 5, стар. 1—20; кн. 6, стар. 1—34; т. X, кн. 7, стар. 15—56; 1854, т. XV, кн. 5, стар. 21—44; кн. 6, стар. 47—68; 1856, т. XXV, кн. 1, стар. 1—30; т. XXVI, кн. 3, стар. 1—28.
2 Там жа, 1853, т. X. кн. 7. стар. 46.
40
Шпілеўскі абураецца тым, што вучоныя Расіі праяўляюць большую цікавасць да жыцця людзей за мяжой і вельмі мала звяртаюцца да вывучэння быту свайго на' рода. Ен пісаў: «Нас цікавяць паданні і вераванні старажытных грэкаў і рымлян, мы пішам аб іх норавах, міфалогіі, мове, нават баляваннях і абедах; чаму ж не напісаць аб роднай Беларусі, якая так багата сваімі самабытнымі норавамі, міфалогіяй, мовай і, нарэшце, ігрышчамі і святамі» ’.
У этнаграфічнай літаратуры аб Беларусі сярэдзіны XIX ст. праца П. М. Шпілеўскага «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках» займае адно з пачэсных месц. Яна ў папулярнай форме ўпершыню пазнаёміла шырокія колы грамадскасці Расіі з бытам беларускага народа, яго багатай вуснапаэтычнай творчасцю. У адрозненне ад вялікадзяржаўных рускіх і польскіх шавіністаў, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага народа, Шпілеўскі гаворыць аб беларусах як аб асобным народзе, адначасова падкрэсліваючы адзінства яго паходжання з рускім народам: «Ёсць у нас на Русі вялікі край... яго завуць Беларуссю. Жывуць там л.юдзі беларускія, нашчадкі старажытных крывічоў і дрыгавічоў, родныя браты людзей велікарускіх»2. Але пад назвай «Беларусь» Шпілеўскі разумее толькі тэрыторыю паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной (Віцебскую, Мінскую і часткова Смаленскую губерні). Астатнюю тэрыторыю Беларусі (Гродзенскую губерню) ён выдзяляе ў асобны край, называючы яго Палессем.
Усе нарысы гэтай працы можна падзяліць на дзве групы — фальклорныя і этнаграфічныя. У фальклорных нарысах змешчаны перапрацаваныя і перакладзеныя ім на рускую мову беларускія казкі «Сястрачараўніца», «Мядзведжае вушка», «Чароўная кветка», «Залаты шчупак», «Глебушкіны слёзы». Усе гэтыя казкі маюць міфалагічны змест. Этнаграфічныя нарысы прысвечаны пытанням быту беларускага народа. У іх даецца красамоўнае апісанне сямейнага і грамадскага жыцця сялян Мінскай і Віцебскай губерняў, рознага роду абрадаў, вераванняў і забабонаў.
1 «Пантеон», 1853, т. VIII, кн. 4, стар. 72.
2 Там жа, стар. 71.
41
У працы «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках», як і ў папярэдняй, Шпілеўскі ідэалізуе быт і культуру народа. Ён любуецца старасветчынай, элементы якой захаваліся ў паасобных баках жыцця народа, гаворыць аб задаволенасці селяніна сваім лёсам '. Але ў паасобных выпадках, калі гэтага ніяк нельга абысці, Шпілеўскі ўсё ж паказвае і цяжкае жыццё народа, яго нястачы і беднасць, не даючы тлумачэння прычын такога становішча. Ён, напрыклад, гаворыць, што ў Беларусі «часта здараецца, калі парадзіха ў дзень родаў працуе і гатуе дома; мала таго, часта нарадзіўшы на полі, у час жніва, праз некалькі гадзін працягвае жаць»2. Аб тым, штб прымушае жанчыну рызыкаваць сваім здароўем, аўтар не піша.
У адной з сваіх апошніх прац — «Мазыршчыне», у якой таксама ёсць багата фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў, Шпілеўскі адзначае, што народ Мазыршчыны «пакінуты на волю лёсу і не карыстаецца сімпатыямі сваіх уладальнікаў», што «сялянам няма калі падумаць пра сябе, бо яны жывуць для ўладальнікаў...», сяляне не маюць «сваёй уласнасці, якая магла б забяспечыць будучае сям’і»3. Селянін «недружалюбна глядзіць на сваіх паноўгаспадароў» 4.
Працы Шпілеўскага характарызуюць стан этнатрафічнай навукі таго часу. Тады яшчэ не была распрацавана методыка збірання фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў. Замест дакладнай перадачы фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў у такім выглядзе, як яны бытавалі ў народзе, даецца іх літаратурная апрацоўка. Толькі песні прыводзяцца на мясцовай мове. Значная колькасць матэрыялаў не мае дакладнай пашпартызацыі. Часам указваецца толькі губерня, у якой сабраны матэрыялы. Асноўнае месца ў працах Шпілеўскага займаюць міфалагічныя казкі і паданні, абрады, вераванні і забабоны беларускага сялянства.
Навуковая і публіцыстычная дзейнасць П. М. Шпілеўскага звярнула на сябе ўвагу М. Г. Чарнышэўскага,
1 «Пантеон», 1853, т. VIII, кн. 4, стар. 92.
2 Там жа, 1856, т. XXV, кн. 1, стар. 3.
3 Архнв нсторяческях н практнческпх сведеняй, отпосятпхся к Росснн, кн. III. СПб., 1859, стар. 7.
4 Там жа, стар. 12.
42
які адгукнуўся на яго важнейшыя працы. Крытыкуючы Шпілеўскага за перагрузку нарысаў гістарычнымі звесткамі (чацвёртая частка працы «Падарожжа па Палессю і Беларускаму краю») і высокі стыль, якім перадаюцца вуснапаэтычныя творы народа (першая частка працы «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных казках»), Чарнышэўскі разам з тым адзначае іх навуковую каштоўнасць. Аб паасобных частках нарысаў «Беларусь у характарыстычных апісаннях...» Чарнышэўскі, напрыклад, пісаў, што ў іх запісана «даволі многа народных павер’яў, цікавых і для вучонага— даследчыка народнасці» '.
Сярод гісторыкагеаграфічных апісанняў Беларусі першай палавіны XIX ст. вызначаецца праца М. БезКарніловіча «Гістарычныя звесткі аб прыкметных месцах у Беларусі з дадаткам і іншых звестак, якія да яе ж адносяцца» 2. Аўтар робіць некалькі заўваг аб быце беларусаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў (дарэчы, гэтымі дзвюма губернямі ён і абмяжоўваў усю тэрыторыю Беларусі). Погляд БезКарніловіча як на этнагенез беларусаў, так і на тэрыторыю Беларусі памылковы. Беларусамі ён лічыў толькі «патомкаў крывічоў», але ён гаворыць аб беларусах як аб асобным племені, ставіць яго ў адзін рад з іншымі суседнімі народамі. БезКарніловіч дае ў асноўным аб’ектыўную характарыстыку беларускага народа, апісвае цяжкае яго жыццё, але ў паказе шляхоў паляпшэння сялянскай гаспадаркі ён выступае як памешчыкпрыгоннік. БезКарніловіч прапаноўвае ссяляць сялян у вялікія вёскі, захоўваць патрыярхальныя сем’і і нават злучаць у адну сям’ю (адзін двор) невялікія сем’і суседзяў. «Аб’яднаннем некалькіх паўцяглаў у адну сям’ю або двор памешчык у сваім маёнтку зменшыў бы колькасць бедных людзей, якіх на працягу некалькіх месяцаў да новага ўраджаю ён звычайна корміць сваім хлебам, баючыся, каб яны ад голаду не разбегліся»3. Асобныя раздзелы сваёй