Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Каяловіч папярэджвае «рускіх дзеячаў у Заходнім краі» ад памылак у правядзенні русіфікацыі краю, каб гэтым самым не выклікаць супраціўлення народа. Зразумела, што пад «рускімі дзеячамі» і «рускімі людзьмі ў Заходнім краі» трэба разумець паліцэйскаадміністрацыйны апарат царскага ўрада, які праводзіў вялікадзяржаўную палітыку. Каб не ўскладніць становішча ў краі, ён раіць уважліва адносіцца да нацыянальных асаблівасцей беларусаў, украінцаў і літоўцаў. «У заходнерускім народзе і цяпер ёсць свае гістарычныя асаблівасці, якія патрабуюць тым больш гуманных адносін, што над імі носіцца дух народнай волі» 2. Для хутчэйшай русіфікацыі краю Каяловіч прапануе шырокае будаўніцтва праваслаўных цэркваў, царкоўнапрыходскіх школ, распаўсюджанне рэлігійнай літаратуры, пашырэнне прапаганды3. Дзейсным сродкам русіфікацыі Каяловіч лічыў непасрэдную каланізацыю краю, прапануючы па сутнасці перасяленне сялян з цэнтральных рускіх губерняўуЗаходні край.
He апошняе месца адводзіць Каяловіч і этнаграфічнай навуцы, звесткі якой павінны былі дапамагчы царызму ў правядзенні сваёй палітыкі. «Вельмі карысна было б,—пісаў ён, — калі б нашы газеты згадзіліся на працягу нейкага часу ў кожным нумары або хоць раз надрукаваць статыстычныя і этнаграфічныя звесткі аб Заходняй Расіі» 4.
1 Народное двнженне в Западноіі Росснн. «День», М., 1863, № 18, стар. 4.
2 М. К о я л о в п ч. Встреча народностн в Западной Росснн с русской государственностью н велнкорусской народностью. По поводу народных караулов в Западной Росснн. «День», 1863, № 23, стар. 5.
3 Гл. яго артыкулы: Пнсьмо к редактору. «День», 1863, № 3; Что нужно Западной Росснн, там жа, № 10; Давайте кннг для западнорусского народа нлп бросьте все заботы об открытнн для него школ, там жа, № 6 і інш.
1 М. Кояловнч. Об отношенші русского обшества к Западной Росснн. «День», 1863, № 27, стар. 4.
138
Адсюль становіцца зразумелым, чаму асноўныя этнаграфічныя працы напісаны Каяловічам у 1863— 1864 гг.1
У гісторыкаэтнаграфічных працах, прысвечаных заходнім абласцям Расіі, Каяловіч канцэнтруе. ўвагу галоўным чынам на вызначэнні этнаграфічных межаў на Захадзе Расіі. 3 красавіка 1863 г. на агульным сходзе членаў РГТ ён зрабіў даклад «Аб этнаграфічнай граніцы паміж Заходняй Расіяй і Польшчай»2, a 8 мая гэтага ж года — даклад «Аб рассяленні плямён Заходняга краю Расіі»3. У гэтых дакладах Каяловіч прапанаваў выправіць мяжу галоўным чынам за кошт далучэння да Расіі часткі тэрыторыі Аўгустоўскай і Люблінскай губерняў, толькі часткова населеных беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі. «Тады — заяўляў Каяловіч, — увесь свет убачыць, што яшчэ не прыйшоў канец падзелу Польшчы» 4.
Рэакцыйнасць поглядаў Іўаяловіча выявілася і ў тым, што ён за беларусамі, украінцамі і літоўцамі адмаўляў права на нацыянальнае самавызначэнне. Ен пісаў: «Мы не прытрымліваемся такой тэорыі, што кожная народнасць павінна складаць сабою дзяржаву. Такую тэорыю мы лічым вельмі дэспатычнай і вельмі злашчаснай. Але, відавочна, мы не паграшым супраць праўды і, у прыватнасці, супраць навукі этнаграфіі, калі скажам, што моц
1 Гл.: О расселеннн племен Западного края Россніі. М., 1863 і ў гаэ. «Русскнй ннвалнд», СПб., 1863, № 114, стар. 486—488. «День», М., 1863, № 20; Об этнографнческом атласе западных губерннй. «Русскнй ннвалнд», 1863, № 268; 06 этнографяческой граннце между Зап. Росспей м Польшей. «Русскнй ннвалнд», 1864, № 78; Документы, обьясняюіцііе нсторпю ЗападноРусского края н его отношенне к Росснн н Польше. СПб., 1865 і інш. Частка прац М. Каяловіча надрукавана ў «Сборннке статей, разьясняюіцнх польское дело». Состав. Шолковнч, вып. I, Впльна, 1885; вып. II, Впльна, 1887.
2 Надрукаван у Сборннке статей, раз'ьясняюіцнх польское дело по отношенню к Западной Росснн, вып. I. Впльна, 1885, стар. 94—105, а таксама ў газ. «Русскнй ннвалнд», 1864, № 78 і іншых перыядычных выданнях.
3 Надрукаван у газ. «День», 1863, № 21, асобны адбітак: М. 1863 і ў Сборннке статей, раз"ьясняюшнх польское дело по отношенпю к Западной Росспн, вып. I. Внльна, 1885, стар. 142—154.
4 М. К о я л о в п ч. 06 этнографнческой гранпце между Западной Россней н Польшей. Сборннк статей, разьясняюшнх польское дело по отношенпю к Западной Росснн, вып. I. Впльна, 1885, стар. 105.
139
ныя народнасці, якія складаюць ужо дзяржавы, могуць і здольны прыцягнуць да сябе родныя часткі, адарваныя ад іх няшчаснымі абставінамі» '.
У такім жа духу вытрыман і зборнік «Дакументы, якія тлумачаць гісторыю ЗаходнеРускага краю». Уступны артыкул да зборніка напісан на аснове ранейшай яго працы «Лекцыі па гісторыі Заходняй Русі»2. Каштоўнымі ў артыкуле з’яўляюцца толькі звесткі аб этнічным складзе насельніцтва, этнаграфічных межах і гісторыі беларускага народа.
Пазней Каяловіч адыходзіць ад этнаграфічнага вывучэння Беларусі і займаецца ў асноўным царкоўнай гісторыяй. Сувязі яго са сваёй радзімай усё больш губляюцца, змяншаецца і цікавасць да вывучэння жыцця беларускага народа. Бяссонаў у пачатку 70х гадоў пісаў, што падобныя да Каяловіча вучоныя, «жывучы даўно паза сваім краем, не маюць прамой цікавасці да самых жыццёвых пытанняў мясцовай народнасці, якія асабліва былі ўзняты навукай сучаснай; вось чаму, між іншым, яны ніколі і нічым не аказвалі дапамогі нашай справе (маецца на ўвазе вывучэнне быту і вуснапаэтычнай творчасці беларусаў.— В. Б.)»\
3 пазіцый вялікадзяржаўнага шавініста выступаў у этнаграфічнай літаратуры 60х гадоў П. А. Гільтэбрант. Ён быў прадстаўніком якраз той групы царскіх чыноўнікаў, якія пасля падаўлення польскага паўстання былі пасланы ў Беларусь для яе русіфікацыі.
Пётр Андрэевіч Гільтэбрант (нарадзіўся ў 1840 г.) вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, але ў 1863 г. быў выключан з яго. Пасля працаваў малодшым наглядальнікам Віленскага рабінскага вучылішча, а са снежня 1865 г. — пастаянным памочнікам архіварыуса Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг. У 1870 г. Гільтэбрант быў вызвален ад гэтай пасады і назначан членам Археалагічнай камісіі Міністэрства народнай асветы ў Пецярбургу.
У час знаходжання ў Беларусі Гільтэбрант падрыхтаваў «Зборнік помнікаў народнай творчасці ў Паўноч
1 М. Кояловнч. Об этнографнческой граннце между Западной Россней іі Польшей, Сборняк статей, разгясняюіцнх польское дело по отношенню к Западной Росснн, вып. I. Внльна, 1885, стар. 105.
2 Упершыню была надрукавана ў газ. «День», 1864, № 14—29.
3 П. Бессонов. Белорусскне песнн. М., 1871, стар. XXIX.
140
наЗаходнім краі», які быў выдадзен у 1866 г. рэдакцыяй газеты «Внленскнй вестннк». Зборнік уключае вялікую прадмову, 300 песень, 151 прымаўку і 93 загадкі. Матэрыялы для яго збіраліся пераважна ў Гродзенскай, Віленскай і часткова Мінскай губернях. Большасць песень запісана вучнямі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі пад кіраўніцтвам дырэктара семінарыі A. I. Забеліна, аматара фальклору. Ініцыятыву па збіранню фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў падтрымліваў і нярэдка накіроўваў член РГТ папячыцель Віленскай вучэбнай акругі I. П. Карнілаў. У зборнік Гільтэбранта ўвайшлі і некаторыя матэрыялы з іншых прац беларускіх этнографаў, у прыватнасці апісанні многіх абрадаў з прац Шпілеўскага.
У прадмове да зборніка Гільтэбрант выказвае даволі цікавую думку аб будучыні вуснапаэтычнай творчасці народа і паасобных яе жанрах.
Ва ўмовах развіцця капіталізму, калі больш шырока распаўсюджваліся адукацыя, пісьменнасць, літаратура, адміраў рэлігійны фанатызм феадальнай эпохі і адначасова ўзнімаўся культурны ўзровень народа, фальклор паступова мяняў сваю форму, ён нібы зліваўся, пераплятаўся з літаратурай. Пачатак гэтага працэсу і падмеціў Гільтэбрант. Аднак ён не зусім правільна зразумеў яго сэнс. У тым, што аджывалі старыя формы і некаторыя жанры народнай творчасці, ён памылкова бачыў знікненне фальклору наогул, а таму і заклікаў аматараў фальклору збіраць народныя творы: «Не трэба губляць часу, трэба спяшацца з запісваннем вуснай старажытнасці, якая з кожным днём аддаляецца ад нас» '.
Як відаць з прадмовы, галоўная мэта зборніка палітычная — паказ «тоеснасці беларускай і маларускай гаворак з мовай агульнарускай», каб даказаць, наколькі безгрунтоўныя «дамаганні польскія на тутэйшы народ»2. Гільтэбрант прыводзіць варыянты да беларускіх песень са зборнікаў рускага фальклору Якушкіна, Максімовіча і Худзякова. Гэта палітычная тэндэнцыя выкарыстаць вуснапаэтычную творчасць у якасці сродку для антыпольскай прапаганды асабліва яскрава праяўляецца пры разборы даследчыкам гістарычных песень.
1 Сборннк памятннков народного творчества в СевероЗападном крае, вып. I, стар. IV.
2 Там жа, стар. XX.
141
Нянавісць беларускага народа да польскіх паноў і шляхты ён па сутнасці імкнецца перанесці на ўвесь польскі народ.
Шавіністычныя, антысеміцкія тэндэнцыі асабліва яскрава праявіліся ў Гільтэбранта пры характарыстыцы тых песень, у якіх фігуруе яўрэй.
Песенны матэрыял «Зборніка» Гільтэбранта меў пэўную каштоўнасць як вопыт збірання фальклору на Беларусі. Аднак пры выкарыстанні для навуковых мэт ён патрабуе крытычнага падыходу. Падбор матэрыялаў тут зроблен тэндэнцыйна, а многія песні, як адзначала крытыка, «перапраўлены, падпраўлены, прыпраўлены»
Гільтэбрант збіраўся выдаць і другі выпуск зборніка. На пасяджэнні Аддзялення этнаграфіі РГТ 29 кастрычніка 1869 г. ён паведамляў: «Колькасць нанава сабраных паўночназаходнерускіх казак, песень, вершаў і інш. разам з варыянтамі і раней мною выдадзенымі, складае каля 2500 №№. Увесь гэты матэрыял я думаю размеркаваць пры выданні так: у I раздзеле пойдуць казкі, загадкі, прыказкі; у II — песні, перш былінныя, потым бытавыя’ (абрадавыя і паўсядзённыя); у III — духоўныя вершы і казанні. Па мове кожны з раздзелаў будзе падзелен на дзве палавіны, маларускую і беларускую» 2. Лёс гэтага рукапісу нам невядомы.
Больш плённай па збіранню вуснапаэтычных твораў была дзейнасць вядомага славянафіла П. А. Бяссонава.
Пётр Аляксеевіч Бяссонаў (1828—1898) нарадзіўся ў Маскве ў сям’і свяшчэнніка. Пасля заканчэння Маскоўскай духоўнай семінарыі і гісторыкафілалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта ён працаваў чыноўнікам камісіі па друкаванню грамат і дагавораў (да жніўня 1857 г.), а потым старшым саветнікам Маскоўскай духоўнай сінадальнай друкарні. У 1864 г. П. Бяссонаў быў накіраваны ў ПаўночнаЗаходні край, дзе займаў пасады дырэктара Віленскага рабінскага вучылішча і Віленскай гімназіі, загадчыка музея 1 публічнай бібліятэкі і старшыні Археаграфічнай камісіі. Служба Бяссонава ў Вільні працягвалася да 1867 г. 3 1867 па 1879 г. ён працаваў бібліятэкарам Ма