• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    У Кіеве ДоўнарЗапольскі вёў таксама арганізацыйную.работу. Ён з’яўляўся старшынёй экспертнай палаты і кіраўніком Таварыства аматараў сацыяльных ведаў, Таварыства Нестаралетапісца, Гісторыкаэтнаграфічнага гуртка пры Кіеўскім універсітэце і інш.
    Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ДоўнарЗапольскі працуе ў розных навуковых і дзяржаўных установах краіны. У 1920—1922 гг. ён выкладае ў Інстытуце народнай гаспадаркі, у Харкаўскім універсітэце і адначасова з’яўляецца старшынёй тэхнікаэканамічнага савета НК PCI Украіны. Пазней па запрашэнню Азербайджанскага універсітэта ДоўнарЗапольскі пераехаў у Баку (1922), дзе, акрамя прафесарскай дзейнасці, праводзіў вялікую адміністрацыйную і грамадскую работу. Ён быў прарэктарам універсітэта, начальнікам упраўлення прамысловасці і гандлю Наркамата прамысловага гандлю АзССР, дырэктарам створанага ім Сельскагаспадарчага і гандлёвага музея АзССР.
    У 1925 г. ДоўнарЗапольскі пераязджае ў Мінск і каля двух год працуе ў Беларускім універсітэце і Дзяржплане БССР.
    202
    М. В. ДоўнарЗапольскі
    Апошнія гады жыцця ДоўнарЗапольскі правёў у Маскве, дзе ён працаваў выкладчыкам Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, Інстытута народнай гаспадаркі імя Пляханава і адначасова з’яўляўся старшынёй секцыі гісторыі народнай гаспадаркі Усходу Навуковай асацыяцыі ўсходазнаўства пры ЦВК СССР.
    ДоўнарЗапольскі быў гісторыкам з вельмі шырокім колам інтарэсаў. За 40гадовы перыяд навуковай дзейнасці ім напісана звыш 150 прац па гісторыі Кіеўскай Русі, Маскоўскай дзяржавы, Расіі XIX ст., Літвы і Беларусі, па грамадскапалітычнаму руху і сялянскаму пы
    203
    танню і па этнаграфіі Беларусі. Для сваіх прац ён выкарыстаў вялікую колькасць архіўных матэрыялаў. ДоўнарЗапольскі абследаваў звыш 20 архіваў Масквы, Пецярбурга, Кіева, Вільні, Варшавы, Кракава, Львова, а таксама архівы Кастрамы, Яраслаўля, Ноўгарада, Нясвіжа і іншых гарадоў
    Пераважна на архіўных матэрыялах пабудаваны яго працы, якія прысвечаны дзекабрысцкаму руху («Тайнае таварыства дзекабрыстаў», М., 1906 ; «Мемуары дзекабрыстаў», Кіеў, 1906; «Ідэалы дзекабрыстаў», М., 1907 і інш.). Некалькі прац ДоўнарЗапольскі прысвяціў палітычнаму ладу Расіі («Палітычны лад старажытнай Русі», М., 1906; «Палітычныя ідэалыМ. М. Сперанскага», М., 1906; «Зараджэнне міністэрстваў у Расіі», М., 1906; «3 гісторыі грамадскіх плыняў у Расіі». Зборнік артыкулаў, Кіеў, 1905 і інш.).
    Аднак для большасці прац ДоўнарЗапольскага характэрна гістарычная тэматыка з тэндэнцыямі эканамізму ў распрацоўцы пытанняў рускай і беларускай гісторыі. Шукаючы адказу на пытанне аб рухаючай сіле гісторыі чалавечага грамадства ў эканамічных адносінах паміж людзь.мі, у спосабе вытворчасці, ДоўнарЗапольскі пачынае займацца вывучэннем сацыяльнаэканамічнага ладу розных эпох Рускай дзяржавы, Беларусі і Літвы. У выніку паяўляецца рад яго навуковых прац па гэтых пытаннях («Нарысы па арганізацыі заходнерускага сялянства», Кіеў, 1906; «Гісторыя рускай народнай гаспадаркі», Кіеў, 1911 і інш.).
    У паслярэвалюцыйны час у навуковай дзейнасці ДоўнарЗапольскага галоўнай застаецца сацыяльнаэканамічная тэматыка. Ен працягвае займацца гісторыяй, народнай гаспадаркай і статыстыкай Беларусі («Нарыс сацыяльнаэканамічнай структуры Беларусі ў XVI— XVIII стст.», Мінск, 1925; «Народная гаспадарка Беларусі 1861 —1914 гг.», Мінск, 1926; «СССР па раёнах. Заходні раён (Беларуская ССР і заходняя вобласць РСФСР)», М,—Л., 1928 і інш.).
    Этнаграфічная дзейнасць ДоўнарЗапольскага пачынаецца вельмі рана, яшчэ ў юнацкія гады. Ужо ў 1883 г. 16гадовы гімназіст выступае ў якасці карэспандэнта з
    1	ЦДГА УССР, ф. 262, воп. 1, № 31, лл. 2—4.
    204
    г. Мазыра ў кіеўскай газеце «Заря», а з 1884 г.— адначасова і ў пецярбургскім часопісе «Еженедельное обозренне». Пазней ён змяшчае рад артыкулаў па этнаграфіі Беларусі ў мясцовых перыядычных выданнях, а таксама ў часопісах Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі і Рускага геаграфічнага таварыства.
    Свае навуковыя погляды ДоўнарЗапольскі вельмі выразна выкладае ў газетнай заметцы «Навіны беларускай навукі», прысвечанай працы Янчука «Па Мінскай губерні». 3 яе відаць, што аўтар пільна сачыў за развіццём этнаграфічнага вывучэння Беларусі і добра ведаў этнаграфічную літаратуру таго часу. Ен вітае паяўленне новых этнаграфічных прац па Беларусі (зборнікі Раманава, Шэйна, Карскага, працы Пыпіна, Янчука і інш.). якія даюць сапраўды навуковыя аб’ектыўныя звесткі аб Беларусі і беларускім народзе. Гэта, на думку ДоўнарЗапольскага, дае магчымасць развянчаць антынавуковыя погляды на беларусаў як на народ, які нібыта не мае сваёй уласнай нацыянальнай прыналежнасці. «Палякі, — пісаў ён, — лічылі яе (Беларусь — В. Б.) амаль што не Польшчаю, велікарусы амаль Велікарасіяй і нават маларусы, у асобе львоўскага праф. О. Аганоўскага (у яго «Гісторыі маларускай літаратуры»), прызналі беларусаў амаль маларусамі»
    ДоўнарЗапольскі радуецца з прычыны таго, што вывучэннем Беларусі пачынаюць займацца мясцовыя сілы, у працах якіх «аб сваёй радзіме відаць сімпатычныя, любоўныя адносіны да справы і краіны, што даходзяць іншы раз да ахвяравання» і «адносяцца да пытання з чыста аб’ектыўнага і навуковага пункту погляду»2. Аднак, як адзначае аўтар, усё гэта пакуль што толькі пачатак. «Навука беларуская слабая, яшчэ толькі ў зародку, прытым у большай частцы ўрывачная, выпадковая і раскіданая, няма агульнай ідэі, якая б была кіруючай у гэтых работах, няма ядра, каля якога б маглі групавацца дзеячы, нарэшце, нямала перашкаджаюць справе аднабаковатэндэнцыйныя погляды на Беларусь, што паявіліся ў польскай і рускай літаратурах» 3.
    1 «Внленскнй вестннк», 1889, № 81.
    2 Там жа.
    3 Там жа.
    205
    Для паспя.ховага вывучэнпя Беларусі ДоўнарЗапольскі прапануе стварыць мясцовыя навуковыя таварыствы, адкрыць у Беларусі свой універсітэт, які б стаў мясцовым навуковым цэнтрам. Звяртаючыся да даследчыкаў роднага краю, ДоўнарЗапольскі пісаў: «Этнографу трэба глыбока вывучаць мясцовае жыццё ва ўсіх яго праяўленнях, бачыць гэтыя праяўленні ў паўсядзённым быце...» 1
    Этнаграфічным даследаванням ДоўнарЗапольскі адводзіў асноўнае месца пры вывучэнні гістарычных працэсаў чалавечага грамадства. Ужо ў 1888 г. у адным з артыкулаў ён пісаў: «У вывучэнні быту народаў і заключаецца галоўны інтарэс гісторыі»2. Таму даследчык з вялікай радасцю сустракае працу Пыпіна па гісторыі беларускай этнаграфіі.
    У 1890—1891 гг. ДоўнарЗапольскі па даручэнню Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі праводзіць працяглую экспедыцыю ў Беларусь. Галоўнай задачай гэтай экспедыцыі было этнаграфічнае даследаванне Мінскай і Гродзенскай губерняў. Вынікі сваіх даследаванняў ДоўнарЗапольскі апублікаваў у перыядычным друку пад назвай «Заметкі з падарожжа па Беларусі 3. У гэтай працы разглядаюцца важнейшыя пытанні быту і культуры беларускага народа. ДоўнарЗапольскі яшчэ больш яскрава, чым у папярэдніх артыкулах, выказвае свае прагрэсіўныя погляды на народ, рашуча выступае супраць паклёпнікаў на быт і культуру беларускага народа, поўнасцю салідарызуецца з поглядамі прагрэсіўнай польскай пісьменніцы і этнографа Э. Ажэшкі, якая «абараняе сялян наколькі можа». «Безумоўна,— пісаў ён,— гаварыць аб тым, што ў нашага селяніна «ёсць сэрца» ці «няма сэрца», аб чым спрачаліся польскія этнографы, на нашу думку, нават смешна. Быццам селянін у маральных адносінах не такі ж чалавек, як і ўсе мы» 4.
    ДоўнарЗапольскі падкрэслівае, што правільныя погляды на народ і яго культуру могуць скласціся ў да
    1 «Внленскнй вестннк», 1889, № 81.
    2 М. В. Д о в н a р3 а п о л ь с к іі й. йсследовання н статьн, т. 1. Кнев, 1909, стар. 345.
    3 «Внленскнй вестннк», 1890, № 202, 206, 210, 211, 217 219, 220, 225, 232, 264, 265; 1891, № 9, 18, 22, 23, 25, 27, 28.
    4 Там жа, № 202.
    206
    следчыкаў толькі пры глыбокім вывучэнні народа і пры пастаянным кантакце з ім. Ен намякае, што не кожны інтэлігент можа пранікнуць у душу селяніна, што народ выкажа свае думы і пачуцці не з кожным прадстаўніком пануючых класаў. Гэта даступна толькі таму, «хто падыдзе к селяніну не як «пан», а як звычайны смяротны ўступіць з ім у размову»
    Прывёўшы некалькі прыкладаў у пацвярджэнне сваіх поглядаў, аўтар абураецца, што ў селяніна «забіраюць лепшую асаблівасць чалавечай істоты — пачуццё любві» 2. «Сумна, — заключае аўтар, — што ў наш час яшчэ не бескарыснай з’яўляецца абарона селяніна»3.
    ДоўнарЗапольскі не толькі сам вывучае быт і культуру беларускага народа, але заклікае да гэтай ганаровай працы перадавыя сілы краіны. 3 гэтай мэтай ён распрацоўвае праграмы для збірання этнаграфічных матэрыялаў і рассылае іх у рукапісах народным настаўнікам Мінскай губерні. У 1893 г. выдае праграмузаклік «Значэнне этнаграфічнага вывучэння Гродзенскай губерні». 3 дапамогай гэтых праграм была сабрана значная колькасць этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў.
    Этнаграфіяй Беларусі ДоўнарЗапольскі займаўся больш дваццаці год, да пераходу на выкладчыцкую работу ў Маскоўскім універсітэце. За гэты перыяд ім надрукавана звыш 30 прац па беларускай этнаграфіі і фальклору і некалькі артыкулаў па беларускай мове і літаратуры. Асноўная каштоўнасць этнаграфічных прац ДоўнарЗапольскага заключаецца ў тым, што пераважная большасць іх носіць навуковадаследчы характар. Гэтым па сутнасці і адрозніваюцца яны ад прац іншых этнографаў Беларусі таго часу, якія пераважна займаліся збіраннем, сістэматызацыяй і друкаваннем сырых этнаграфічных матэрыялаў.
    Найбольшае адлюстраванне ў этнаграфічных працах ДоўнарЗапольскага атрымаў сямейны быт беларускіх сялян і асабліва вясельныя абрады. У 1888 г. у Кіеве выходзіць з друку асобным выданнем першая яго праца — «Беларускае вяселле і вясельныя песні». Гэта тэма становіцца вядучай у этнаграфічных даследаваннях Доў
    1 М. Запольскнй. Заметкя нз путешествня по Белорусснн. «Вйленскйй вестнйк», 1890, № 202.
    2 Там жа.
    3 Там жа.
    207
    нарЗапольскага. У далейшым гэтаму пытанню ён прысвяціў яшчэ некалькі прац, самай буйнай з якіх з’яўляецца «Беларускае вяселле ў культурнарэлігійных перажытках» («Этнографнческое обозренне», № 1, 2, 4 за 1893 г.).
    У аснову даследавання пакладзены апісанні беларускага вяселля з Нікольскай воласці Мінскага павета, дасланыя ДоўнарЗапольскаму карэспандэнтаміэтнографамі П. Дземідовічам і Ф. Ермаловічам. Прыводзяцца таксама аналогіі з апісанняў беларускага Ьяселля ў зборніках Шэйна, Насовіча, Дэмбавецкага, Кіркора, С. Карскага, Раманава, Янчука, 3. Радчанка і інш. Сучасныя яму абрады беларускага вяселля ДоўнарЗапольскі параўноўвае з мінулымі, а таксама з аналагічнымі рускімі, украінскімі, заходне і паўднёваславянскімі і з абрадамі іншых народаў Еўропы неславянскага паходжання.