• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Акрамя вуснапаэтычных твораў і этнаграфічных звестак, Дабравольскі збіраў прадметы быту. За высланыя ў РГТ касцюмы сялян Смаленскай і Арлоўскай губерняў ён быў узнагароджан Таварыствам Малым залатым медалем 4.
    1 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, ф. 1 —1866, воп. 1. № 15, 38.
    2 Дабравольскі пісаў, што ў час гэтых паездак Бэру «ўдалося запісаць больш 500 песенных мелодый да сабраных мною тэкстаў». Гл.: Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. IV. М., 1903, стар. XIII.
    3В. Н. Добровольскнй. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. IV. М., 1903, стар. XVI.
    4 Там жа, стар. XIV.
    186
    Рускае геаграфічнае таварыства ў сваіх «Запнсках» апублікавала працу Дабравольскага пад назвай «Смаленскі этнаграфічны зборнік», матэрыялы да якой былі сабраны ім у 1882—1892 гг. 1 У наступныя гады ён збіраў фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы адначасова для РГТ, Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, а таксама матэрыялы для слоўніка па заданню Акадэміі навук.
    У 1902 г. Дабравольскі атрымаў пасаду інспектара народных школ Разанскай губерні, а ў 1906 г. на гэту ж
    1 В. Н. Добровольскнй. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. I. СПб., 1891; ч. II, 1893; ч. III, 1894; ч. IV, 1903.
    187
    пасаду быў пераведзен у Ельнінскі павет Смаленскай губерні, дзе яго застала Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя.
    Пасля рэвалюцыі Дабравольскі чытаў лекцыі па этнаграфіі і гісторыі тэатра на чырвонаармейскіх курсах у Смаленску, у Беларускім народным універсітэце, Віцебскім інстытуце народнай асветы (у Маскве) і ў Смаленскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Праф. В. М. Сідзельнікаў сведчыць, што ў гэтыя гады ён працягваў збіранне рускіх, беларускіх і цыганскіх фальклорных матэрыялаў і вёў вялікую грамадскую работу
    Вялікі аматар этнаграфіі і вучоны, Дабравольскі ўсё сваё жыццё аддаў вывучэнню роднага краю. Ен аб’ехаў усю Смаленскую губерню і многія мясцовасці Магілёўскай, Калужскай і Арлоўскай губерняў і сабраў багацейшы фальклорнаэтнаграфічны і дыялекталагічны матэрыял.
    «Смаленскі этнаграфічны зборнік», якому Дабравольскі прысвяціў звыш 10 год свайго жыцця, з’яўляецца асноўнай яго працай. Матэрыялы ў ім размешчаны наступным чынам. У першым томе сабраны расказы сялян аб сваім жыцці, казкі, паданні, легенды, былі, матэрыялы па народнай медыцыне і інш. Змешчаны таксама матэрыялы па мове і, у прыватнасці, аб адрозненнях у мясцовых гаворках розных паветаў Смаленшчыны.
    Асаблівую цікавасць прадстаўляе «Расказ Матрошкі Антоненкавай аб сваім жыцці», якім адкрываецца зборнік. Вобразнай мовай сялянка апавядае аб сваёй нядолі. Перад вачыма чытача ўстае цяжкі лёс сялянскай жанчыны, складанасць сямейных адносін, бяссілле простых людзей перад стыхійнымі сіламі (эпідэміяй воспы) і г. д. Расказ сялянкі поўны глыбокага сацыяльнага зместу. У ім гучыць жыццёвы аптымізм, нязломная воля, a таксама пратэст супраць несправядлівасцей.
    Надзвычай багаты раздзел казак першага тома. Тут сабрана вялікая колькасць казак з сацыяльным зместам і антыпапоўскіх. У іх просты селянін заўсёды бярэ верх над панам і папом. Асабліва востра гэтыя ідэі гучаць у казках «Як пан адабраў у мужыка пірог ды гуся, а му
    1	Гл.: Народное поэтнческое творчество Смоленской областн, под редакцней проф. В. М. Сндельннкова. Смоленск, 1954, стар. 9. 188
    жык за гэта тройчы пабіў пана», «Мужык пану шутачкі сшуціў», «Як non казлом зрабіўся», «Як мужык свайго бацюшку паднадуў», «Як мужык з салдатам папоў губілі» і інш.
    Найбольш багаты этнаграфічнымі матэрыяламі другі том «Смаленскага этнаграфічнага зборніка». Ен поўнасцю прысвечан сямейнаму быту сялян. Абрадавыя песні пры нараджэнні дзіцяці, апісанне вясельных абрадаў і песні да іх, абрады і галашэнні пры пахаванні і, нарэшце, нарысы аб сямейных звычаях і звычаёвым праве — такі змест гэтага тома. Вялікае месца ў ім займаюць апісанні вясельных абрадаў і вясельныя песні (673 песні і каля 10 апісанняў абрадаў). Дабравольскі імкнецца паказаць агульныя рысы вясельнага абраду Смаленшчыны і спецыфічныя рысы яго ў паасобных этнаграфічных раёнах губерні. Апошняе асабліва каштоўна як параўнальны матэрыял для даследчыкаў гэтай галіны быту народа.
    Апісанні сямейнага быту яскрава паказваюць, якія змены ў ім адбыліся ў выніку развіцця капіталістычных адносін у вёсцы. Капіталізм разбураў старыя, патрыярхальныя ўстоі сям’і. Гэта прыводзіла да змянення поглядаў на ўзаемаадносіны паміж членамі сям’і, рушыліся граніцы паміж «мужчынскімі» і «жаночымі» работамі, паступова ўсталёўваліся новыя звычаі, абрады і традыцыі.
    У тых месцах Смаленскай губерні, дзе бурна развіваліся адыходныя і мясцовыя промыслы, напрыкладу Юхнаўскім павеце, жанчына ў сілу неабходнасці выконвала амаль усе работы па гаспадарцы. Яна касіла, малаціла, арала. Больш таго, жанчыны побач з мужчынамі былі цеслярамі, шаўцамі, краўцамі, печнікамі, пчалярамі і г. д.1
    У Навасельскай воласці Вяземскага павета жанчыны нават хадзілі на адыходны промысел у Вязьму, дзе наймаліся трапаць лён. Дабравольскі спачувае цяжкай долі жанчыны. Ён, напрыклад, піша аб «пакутах замужняй жанчыны на чужой старане ад чужога родуплемені: ад заловаккалатовак і баламутак, ад кплівых і задзірлівых дзевераў, ад панурай і карпатлівай свякрухі, ад панурага свёкра. Толькі тады паляпшаецца жыццё нявесткі,
    1 В. Н. Добровольскнй. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. II, стар. 345.
    189
    калі «прыбяруцца» старыя, калі «залоўкімухлёўкі», выданыя замуж, на асабістым вопыце пазнаюць, якое горкае бывае жыццё ў чужой сям’і»
    Трэці том уключае прыказкі і прымаўкі. Размеркаванне прыказак і прымавак зроблена не па алфавіту, як было прынята ў той час, а тэматычна, што аблягчае даследчыку адшуканне патрэбных матэрыялаў.
    У зборніку ёсць прыказкі з сацыяльным зместам — антыпрыгонніцкія, антыпапоўскія, напрыклад: «У каго карман паўней, таго і суд спраўней»; «Голаму смерць не страшна»; «Войт, пан не бог, а ўваліцца — жыць не дасць»; «Панская ласка не каляска: не сядзеш і не паедзеш»; «Прададзім печ ды палаці. а сабе заставім дым ды копаць, ды нечага лопаць»; «Калі б не была на нас трывога, забылі б мы пра бога»; «Поп з жывога і з мёртвага дзярэць».
    Чацвёрты том «Смаленскага этнаграфічнага зборніка» амаль поўнасцю прысвечан песеннай творчасці народа. У ім змешчана каля 1500 песень, пераважна абрадавых. Да паасобных раздзелаў песень прыводзяцца апісанні абрадаў, гульняў і г. д.
    Такім чынам, «Смаленскі этнаграфічны зборнік» змяшчае багаты матэрыял па духоўнай культуры рускіх і беларусаў Смаленшчыны, пераважна па вуснапаэтычнай творчасці. Зборнік быў высока ацэнен У. I. Леніным. Даведаўшыся, што ў БончБруевіча падабрана бібліятэка такіх кніг, Ленін папрасіў паглядзець іх. «I ўжо ў той жа вечар, — пісаў БончБруевіч, — я бачыў, як Уладзімір Ільіч уважліва чытаў Смаленскі этнаграфічны зборнік, складзены У. Дабравольскім.
    — Які цікавы матэрыял! — сказаў ён мне, калі я раніцой увайшоў да яго.— Я бегла прагледзеў вось гэтыя кніжкі, але бачу, што не хапае, мабыць, рук ці жадання ўсё гэта абагульніць, усё гэта прагледзець з сацыяльнапалітычнага пункту погляду, на гэтым жа матэрыяле можна было б напісаць цудоўнае даследаванне аб спадзяваннях і жаданнях народных» 2.
    Акрамя «Смаленскага этнаграфічнага зборніка», пяру Дабравольскага належыць рад артыкулаў аб вера
    1 В. Н, Добровольскнй. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. II, стар. 367.
    2 В. й. Ленпн о лптературе п нскусстве. М., 1960, стар. 691.
    190
    ваннях, абрадах, звычаях і па фалькларыстыцы '. Некаторыя з іх былі напісаны аўтарам у 90х гадах. У іх яшчэ ў некаторай ступені адчуваецца ўплыў міфалагічнай школы і міграцыйнай тэорыі.
    Большасць артыкулаў адносіцца да пачатку XX ст. Іх змест сведчыць аб тым, што Дабравольскі к гэтаму часу засвоіў палажэнні эвалюцыйнай тэорыі і тэорыі перажыткаў і крытычна ставіўся да тэорыі запазычанняў.
    Значную цікавасць прадстаўляюць артыкулы Дабравольскага па фальклору. У іх выказваюцца адносіны аўтара да вуснапаэтычнай творчасці народа. Асабліва яскрава гэта відаць з артыкула «Прымаўка і загадка». Тут адзначаецца, што вуснапаэтычная творчасць — гэта не прадмет пустой забавы, у ёй адлюстроўваецца быт народа, яго імкненні, мудрасць, радасць і смутак, правілы жыцця. Загадкі, напрыклад, пісаў Дабравольскі, нярэдка «пры дапамозе паэтычнай фантазіі» «ствараюць цэлыя драматычныя сцэнкі, знаёмячы нас з паўсядзённым жыццём народа і прыродай, якая рассцілаецца перад вачыма селяніна. Праводзячы часам карыкатурныя і парадаксальныя паралелі, параўноўваючы
    1	В. Н. Добровольскнй. Народные сказання о самоубнйцах. Жнвая стармна, кн. II. СПб., 1894, стар. 204—214; Данные для народного календаря Смоленской губерннн в связн с народнымн верованнямн, там жа, кн. III—IV, 1898, стар. 357—380; О некоторых арханческнх обычаях, пережнваемых народом в Смоленской губерннн. Нзвестня Обтества любнтелей естествознання, антропологнн п этнографнн, т. XCVII, Труды этнографпческого отдела, т. XIV, 1900, стар. 280—283; Значенне народного праздннка «свечн». Этнографнческое обозренне, кн. 4. М., 1900, стар. 35—51; Ветрыдухн в сказаннях раскольннков Смоленской губерннн, там жа, кн. 3, 1902, стар. 88—93; Насекомые н червн в народной жнзнн. Этнографнческое обозренне, кн. 2, 1901, стар. 156—164; Суеверне относнтельно волков, там жа, кн. 4, 1901, стар. 135, 136. Разлнчня в верованнях белорусов н велнкорусов Смоленской губерннн. Жнвая старнна, кн. 4. 1903, стар. 470—475; О дорогобужскнх мешанах н нх шубрейском нлн кубрацком языке. Нзвестня Отделення русского языка н словесностн, т. 2, кн. 2, 1897, стар. 320—352; Егорьев день в Смоленской губерннн. Жнвая старнна, кн. II. 1908, стар. 150—154; Нечнстая снла в народпых верованнях (по данным Смоленской губ.), там жа, кн. I, 1908, стар. 3—16; Обряды н поверья, относяшнеся к домашннм п полевым работам крестьян Смоленской губерння. Памятная кннжка Смоленской губерннн на 1909 г., 1908 г., стар. 1—35; Звукоподражання в народном языке н в народной поэзнн. Этнографнческое обозренне, кн. 3, 1894, стар. 81—96; Пословнца н загадка. Жнвая старнна, кн. III—IV, 1898, стар. 494—497; Загадкн, запнсанные в Смоленском уезде, там жа, кн. I—II, 1905, стар. 77—96.