Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
254
рам неафіцыйнай часткі газеты стаў беларускІ этнограф Е. Р. Раманаў. Краязнаўчыя задачы газеты ён вызначаў наступным чынам: «З’яўляючыся органам пераважна мясцовага жыцця, «Могнлевскне губернскне ведомостн» імкнуцца да таго, каб адлюстраваць яго як у багатым гістарычным мінулым, так і ў сучасным, з магчымай паўнатой і грунтоўнасцю» '. Праграма газеты ўключала ў сябе, пісаў Раманаў, «кіруючыя артыкулы, даследаванні і матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, статыстыцы і геаграфіі Магілёўскай губерні і ЗаходнеРускага краю» 2.
Праз газету даследчык заклікаў мясцовыя сілы да актыўнага вывучэння роднага краю, а з боку рэдакцыі газеты абяцаў дапамогу ў арганізацыі гэтай работы. 3 гэтай мэтай газета друкуе рад праграм і метадычных указанняў па збіранню этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў.
Толькі ў пачатку 1898 г. у «Могнлевскнх губернскнх ведомостях» было змешчана пяць праграм: «Праграма для збірання пісанак» (№ 21), «Праграма для збірання звестак аб лялечным народным тэатры» (№ 22), «Аб неабходнасці збірання казак» (№ 23), «Збіранне вестак аб жабрацтве» (№ 45), «Аб неабходнасці збірання звестак аб саматужных промыслах у Магілёўскай губерні» (№ 49). У гэтым жа годзе Раманаў пад псеўданімам Е. Радзіміч надрукаваў артыкул «ІІІто зроблена па вывучэнню Магілёўскай губерні і што яшчэ трэба зрабіць», у якім даў аналіз работы газеты па вывучэнню роднага краю і вызначыў асноўныя яе напрамкі і задачы.
У выніку намаганняў Раманава газета сапраўды ператварыласа ў трыбуну аматараў краязнаўства. На старонках газеты ён апублікаваў адну з ранніх краязнаўчых прац — «Апісанне Крычаўскага графства 1786 г.» Андрэя Меера і многа сваіх артыкулаў3.
3 ліку этнаграфічных матэрыялаў, апублікаваных у «Смоленском вестннке», прадстаўляюць цікавасць ар
1 «Могнлевскне губернскне ведомостн», 1900, № 1—10.
2 Там жа.
3 Е. Р а д н м н ч. йз заппсной кннжкн этнографа. «Могнлевскяе губернскне ведомостн», 1897, № 97, 98, 101; Е. Р о м а н о в. Катрушннцкнй лемезень, там жа, 1899, № 83—102; П. В. Шейн (некролог), там жа, 1900, № 67; Культурные пережнвання, там жа, 1900, № 17; Нптенство в Могнлевской губерннн, там жа, 1899, № 39 і інш.
255
тыкулы Ю. Гарбатоўскага', А. Шчукіна 2, В. Грачова 3, серыя артыкулаў, падпісаных словамі «Вясковы жыхар»4, і інш. Некаторыя з іх прысвечаны беларускаму насельніцтву не толькі Смаленшчыны, але і суседніх беларускіх губерняў. Так, артыкулы Ю. Гарбатоўскага даюць цікавыя замалёўкі быту сялян Магілёўскай губерні. Яны характарызуюць самыя бедныя слаі «гарамычных» — абяздоленых бабылак і бабылёў, пагарэльцаў, калек, жабракоў, адыходнікаў. Напрыклад, у нарысе «Бедны «канец» аўтар паказвае вынікі жорсткай эксплуатацыі беднаты. «Бедным «канцом» звалася частка сяла, у якой жыло абяздоленае сялянства, «аблытанае моцнымі ланцугамі кулацтва» 5.
Зусім іншы характар насілі «Мннскне губернскне ведомостн» і «Епархпальные ведомостл». На старонках гэтых выданняў друкаваліся адзінкавыя артыкулы па быту беларусаў, але яны мелі рэакцыйны характар, прыніжалі чалавечую годнасць беларуса 6.
Такім чынам, большасць перыядычных выданняў дае разнастайныя матэрыялы па этнаграфіі Беларусі, якія ў той ці іншай меры дапаўняюць звесткі па быту і культуры беларускага народа.
3 канца 70 і на працягу 80—90х гадоў XIX ст. павялічваецца колькасць прац аб Беларусі польскіх даследчыкаў. Кракаўская Акадэмія навук пачала выдаваць часопіс «Zbior wiadomosci do antropologii krajowej»7.
1 Ю. Г o p 6 a т o в c к ii й. Горемычные. I. Бобылн н бобылкп. II. Калекн ii погорельцы. III. Бедный «конец». IV. Возчнкн. «Смоленскнй вестннк», 1892, № 105, 111, 116, 139.
2 А. ІЦукпн. Этнографпческпе очеркн Смоленской губ. I. Хоровые нгры в г. Рославле. II. Народный календарь, обычан, поверья, «Смоленскпй вестннк», 1890, № 59, 61; Краснішскнй уезд. Крестьянскне нгры, там жа, 1891, № 118; 1892, № 43, 45, 49. Обычан п поверья Прнднепровья Краснннского уезда, там жа, 1891, № 68, 73 і інш.
3 В. Г р а ч е в. Обычан н поверья на благовешанне в Смоленской губ., там жа, 1890, № 35; Обычап прн зажннаннн в Духовшннском уезде, там жа, 1890, № 78 і інш.
4 Дерев е н с кнй жнтель. Дневннк сельского обывателя. «Смоленскнй вестннк», 1892, № 133, 136, 143, 147; 1893, № 10, 15,20; 1894, № 111, 123, 124, 126, 128, 146; 1895, № 3, 15, 17 і інш.
5 Ю. Горбатовскнй. Горемычные. III. Бедный «конец». «Смоленскнй вестннк», 1892, № 116.
6 Гл.: «Мннскне губернскне ведомостн», 1891, № 1, 4—6.
7 У 1896 г. часопіс быў перайменаван y«MateryaIy antropologicznoarcheologiczne і etnograficzne».
256
Значныя матэрыялы па этнаграфіі і фальклору Беларусі сталі паяўляцца ў Варшаўскім часопісе «Wisla», у Львоўскім часопісе «Kwartalnik Historyczny», а з 1895 г.— у выданні Львоўскага этнаграфічнага таварыства «Lud» і ў інш. Выходзяць і асобныя працы.
Параважная большасць прац польскіх даследчыкаў аб Беларусі напісана з ліберальных пазіцый і ў асноўным дае каштоўны матэрыял па этнаграфіі і фальклору беларусаў. Большасць польскіх этнографаў 80—90х гадоў у вырашэнні пытанняў гістарычнага лёсу беларускага народа робіць значныя крокі наперад. За беларусамі яны прызнавалі права на нацыянальнае існаванне і лічылі іх адгалінаваннем усходнеславянскіх народаў.
Аднак у гэты час паяўляюцца таксама працы, напісаныя з рэакцыйных, нацыяналістычных пазіцый.
3 рэакцыйных, шавіністычных пазіцый у 1895 г. выступіў львоўскі часопіс «Przewodnik Naukowy і Literaскі», змясціўшы артыкул невядомага аўтара пад назвай «Беларусь і Белаляхія» Р Аўтар артыкула намагаецца даказаць, што беларусы не належаць да ўсходнеславянскіх народаў, а з’яўляюцца адгалінаваннем палякаў. Для пацвярджэння сваіх доказаў ён імкнецца прыцягнуць гістарычныя і моўныя звесткі і робіць вывад: «Нашчадкі дрыгавічоў і радзімічаў з’яўляюцца адвечнымі ляхамі»2. Нарэшце, ён прапануе назву «беларусы» замяніць назвай «белаляхі». Такая назва, на яго думку, была б «самай правільнай і пры гэтым не парушала б існуючага адрознення сучаснай мовы белаляхаў ад польскай»3.
3 крайне рэакцыйных пазіцый па пытаннях беларускай этнаграфіі выступіў у друку Карл Мац’яс з бытавым нарысам «Мужыцкае сэрца» 4. Тэндэнцыйна падабраўшы матэрыялы, аўтар пісаў, што быццам бы беларускаму селяніну не ўласцівы высокія маральныя якасці, што нібыта ён не можа так кахаць, быць чулым да сям’і і блізкіх, як паны і шляхта. Мац’яс поўнасцю салідарызуецца з хадзячымі ў той час сцвярджэннямі, што «ў мужыка
1 Biaiorus a Bialolechia. «Przewodnik Naukowy iLiteracki», Lwow, 1895, стар. 281—287.
2 Там жа, стар. 286.
3 Там жа.
4 Mat yas. Chlopskie serce. Studium etnograficzne. «Wisla», t. 3, Warszawa, 1889, стар. 25—30.
17. B. K. Бандарчык
257
няма сэрца», што ў яго «сэрца цвёрдае, як камень» 1 і г. д. Чаму ж аўтар нарыса так ганьбуе «мужыцкае сэрца»? На гэта пытанне адказ знаходзім у яго ж. Справа ў тым, што «верыць у сэрца мужыка», адзначае Мац’яс, таксама ж нельга, «як у яго пакорлівасць» 2. Класавая нянавісць селяніна да пана — вось дзе крыніца незадаволенасці панскага ідэолага «мужыцкім сэрцам». Гэта ідэя лаканічна выказваецца і ў наступных яго словах: «Сцеражыся, каб яшчэ цябе кіем не пачаставаў» 3.
3 рэакцыйных пазіцый выступалі і іншыя польскія этнографы. Адны з іх падыходзілі да разгляду быту і культуры беларусаў з нацыяналістычных і клерыкальных пазіцый, другія — з пазіцый саслоўных адрозненняў ахайвалі народ.
Разам з тым у 80—90х гадах з ліку польскіх даследчыкаў быту і пісьменнікаў вылучаецца група прагрэсіўна настроеных асоб, якія выступалі ў абарону народа, яго культуры і быту і рэзка крытыкавалі рэакцыйных этнографаў. Так, вядомая польская пісьменніца і этнограф Э. Ажэшка (1842 1910) у сваёй працы «Ludzie і kwiaty nad Niemnem» 4, прысвечанай, як і артыкул Мац’яса, Гродзеншчыне, да апісання быту беларусаў падыходзіцьзусім з іншых пазіцый. Яна з вялікай прыхільнасцю і любоўю ставіцца да простага селяніна, дае аб’ектыўную характарыстыку яго быту і культуры. Адзначаючы адмоўныя рысы ў жыцці народа, Ажэшка тлумачыць іх не «прыродай мужыка», не каставымі і саслоўнымі адрозненнямі паміж людзьмі, а сацыяльнаэканамічнымі ўмовамі.
Ажэшка на канкрэтным бытавым матэрыяле абвяргае довады Мац’яса аб тым, быццам бы селяніну не ўласцівы тыя ж пачуцці, што і прадстаўнікам пануючых класаў. Яна адзначае, што не на знешніх прадстаўленнях трэба будаваць свае навуковыя вывады, а на глыбокім вывучэнні народнага жыцця. Пад знешняй панурасцю, апатычнасцю і забітасцю, гаворыць аўтар, «крыецца цэлы
1 М a t у a s. Chlopskie serce. Studium etnograficzne. «Wisla», t. 3, Warszawa, 1889, стар. 25.
2 Там жа, стар. 30.
3 Там жа.
4 Е. Orzeszkowa. Ludzie і kwiaty nad Niemnem. «Wisia», t. 2, 1888, стар. 115, 675—703; t. 4, 1890, стар 1—31; t. 5, 1891,. стар. 235—250.
258
рад выпрацаваных вякамі прадстаўленняў, цэлы кодэкс правоў, якія вынікаюць з гэтых прадстаўленняў. Многа таксама самастойнасці і смеласці ў характарах і думках» '. Ажэшка звяртае ўвагу чытача на тое, што калі глыбока заглянуць у душу народа, то можна там знайсці многае, што «належыць да разумовай і пачуццёвай вобласці», што пад знешняй абалонкай крыецца дарагое зерне. «I хто ведае,— заяўляе яна,— якія неспадзяванасці для нашых ведаў і для нашых лёсаў рыхтуе нам аналіз гэтага зерня»2.
Звяртаючыся да даследчыкаў быту і культуры народа, Ажэшка заклікае іх вывучаць быт народа «ў гісторыі, у песні, у народных паданнях', у сялянскай мове, у гісторыі судовых штогоднікаў..., нарэшце, у вялікай, вельмі вялікай колькасці сабраных, добра выбраных і пацверджаных назіранняў над жыццём і характарамі сялян» 3. А для гэтага вучоныя «павінны сумленна працаваць і як мага прадукцыйней над тым, каб сапраўды пазнаць і пасапраўднаму ацаніць гэты фундаментальны грамадскі клас і гэтыя мільёны людскіх істот, якія носяць назву вясковага люду» 4.
Праца Ажэшкі носіць прыродазнаўчаэтнаграфічны характар з лірычнымі літаратурнымі адступленнямі. Апісанні прыроды і расліннага свету тут цесна звязаны з жыццём народа. Ажэшка падрабязна характарызуе народныя веды аб раслінах, сродках народнай медыцыны, паказвае бытавыя ўмовы жыцця, сямейныя адносіны, жыллё беларускіх сялян, становішча жанчыны і г. д. У рабоце прыводзіцца значная колькасць фальклорных твораў (прыказкі, загадкі, паданні, апісанні вераванняў і г. д.).