• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Даючы кароткую характарыстыку гістарычнага і культурнага развіцця Беларусі як пад уладай Польшчы, так і пасля ўз’яднання з Расіяй, Пыпін паказвае цяжкі панскакаталіцкі прыгнёт і ролю брацтваў у барацьбе супраць дэнацыяналізацыі беларускага народа, бічуе нацыянальную палітыку царызму, якую той праводзіў у Беларусі пасля ўз’яднання і асабліва пасля падаўлення паўстання 1863 г. У гэты апошні перыяд царызм інтэнсіўна праводзіў палітыку русіфікацыі краю. «Вядома,— пісаў Пыпін, — што для гэтай справы на месцы выкарыстаны былі людзі, выкліканыя з Пецярбурга і ўнутраных губерняў, звычайна раней незнаёмыя з краем, непадрыхтаваныя зразумець яго асаблівасці і якія, нарэшце, знішчаючы польскае, жадалі знішчыць і мясцовае рускае, дзе яно было не падобна на рускі быт унутранай Расіі — тая ж старая рыса ўзаемнага неразумення і няўвага да этнаграфічных асаблівасцей Заходняга краю» 2.
    Асобна разглядае Пыпін працы 30—50х гадоў аб беларусах, аднак без аналізу канкрэтнага бытавога матэрыялу. Самую высокую ацэнку ён дае кнізе Я. Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета». «Кніга, — адзначае Пыпін, — дае падрабязнае і грунтоўнае апісанне па тых прадметах, якія ўказваліся тагачаснымі статыстычнымі
    1 A. Н. П ы п н н. Нсторня русской этнографші, т. IV, стар. 4.
    2 Там жа, стар. 23.
    240
    праграмамі, а ў некаторых выпадках, напрыклад у аддзеле этнаграфічным, мабыць, давала нават больш, чым тады патрабавалася гэтымі праграмамі» '.
    Характарызуючы працы пбльскіх этнографаў па быту і культуры беларусаў, ён адзначае, што аўтарамі іх з’яўляюцца прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, пераважна выхадцы з апалячанага беларускага дваранства і інтэлігенцыі, ці тыя прадстаўнікі польскай шляхты, якія ўжо даўно жывуць у Беларусі. Пыпін слушна падмеціў, што аўтары многіх прац нярэдка выказваюць спачуванне працоўнаму чалавеку, даюць яму парады, як можна палепшыць становішча, і нават звяртаюцца да паноў, каб яны клапаціліся аб народзе. Гэтыя тэндэнцыі ў вывучэнні быту беларусаў польскімі этнографамі ён тлумачыў наступным чынам: «Была любоў да сваёй мясцовай радзімы, да яе гістарычнай і бытавой абстаноўкі, да народнага звычаю, знаёмага з дзяцінства і ў панскім асяроддзі; у гэтым асяроддзі не чужой была народная (у даным выпадку беларуская) мова, да якой прывыклі ад нянек, хатняй прыслугі і ад вясковых рабочых; многія з паноў самі беларусы, здаецца, да даволі позняга часу не былі канчаткова паланізаваны, і мова беларуская часткова трымалася і ў гэтым асяроддзі як родная; у мясцовай «засцянковай», «ваколічнай» шляхты — тым больш. Народнарамантычны напрамак літаратуры супадаў і з прыхільнасцю да яго ў самім жыцці» 2.
    Аднак усю літаратуру першай палавіны XIX ст. аб Беларусі на польскай мове Пыпін абвінавачваў у нацыяналізме. Ён аднолькава падыходзіў да прац ліберальнага і прагрэсіўнага напрамку (Чачот, Зянькевіч, Тышкевіч) і да прац рэакцыйнанацыяналістычнага напрамку (Галембоўскі, Рыпінскі), і да літаратурнай дзейнасці ДунінаМарцінкевіча. Такім чынам, ГІыпін не змог правільна разгледзець розныя плыні і напрамкі ў культурным развіцці Беларусі ў першай палавіне XIX ст.
    Значную частку чацвёртага тома «Гісторыі рускай этнаграфіі» Пыпін прысвячае працам рускіх вучоных па беларускай этнаграфіі і агляду этнаграфічных прац мясцовых даследчыкаў. Ен адзначае, што да 60х гадоў рускія даследчыкі быту народа не звярталі патрэбнай увагі
    1 A. Н. П ы п п н. Нсторня русской этнографпн, т. IV, стар, 64.
    2 Там жа, стар. 59.
    16. В. К. Бандарчык
    241
    на вывучэнне Беларусі. Першыя этнаграфічныя звесткі былі выпадковымі і не заўсёды адлюстроўвалі сапраўдны малюнак жыцця беларусаў. Гэта былі падарожныя заметкі розных вандроўнікаў па Беларусі. На першае месца Пыпін ставіць падарожжа па Беларусі Екацярыны II у 1780 г. \ адзначаючы, аднак, што яе заметкі змяшчаюць пераважна «знешнія этнаграфічныя і гістарычныя даведкі», што аўтар іх мала спыняецца на пытаннях быту народа 2.
    Крытычна ставіцца Пыпін да «Запісак» акадэміка Севергіна аб паездцы 1802 г. па Беларусі3, мімаходам упамінае аб іншых вандроўніках і чамусьці нічога не гаворыць аб экспедыцыі па Беларусі Ляпёхіна.
    Пыпін дае высокую ацэнку працам мясцовых даследчыкаў I. Грыгаровіча, П. Шпілеўскага, П. Баброўскага і I. Насовіча, а таксама коратка характарызуе працы Рускага геаграфічнага таварыства і афіцэраў Генеральнага штаба, якія друкаваліся ці рыхтаваліся да друку ў 50х гадах.
    Перыяд да 60х гадоў для этнаграфіі Беларусі Пыпін характарызуе як першапачатковы. Беднасць этнаграфічнай літаратуры аб Беларусі на рускай мове ён тлумачыць радам прычын, адной з якіх лічыць вялікадзяржаўную палітыку царскага ўрада да гэтага краю. «Цікавасць грамадства, — пісаў Пыпін, — да заходнерускага пытання не была і не магла быць поўнай: па сутнасці яно было пастаўлена толькі з вузка палітычнага пункту погляду, амаль выключна ў сэнсе антыпольскіх рэпрэсій, і ўласна народнаграмадскі бок справы не знайшоў у той час, ды і пасля, адлюстравання...» 4
    Другой важнейшай прычынай, якая стрымлівала развіццё этнаграфіі ў дарэформенны перыяд, было прыгонніцтва. Пыпін вельмі ўдала паказвае гэту залежнасць: «Гаварыць аб «народзе» ў колькінебудзь шырокім і сур’ёзным сэнсе слова не было магчымасці да таго часу, пакуль нельга было закрануць грамадскі бок яго быту—
    1 Топографнческне прнмечання на знатнейшне места путешествня ее нмператорского велнчества в белорусскне наместннчества. СПб., 1780.
    2 A. Н. П ы п н н. Нсторня русской этнографнн, т. IV, стар. 67.
    3 Запнскн путешествня по западным провшшням Росснйского государства... СПб., 1803; Продолжешіе запнсок..., СПб., 1804.
    4 A. Н. П ы п п н. йсторня русской этнографнн, т. IV, стар. 65.
    242
    прыгоннае права... ГІытанне заставалася недаступным для грамадскай думкі, а разам для літаратуры: гаварыць аб беларускім народзе, як і прымаць надта блізка да сэрца інтарэсы народа рускага (велікарускага) азначала б перш за ўсё гаварыць аб вызваленні, аб праве народа на лепшае грамадскае палажэнне, на школу і г. д.» 1
    Пачаткам новага этапа ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі Пыпін лічыць 60я гады XIX ст., звязваючы гэта з рэформай 1861 г. і з палітычнымі падзеямі 1863 г. Даследчык паказвае, што амаль уся руская літаратура аб Беларусі ў гэты перыяд мела антыпольскую накіраванасць. 3 вялікадзяржаўным русіфікатарскім падыходам былі выдадзены атласы Беларусі Эркертам і Рыціхам, працы Каяловіча 1 фальклорны зборнік Гільтэбранта. 3 гэтай жа мэтай планавалася этнаграфічная экспедыцыя РГТ у Беларусь.
    Разам з ты.м Пыпін адзначае, што ў гэты час пачынаюць паяўляцца і этнаграфічныя працы, у якіх на першы план выстаўляліся навуковыя мэты. Да такіх прац ён правамерна адносіць зборнікі Рубяроўскага, Дзмітрыева і Крачкоўскага (артыкулы 60х гадоў).
    70я гады характарызуюцца Пыпіным як перыяд далейшага развіцця апошняй тэндэнцыі ў вывучэнні народа, хоць япічэ і працягвалася ганенне «элементаў краю нярускіх і нават элементаў мясцова беларускіх, калі яны былі не зусім падобнымі да чыноўніцкага ўяўлення аб рускай народнасці» 2.
    70—80я гады XIX ст. у этнаграфічнай навуцы Беларусі Пыпін называе «навейшым часам». Яго радуе тое, што ў гэты час колькасць літаратуры па быту і культуры беларусаў значна павялічвалася, і асабліва тое, што навуковыя мэты ў ёй ставіліся на першы план. «Навука, — пісаў ён, — не мае месца ў ваяўнічых, поўных нецярплівасці і варожасці настроях грамадства, і сапраўды, наколькі мізэрныя былі фальшыванавуковыя даследаванні папярэдняга перыяду, настолькі багатыя вынікі даследаванняў, што былі задуманы з непасрэднай любоўю да народа і з адным імкненнем знайсці гістарычную ісціну» 3.
    1 A. Н. П ы п п н. йсторня русской этнографпн, т. IV, стар. 66.
    2 Там жа, стар. 124.
    3 Там жа, стар. 125.
    243
    3 этнографаў, якія працавалі ў 70—80х гадах, Пыпін характарызуе толькі найбольш відных — Насовіча, Шэйна, Раманава, Дэмбавецкага, Крачкоўскага, крыху закранае Нікіфароўскага і ДоўнарЗапольскага. Некаторае месца адводзіцца разгляду зборніка песень П. Бяссонава і характарыстыцы этнаграфічнага выдання «Жывапісная Расія». Пыпін паказвае, што дзейнасць пералічаных рускіх этнографаў адкрыла новы этап у развіцці этнаграфічнай навукі Беларусі. Асабліва высока ацэньвае ён зборнікі Шэйна і Раманава. Раманава ёнвылучае асобна, паколькі той у адрозненне ад іншых збіраў фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы сам. Пыпін называе яго «руплівым дзеячам беларускай этнаграфіі» '.
    Крытычныя заўвагі Пыпіна ў адносінах да этнаграфічных прац 70—80х гадоў носяць ужо больш прадметны характар, чым раней. Ён займаецца пытаннямі методыкі збірання і класіфікацыі сабраных матэрыялаў. Так, зборнікі Насовіча і Бяссонава крытыкуе за адсутнасць ці недастатковасць пашпартызацыі сабраных матэрыялаў, ставіць пад сумненне тлумачэнні беларускіх абрадаў Бяссонава, «дзе аўтар не ўтрымаўся ад сваіх звычайных «навуковых» дзівацтваў»2. Раманава, напрыклад, крытыкуе за недакладную класіфікацыю фальклорных матэрыялаў і за адсутнасць у яго зборніках 80х гадоў апісанняў звычаяў і абрадаў.
    іПыпін адзначае недахопы выдання «Жывапісная Расія», асабліва прац Кіркора аб Беларусі, які «даўно выехаўшы за мяжу..., проста мала быў знаёмы з тым, што рабілася ў нас»3. Тут жа Пыпін называе некалькі прац польскіх этнографаў, якія выйшлі ў 70—80х гадах, але не раскрывае іх сутнасці.
    Звяртаючыся да агульнай характарыстыкі працы Пыпіна па гісторыі беларускай этнаграфіі, трэба адзначыць, што яна мела для свайго часу вялікае значэнне як першы вопыт абагульнення тых дасягненняў, якія былі зроблены ў этнаграфічным вывучэнні беларускага народа. Гэта праца адыграла вялікую ролю ў папулярызацыі этнаграфічнай навукі і ў актывізацыі новых сіл на высакародную справу вывучэння быту і культуры народа.
    1 A. Н. П ы п н н, Нсторня русской этнографнн, т. IV, стар. 162.
    2 Там жа, стар. 146.
    3 Там жа, стар. 170.
    244
    ЭТНАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ У ПЕРЫЯДЫЧНЫМ ДРУКУ.
    ДЗЕЙНАСЦЬ ВІДНЕЙШЫХ ПОЛЬСКІХ ЭТНОГРАФАУ
    80—90я гады XIX ст. у грамадскапалітычным жыцці і рэвалюцыйным руху ў Расіі і Беларусі былі пераходнымі ад разначынскага этапа да пралетарскага. Пераломны перыяд гэтага часу ў значнай меры адлюстраваўся ў перыядычным друку, што можна было прасачыць на этнаграфічных матэрыялах. Ад таго, колькі і якой якасці на старонках яго змяшчалася матэрыялаў па быту і культуры народа, у значнай ступені залежалі характар і палітычная накіраванасць таго ці іншага выдання.