• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Шырокае распаўсюджанне марксізма ў Расіі і марксісцкі перыяд у вывучэнні гісторыі чалавечага грамадства пачынаецца з дзейнасцю Г. В. Пляханава. Яго працы «Да пытання аб развіцці маністычнага погляду на гісторыю» (1894), «Мастацтва і літаратура» (1900) і іншыя, напісаныя з марксісцкіх пазіцый, з’явіліся ўзорам матэрыялістычнага і дыялектычнага падыходу да вывучэння культуры народа.
    У канцы XIX ст. на гістарычную арэну выходзіць магутная фігура сапраўднага і паслядоўнага прадаўжальніка справы Маркса — Энгельса Уладзіміра Ільіча Леніна. У. I. Ленін у сваёй працы «Развіццё капіталізму ў Расіі» ўпершыню з марксісцкіх пазіцый выкарыстаў багацейшы этнаграфічны матэрыял для паказу глыбінных працэсаў эканамічнага развіцця Расіі, працэсаў капіталістычнага пераўтварэння вёскі.
    Марксізм аказаў значны ўплыў на развіццё навукі аб чалавечым грамадстве ў Расіі. Аднак асноўныя кадры этнографаў, выхаваныя на буржуазнай ідэалогіі, не змаглі ўзняцца да матэрыялістычнага разумення гісторыі, да
    1	Гл. яго працы: М. Ков а левскн й. Современный обычай н древннй закон, тт. I—II. М„ 1886; Первобытное право, вып. I—II, 1886; Родовой быт в настояшем, недавнем н отдаленном прошлом. СПб., 1905 і інш.
    155
    рэвалюцыйнай ідэалогіі, таму большасць этнаграфічных прац 80—90х гадоў была вытрымана ў ліберальным духу.
    На развіццё этнаграфіі значны ўплыў аказалі навуковыя плыні гэтых гадоў у вывучэнні духоўнай культуры народа. Тэорыя запазычанняў (міграцыі, хадзячых сюжэтаў), тэорыя самазараджэння, гістарычная паэтыка A. М. Весялоўскага, нарэшце, гістарычная школа — усе яны былі накіраваны на разгадку паходжання і гістарычнага лёсу народнай вуснапаэтычнай творчасці, вераванняў, абрадаў і звычаяў. Гэтыя тэорыі і школы, безумоўна, мелі свае рацыянальныя зерні, уносілі пэўны ўклад у распрацоўку ўзнятых пытанняў. Аднак кожная з іх па сутнасці канцэнтравала ўвагу на паасобных баках агульнага гістарычнага працэсу ў развіцці культуры народаў, таму ўзятая асобна прыводзіла да аднабаковых, памылковых вывадаў.
    У вывучэнні гістарычнага працэсу чалавечага грамадства, форм арганізацыі, сямейнашлюбных, прававых, культурнабытавых і эканамічных адносін на розных этапах развіцця грамадства ў 80—90х гадах усталяваўся эвалюцыянісцкі напрамак. Эвалюцыяністы прызнавалі заканамернасці развіцця грамадства і гістарызм. Прыхільнікамі гэтага напрамку былі М. Кулішэр, Э. Ю. Петры, I. М. Смірноў і інш., а таксама бёларускія этнографы М. В. ДоўнарЗапольскі, А. Я. Багдановіч і інш.
    Значная роля ў развіцці этнаграфіі Расіі гэтага часу належыць віднейшаму рускаму вучонаму Д. М. Анучыну, які для вывучэння народа ўмела спалучаў даныя этнаграфіі, антрапалогіі і археалогіі і прытрымліваўся строга гістарычнага падыходу.
    У 80—90я гады павялічваецца колькасць збіральнікаў і даследчыкаў быту і культуры ўсходнеславянскіх народаў. Этнаграфічныя даследаванні робяцца больш грунтоўнымі. Пачынаюць выходзіць спецыяльныя часопісы — «Этнографнческое обозренне» (з 1889 г.) і «Жнвая старнна» (з 1890 г.). Больш дакладна вызначаюцца і падрабязна распрацоўваюцца задачы і метады этнаграфіі як навукі, якія былі сфармуляваны A. М. Пыпіным, Д. М. Анучыным і М. М. Харузіным.
    A. М. Пыпін, вызначаючы задачы, метады і спецыфіку этнаграфічнай навукі, пісаў: «Этнаграфія — не кніжная навука; матэрыял, над якім працуе вучоны, павінен 156
    быць перш за ўсё сабран у народным асяроддзі, у жывым народным быце, не толькі знешнім — у галіне народнага права, звычаю, промыслу, але і ў быце ўнутраным, у задушэўным міры народнап паэзіі, веравання і падання» '.
    На першы план Пыпін ставіў задачы вывучэння духоўнай культуры народа. Што ж датычыць матэрыяльнай культуры, то, хоць ён і не адмаўляў неабходнасці яе вывучэння, але яна па сутнасці выключалася з сферы даследаванняў этнографа. Адзінае, на чым Пыпін акцэнтуе ўвагу _ гэта вывучэнне абрадаў, звязаных з рознага роду працоўнымі працэсамі. Аб матэрыяльным і вытворчым быце Пыпін толькі мімаходам заўважае, што яны не вывучаюцца.
    Такую абмежаванасць праграмы Пыпіна можна вытлумачыць як яго філасофскімі і грамадскапалітычнымі поглядамі, так і агульным станам этнаграфічнай навукі таго часу.
    Разам з тым Пыпін ставіць перад этнографамі і новыя задачы — нельга абмяжоўвацца вывучэннем толькі сялянства, а трэба вывучаць норавы розных слаёў насельніцтва, у тым ліку і рабочых, Ен акцэнтуе ўвагу на тым, што пры вывучэнні рабочага быту даследчыкі «прымалі яго ў разлік толькі з адмоўнага боку як крыніцу порчы для вясковага народа ў адносінах маральных і народнапаэтычных» 2.
    Вызначаючы такім чынам асноўныя задачы этнаграфіі, даследчык шукае і шляхі іх вырашэння. Ен адзначае, што этнаграфічныя даследаванні павінны ісці ў нагу з развіццём грамадскага жыцця і навукі, «былое этнаграфічнае збіранне, усяго часцей выпадковае, дылетанцкае, частковае, часам проста крыхаборнае, павінна замяніцца арганізаваным даследаваннем, якое распаўсюджваецца на ўсе асноўныя тыпы і мясцовасці насельніцтва і праводзіцца людзьмі, навукова падрыхтаванымі» 3.
    Пыпін мяркуе, што падрыхтоўкай такіх кадраў маглі б заняцца спецыяльны інстытут этнаграфіі, кафедры этнаграфіі універсітэтаў і навуковыя ўстановы і таварыствы.
    1 А. П ы п н н. О задачах русской этнографнн. «Вестннк Европы», т. II, 1885, стар. 781.
    2 Там жа, стар. 807.
    3 Там жа, т. III, 1885, стар. 171.
    157
    У сваёіі аснове праграма этнаграфічных даследаванняў Пыпіна выражала задачы буржуазнай этнаграфіі, якая ўжо к гэтаму часу чотка сфарміравалася.
    Адпаведна з праграмай Пыпіна ў 80х гадах этнаграфічныя даследаванні працягвалі ў асноўным развівацца ў напрамку вывучэння вуснапаэтычнай творчасці, вераванняў, абрадаў, юрыдычных звычаяў народаў Расіі, што вызначае ідэалістычную накіраванасць буржуазнай навукі. Матэрыяльная ж аснова, эканамічны быт (жыллё, ежа, адзенне, вытворчая дзейнасць) ігнараваліся. Толькі ў 90х гадах XIX ст. і пачатку XX ст. у сувязі з шырокім распаўсюджаннем матэрыялістычнага светапогляду сталі паяўляцца этнаграфічныя працы па гэтай галіне быту народа.
    Пэўную ролю ў гэтым адыграла буржуазная сацыялогія, якая ў апошняй чвэрці XIX ст. у сваім развіцці зрабіла значныя крокі наперад. Намаганні сацыёлагаў вызначыць заканамернасці развіцця чалавечага грамадства паступова прыводзілі да вываду, што ўзровень духоўнай культуры пэўнага грамадства вызначаецца ўзроўнем яго эканамічнага развіцця, што матэрыяльны быт з’яўляецца фактарам, які вызначае духоўны быт чалавека. Развіццё сацыялогіі ўнесла значныя карэктывы ў задачы этнаграфічнай навукі, што адлюстравалі ў сваіх працах Д. М. Анучын і М. М. Харузін.
    Д. М. Анучын у сваім артыкуле «Аб задачах рускай этнаграфіі» 1 рэзка крытыкаваў праграму Пыпіна. На першае месца ён выставіў пытанні вывучэння матэрыяльнай культуры і эканамічнага быту народа, патрабаваў, каб даследчыкі пры вывучэнні быту выкарыстоўвалі даныя нетолькі этнаграфіі, але і антрапалогіі і археалогіі, прапаноўваў таксама шырока займацца параўнальным вывучэннем народаў свету, Анучын не абмяжоўваў этнаграфію толькі вывучэннем мінулага, перажыткаў старасветчыны, ён бачыў і надзённыя патрэбы ў вывучэнні народаў Расіі і лічыў, што даныя этнаграфіі дапамогуць больш правільна вырашаць пытанні дзяржаўнага і грамадскага жыцця, зразумела, у рамках існуючага ладу ў Расіі.
    Прыкладна на такіх жа пазіцыях пры вызначэнні за
    1 Д. А н у ч н н. О задачах русской этнографнн (несколько справок н обшпх замечаннй). «Этнографнческое обозренне» 1889 № 1, стар. 1—35.
    158
    дач рускай этнаграфіі стаяў буржуазны этнографэвалюцыяніст М. М. Харузін. Як і Анучын, даныя этнаграфіі ён лічыў крайне неабходнымі для вывучэння гісторыі народа. У рэцэнзіі на кнігу нямецкага вучонага Ганса Гельмальта «Сусветная гісторыя» 1 ён пісаў: «У пастаноўцы пытання на этнаграфічную глебу, у сцвярджэнні, што гісторыя чалавецтва не можа быць вывучана, калі яна прэтэндуе на сур’ёзнасць, паза этнаграфічнымі звесткамі і ўмовамі абставін, заключаецца галоўны інтарэс кнігі Гельмальта для этнографа» 2. I далей развіваючы гэту думку, ён запэўнівае, што этнаграфічныя даныя трэба пакласці ў аснову гістарычнага вывучэння чалавецтва 3.
    Аднак задачы этнаграфіі Харузін абмяжоўвае толькі вывучэннем быту адсталых народаў і перажыткаў мінулага ў сучасным быце цывілізаваных нацый. «Этнаграфія, такім чынам,— пісаў ён,—з’яўляецца навукай, якая, вывучаючы быт асобных плямён і народаў, імкнецца вынайсці законы, адпаведна якім ішло развіццё чалавецтва на ніжэйшых ступенях культуры» 4. У гэтым выявілася буржуазная абмежаванасць Харузіна, неразуменне ім важнейшых задач і праблем сучаснага жыцця, на якія ў свой час указвалі рэвалюцыйныя дэмакраты.
    Прынцыпова новым у вывучэнні быту было тое, што Харузін, як і Анучын, на першы план ставіў задачы вывучэння матэрыяльнай культуры народа. Ен праводзіць дзяленне культуры народа на «асязаемую», «матэрыяльную культуру», і «неасязаемую», «духоўную культуру», пры гэтым акцэнтуе ўвагу на вывучэнні развіцця прылад працы, зброі, спосабаў палявання, рыбнай лоўлі, земляробства, развіцця жылля і транспарту5.
    У духоўнай культуры на першае месца Харузін ставіць вывучэнне першабытнага права, далей — вераванняў і паэтычнай творчасці. Звязваючым звяном матэрыяльнай і духоўнай культуры ён лічыць мастацтва і пісьмо.
    Такім чынам, з пранікненнем у грамадскія навукі
    1 Н. Helmolt. Weltgeschichte, t. I, VII+630. Leipzig u. Wien., 1899.
    2 H. Харузнн. Этнографня н нсторня. «Этнографнческое обозренне», 1900, № 1, стар. 127.
    3 Там жа, стар. 128.
    4 Н. X а р у з н н. Этнографня, вып. I. СПб., 1901, стар. 37.
    5 Там жа, стар. 42.
    159
    матэрыялістычнага светапогляду, з усталяваннем эвалюцыйнай тэорыі ў тлумачэнні гісторыі чалавечага грамадства этнаграфічная навука ўзнімаецца на новы ўзровень. Аднак новыя прынцыпы этнаграфічных даследаванняў, выкладзеныя Д. Анучыным і М. Харузіным, успрымаліся далёка не ўсімі этнографамі.
    ДЗЕЙНАСЦЬ ВІДНЕЙШЫХ БЕЛАРУСКІХ ЭТНОГРАФАУ
    80—90я гады даюць шматлікія матэрыялы па этнаграфіі Беларусі. Рэакцыйная палітыка царызму 70—80х гадоў не змагла спыніць развіццё беларускай культуры, літаратуры і мастацтва, заглушыць узрастаючую цікавасць да быту беларускага народа. У апошнія два дзесяцігоддзі XIX ст. былі сабраны і апублікаваны самыя ёмістыя тамы фальклорных 'твораў (зборнікі Раманава, Шэйна, Радчанка, Дабравольскага), апісанні сямейнага, грамадскага і вытворчага быту, вераванняў, абрадаў (працы Нікіфароўскага, ДоўнарЗапольскага, Шэйна, Багдановіча і многіх іншых), паяўляюцца першыя буйныя апісанні матэрыяльнага быту (працы Нікіфароўскага і асобныя раздзелы ў зборніках Радчанка і інш.). Акрамя таго, публікуецца вялікая колькасць артыкулаў па этнаграфіі і фальклору ў перыядычным друку.