• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Пазней у выніку самаадукацыі і вывучэння спецыяльнай літаратуры, а таксама больш блізкага знаёмства з дзейнасцю і навуковымі працамі фалькларыстаў і этнографаў таго часу, пад уздзеяннем перадавых ідэй 60х гадоў, дзякуючы «Современннку», «Отечественным запнскам» і «Русскому слову», Шэйн у некаторай ступені ўспрымае прагрэсіўныя ідэі аб народзе як рухаючай сіле гісторыі. У адным з рукапісных артыкулаў ён, напрыклад, сцвярджае, што «без глыбокага ведання духу і сэрца народа ўсе нашы самыя высакародныя і чалавекалюбівыя працы і рэформы ў яго карысць разлятаюцца ўшчэнт, не пакінуўшы пасля сябе ніякага следу, што без самастойнай перапрацоўкі ісцін, здабытых ці растлумачаных навукаю, сама навука ніколі не пры
    1 Гл.: Н. В. Новнков. П. В. Шейн как составнтель сборннка «Русскне народные песнн». Русскпй фольклор, вып. V. М.—Л., 1960, стар. 391.
    2 Матэрыялы былі надрукаваны прафесарам Бадзянскім у «Чтеннях Обшества нсторнн н древностей росснйскнх» (кн. Ill, ліпень—верасень 1859, стар. 121—170).
    132
    П. В. Шэйн
    ўецца к народу, не прынясе яму ніякіх пладоў». Адсюль Шэйн робіць вывад, што для «поўнага разумення жыцця народа неабходна пазнаёміцца з яго біяграфіяй, г. зн. з поглядам яго на самога сябе, з усімі яго пачуццямі і паняццямі, з яго светапоглядам»
    Аднак гэта не азначае, што Шэйн поўнасцю стаў на прагрэсіўныя пазіцыі. Далейшая яго дзейнасць сведчыць аб тым, што ў асноўным ён застаўся на ўмераных буржуазналіберальных пазіцыях.
    П. В. Шэйн прысвячае сваё жыццё свядомаму збіранню і публікацыі народных твораў і матэрыялаў па быту.
    1	Н. В. Н о в н к о в. П. В. Шейн как составнтель сборннка «Русскне народные песнн», стар, 397.
    133
    Збіранне рускага фальклору завяршылася выданнем працы ў двух тамах пад назвай «Велікарус у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах і да т. п.» (1898—1900 гг.)
    Дзейнасць П. Шэйна ў Беларусі пачалася ў сярэдзіне 60х гадоў, пасля атрымання ў 1865 г. пасады настаўніка Віцебскай гімназіі. Першыя два гады ён знаёміцца з асаблівасцямі мовы і быту беларускага народа. Між іншым, адзначым, што першай настаўніцай Шэйна ў гэтым была яго служанка — простая беларуская сялянка Мар’я Васільеўна Кашкевіч. Амаль непісьменная, яна ведала напамяць вялікую колькасць фальклорных твораў. Ад яе Шэйн запісаў да 400 песень і абрадаў, з якіх больш 300 увайшло ў першы яго беларускі зборнік «Беларускія песні» (1873) 2.
    У далейшым П. Шэйн стварае шырокую сетку карэспандэнтаў з ліку настаўнікаў, вучняў і іншых асоб. 3 гэтай мэтай ён у 1867 г. распрацоўвае падрабязную праграму па збіранню фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў і рассылае яе ў сотнях экземпляраў па розных месцах Беларусі3. Праграма ахоплівала толькі абрадавы бок быту народа. Яна складалася з уводзін (зваротузакліку да мясцовых адукаваных сіл) і трох раздзелаў: I. «Што запісваць?»; II. «Ад каго запісваць?»; III. «Як запісваць?». У раздзеле «Што запісваць?» на першым месцы сямейныя абрады радзін, вяселля, імянін і пахаванняў, далей — святы каляндарнагадавога круга. У асобны пункт праграмы вылучаны павер’і, забабоны, прыкметы, паданні, замовы. Сюды ж уключаны і казкі, загадкі, гульні, а таксама розныя абрады і назвы месц і ўрочышчаў. Нарэшце, у апошнім (трэцім) пункце пералічаюцца разрады песень, якія трэба запісваць у першую чаргу. Пры апісанні абрадаў Шэйн
    1 Раней ім быў выдадзен зборнік «Русскне народные песнн», т. I. СПб., 1870, які спачатку друкаваўся ў «Чтеннях Обшества нсторнн н древностей росснйскнх» (1868, кн. I, II, IV; 1869, кн. I, III, IV, 1870, кн. I).
    2 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, ф. 1—1874, воп. 1, № 22, лл. 3, 4.
    3 У рукі Шэйна трапілі фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы многіх мясцовых даследчыкаў Беларусі, якія яшчэ раней займаліся збіраннем. Сярод іх адзначым збіральнікаў беларускага фальклору М. А. Рубяроўскага, Л. П. Склярэнку, А. Ф. Лісоўскую, С. К. Шымковіча і інш.
    134
    прапануе прыводзіць тэксты песень, якія спяваюцца ў той ці іншы момант выканання абрадаў.
    У раздзеле «Як запісваць?» даюцца добрыя парады па методыцы запісу песень. Даследчык звяртае ўвагу на захаванне пры запісванні асаблівасцей мясцовых гаворак і абавязковую пашпартызацыю запісанага: «Усякі піша, як ведае і ўмее, тым жа тонам і спосабам, якім бы ён расказваў гэта самае свайму блізкаму сябру; значыць, чым прасцей, тым лепш. Захаванне ж мясцовай гаворкі ва ўсіх яе самых малых адценнях сучаснай,навукай лічыцца абавязковай умовай пры запісванні ўсякага роду твораў вуснай народнай славеснасці» ’.
    Аднак, якім шляхам у час запісу можна захаваць мясцовыя гаворкі, аўтар праграмы не тлумачыць.
    На пытанне «Ад каго запісваць?» Шэйн адказвае: «Пераважна ад вясковых жанчын і старых баб. У іх вуснах гэтыя творы захоўваюцца больш свежымі, недатыкальнымі, таму што яны рэдка ці амаль ніколі не пакідаюць свайго роднага кута, значыць, менш падпадаюць пад уплыў чужых элементаў і шкодных асадкаў напаўпісьменнай цывілізацыі» 2.
    Праграма Шэйна была складзена з пазіцый міфалагічнай школы. Міфалогія, абрады, старажытныя вераванні і песні, якія суправаджаюць усю абраднасць, — вось тыя бакі ў жыцці народа, якія цікавілі даследчыка. На вуснапаэтычную творчасць народа ён глядзеў, як на «рэшткі самабытнай творчасці яго фантазіі» 3. Праграма, зразумела, не магла забяспечыць збіранне такіх матэрыялаў, якія давалі б магчымасць глыбока і ўсебакова вывучаць быт народа. 3пад увагі выпадалі такія важнейшыя аспекты жыцця народа, як яго матэрыяльны быт, вытворчая дзейнасць і сучасны грамадскі быт.
    Аднак і такая абмежаваная і аднабаковая праграма ў свой час мела вялікае значэнне для мабілізацыі мясцовых сіл і ўцягнення іх у вывучэнне культуры і быту свайго народа.
    Ва ўмовах фарміравання беларускай нацыі, нараджэння кадраў нацыянальнай інтэлігенцыі праграма
    1 П. В. Ш е й н. Белорусскне песнн. Запнскн Русского географнческого обіцества по Отделенню этнографнн, т. V. СПб., 1873, стар. 827.
    2 Там жа, стар. 827, 828.
    3 Там жа, стар. 824.
    135
    Шэпна была прыхільна сустрэта перадавоіі грамадскасцю. Хутка Шэйн пачаў атрымліваць шматлікія фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы. Са сваімі карэспандэнтамі ён падтрымліваў пастаянную сувязь, зрабіў некалькі паездак па Беларусі. Самай 'вялікай з іх была экспедыцыя 1877 г., праведзеная на сродкі Акадэміі навук.
    Праца П. В. Шэйна «Беларускія песні» была самай буйнай сярод аналагічных зборнікаў 60—70х гадоў. У ён сабрана звыш 1000 беларускіх народных песень, 10 казак, легенд і паданняў, некалькі запісаў прыкмет, замоў і забабонаў. У зборніку прыводзіцца два апісанні радзінных абрадаў з м. Якімань Полацкага .павета і м. Чашнікі Лепельскага павета, запісаныя Шэйнам ад інфарматараў, шэсць апісанняў (даволі кароткіх, а часта проста фрагментарных) з Віцебскага, Лепельскага і Барысаўскага паветаў, зробленыя яго вучнямі і свяшчэннікамр два хаўтурных абрады і тры апісанні абрадаў дзядоў у Віцебскім і Лепельскім паветах (у тым ліку два запісы Нікіфароўскага і адзін Шэйна).
    3	каляндарных абрадаў запісаны калядныя, велікодныя, юр’еўскія, купальскія, талочныя і жніўныя. Гэтыя запісы зроблены ў Себежскім, Віцебскім і Лепельскім паветах Віцебскай губерні і Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. У канцы зборніка прыводзяцца заўвагі да песень і невялічкі слоўнік.
    Усе апісанні бытавых з’яў кароткія і прыкметна ўступаюць такім жа апісанням у іншых этнаграфічных працах таго часу. Асноўная каштоўнасць зборніка — у песенным матэрыяле. Тут упершыню так шырока быў прадстаўлен песенны рэпертуар беларусаў Віцебшчыны. Разам з тым трэба адзначыць, што праца Шэйна «Беларускія песні» складзена на больш высокім навуковым узроўні, чым папярэднія. Асноўная частка фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў зборніка мае падрабязную пашпартызацыю, у канцы працы прыводзяцца тлумачэнні незразумелых для рускага чытача беларускіх слоў, заўвагі адносна некаторых абрадаў і песень, а таксама звесткі аб рабоце аўтара па збіранню фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў у Беларусі.
    Усё гэта дае магчымасць выдзеліць зборнік «Беларускія песні» і паставіць яго вышэй іншых фальклорчых зборнікаў.
    136
    Асноўныя этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя Шэйнам у Беларусі, выйшлі з друку пазней пад назвай «Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю» ’. У гэтым фундаментальным выданні атрымалі адлюстраванне амаль усе бакі духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў.
    * * *
    Сярод даследчыкаў Беларусі 60—70х гадоў XIX ст. чотка выдзяляецца група этнографаў, гісторыкаэтнаграфічныя працы якіх напісаны з вялікадзяржаўных, рэакцыйных пазіцый. Цэнтральнае месца займаюць публіцыстычныя і гісторыкаэтнаграфічныя працы М. О. Каяловіча.
    Міхаіл Осіпавіч Каяловіч (1828—1891) нарадзіўся ў м. Кузніца Гродзенскай губерні ў сям’і свяшчэнніка. Скончыў духоўную семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію. Некаторы час (канец 50 —пачатак 60х гадоў) Каяловіч працаваў у Беларусі настаўнікам Кобрынскага духоўнага вучылішча і адначасова свяшчэннікам, а таксама настаўнікам Лідскага павятовага дваранскага вучылішча. Пазней ён выкладаў на багаслоўскіх кафедрах, а з 1869 г. — на кафедры грамадзянскай рускай гісторыі С.Пецярбургскай духоўнай акадэміі. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да канца жыцця.
    Па сваіх поглядах Каяловіч прымыкаў да славянафілаў. Ён быў актыўным карэспандэнтам газеты «День», якая, асабліва ў час падзей 1863 г., вяла раз’юшаную вялікадзяржаўную прапаганду. За два гады работы ў газеце (1863—1864) Каяловіч надрукаваў на яе старонках некалькі дзесяткаў публіцыстычных і гісторыкаэтнаграфічных артыкулаў, у якіх выступаў у абарону вялікадзяржаўнай царскай палітыкі, даваў парады царскаму ўраду і рускай грамадскасці, якім шляхам можна хутчэй дасягнуць русіфікацыі Заходняга краю і ўсяляк лаяў палякаў, абвінавачваючы іх ва ўсіх нягодах жыцця гэтага краю. Паўстанне 1863 г. Каяловіч разглядаў як зручны выпадак, каб раз і назаўсёды пакончыць з польскім уплывам на Заходні край. Ен заклі
    1	П. В. Ш е й н. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края, т. I, ч. 1. СПб., 1887; т. I, ч. 2, 1890; т. II, 1893; т. III, 1902.
    137
    каў да бязлітаснай расправы з паўстанцамі. Сацыяльны рух народа ў час паўстання Каяловіч намагаўся прадставіць, як рух супраць палякаў: «Там адбывалася і адбываецца самародная, непазбежная ва ўсякі час народная барацьба туземнага літоўскага, беларускага і маларускага элементаў з прыйшлым элементам польскім» \