Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
1 Жнвопнсный альбом. Народы Росснн. СПб., 1880; Народы Рос'сіш, 24 художественно нсполненные таблнцы в красках. Нздано под редакцней Н. А. Янчука. М., 1905 і інш.
2 Нллюстрнрованный календарь для домашнего обнхода н справок на 1889 год с прнложеннем нллюстрнрованной статьн «Народы Росснн». Бесплатное прнложенне пллюстрнрованного лнтературного журнала н полнтпчеекой обшественной газеты «Роднна». СПб., 1889.
3 Полесье. Бнблнографнчеекне матерналы по псторші, географші, статнстнке н этнографнческому состоянню Полесья. СПб . 1883.
4 A. Н. П ы п іі н. Моп заметкн. М., 1910.
234
A. M. Пыпін
нядобразычлівасць адміністрацыйных сфер» \ асабліва ў сувязі з першым выбраннем яго ў Акадэмію навук. Пастанова аб выбранні Пыпіна акадэмікам не была зацверджана. Міністр народнай асветы гр. Талстой змог пераканаць цара, што працы Пыпіна «маюць характар эфемерных твораў... і прытым з тэндэнцыйным напрам
1 П. Сакулнн. A. Н. Пыпнн. М., 1905, стар. 17.
235
кам, якія выяўляюць у пісьменніка палітычныя погляды і думкі, што далёка не адпавядаюць нашаму дзяржаўнаму ладу» '. Пыпін быў абран акадэмікам толькі ў 1897 г.
Да 1866 г. Пыпін супрацоўнічаў у «Отечественных запнсках» і «Современннке», а пасля закрыцця апошняга стаў актыўным супрацоўнікам ліберальнага часопіса «Вестннк Европы», у якім працаваў да апошніх год свайго жыцця.
Навуковыя, грамадскапалітычныя і філасофскія погляды A. М. Пыпіна сталі складвацца вельмі рана. Фарміраванне іх ішло пад непасрэдным уплывам рэвалюцыйных дэмакратаў і ў першую чаргу пад уплывам М. Г. Чарнышэўскага, які быў дваюрадным братам A. М. Пыпіна. У час вучобы ў Пецярбургу Пыпін быў у Чарнышэўскага. Чарнышэўскі пазнаёміў яго з літаратурнымі коламі «Отечественных запнсок», а потым і «Современннка». Праз яго Пыпін блізка знаёміцца з М. А. Дабралюбавым 2.
Чарнышэўскі абудзіў у Пыпіна вялікую цікавасць да публіцыстычнай дзейнасці В. Р. Бялінскага. Аднак складанасць грамадскапалітычнага жыцця, грамадскай думкі і навуковых плыняў, супярэчлівасць у іх развіцці плюс класавая абмежаванасць не далі магчымасці Пыпіну адразу стаць на пазіцыі рэвалюцыйных дэмакратаў. Захапіўшыся міфалогіяй і ўспрыняўшы ідэалістычныя асновы міфалагічнай тэорыі, якая панавала ў фалькларыстыцы і этнаграфіі ў той час, Пыпін у першых сваіх працах быў верным паслядоўнікам акадэмічнай школы. Супрацоўніцтва ў часопісе «Совре.менннк» паступова прыводзіць яго да крытычных адносін да палажэнняў міфалагічнай школы.
Перыяд навуковай дзейнасці Пыпіна да 1861 г. адзначан ваганнямі яго паміж рэвалюцыйнымі дэмакратамі і лібераламі. У 60х гадах ён рашуча пераходзіць у лагер рэвалюцыйных дэмакратаў. Новы рэвалюцыйны ўздым у перыяд правядзення рэформы, пад’ём грамадскапалітычнай актыўнасці мас прыводзіць да рэзкага разрыву паміж лібераламі і дэмакратамі. На арэне гэтай бараць
1 П. Сакулнн. A. Н. Пыпнн, стар. 17; гл. таксама: Селнвскпй. Памятн A. Н. Пыпнна. Русская мысль, кн XII М., 1904, стар. 169.
2 Гл.: A. Н. П ы п н н. Мон заметкн.
236
бы Пыпін аказаўся на баку «Современннка», у лагерьі рэвалюцыйных дэмакратаў
Цесныя сувязі і супрацоўніцтва Пыпіна з рускімі рэвалюцыйнымі дэмакратамі зрабіла вялікі ўплыў на яго навуковыя погляды. Ён успрымае дыялектычны метад мыслення і гістарычны падыход да з’яў грамадскага жыцця. Так, у артыкуле «Наконт даследаванняў п. Буслаева аб рускай старыне», які быў надрукаван у 1861 г. у «Современннке», Пыпін рэзка крытыкуе навуковыя працы Буслаева, заснавальніка міфалагічнай школы ў Расіі. Ён абураецца тым, што ў працы Буслаева адсутнічае гістарычны падыход да тлумачэння вуснапаэтычнай творчасці, вераванняў і абрадаў народа. Пыпін кпіць з Буслаева за тое, што ён у сваіх даследаваннях змешвае з’явы жыцця народа розных гістарычных перыядаў і падае іх у статыцы. У процілегласць Буслаеву Пыпін падкрэслівае, што «паняцці народа не заставаліся на адным месцы, але ўвесь час змяняліся... Тое, што было раней вольным паэтычным уяўленнем, іншы раз робіцца цяжкімі забабонамі, што было раней свяшчэнным абрадам, становіцца пустой, незразумелай цырымоніяй, — што раней было непарушным законам у разуменні ўсяго народа, тое адкінута потым цэлымі масамі яго»2. Пыпін далей паказвае, што Буслаеў, ідэалізуючы народныя забабопы і вераванні, захапляючыся іх «паэтычнай знешнасцю», не бачыў іх сапраўднага жыццёвага сэнсу.
У артыкулах «Гістарычная аб’ектыўнасць» 3 і «Старыя непаразуменні» 4 Пыпін яшчэ больш рашуча і прама паказвае рэакцыйную сутнасць метадалогіі Буслаева.
У артыкуле «Некалькі слоў аб «народных пачатках» і аб цывілізацыі», палемізуючы з Мілерам, Пыпін заяўляе, што гістарычная роля належыць не ўмераным, а рашучым. Ен крытыкуе Мілера таксама за адсутнасць гістарычнага падыходу да грамадскага жыцця: «Я цалкам адмаўляюся лічыць народны пачатак нечым нерухо
1 Гл.: Б. Ф. Е г о р о в. К вопросу о месте A. Н. Пыпннафольклорнста в обіцественной борьбе 1860х годов. Русскнй фольклор, т. IV. М.—Л„ 1959, стар. 168—173.
2 A. Н. П ы п іі н. По поводу нсследованнй г. Буслаева о русской старпне. «Современннк», т. LXXXV, 1861, стар. 16
3 A. Н. П ы п н н. Нсторнческая обьектнвность. «Современннк», 1863, № 4.
4 A. Н. П ы п п н. Старые недоразуменпя. «Современннк», 1863, № 7.
237
мым..., — пісаў ён, — я адмаўляюся лічыць для народа абавязковымі яго старыя ідэі, быццам ён не можа стварыць для сябе зусім новых, да якіх ён можа дадумвацца сам ці якія ён можа пазнаць ад другіх» '. Задачы вывучэння народнага быту Пыпін цесна звязвае з задачамі сацыяльнага вызвалення народа. Вывучэнне народа, сялянскае пытанне ў Расіі і рабочае пытанне на Захадзе ён лічыць з’явамі не толькі паралельнымі, але і з’явамі аднаго парадку.
У артыкуле «Як разумець этнаграфію» Пыпін, выступаючы ад імя рэдакцыі часопіса «Современннк», дае арыгінальнае вызначэнне этнаграфіі як навукі і акрэслівае асноўныя яе задачы. Этнаграфію ён разглядае як навуку аб бытавых асаблівасцях народа. Асноўнай задачай яе Пыпін лічыў вывучэнне «сучасных з’яў народнага быту»2. Гэты артыкул яскрава адлюстроўваў погляды рэвалюцыйных дэмакратаў на этнаграфію.
Аднак пазней Пыпін перайшоў на пазіцыі буржуазналіберальнага асветніцтва. Гэта тлумачыцца аслабленнем рэвалюцыйнага руху народных мас у Расіі ў 70—80х гадах. Разам з тым трэба адзначыць, што і ў гэты перыяд у поглядах Пыпіна на рад пытанняў грамадскага развіцця мелі месца і дэмакратычныя элементы. Прызнаючы права народа на сацыяльнае вызваленне, Пыпін усе свае надзеі ўскладае на павышэнне адукацыі народа, з дапамогаю якой ён утапічна марыў стварыць адзінае грамадства, дзе не будзе саслоўнага дзялення, прапагандаваў «ідэю цэлага народа, вольнага і раўнапраўнага»3.
Пыпін рэкамендуе наступны шлях ліквідацыі сацыяльнай няроўнасці народа: «Пытанне аб знішчэнні гэтага раздзялення вырашаецца тым, што нельга пакідаць народ у стане напаўдзікай цемнаты; і толькі выйшаўшы з гэтага стану хоць трохі, народ можа падаць свой голас у гэтай справе, і раздзяленню, як яно ёсць да гэтага часу, можа быць пакладзен канец»4. Адсюль зразумела, чаму ў сваёй навуковай дзейнасці пры разглядзе грамадскага руху розных эпох у Расіі, гісторыі літаратуры і эт
1 A. Н. II ы п п н. Нееколько слов о «народных началах» н о «цйвйлйзэцйй». «Современннк», 1865, № 6, стар. 153, 154.
2 Как понймэть этнографню. «Современннк», 1865, № 2.
3 A. Н. П ы п й н. Нсторня русской этнографйй, т. I. СПб., 1890, стар. 4.
4 Там жа, стар. 19.
238
награфіі Пыпін з вялікай сімпатыяй адносіцца да такіх выдатных прадстаўнікоў грамадскапалітычнага і культурнага жыцця, як Радзішчаў, Пушкін, Лермантаў, Бялінскі, Дабралюбаў, Герцан, Чарнышэўскі, Някрасаў і многіх іншых *, як да прыхільнікаў рэвалюцыйнага шляху пераўтварэння грамадства, так і да прыхільнікаў прагрэсіўнага крыла ліберальнага напрамку. Бялінскаму, Грыбаедаву, СалтыковуШчадрыну ён, напрыклад, прысвячае асобныя працы, якія ў свой час мелі прагрэсіўнае значэнне. Кнігу Радзішчава «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» Пыпін характарызуе як «помнік такога разумення самай цяжкай народнай бяды, на які з прыемнасцю можа ўказаць гісторык, як на чэсны голас сярод ліслівых і нізкапаклонніцкіх дыфірамбаў» 2.
Аднак у тлумачэнні гістарычнага працэсу Пыпін стаяў на ідэалістычных пазіцыях. Ён не разумеў класавай сутнасці грамадства і палітычнай эканоміі. Успрыняўшы ідэі заходнееўрапейскага і айчыннага асветніцтва, ён цвёрда быў упэўнен, што светам кіруюць ідэі.
Такім чынам, грамадскапалітычныя, філасофскія і навуковыя погляды Пыпіна былі супярэчлівымі. Даволі трапную характарыстыку Пыпіну даў М. Глаголеў3: «У асобе Пыпіна мы маем ліберальнага дэмакрата, нарадалюбца з поўнасцю шчырымі разважаннямі аб народнай карысці і спачуваннем да народных пакут, але разам з тым і з поўнай няздольнасцю да выразнай рэвалюцыйнай пастаноўкі ўсіх вострых пытанняў, з заўсёдашнім затушоўваннем супярэчнасцей паміж класамі рускага грамадства, з няздольнасцю да рэвалюцыйных метадаў барацьбы» 4.
Асноўная заслуга Пыпіна перад этнаграфічнай навукай нашай краіны — яго чатырохтомная праца «Гісторыя рускай этнаграфіі». Першы і другі тамы гэтай працы прысвечаны агляду этнаграфічнага вывучэння рускіх,
1 A. Н. П ы п н н. Обіцественное двнженне в Россші прп Александре I. СПб., 1872, 1885, 1900; Характернстнка лнтературных мыслей от 20х годов до 50х. СПб., 1873, 1890; Белннскнй, его жнзнь н перепнска, тт. I—II. СПб., 1874; Нсторня русской лнтературы, тт. I—IV і інш.
2 A. Н. П ы п н н. йсторня русской этнографнн, т. I, стар. 25.
3 Н. Глаголев. К крнтнке всторнкокультурной школы (Пыпвн, Геттнер, Тэн). «Русскнй язык в советской школе», 1931, № 4. стар. 3—19; № 5, стар. 3—15.
4 Там жа, № 5, стар. 12.
239
трэці — украінцаў, чацвёрты — беларусаў і народаў Сібіры. Частка чацвёртага тома, прысвечаная Беларусі, складаецца з сямі раздзелаў, у якіх на агульпым гістарычным фоне даецца агляд важнейшых прац польскіх, рускіх і беларускіх этнографаў па быту і культуры беларускага народа.
Агляд гісторыі этнаграфічнага вывучэння Беларусі Пыпін робіць у цеснаіі сувязі з аглядам развіцця яе культуры. Этнаграфічную навуку і літаратуру ён разглядае як форму выражэння самасвядомасці народа. У процівагу вялікадзяржаўнай нацыянальнай палітыцы царызму, які адмаўляў права беларускага народа на нацыянальнае існаванне, Пыпін даказвае, што «існаванне такога «племя» не падлягае сумненню» \ Ён правільна тлумачыць працэс складвання рускай, украінскай і беларускай народнасцей, падкрэсліваючы, што адзіным коранем іх з’яўляецца старажытнаруская народнасць.