• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    12
    набітныя печы без дымавога коміна, а ў радзе выпадкаў і земляная падлога. Курныя хаты (курніцы) заставаліся толькі ў глухіх кутках Беларусі.
    3	узмацненнем класавай дыферэнцыяцыі вёскі адбываюцца змены і ва ўнутранай планіроўцы і ўбранні хаты. У заможных сялян паяўляюцца ложкі, крэслы і шафы, аддзяляюцца спальня і кухня ад чыстага пакою (святліцы). У вёску ўсё шырэй пранікае культура капіталістычнага горада. Але асноўная маса беднаты знаходзілася ў цяжкіх жыллёвых умовах.
    Яшчэ горш жыў гарадскі пралетарыят. Многія сем’і рабочых туліліся ў цесных, брудных і сырых бараках і падвалах, а нярэдка і ў хлявах. У адным пакоі часта змяшчалася па 2—3 сям’і. У той жа час эксплуататарскія слаі горада мелі ў сваім распараджэнні палацы і багатыя, раскошна абсталяваныя асабнякі.
    Амаль да самай рэвалюцыі пераважная частка беларускага сялянства насіла даматканую вопратку. Асноўныя рысы традыцыйнага беларускага адзення былі агульнымі для ўсёй Беларусі. Абласныя адрозненні праяўляліся пераважна ў характары ўпрыгожвання вопраткі, яе расфарбоўкі і крою. Характэрныя рысы беларускага нацыянальнага касцюма найбольш ярка былі выражаны ў жаночай сялянскай вопратцы. У канцы XIX — пачатку XX ст. у сувязі з інтэнсіўным развіццём капіталістычных адносін і ў выніку ўзросшых сувязей горада і вёскі пачаўся працэс выцяснення даматканай традыцыйнай вопраткі фабрычнаю з гарадскім пакроем. Уласнікам такой вопраткі была пераважна капіталістычная праслойка беларускай вёскі (кулацтва, гандляры і інш.), а таксама моладзь сярэдніх слаёў сялянства. Адносная таннасць фабрычных тканін і гатовага адзення, перавага перад даматканай з’яўляліся галоўным стымулам паступовага выцяснення традыцыйнага адзення. Працэс ломкі старых форм сялянскай вопраткі асабліва актыўна адбываўся ў паўночнаўсходняй частцы Беларусі, куды капіталістычныя адносіны праніклі раней і развіццё іх праходзіла больш інтэнсіўна. У выніку гэтых змен адзенне беларусаў пачатку XX ст. значна адрознівалася ад адзення сярэдзіны XIX ст.
    Аднак гэтыя змены не прывялі да значнай нівеліроўкі адзення горада і вёскі. Адзенне гараджан у большай ступені насіла на сабе адбітак сацыяльнай няроў
    13
    насці. Разам з тым у ім наглядаліся спецыфічныя адрозненні па прафесіяналыіаму складу жыхароў горада. Па адзенню лёгка было адрозніць чыноўніка ад купца, рабочага ад мешчаніна ці студэнта. У беларускі горад канца XIX ст. шырока ўваходзіў агульнаеўрапейскі касцюм.
    Асноўнай крыніцаіі харчавання беларускага сялянства да рэвалюцыі былі прадукты сельскай гаспадаркі. Прамысловымі прадуктамі харчавання жыхары вёскі амаль не карысталіся. Выключэнне складалі соль, цукар і некаторыя прысмакі (цукеркі і іншыя вырабы). Колькасць, якасць і разнастайнасць прадуктаў залежалі ад узроўню матэрыяльнага дабрабыту розных слаёў вясковага насельніцтва. Бедныя слаі сялянства пастаянна адчувалі недахоп у прадуктах харчавання.
    Побач з сацыяльнымі адрозненнямі ў ежы беларускіх сялян існавалі і адрозненні традыцыйнага характару. Паўсядзённая ежа адрознівалася ад святочнай. У значнай меры меню сялянскай кухні было падпарадкавана царкоўнай рэгламентацыі (пасты, мясаеды). Асобна выдзяляліся абрадавыя стравы, якія рыхтаваліся як у дні хрысціянскіх рэлігійных свят, так і ў традыцыйнанародныя святы, звязаныя з перажыткамі дахрысціянскіх культаў (куцця на радзінах і ў дні памінак па нябожчыках — на дзяды, радаўніцу, каравай на вяселлі і г. д.).
    Хлеб быў асноўным прадуктам харчавання беларусаў. Беларуская вёска ведала некалькі разнавіднасцей хлеба. Чысты хлеб выпякаўся з прасеянай жытняй мукі без ніякіх дабаўленняў. У хаце бедняка. ён быў рэдкім госцем. Бедната і значная частка сераднякоў ужывалі хлеб, які выпякаўся з непрасеянай мукі (градоўка) і з мукі, якая малолася з зерня ўпярэмешку з мякінай (пушны хлеб). У галодныя ж гады да хлеба, акрамя бульбы (калі яна была), дабаўлялі кару і лісце дрэў і раслін, тоўчаныя жалуды, высушаныя і расцёртыя гнілушкі і г. д.
    У працэсе капіталістычнага развіцця адбывалася ломка старых патрыярхальных устояў сямейнага быту беларусаў. Разбуралася вялікая патрыярхальная сям’я. Ужо к канцу XIX ст. асноўнай формай сялянскай сям’і ў Беларусі была так званая малая сям’я, якая складалася звычайна з 2—3 пакаленняў, г. зн. з адной або
    14
    Дзвюх шлюбнЫХ ііар з Дзецьмі. Вялікія Непадзельныя сем’і, у якіх захоўваліся некаторыя рысы ўзаемаадносін, характэрных для патрыярхальных сем’яў феадальнага ці нават радавога грамадства, можна было сустрэць часцей у Магілёўскай і паўднёвай частцы Мінскай губерняў, куды капіталістычныя адносіны пранікалі менш інтэнсіўна. Адной з прычын захавання вялікай сям’і была тая акалічнасць, што ва ўмовах крайняга малазямелля, у якім знаходзілася сялянства, многія сем’і не дзяліліся, каб не драбіць і так мізэрныя палоскі зямлі.
    Сялянская сям’я была асноўнай вытворчай ячэйкай у дарэвалюцыйнай сельскай гаспадарцы Беларусі. У вытворчай дзейнасці кожнай сям’і звычайна існаваў падзел працы. Галава карыстаўся вялікай павагай з боку ўсіх членаў сям’і. Усімі жаночымі работамі кіравала жонка — гаспадыня. Аднак ва ўмовах буржуазнапамешчыцкага ладу працоўныя жанчыны, асабліва сялянкі, былі забітымі і бяспраўнымі. Яны знаходзіліся пад двайным прыгнётам — у грамадстве і ў сям’і. Царскі ўрад не толькі не вёў барацьбы са шкоднымі звычаямі і забабонамі, якія прыгняталі жанчыну, але ўмацоўваў іх сваім заканадаўствам. Такое бяспраўе жанчыны ў сям’і і грамадстве падтрымлівала і царква.
    Бязрадасным было становішча сялянскіх дзяцей у бедных сем’ях. Ужо з пяцігадовага ўзросту яны павінны былі дапамагаць па гаспадарцы.
    3 развіццём капіталізму ў вёсцы мянялася юрыдычнае і маёмаснае становішча членаў сям’і. Уход паасобных членаў сям’і на заработкі ў горад узмацняў у іх імкненне да асабістай незалежнасці. У вёску ўсё больш стала пранікаць культура горада. Носьбітамі гарадской культуры з’яўляліся адыходнікі, а таксама абеззямеленыя сяляне, якія сталі рабочымі, але не страцілі сувязей з вёскай. Многія беларускія сяляне ішлі на сезонныя работы на цукровыя заводы Чарнігаўскай, Кіеўскай, Валынскай і Падольскай губерняў. Разам з дарослымі ішлі і падлеткі. Сям’я мала спадзявалася на іх заработак, але затое можна было на час пазбавіцца ад лішніх едакоў.
    Праз адыходнікаў у вёску сталі пранікаць перадавыя, рэвалюцыйныя ідэі рабочага класа. Сялянства ўспрымала новую ідэалогію і станавілася больш актыў
    15
    най сілай у класавай барацьбе працоўных Беларусі за сваё вызваленне.
    Сямейны быт характарызаваўся шматлікімі традыцыямі, звычаямі і абрадамі. Побач з чыста сямейнымі святамі і абрадамі (вяселле, хрэсьбіны, хаўтуры) у сям’і адзначаліся і ўсе важнейшыя гадавыя святы — каляды, вялікдзень, сёмуха, купалле, дажынкі і г. д. Яны праводзіліся пад значным уплывам царквы, якая з’яўлялася сродкам духоўнага і сацыяльнага прыгнечання працоўных.
    Афіцыйнай рэлігіяй на Беларусі (таксама, як рускіх і ўкраінцаў) было хрысціянства ў форме праваслаўя. Частка беларусаў, галоўным чынам паўднёваўсходніх паветаў Віленскай і паўночназаходніх паветаў Гродзенскай губерняў, а таксама ўсходняй часткі НоваАляксандраўскага павета Ковенскай губерні, вызнавала каталіцызм. Гэта веравызнанне стала пранікаць сюды ў XVI—XVIII стст. у выніку прымусовага насаджэння уніі, палітыкі апалячвання і ксяндзоўскай прапаганды, якую ўпарта праводзілі на Беларусі польскія магнаты і езуіты.
    У значнай частцы беларускага сялянства канца XIX ст. быў яшчэ моцны забабонны страх перад шматлікімі злымі сіламі («нячысцікі»), вера ў замовы і розныя знахарскія сродкі, якія вынікалі з поглядаў на сутнасць хваробы і яе прычыны і г. д. Захаванню знахарства і чараўніцтва спрыялі сацыяльнаэканамічныя ўмовы, у якіх знаходзілася беларускае сялянства да рэвалюцыі, і амаль поўная адсутнасць арганізаванай медыцынскай дапамогі ў вёсцы, а таксама царкоўныя пропаведзі.
    Нягледзячы на ўсе намаганні царквы і царскай дзяржаўнай машыны, накіраваныя на захаванне ў працоўных мас глыбокай рэлігійнасці і паслухмянасці, у народзе адбываўся працэс стыхійнага росту атэізму. Аб гэтым сведчыць этнаграфічная літаратура.
    Даследчыкі быту беларускага народа Е. Р. Раманаў, П. В. Шэйн, М. Я. Нікіфароўскі, маючы на ўвазе афіцыйнае веравызнанне, адзначалі, што рэлігійныя пачуцці не маюць глыбокіх кораняў у народзе, што народ нярэдка крытычна адносіцца да рэлігіі. Нягледзячы на строгую царскую цэнзуру, у старых этнаграфічных зборніках паяўлялася нямала антыклерыкальных фальклорных твораў. Сацыяльны пратэст працоўных Беларусі на
    16
    быў новую сілу ў канцы XIX ст., калі на арэну класавай барацьбы выступіў пралетарыят.
    Грамадскае жыццё працоўных Беларусі рэгулявалася сацыяльнаэканамічнымі і палітычнымі ўмовамі, у якія яны былі пастаўлены ў дарэвалюцыйны час. Прыватнаўласніцкія інтарэсы, цяжкі эканамічны і палітычны прыгнёт асноўнай масы рабочых і сялян ставілі грамадскае жыццё іх у абмежаваныя рамкі. У грамадскім быце вёскі доўгі час захоўваліся перажыткі звычаёвага (няпісанага) права. Нормы звычаёвага права рэгулявалі правілы паводзін і маралі, адносіны да ўласнасці, сваяцкія і суседскія адносіны, адносіны да жанчыны і наогул маральнаэтычныя нормы сельскага насельніцтва. Многія з іх былі рэакцыйнымі, прыніжалі чалавека (дэспатызм гаспадара, бяспраўе жанчыны і інш.), але сярод народных звычаяў было нямала станоўчых, прагрэсіўных (звычаі талакі 1 — бясплатнай дапамогі, дапамога пацярпеўшым бяду, многія нормы маральнаэтычных паводзін у сям’і і інш.).
    Царскі адміністрацыйнабюракратычны апарат імкнуўся абмежаваць грамадскае жыццё вёскі яго старымі традыцыйнымі формамі. Даючы фіктыўныя правы на так званае самакіраванне, царызм і памешчыкі выкарыстоўвалі выбарных сельскіх асоб (стараст, соцкіх і інш.), сельскія сходы і рэшткі абшчынных парадкаў (дзе яны захаваліся) для замацавання і ўзмацнення эксплуатацыі сялянства, для стрымлівання рэвалюцыйнага руху ў вёсцы. Выбарныя асобы станавіліся служкамі царскіх улад на вёсцы. Праз сходы, на якіх вырашаліся пытанні размеркавання па’даткаў, выбараў органаў самакіравання, перадзелу зямлі, якая знаходзілася ў сем’ях, што не мелі сілы яе апрацоўваць, розныя спрэчкі і канфлікты і іншыя пытанні, мясцовыя ўлады шляхам адурманьвання сялян праводзілі сваю эксплуататарскую палітыку. Дэмакратьізм гэтых сходаў быў фіктыўным, ды ў іх прымала ўдзел меншая частка сялян. На сходы не дапускаліся жанчыны і моладзь. Правам голасу карыстаўся толькі галава сям’і — гаспадар. Звычайна на такіх сходах перамагалі кулакі. Аднак з узмацненнем класавай барацьбы на сялянскіх, сходах х&Дц^йей.вы