• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    «Заметкі з падарожжа па Беларусі» ляглі ў аснову многіх пазнейшых прац ДоўнарЗапольскага і ў першую чаргу ў аснову агульнаэтнаграфічнага нарыса «Беларусы» 3. Нарыс вельмі яскрава характарызуе быт беларусаў (жыллё, адзенне, ежу, сямейныя звычаі і абрады, вытворчы быт, вераванні і забабоны вясковых жыхароў Беларусі).
    Да апісальных прац ДоўнарЗапольскага па этнаграфіі Беларусі належаць таксама «Заметкі па беларускай этнаграфіі»4, «Сялянскія гульні ў Мінскай губерні»5 і інш.
    Асабліва вялікая колькасць фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў была сабрана ДоўнарЗапольскім у час
    1 М. Запольскнй. Заметкн нз путешествкя по Белорусснн. «Впленскпй вестннк», 1890, № 220.
    2 Там жа, 1891, № 25.
    3 Россня. Полное географнческое опнсанне нашего отечества. Пад рэдакцыяй В. П. Сямёнава, т. IX. СПб., 1905, стар. 135—227.
    4 Жнвая старнна, 1893, № 2, 3; 1894, № 1.
    5 Там жа, 1891, № 4.
    213
    летніх этнаграфічных экспедыцый 1890—1891 гг. у Мінскую губерню. Этнаграфічны аддзел Таварыства ў 1891 г. пачаў друкаванне фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў, сабраных ДоўнарЗапольскім у час гэтых экспедыцый. Аднак з выпадку пажару, які здарыўся ў тыпаграфіі ў маі 1892 г., надрукаваная частка зборніка была знішчана і далейшае друкаванне яго было спынена. Таму ДоўнарЗапольскі вымушан быў шукаць іншыя шляхі для апублікавання сваіх зборнікаў.
    У 1895 г. частку фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў пад назвай «Песні пінчукоў» ДоўнарЗапольскі выдае ў Кіеве асобным зборнікам. Аднак большасць матэрыялаў, сабраных М. В. ДоўнарЗапольскім, засталася неапублікаванай. Яны раскіданы па розных архівах ці загінулі. Так, у Архіве Геаграфічпага таварыства Саюза ССР у Ленінградзе захоўваецца рукапісны зборнік беларускіх казак, які быў дасланы ДоўнарЗапольскім у РГТ у 1897 г. 1 Зборнік складаецца з 82 казак, запісаных самім збіральнікам і яго карэспандэнтам настаўнікам Мінскай губерні П. Дземідовічам. У гэтым жа архіве захоўваюцца і матэрыялы аб вераваннях беларусаў з уступным артыкулам «Заметкі па беларускай этнаграфіі» 2, таксама дасланыя ДоўнарЗапольскім у гэтым жа годзе. Невялікая колькасць фальклорпаэтнаграфічных матэрыялаў захоўваецца ў Кіеве3. У пісьме ад 19 студзеня 1897 г. у Этнаграфічны аддзел РГТ ДоўнарЗапольскі паведамляў, што ў яго ёсць вялікі збор беларускіх песень з запісамі абрадаў. «Гэты збор я з найвялікшай гатоўнасцю перадаў бы ў распараджэнне Этнаграфічнага аддзела, калі б Аддзяленне знайшло магчымым выкарыстаць іх для выдання» 4. Лёс гэтых матэрыялаў нам не вядомы.
    Такім чынам, спадчына ДоўнарЗапольскага ў галіне беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі даволі багатая і разнастайная. Яго навуковадаследчыя працы і публікацыі матэрыялаў адыгралі немалаважную ролю ў справе далейшага развіцця беларускай этнаграфічнай навукі і фалькларыстыкі.
    1 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, разр. 54, воп. 1, № 12.
    2 Там жа, № 14.
    3 ЦДГА УССР, ф. 262.
    4 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, разр. 54, воп. 1, № 12, лл. 1, 2.
    214
    Разам з тым ДоўнарЗапольскі пільна сачыў за развіццём культуры ў Беларусі, прымаў удзел у стварэнні навуковых таварыстваў, нярэдка быў ініцыятарам новых пачынанняў, клапаціўся аб стварэнні спрыяльных умоў для развіцця беларускай культуры, навукі і літаратурьг Так, напрыклад, ён першы ўзняў пытанне аб стварэнні ў Віцебску гісторыкаархеалагічнага таварыства, клапаціўся аб выданні вершаў Я. Лучыны і г. д. Праўда, гэта дзейнасць яго не выходзіла за рамкі існуючага ў той час сацыяльнаэканамічнага ладу. „
    Нягледзячы на тое што па роду сваёй дзейнасці ДоунарЗапольскі вымушаны быў знаходзіцца за межамі Беларусі, ён ніколі не парываў сувязі з беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй. У архівах нашай краіны і зараз захоўваецца яго перапіска з беларускімі этнографамі, археолагамі, гісторыкамі і пісьменнікамі. Так, у ЦДГА УССР ёсць лісты да ДоўнарЗапольскага ад Нікіфароўскага, Раманава, Неслухоўскага, Дземідовіча, Сапунова, Стукаліча, Крачкоўскага і інш.
    ДоўнарЗапольскі высока цаніў літаратурную спадчыну В. ДунінаМарцінкевіча, творчасць песняра беларускага народа Янкі Купалы, навуковую дзейнасць Я ФКарскага і многіх іншых выдатных прадстаўнікоў беларускага народа.
    А. Я. Багдановіч
    Адам Ягоравіч Багдановіч (1862—1940) нарадзіўся ў м. Халопенічы Мінскай губерні ў сялянскай сям і2. 3 малых год хлапчук стаў зарабляць на пражьіццё — пасвіў свіней, даглядаў панскі агарод, націраў паркет у панскіх пакоях.
    Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (у 1882 г.) працаваў настаўнікам розных народных школ у Мінскай губерні і ў Мінску.
    Яшчэ ў час навучання ў Нясвіжскай семінарыі Багдановіч у 1880 г. уступае ў партыю «Народная воля». 3 1885 па 1892 г. ён ’быў адным з кіраўнікоў Мінскага гуртка гэтай партыі. Асабліва актыўную палітычную
    1 ЦДГА УССР, ф. 262, № 181, 182, 162а, 169, 166, 167.
    2 Архіў А. Я. Багдановіча захоўваецца ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, спр. № 13.
    215
    дзейнасць Багдановіч разгарнуў у Мінску, Пазней аб гэтым ён пісаў: «Круг знаёмства ў мяне быў як у Мінску, так і ў Гродна шырокі і складаўся з адборных людзей, цвету інтэлігенцыі, у Мінску — пераважна рэвалюцыйнай...
    Часта ў нас збіралася моладзь, асабліва ў Мінску. Спевы, дэкламацыі, чытанні, размовы, спрэчкі...» 1 А. Багдановіч належаў да ўмеранага крыла народніцтва. Ен больш займаўся культурнаасветніцкай работай, бачачы ў гэтым адзін з галоўных сродкаў паляпшэння становішча народа.
    У пачатку 90х гадоў у сувязі з хваробай (адкрыты працэс туберкулёзу лёгкіх) Багдановічу было забаронена працаваць у школе. У пошуках работы ён пераязджае ў Гродна, дзе працуе памочнікам бухгалтара Гродзенскага аддзялення сялянскага банка і адначасова дырэктарам публічнай бібліятэкі. Тут ён актыўна ўдзельнічае ў рабоце неафіцыйнай часткі «Гродненскнх губернскнх ведомостей» і мясцовага Таварыства «драматычных пісьменнікаў і оперных кампазітараў».
    Пасля смерці жонкі ў 1896 г. Багдановіч пераязджае ў Ніжні Ноўгарад на работу ў пазямельны сялянскі банк, а з 1908 г. і да канца свайго жыцця ён жыў у Яраслаўлі.
    У Ніжнім Ноўгарадзе Багдановіч знаёміцца з A. М. Горкім. Знаёмства гэта, якое пазней перайшло «ў прыхільнасць і затым у цесную і сардэчную дружбу», працягвалася многа год. «Мы,—пісаў Багдановіч,—неяк адразу спадабаліся адзін аднаму як агульнасцю сваіх поглядаў, што выявілася ў размовах, так і некаторымі рознагалоссямі ў ацэнцы прадметаў і грамадскіх з’яў, якія, аднак, не стаялі ў непрымірымых супярэчнасцях» 2.
    Гады жыцця Багдановіча ў Ніжнім (1896—1908) былі гадамі сумеснай творчай і грамадскай дзейнасці і задушэўнай дружбы з М. Горкім, тым больш, што іх збліжалі яшчэ і сваяцкія адносіны. У 1899 г. А. Багдановіч уступіў у шлюб з сястрой жонкі A. М. Горкага Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай. «Я,—успамінаў пазней Баг
    1 А. Богдановнч. Матерпалы к бнографнн Макснма Адамовнча Богдановпча. Беларуская літаратура, даследаванні і публікацыі, III. Мінск, 1960, стар. 177, 180, 181.
    2 A. Е. Богдановнч. Воспомннання о Макснме Горьком, «Советская Отчнзна», Мннск, 1959, №3, стар. 109,
    216
    А. Я. Багдановіч
    дановіч,— звычайна бываў у Пяшковых кожны вечар. Гэта былі незабыўныя вечары па той сяброўскай і любоўнай атмасферы, якая трывала ўсталявалася ў нашай маленькай сям’і, што так добра склалася» '.
    Дзякуючы А. Багдановічу, у бібліятэцы якога была сабрана вялікая колькйсць прац па беларускай этнаграфіі, Горкі так блізка пазнаёміўся з культурай беларускага народа, зацікавіўся яго вуснапаэтычнай творчасцю.
    1	A. Е. Богдановнч. йз жнзнн Алексея Макснмовнча Пешкова. М. Горькнй на роднне. 1937, стар. 63.
    217
    У бібліятэцы Горкага пазней паявіліся важнейшыя беларускія фальклорнаэтнаграфічныя зборнікі і даследаванні па беларускай этнаграфіі А. Я. Багдановіча, П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, П. А. Бяссонава, У. М. Дабравольскага, A. М. Семянтоўскага, A. М. Пыпіна і інш.1 Асаблівую цікавасць у Горкага выклікала праца А. Багдановіча «Перажыткі старажытнага светапогляду ў беларусаў», на старонках якой пісьменнік зрабіў многа арыгінальных паметак2. Цікавыя ўпамінанні аб «Беларускім зборніку» Е. Р. Раманава маюць месца ў працах М. Горкага «Аб казках» і «Бяседах аб рамястве».
    Навуковая дзейнасць А. Я. Багдановіча пачынаецца ў 1880 г., калі ўлетку, відаць, як нарадаволец у час сваіх хаджэнняў па вёсках ён пачаў запісваць фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы. Ужо ў гэтым годзе ён перадаў П. В. Шэйну сшытак запісаў казак, песень, абрадаў. У далейшым ён становіцца адным з самых актыўных карэспандэнтаў Шэйна. Супрацоўніцтва яго з Шэйнам працягвалася да 1893 г.3
    У зборніках Шэйна «Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю» змешчаны фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы, дасланыя Багдановічам: у першай частцы першага тома 21 песня, у другой даецца падрабязнае апісанне вясельнага абрада з м. Халопенічы Мінскай губерні з прывядзеннем 36 вясельных песень; у другім томе апублікавана 10 казак, 11 легенд і паданняў, 13 запісаў праклёнаў, адна замова, звесткі аб беларускіх жабраках і два духоўныя вершы; у трэцім томе — апісанні гульняў, сродкаў народнай медыцыны, вераванняў, забабонаў, прыкмет і замоў. Амаль усе фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы запісаны Багдановічам у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Сярод пералічаных матэрыялаў некалькі казак і песень з сацыяльным зместам (напрыклад, казкі «Вялікі грэшнік», «Ня люба, ня слухай» і інш.).
    Асаблівай увагі заслугоўвае апісанне Багдановічам
    1 Гл.: В, В. йвашнн. М. Горькпй н белорусская лнтература начала XX века. Мннск, 1956.
    2 Там жа, стар. 52—55.
    3 У Архіве Акадэміі навук СССР (ф. 104, воп. 2, № 22) захоўваецца вялікая колькасць пісем Багдановіча да Шэйна, у якіх адлюстроўваюцца складаныя ўзаемаадносіны гэтых розных па сваіх поглядах супрацоўнікаў.
    218
    вясельнай абраднасці м. Халопенічы Барысаўскага павета. Даючы навукова правільнае вызначэнне, што «са зменай бытавых умоў народа мяняюцца і яго абрады», і адзначаючы змены, якія адбыліся пасля рэформы 1861 г., Багдановіч тым не менш верны сваім народніцкім поглядам на гісторыю Расіі, выказвае сваё нездавальненне пранікненнем у вёску культуры прамысловых цэнтраў. Носьбітамі гарадской культуры ў вёсцы былі так званыя «лішнія людзі» — беззямельныя сяляне, былая памешчыцкая дворня і мноства асобных членаў малазямельных сялянскіх гаспадарак, вымушаных ісці на заработкі ў горад, на фабрыкі, заводы і чыгункі. У культуры горада Багдановіч бачыў толькі адмоўныя бакі яе і зусім не заўважаў, што разам з пранікненнем у вёску культуры прамысловых цэнтраў і разлажэннем старых, патрыярхальных устояў быту вясковага сялянства ішоў працэс складвання новых адносін, у вёску пранікала перадавая пралетарская ідэалогія, вёска рэвалюцыянізавалася.