Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Другі том «Вопыту апісання Магілёўскай губерні» дае каштоўныя звесткі па вытворчаму быту беларусаў. У раздзелах аб прамысловасці, сельскай гаспадарцы, саматужных промыслах, рамёствах, рыбалоўстве, паляванні, пчалярстве ёсць цікавыя звесткі аб распаўсюджанасці той ці іншай формы заняткаў насельніцтва і ўдзельнай вазе іх у гаспадарцы. Прыводзяцца статыстычныя даныя аб колькасці насельніцтва, якое займаецца пэўнай вытворчай дзейнасцю, і звесткі аб прыбытках ад гэтых заняткаў. Амаль ва ўсіх раздзелах даецца апісанне прылад працы і спосабаў вытворчасці тавараў і прадуктаў. Нярэдка сустракаюцца матэрыялы і аб сацыяльным становішчы розных слаёў насельніцтва.
Нямала цікавых і каштоўных звестак па этнаграфіі Беларусі можна ўзяць і са статыстычных табліц, якія змешчаны ў трэцім томе «Вопыту апісання Магілёўскай губерні».
Аднак у цэлым трохтомнік у пытаннях этнаграфіі не адпавядаў патрабаванням навукі свайго часу. Ен хутчэй быў складзен па праграме, выпрацаванай у 50—60х гадах для выдання прац афіцэраў Генеральнага штаба. Таму ён носіць агульнадаведачны характар.
3 трох зборнікаў «Гомельскія народныя песні», выдадзеных гомельскай памешчыцай Зінаідай Фёдар а ў н а й Р а д ч а н к а, этнаграфічныя звесткі па быту беларусаў змешчаны ў другім, які быў надрукаван у 1888 г. 1 Матэрыялы ўсіх трох зборнікаў збіраліся ёю ў
1 3. Радченко. Гомельскйе народные песнп (белорусскне н малорусскне). Запнсаны в Дятловнцкой волостн Гомельского уезда Могнлевской губерннн Зннандой Радченко. СПб., 1888.
229
Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета. Правёўшы дзіцячыя гады сярод вясковых жыхароў, 3. Радчанка добра пазнаёмілася з бытам народа, з яго мовай і вуснапаэтычнай творчасцю.
Ва ўводзінах да другога зборніка «Гомельскія народныя песні» Радчанка дае агульную характарыстыку матэрыяльнага быту (асабліва падрабязна спыняецца на апісанні адзення сялян), бытавых абрадаў і каляндарных свят. Яна адзначае працавітасць і дадатныя маральныя якасці сялян: «Яны гордыя; гордасць іх праяўляецца ў тым, што яны не пабіраюцца. Бедныя сем'і дрэнна апрануты, дрэнна ядзяць, але ніколі не просяць міласціну, усе працуюць, пакуль ёсць сілы, жабрачаць толькі сляпыя» *.
Разам з тым аўтар імкнецца даказаць, што беларусы пакорлівыя свайму лёсу. Падкрэсліваючы класавую дыферэнцыяцыю вёскі, Радчанка між іншым хоча запэўніць, што хоць «побач жывуць адны ў галечы, а другія ў так званай імі раскошы, г. зн. сытыя і апранутыя, паміж імі няма «злоснай зайздрасці» 2. Такім чынам, яна прапаведуе класавы мір.
Радчанка дае даволі поўнае апісанне вяселля, вясковых вячорак, юр’еўскіх, купальскіх і калядных абрадаў, хараводаў, абжынак і талакі. Яна прыводзіць цікавыя бытавыя факты, што характэрны для іншых мясцовасцей Беларусі. Так, у час вясеннеюр’еўскай абраднасці на Гомельшчыне існаваў звычай «юрыцца». «Дзяўчаты і нават дзеці ідуць за вёску ў поле ці ў лясок і пад бярозкай гатуюць яешню; у гэты час дзяўчаты выбіраюць сабе сяброўку на ўвесь год, прычым абменьваюцца паясамі і хусткамі, пасля чаго і гавораць: мы з ёй паюрыліся; звычай гэты суправаджаецца спяваннем вяснянак»3.
Асабліва падрабязна спыняецца Радчанка на характарыстыцы беларускіх песень Гомельшчыны. Пры гэтым яна прытрымліваецца таго сцвярджэння, што нібыта беларускія песні ў значнай меры прадстаўляюць сабою пераробкі ўкраінскіх і рускіх. Ставячы беларускую мелодыю ніжэй рускай і ўкраінскай, Радчанка тым не менш
1 3. Р а д ч е н к о. Гомельскне народные песнй (белорусскне п малорусскне). Запнсаны в Дятловнцкой волостн Гомельского уезда Могнлевской губернші Зннандой Радченко, стар. III.
2 Там жа.
3 Там жа, стар. XXII.
230
характарызуе і яе дадатныя якасці. «Наогул, — піша яна, — чуецца мелодыя бедная, але грацыёзная, манатоннатужлівая, але мілая і цалкам гарманіруе са словамі, дзе ўсё гаворыць аб горкай долі пакорлівай, няшчаснай маладзіцы» ’. У адрозненне ад многіх іншых аўтараў таго часу Радчанка сцвярджае, што беларусы спяваюць свае песні не ва ўнісон, а ў два галасы.
У гэтым зборніку змешчана 676 народных песень і 84 прыказкі. Характарызуючы прыказкі і прымаўкі, Радчанка выяўляе сваё неразуменне класавых супярэчнасцей у вёсцы. Прыводзячы некалькі антыпапоўскіх прымавак, яна заўважае: «Але незразумела, як магла скласціся пры ўсёй павазе беларусаў да духавенства такая прыказка «Няўжо ж я дурней за папа?» 2.
Паўднёвай ускраіне Беларусі прысвечан і фальклорнаэтнаграфічны зборнік «Пінчукі» Д. Г. Булгакоўс к а г а, аднаго з прадстаўнікоў той часткі мясцовага духавенства, якая блізка стаяла да народа, прыхільна адносілася да яго патрэб, вывучала яго быт і культуру.
Матэрыялы для гэтай працы былі сабраны яшчэў70х гадах, аднак апублікаванне іх надоўга зацягнулася. Таму на зборніку ў значнай ступені ляжыць адбітак тых часоў. Ен складзен зыходзячы з патрабаванняў міфалагічнай школы і поўнасцю прысвечан духоўнай культуры народа, вераванням, абрадам, звычаям і вуснапаэтычнай творчасці. Асноўнае месца ў зборніку займаюць песні, якія Булгакоўскі разглядае як матэрыял для характарыстыкі народа, яго быту і культуры. «Песні,— адзначае ён, — ёсць увасабленне народнага духу. Гэта не выдуманы славесны твор. а як бы выклік, які раптам вырваўся з грудзей, гэта люстра народнага жыцця, у якім адбіваюцца разуменні і адчуванні народа пры розных абставінах яго жыцця»3. Недахопам працы з’яўляецца тое, што яе матэрыялы не маюць канкрэтнай пашпартызацыі.
3 80х гадоў разгортвае навуковую дзейнасць (пераважна ў галіне беларускага мовазнаўства) Я. Ф. Карскі. У 1884—1885 гг. ён публікуе сваю першую працу —
1 3. Р а д ч е н к о. Гомельскне народные песнн (белорусскйе н малорусскне). Запнсаны в Дятловнцкой волостп Гомельского уезда Могвлевской губернпп Зннандой Радченко, стар. XVIII.
2 Там жа.
3 Д. Г. Б у л г а к о в с к п й. Пннчукн. Этнографнческмй сборннк. СПб., 1890, стар. 3,
231
Я. Ф. Карскі
зборнік беларускіх народных песень пад назвай «Беларускія песні сяла Бярозаўца Навагрудскага павета Мінскаіі губерні» У 1889 г. у тым жа часопісе публікуе яшчэ адзін збор песень — «Беларускія песні вёскі НавасёлакЗатрокскіх Віленскай губерні Трокскага павета»2, а Ў 1897 1907 гг. па складзенай ім з іншымі беларускімі этнографамі «Праграме для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак» выйшла з друку пяць выпускаў «Матэ
1 Русскпй фнлологнческнй вестннк, т. XII, 1884 т XIII 1885 Варшава.
2 Там жа, т. XXI, 1889.
232
рыялаў для вывучэння беларускіх гаворак» ’. У апошніх побач з фальклорнымі матэрыяламі змешчаны і звесткі па быту беларускага народа. Аднак росквіт даследчай працы Я. Карскага прыпадае на пачатак XX ст.
У 80—90х гадах паяўляецца мноства дробных прац, прысвечаных этнаграфічнаму апісанню асобных мясцовасцей ці асобных галін быту і культуры беларусаў. Сярод іх адзначым наступныя: I. Гнядоўскі. Некалькі слоў да пытання аб этнаграфічнай мяжы паміж літоўскім і беларускім насельніцтвам у НоваАляксандраўскім павеце Ковенскай губерні (Коўна, 1890); К. Гукоўскі. НоваАляксандраўскі павет (Коўна, 1895); Вяселле ў літоўскіх беларусаў (Коўна, 1894); I. Д. Гарбачэўскі. Лепельскі павет Віцебскай губерні (Віцебск, 1895); Б. А. Фрыдман. Юрыдычныя погляды і звычаі сялян ПаўночнаЗаходняга краю, пераважна Ковенскай губерні (Вільна, 1890); А. Занкевіч. Абрады беларускія вясельныя і песні ў параўнанні з велікарускімі (СПб., 1897) і інш.
У канцы XIX ст. працягвалі выходзіць этнаграфічныя нарысы па Беларусі папулярызатарскага характару. Яны былі разлічаны на шырокае кола чытачоў і выкарыстоўваліся як дапаможнікі па геаграфіі ў навучальных установах. У гэтых нарысах звычайна даваўся агульны агляд краіны, паведамляліся геаграфічныя ўмовы, гістарычныя звесткі, і на аснове друкаваных прац даваўся бытавы нарыс па розных галінах жыцця насельніцтва. Так, у 1898 г. выходзіць з друку том «Рускай зямлі» (зборнік для народнага чытання), прысвечаны БеларускаЛітоўскаму Палессю2. Складальнік тома Я I. Руднеў нічога новага ў параўнанні з апублікаванымі раней працамі не ўносіць. Штучнае звядзенне асобных урыўкаў з іншых прац не магло даць ні правільнага агульнага малюнку, ні дэталей быту беларусаў. Таму гэту працу нельга выкарыстаць як крыніцу для вывучэння быту народа.
Такі ж характар мае і праца А. Ф. Сакалова «Беларускі край» (СПб.. 1906, выд. 2е), К. Гамалія «Зямля і людзі ў Расіі. V. Беларусь і Літва» (Кіеў, 1883), М. Гу
1 У 1897—1900 гг. былі апублікаваны I—III вып. у «Нзвестнях Отделення русского языка н словесностн Академян наук». СПб., 1897, 1898, 1900.
2 Русская земЛя (прнрода страны, населенне н его промыслы). Сборннк для народного чтення, т. VII БелорусскоЛнтовское Полесье. Составнл Я. Н. Руднев. СПб., 1898.
233
ленка «Сяродбалот і лясоў» (М., 1899), серыя альбомаў пад назвай «Народы Расіі» \ календары 2 і інш.
Нарэшце ў гэты перыяд выходзіць першая бібліяграфія краязнаўчых прац па Беларускаму Палессю3. Складальнікі 3. М. Пенкіна і вядомы бібліёграф У. I. Мяжоў побач з іншай літаратурай па Беларускаму Палессю зрабілі першы звод і этнаграфічных прац, што ў значнай ступені аблегчыла работу даследчыкаў быту і культуры беларусаў.
A. М. Пыпін
На 80—90я гады прыпадае росквіт навуковай дзейнасці A. М. Пыпіна ў галіне гісторыі этнаграфіі.
Аляксандр Мікалаевіч Пыпін (1833—1904) нарадзіўся ў Саратаве ў дваранскай сям’і. У 1842 г., на дзесятым годзе жыцця; паступіў у гімназію, пасля заканчэння якой у 1849 г. быў прынят у Казанскі універсітэт. Праз год Пыпін перавёўся ў Пецярбургскі універсітэт, які і скончыў у 1853 г.4
У 1857 г. ён абараняе магістарскую дысертацыю («Нарысьі літаратурнай гісторыі старадаўніх аповесцей і казак рускіх») і атрымлівае камандзіроўку за мяжу для ўдасканалення ведаў. За мяжой Пыпін слухаў лекцыі вядомых у той час вучоных Рытэра, Ранке, Гнейста, Эрдмана, сустракаўся з Герцанам, Аненкавым, Боткіным, Тургеневым і Агаровым.
Пасля вяртання на радзімуПыпін займае пасаду экстраардынарнага прафесара Пецярбургскага універсітэта. Аднак ужо ў 1859 г. разам з Стасюлевічам, Кавеліным, Уціным і Спасовічам ён падае ў адстаўку ў знак пратэсту супраць урадавых мер па падаўленню студэнцкіх хваляванняў. Да 1897 г. Пыпін не займаў ніякай афіцыйнай пасады, «час ад часу адчуваючы на сабе яўную