• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    У лістападзе 1906 г. скончыўся пяцігадовы тэрмін, на які Раманаву была адтэрмінавана служба пасля выслугі пенсіі. Гэта было выкарыстана ўладамі для звальнення яго з работы ў сістэме народнай адукацыі. У гэтым годзе Раманаў пераехаў у Вільню і заняў пасаду члена Камісіі па ўладкаванню Віленскай публічнай бібліятэкі і музея. Аднак гэта пасада не магла яго задаволіць.
    Матэрыяльныя цяжкасці прымушаюць Е. Раманава пакінуць Вільню. У верасні 1910 г. ён дабіваецца назна
    1	Е. Р о м а н о в. Белорусскнй сборннк, вып. V. Внтебск, 1891, стар. III.
    176
    чэння на пасаду інспектара народных вучылішчаў у Петракоўскую губерню Варшаўскайвучэбнай акругі. На новым месцы Раманаву доўга працаваць не давялося: ён цяжка захварэў. У верасні 1911 г. ён вярнуўся ў Вільню і заняў сваю ранейшую пасаду члена Камісіі па ўладкаванню Віленскай публічнай бібліятэкі і музея.
    У лістападзе 1914 г. у Е. Раманава адбылося паўторнае кровазліццё ў мозг. Цяжка хворага Раманава перавезлі ў Магілёў. Але ў хуткім часе, крыху паправіўшыся, ён зноў пераехаў у Вільню. Аднак становішча на фронце прымусіла яго разам са штатам Віленскай бібліятэкі эвакуіравацца ў 1915 г. у Магілёў, потым у Адэсу, куды пераёхала і кіраўніцтва Таварыства па вывучэнню Магілёўскай губерні.
    У Адэсе Раманава спасцігла новая непрыемнасць. У пачатку 1916 г. ён быў звольнен з пасады члена Камісіі па ўладкаванню Віленскай публічнай бібліятэкі і музея. Апынуўшыся ў выключна цяжкім матэрыяльным становішчы, Е. Раманаў летам 1916 г. пераязджае ў Віцебск і спрабуе знайсці там работу, але дарэмна. У наступным годзе праз акадэміка A. А. Шахматава ён атрымлівае камандзіроўку ад Акадэміі навук на Паўночны Каўказ «для этнаграфічных даследаванняў» і ў кастрычніку 1917 г. пераязджае ў Стаўрапаль, дзе яго і застае Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя.
    Е.	Раманаў застаўся ў баку ад рэвалюцыйных падзей 1917 г. Сваіх адносін да рэвалюцыі ён не выказаў і ў апошніх працах. 3 урывачных яго заўваг можна бачыць, што ён не зразумеў гэтых падзей.
    Апошнія гады жыцця ў Стаўрапалі былі вельмі цяжкімі для Е. Раманава. Ен марыў аб вяртанні ў Савецкую Беларусь. У канцы ліпеня 1921 г. Раманаў атрымаў запрашэнне аб пераездзе ў Мінск. Аднак здзейсніць сваю мару яму не ўдалося. Праз сем месяцаў ён памёр ад язвы страўніка і быў пахаваны на Данілаўскіх могілках у Стаўрапалі.
    Цікавасць да этнаграфічнай навукі ў Е. Р. Раманава праяўляецца ўжо ў першыя гады працоўнай дзейнасці. Ённаладжвае сувязь з ПаўночнаЗаходнім аддзелам РГТ у Вільні і хутка пасылае туды сабраныя звесткі аб стане сельскай гаспадаркі і саматужных промыслах у Герасімаўскай абшчыне. Аднак сістэматычнае збіранне фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў ён па
    12. В. К. Бандарчык
    177
    Чаў толькі з 1876 г. 3 гэтага часу Раманаў прыступае да работы над беларускім слоўнікам.
    У 1877 г. Раманаў паведамляў Расійскай Акадэміі навук, што за пяць год настаўніцкай дзейнасці ім сабрана 2000 беларускіх слоў і з гэтага матэрыялу складзен «Вопыт беларускага слоўніка», а ў якасці ўводзін да слоўніка — кароткая беларуская граматыка '. У наступным годзе ён пасылае ў Акадэмію навук частку складзенага ім беларускага слоўніка і просіць камандзіраваць яго ў Магілёўскую або Мінскую губерню для збірання этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў2.
    «Вопыт беларускага слоўніка» па даручэнню Аддзялення рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук быў разгледжан акадэмікам А. Ф. Бычковым. Раманаву прапанавалі скласці дапаўненне да слоўніка Насовіча і ілюстраваць тлумачэнне слоў прыкладамі з твораў народнай творчасці. У 1883 г. гэта дапаўненне ў чарнавіку было гатова: словы размешчаны па алфавіту і растлумачаны; заставалася толькі падабраць прыклады з народных твораў 3. Аднак далейшая работа над слоўнікам была спынена ў сувязі з тым, што Раманаў узмоцнена заняўся падрыхтоўкай да друку свайго «Беларускага зборніка».
    Работа над беларускім слоўнікам і беларускай граматыкай навяла Раманава на думку стварыць «Падручнік рускай граматыкі» для беларускіх дзяцей. Адначасова з работай над слоўнікам і граматыкай Раманаў супрацоўнічае ў перыядычным друку і рыхтуе кнігу «Кароткі нарыс ваенных дзеянняў 1877—1878 гг.».
    У 1880 г. у якасці карэспандэнта з г. Сянно сн супрацоўнічае ў пецярбургскай газеце «Берег». Яго карэспандэнцыі, надрукаваныя ў гэтай газеце, сведчаць аб крытычных адносінах аўтара да існаваўшых парадкаў у Расіі, яны малююць яркую карціну цяжкага жыцця сельскага настаўніка, дробных чыноўнікаў і сялян 4.
    Раманаў не перастае збіраць фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы. К 1884 г. матэрыялаў назбіралася столькі, што ён рашыў выдаць іх шматтомным выданнем у выглядзе «Беларускага зборніка».
    1 Архіў AH СССР, ф. 9, воп. 1, № 532, лл. 1, 2.
    2 Там жа.
    3 Там жа, лл. 11, 12.
    4 «Берег», СПб, 1880, № 166, 191, 201, 209, 225, 243, 245, 248, 267, 272.
    178
    Першы выпуск першага тома «Беларускага зборніка» ў рукапісу быў выслан Раманавым у Аддзяленне рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук у 1884 г. з просьбай выдаць яго або аказаць матэрыяльную дапамогу для выдання сваімі сіламі ’. Рукапіс быў прызнаны Акадэміяй навук «вартым увагі», аднак у выданні яго і ў дапамозе Раманаву было адмоўлена, у сувязі з тым што Акадэміяй ужо выдаваўся падобны зборнік П. В. Шэйна 2. Аддзяленне рускай мовы і славеснасці Расійскай Акадэміі навук параіла Раманаву звярнуцца за дапамогай да папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі або ў Магілёўскі статыстычны камітэт. Аднак і тут яму не аказалі падтрымкі. Толькі ў Кіеве, у друкарні газеты «Заря», карэспандэнтам якой з’яўляўся Раманаў, была знойдзена магчымасць выдаць першы і другі выпускі «Беларускага зборніка» адной кнігай.
    Побач з работай над слоўнікам і «Беларускім зборнікам» Раманаў у 1882 —1883 гг. займаецца таксама антрапалагічнымі даследаваннямі па даручэнню Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. У 1884 г. яго абіраюць членам гэтага Таварыства. Ў гэтым жа годзе ў газеце «Заря» 3 паяўляюцца нарысы Раманава аб сялянскіх промыслах Гомельскага павета, у якіх выключна праўдзіва адлюстроўваецца жыццё беларускага народа. Характарызуючы сутнасць зямельнай рэформы 1861 г. і развіцця капіталізму ў вёсцы, Раманаў указвае на прычыны, якія прымусілі сялян звярнуцца да адыходных промыслаў. 3 глыбокім спачуваннем да сялян паказвае ён, як жорстка калечыць людзей капіталістычная эксплуатацыя. Аднак выйсце з цяжкага становішча сялянства аўтар памылкова шукаў у развіцці мясцовай саматужнай прамысловасці. Гэта і прымусіла Раманава вывучаць саматужныя промыслы.
    У пошуках сродкаў вызвалення народа ад эксплуатацыі Раманаў не мог знайсці правільных шляхоў, аднак ён горача спачуваў народу і шукаў шляхі для паляпшэння яго становішча. Пад уплывам гэтых акалічнасцей і складаецца галоўны сэнс усёй яго навуковай дзейнасці— служэнне свайму шматпакутнаму народу. Раманаў поўнасцю аддае сябе справе вывучэння быту народа, яго
    1 Архіў AH СССР, ф. 9, воп. 1, № 532, лл. 19, 20.
    2 Там жа, лл. 23, 24.
    3 «Заря», 1884, № 155, 160, 161.
    179
    гісторыі, мовы і вуснапаэтычнай творчасці, прыступае да антрапалагічных і археалагічных даследаванняў. Такім чынам, ужо ў пачатку працоўнай дзейнасці ў Раманава вызначаецца шырокі круг навуковых інтарэсаў па вывучэнню роднага краю.
    У 1886 г. Е. Раманаў атрымлівае сродкі ад РГТ для этнаграфічнай экспедыцыі ў Магілёўскую губерню. 3 1886 па 1891 г. на гэтыя сродкі ён ажыццявіў 5 этнаграфічных экспедыцый, у час якіх шырока вывучаў культуру і быт беларускага народа, запісваў розныя абрады — радзінныя, хрэсьбінныя, вясельныя, пахавальныя, абрады, звязаныя з народным календаром і сельскай працай, а таксама збіраў' народныя тлумачэнні сноў, апісваў дзіцячыя гульні, вывучаў беларускія гаворкі і ўмоўныя гаворкі (жаргоны) рамеснікаў, жабракоў і г. д.1
    У 1887 г. выходзіць з друку трэці, а ў 1891 г. чацвёрты выпускі «Беларускага зборніка», якія змяшчаюць звыш 350 тэкстаў міфалагічных і бытавых беларускіх казак. Услед за чацвёртым выпускам выходзіць у свет і пяты выпуск «Беларускага зборніка» (1891), у якім змешчана 824 замовы, тэксты батлеечнага дзейства, духоўныя вершы і інш.
    1886—1894 гады былі вельмі плённымі ў навуковай дзейнасці Раманава. За гэты перыяд ён надрукаваў каля 60 артыкулаў, нарысаў, рэцэнзій і заметак па беларускай этнаграфіі, археалогіі, гісторыі і філалогіі. 3 прац па этнаграфіі найбольш цікавымі з’яўляюцца нарысы «Катрушніцкі лемязень», «Любецкі лемент», «Вопыт беларускага народнага тлумачальніка сноў», рэцэнзія на зборнік 3. Радчанка «Гомельскія народныя песні», крытычны артыкул «Спосаб збірання матэрыялаў П. В. Шэйнам», артыкулы «Аб вывучэнні дзіцячых беларускіх гульняў», «Дзіцячыя гульні беларускіх яўрэяў», «Крытычныя заўвагі адносна «Быту беларусаў» М. Я Нікіфароўскага, рэцэнзія на часопіс «Этнографнческое обозренне» і інш.2
    К гэтаму часу адносіцца і этнаграфічны экскурс Раманава ў гістарычнае мінулае беларускага народа. У 1894 г. выдаецца апрацаваная ім народная легенда
    1 Отчет Русского географнческого обшества за 1888 г. СПб., 1889, стар. 22.
    2 Бібліяграфію прац Е. Р. Раманава гл. у кн.: В. К. Б андарч ы к. Еўдакім Раманавіч Раманаў. Мінск, 1961, стар. 281—295.
    180
    «Кара ў сто год», падзеі якой Раманаў адносіць да X— ХІстст. Прадмова да легенды «Кара ўсто год», прасякнутая гарачай любоўю аўтара да свайго народа, яго мінулага і сучаснага, адрасавана «інтэлігентнаму чытачу». «Аб народзе не гавару. Ён добра зразумее маю кніжку і без прадмоў» \ — пісаў Раманаў.
    Узяўшы за аснову народныя легенды аб пакаранні богам злачынцаў і людзей, якія жывуць чужой працай, Раманаў напаўняе іх этнаграфічным матэрыялам, спрабуючы аднавіць карціну старога быту беларусаў, іх звычаяў, абрадаў і песень.
    Легенда «Кара ў сто год» была сустрэта чытачамі з вялікай цікавасцю. Таму Раманаў вырашыў паўтарыць вопыт. На гэты раз ён выкарыстаў тэму легенды «Бог у гасцях» і паданні аб каменнях, змешчаныя ў чацвёртым выпуску яго «Беларускага зборніка», і стварыў другую легенду — «Міласцівы Восіп, або міласці хачу, а не ахвяры» 2. У ёй у большай ступені, чым у першай, выступаюць рэлігійныя матывы. Аднак ад гэтага этнаграфічная каштоўнасць кнігі не зніжаецца, асабліва калі ўлічыць багацце выкарыстаных матэрыялаў пры апісанні быту і абрадаў беларусаў XVI—XVII стст.