• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай этнаграфіі  Васіль Бандарчык

    Гісторыя беларускай этнаграфіі

    Васіль Бандарчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 287с.
    Мінск 1964
    177.03 МБ
    Выступленні Ажэшкі ў абарону простага народа ад нападкаў ідэолагаў памешчыкаў былі прыхільна сустрэты многімі прагрэсіўнымі этнографамі Беларусі — Е. Р. Раманавым, М. В. ДоўнарЗапольскім і інш.
    Прыхільна да беларускага народа ставіліся і іншыя польскія этнографы. Так, у працы «Люд Палесся Літоўскага» 3. Пяткевіч адзначаў наступнае: «Палескі люд,
    1 Е. Orzeszkowa. Ludzie і kwiaty nad Niemnem. «Wisia» t. 2, 1888, стар. 3.
    2 Там жа, стар. 4, 5.
    3 Там жа, 1890, t. 4, стар. 31.
    4 Там жа.
    259
    Нягледзячы на цяжкую жыццёвую прозу, вызначаецца паэтычным успрыманнем, асабліва маладыя дзяўчаты. Многія з мужчын маюць вялікае замілаванне і здольнасці да музыкі. Ведаю аднаго селяніна, які, нягледзячы на тое што мае згрубелыя ад працы рукі, дасягнуў у ігры на скрыпцы віртуознасці, умее здабываць чыстыя, прыемныя тоны, нават з пэўным адценнем» '.
    3 прыхільнасцю да простага народа, але з яўнай ідэалізацыяй яго быту і пропаведзямі класавага міру выступалі ў сваіх этнаграфічных працах аб Беларусі Бірута і Е. Яленьская. У артыкуле «Дажынкі на Літве» Бірута, даючы апісанне дажынак у Лідскім павеце Віленскай губерні, ідэалізуе адносіны паміж панамі і сялянамі. Паноў называе «ласкавымі гаспадарамі», якія нібыта клапоцяцца аб сваіх сялянах, лагодна адчыняюць перад імі дзверы свайго дому, знаходзяць для іх «мілае слова і кілішак гарэлкі» 2.
    Такую ж згоду пана з селянінам і пакорлівасць апошняга прапагандуе і Яленьская ў сваёй працы «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце»3. Як ідэолаг памешчыкаўпрыгоннікаў яна са смуткам успамінае аб адмене прыгонніцтва: «Даўней пры існаванні прыгоннага права былі тут вялікія, сапраўдныя панскія багацці. Сёння становішча змянілася; вялікая тэрыторыя застаецца без дастатковай колькасці рук для працы, з высечанымі лясамі, з фатальна праведзеным распрыгоньваннем сялян належна не выкарыстоўваецца, часта зусім пакінутая гаспадарамі, яна сведчыць толькі аб былой шляхецкай заможнасці ў гэтых краях» 4. Яленьская сцвярджае, быццам бы сяляне таксама шкадуюць аб адмене прыгонніцтва. Аднак разам з тым вымушана прызнаць, што сяляне глядзяць на пана, як на «непатрэбнае на свеце племя»5. Яны пры гэтым параўноўваюць пана з пустым коласам, які не дае ніякай карысці чалавеку.
    Гэта праца Яленьскай мае вялікую каштоўнасць для
    і Pietkiewicz. Lud Polesia Litewskiego. «Tygodnik Powszechny», № 22, Warszawa, 1884, стар. 346, 347.
    2 B i r u t a. Dozynki na Litwie. «Wisla», t. 3, кн. I, 1889, стар. 93, 94.
    3 E. Jelenska. Wies’ Komarowicze w powiecie Mozyrskim. «Wisia», 1891, t. 5. kh. I, стар. 290—331; кн. 2, стар. 479—520.
    4 Там жа, стар. 293.
    5 Там жа, кн. II, стар. 489.
    260
    этнографа. Яна надзвычай багата апісаннямі матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускіх сялян Мазыршчыны. Найбольш багатым этнаграфічнымі матэрыяламі з’яўляецца раздзел, у якім даецца разгорнутая характарыстыка матэрыяльнай культуры в. Камаровічы. Асабліва дэталёва апісваюцца сялянская хата, хатняе начынне, упрыгожванне жылля, прылад працы, аздабленне прадметаў адзення, тканін і г. д. Даволі грунтоўна разглядаецца адзенне сялян в. Камаровічы, працэс ткання і ткацкія ўзоры. Пры гэтым аўтар заўважае, што «ўборы палескага люду вельмі прыгожыя. Пануе вялікая разнастайнасць у спосабе вязання хустак, крою сукенак і карсетаў, амаль кожная вёска мае свае асаблівыя рысы» ’.
    Асобны раздзел працы прысвечан апісанню становішча вясковай жанчыны. Яленьская адзначае нераўнапраўнае становішча яе ў сям’і. Прыводзячы ў сувязі з гэтым апісанне вясельнага абрада, яна паказвае, што «ў прадстаўленні сялян царкоўны шлюб яшчэ поўнасцю не ўзаконьвае саюз двух людзей... Найчасцей здараецца, што з царквы маладыя разыходзяцца кожны да сябе і застаюцца чужымі пэўны час, да дня, прызначанага да вяселля. Гэта, — падкрэслівае Яленьская, — можа служыць доказам таго, як мала да гэтага часу наш люд пранікнуўся царкоўным духам» 2. Народнабытавая абраднасць адыгрывала большую ролю ў жыцці народа, чым афіцыйная рэлігія.
    Вялікае месца ў працы адводзіцца апісанню разнастайных вераванняў, абрадаў, сродкаў народнай медыцыны і свят. Пры апісанні свят даецца характарыстыка абрадавай і святочнай ежы.
    Матэрыяльная культура беларусаў атрымала некаторае адлюстраванне і ў працах іншых польскіх этнографаў. Тыматэвуш Лунеўскі ў 1899 г. апублікаваў каштоўны артыкул, у якім даў надрабязнае апісанне палескай сахі, якую ён называе літоўскай3. Адзначаючы ўменне і кемлівасць народа ў стварэнні прылад працы, Лунеўскі ідэалізуе патрыярхальны быт народа. «Думаю, — піша ён, — што такая геніяльна абдуманая,
    1 Е. J е 1 е n s k a. Wies Komarowicze w powiecie Mozyrskim. «Wisla», t. 5, кн. 1, стар. 319.
    2 Там жа, стар. 327.
    3Tymoteusz L u n і е ws k і. Socha Litewska v. podlaska. Warszawa, 1899. Odbitka z «Gazety Rolniczej».
    261
    каштоўная прылада, якая выкарміла сотні пакаленняў, заслугоўвае таго, каб аб ёй застаўся поўны след у нашай сельскагаспадарчай літаратуры» *.
    Быту беларусаў прысвечан артыкул «3 жыцця люду беларускага»2 Аляксандра Лянтоўскага. У ім даецца апісанне беларускай вёскі, сялянскага двара і хаты, гаспадарчых пабудоў. Асабліва падрабязна характарызуецца ўнутранае ўбранне, мэбліроўка і прадметы начыння сялянскай хаты.
    Аналагічныя апісанні дае ў сваёй працы Марыян Куч 3. Асобныя заўвагі аб пасяленнях, ежы і харчаванні робіць Аляксандр Ельскі ў сваіх шматлікіх карэспандэнцыях, змешчаныху пецярбургскім часопісе «Кгар4іінш.
    Трэба, аднак, адзначыць, што асноўная колькасць прац ліберальнага напрамку польскіх даследчыкаў быту беларускага народа 80—90х гадоў прысвечана духоўнай культуры народа — запісу фальклорных твораў, апісанню вераванняў і абрадаў, сродкаў народнай медыцыны, забабонаў і прыкмет.
    Асаблівай увагі сярод іх заслугоўваюць працы Я н a Карловіча (1836—1903) 5, доктара філалогіі. Ен быў прызнаным ідэйным кіраўніком многіх польскіх этнографаў, з некаторымі з іх Карловіч праводзіў вялікую арганізацыйную работу па збіранню і публікацыі фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў, асаб’ліва калі быў рэдактарам часопіса «Wisla».
    Навуковыя погляды Карловіча склаліся пад уплывам міфалагічнай школы. Доўгі час ён быў прыхільнікам тэорый Макса Мюлера і Куна. Аднак з канца 80х гадоў ужо выступае з крытыкай гэтай школы.
    Асноўныя працы Карловіча прысвечаны польскай філалогіі, гісторыі і этнаграфіі. Паралельна з гэтым ён запісваў і беларускія фальклорнаэтнаграфічныя матэрыя
    1 Tymoteusz Laniewski. Socha Litewska v. podlaska. Warszawa. 1899. Odbitka z «Gazety Rolniczej», стар. 15.
    2 Aleksander L^ tow ski. Z zycia ludu biaioruskiego. «Wisla», t. 9, 1895, стар. 514—521.
    3 Przyslowia ludowe z okolic Witebska, Mohylewa, Smolenska i Orla dotycz^ce niektorych miejscowosci w cesarstwie Rosyjskiem. Zebral Maryan Kucz. Materyaly antropologicznoarcheologiczne i etnograficzne, № 4. Krakow, 1900, стар. 217—225.
    4 Гл., напрыклад, y раздзеле «Лісты з правінцыі». «Kraj», 1889, № 5.
    5 Гл.: Zycie і prace Jana Karlowicza. Warszawa, 1994.
    262
    Я. Карловіч
    лы, публікацыю якіх пачаў яшчэ ў 70х гадах у часопісе «Biblioteka Warszawska». Самы вялікі збор беларускіх казак і паданняў, якія былі запісаны ў Навагрудскім, Лідскім і Свянцянскім паветах, Карловіч апублікаваў у 1887—1888 гг. у сваёй працы «Народныя паданні і казкі, сабраныя ў Літве» L
    Свае погляды на беларускі народ і яго культуру Кар
    1	Podania і bajki ludowe, zebrane na Litwie staraniem Jana Karlowicza. «Zbidr wiadomosci do antropologii krajowej», t. XI, Krakow, 1887, стар. 229293; t. XII, 1888, стар. 159.
    263
    ловіч яскрава выказвае ў прадмове да зборніка беларускіх казак У. Вярыгі '. Ен па сутнасці прызнае за беларусамі права на самастойнае развіццё, якое «ў першую чаргу будзе залежаць ад здольнасцей і волі саміх беларусаў» 2. Адначасова Карловіч гаворыць аб тым, што ў будучым Беларусі можа быць яшчэ два шляхі: або яна прымкне «да братняга польскага элементу», або аб’яднаецца з пераважаючым палітычна і колькасна велікарускім племем» 3.
    У сваіх разважаннях аб тым, што сабою прадстаўляе беларуская мова, Карловіч не згаджаецца як з тымі, хто яе лічыць дыялектам рускай мовы (Сразнеўскі, Патэбня), так і з тымі, хто яе лічыць дыялектам украінскай мовы (Міклошыч). Карловіч салідарызуецца з Максімовічам і Надзеждзіным, якія за беларускай мовай прызнавалі самастойнасць.
    Для таго каб зрабіць навукова абгрунтаваныя вывады па ўсіх гэтых пытаннях, Карловіч заклікае вучоных бліжэн даследаваць быт беларусаў, вывучаць беларускую мову, запісваць беларускія казкі, песні, паданні, прыказкі і загадкі.
    У працах польскіх этнографаў, прысвечаных апісаннювераванняў і абрадаў беларусаў, робяцца спробыдаць тлумачэнне паходжання старажытных дахрысціянскіх вераванняў і абрадаў. Пры гэтым нярэдка выказваюцца процілеглыя і супярэчлівыя меркаванні. Адны на аснове палажэнняў міфалагічнай школы даказвалі, что ў аснове старажытнаязычаскіх вераванняў ляжыць міфалогія прародзічаў еўрапейцаў — арыйцаў. 3 гэтых пазіцый напісаны працы Яна Вітарта.
    У артыкуле «Куцця на Літве»4 Вітарт, выводзячы ўзнікненне старажытных культаў славян з індыйскай міфалогіі, разам з тым выказвае і слушныя меркаванні аб іх сутнасці. Першапрычынай паяўлення вераванняў ён правільна лічыць надзяленне чалавекам незразумелых і грозных сіл прыроды звышнатуральнай сілай. У выніку такога адухаўлення ўзнік, напрыклад, культ Сонца. У гонар яго і выконваліся асноўныя абрады гадавога круга.
    1 Podania bialoruskie, zebrane przez Wiadysiawa Weryh? poprzedzone wstgpem przez Jana KarJowicza. Lwow, 1889.
    2 Там жа, стар. 3.
    3 Там жа.
    4 Witort. Kucja na Litwie. «Lud», 3, Lwow, 1897, стар. 1—6.
    264
    Разглядаючы, напрыклад, свята каляд і абрадавую ежу — куццю, Вітарт гаворыць, што хрысціянскае духавенства прыстасавала сваё свята нараджэння Хрыста да старажытнага снежаньскага свята ў гонар Сонца, калі пачынаў павялічвацца дзень. Ен гаворыць, што першыя тры стагоддзі царква нават не адзначала свята нараджэння Хрыста.
    3 абвяржэннем доказаў Вітарта аб тым, што ў аснове язычаскіх вераванняў славянскіх народаў ляжыць старажытнаарыйская міфалогія, выступіў са сваім артыкулам Л. Млынак L Правільна заяўляючы, што славянскія звычаі, абрады і вераванні з’яўляюцца «кроўным здабыткам» славянскіх народаў, Млынак, аднак, памылкова абвяргае ўсе тлумачэнні Вітарта аб сутнасці калядных свят. Гэта свята ён звязвае не з культам Сонца (у прыватнасці, не з перыядам зімовага сонцастаяння), а з культам мядзведзя. Штучна звязваючы калядныя абрадавыя стравы і іх колькасць з ежай мядзведзя і колькасцю яго дарадчыкаў (іх нібыта таксама 12 — воўк, ліса і інш.), Млынак не дае абгрунтаваных навуковых доказаў гэтага. Зразумела, што такія яго довады з’яўляюцца надуманымі.